Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БЕЛ.ЯЗ / 3.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
163.84 Кб
Скачать

5. Нацыянальна-моўны накірунак ў развіцці беларускай мовы ў канцы 80-х – 90-х гадах XX стагоддзя

З прыходам у скавіку 1985 года да ўлады М.С. Гарбачова пачаўся курс на ўсебаковае аднаўленне грамадства. Ён увайшоў у палітычны лексікон пад назвай “перабудова”.

З другой паловы 80-х гадоў у рэспубліцы асаблівую актуальнасць набыла моўная праблема, якая перастала быць толькі культурна-этнічнай. Пытанне пра мову ўсё больш увязвалася з праблемамі суверэнітэту, нацыянальнага развіцця Беларусі, набывала палітычную афарбоўку. Гэта звязвалася з усведамленнем таго, што мова з’яўляецца зберагальніцай нацыі, у ёй сканцэтраваны сукупны светапогляд, змест духоўнасці народа, здабыткі яго культуры. Але вышэйшае кіраўніцтва не ішло на хуткае вырашэнне законнага права на развіццё кожным народам сваёй мовы, культуры і традыцый.

У той час, калі галоўная кіруючая структура рэспублікі заставалася абыякавай да лёсу беларускай мовы, у яе абарону выступілі прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі. У 1986 годзе 28 чалавек (Васіль Быкаў, Янка Брыль, Рыгор Барадулін, Леанід Лыч і інш.) падпісалі ліст на імя М.С. Гарбачова “Комплекс прапаноў па карэннаму палепшанню становішча роднай мовы, культуры і патрыятычнага выхавання ў БССР”. Аднак кіраўнік не адрэгаваў на дакумент. Гэта сведчыла аб тым, што партыйныя ўлады яшчэ не былі падрыхтаваны да перагляду моўнай палітыкі. У абарону палітыкі русіфікацыі выступіў пленум ЦК КПБ. Гэтае выступленне камуністычнага кіраўніцтва Беларусі стала непасрэднай прычынай з’яўлення новага ліста да М.С. Гарбачова. Побач з навукоўцамі, выкладчыкамі, пісьменнікамі, мастакамі і артыстамі тут былі подпісы інжынераў, выхавацелей дзіцячых садкоў, рабочых. Гэты факт паказаў непакой за стан беларускай мовы і культуры ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.

Улічваючы становішча на месцах, XIX Усесаюзная канферэнцыя ЦК КПСС (1988 год) разгледзела праблемы нацыянальна-культурнага развіцця. Упершыню за доўгія гады акцэнтавалася ўвага на неабходнасць праяўлення клопату аб актыўным функцыянаванні ўсіх нацыянальных моў у розных сферах грамадскага і дзяржаўнага жыцця, заахвочванні да вывучэння мовы народа, імем якога названа рэспубліка, захоўванні прынцыпу выбару мовы навучання ў школе.

Такая пастаноўка пытання садзейнічала далейшай актывізацыі дзейнасці грамадскасці па расшырэнні ўжывання беларускай мовы. У гэты час у сродках масавай інфармацыі разгарнулася кампанія аб наданні беларускай мове статуса дзяржаўнай. Актыўную работу ў гэтым кірунку праводзіла газета “Літаратура і мастацтва”. У газеце ў рубрыцы “Беларускай мове – статус дзяржаўнай” выступалі настаўнікі, пісьменнікі, журналісты, студэнты, вучоныя, рабочыя, калгаснікі.

Важнае значэнне ў развіцці нацыянальнай культуры, пашырэнні функцый беларускай мовы адыграла стварэнне Таварыства беларускай мовы, яму было нададзена імя Францыска Скарыны, а кіраваў таварыствам Ніл Гілевіч.

Новыя палітычныя ўмовы, актыўная дзейнасць свядомай грамадскасці садзейнічала таму, што была ўтворана камісія па падрыхтоўцы прапаноў аб заканадаўчым урэгуляванні статуса беларускай мовы, рускай і іншых моў, якімі карысталася насельніцтва. У выніку 26 студзеня 1990 года быў прыняты Закон БССР “Аб мовах у Беларускай ССР”. Ён абвясціў беларускую мову дзяржаўнай мовай рэспублікі. У той жа час, у Законе адзначалася, што, забяспечваючы шырокае развіццё і функцыянаванне беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, рэспубліка праяўляе дзяржаўны клопат аб свабодным развіцці і ўжыванні ўсіх нацыянальных моў, якімі карыстаецца насельніцтва Беларусі. 27 ліпеня 1990 года была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. 19 верасня 1991 года сесія Вярхоўнага Савета БССР разгледзела пытанне аб назве Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Было прынята рашэнне: у далейшым Рэспубліку называць Рэспубліка Беларусь, а скарочана – Беларусь. Асноўныя напрамкі нацыянальна-культурнага адраджэння замацавала Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, прынятая ў 1994 годзе. Як адзначаецца ў дакуменце, яе дзяржаўнай мовай Беларусі з’яўляецца беларуская мова, а руская мова забяспечваецца свабодным выкарыстаннем як мова міжнацыянальных зносін.

У рэспубліцы ў гэты час праводзіцца значная работа па развіцці беларускай духоўнасці – падмурка ўсіх здзяйсненняў беларускага народа. Аднак драмай сучанага адраджэння з’явіўся эканамічны крызіс. Негатыўныя з’явы ахапілі і культуру, якая была падпарадкавана інфляцыйным працэсам і рыначным адносінам. Таму працэсы нацыянальнага адраджэння аказаліся пад уплывам складаных і супярэчлівых з’яў. З аднаго боку, расце сацыяльная значнасць культуры. Ёй належыць усё большая роля ў фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Ды і сама культура становіцца не ідэалагізаванай, а свабоднай і адкрытай. Ствараюцца ўмовы для свабоднага развіцця мастацкіх і літаратурных накірункаў, школ, светапоглядных пазіцый. З другога боку, беларуская ідэя кампраментуецца адсутнасцю прадуманай, узважнай палітыкай дзяржавы ў адносінах да развіцця нацыянальнай культуры, сур’ёзнай прававой базай, якя ў стане абараніць культуру.

Дрэннае фінансаванне сацыяльнай сферы паставіла ў складаныя матэрыяльныя ўмовы установы культуры, навукі і адукацыі. Так, ў сістэме адукацыі рэформа сярэдзіны 80-х гадоў не прынесла паляпшэння. Галоўная прычына заключалася ў тым, што не ўлічваліся нацыянальна-культурныя традыцыі беларускага народа, панавала аўтарытарнасць і ідэалагізацыя навучання. Паслабленне гуманітарнай і эстэтычнай накіраванасці навучання прывяло да сур’ёзных хібаў. Таму на падставе глыбока аналізу становішча сістэмы адукацыі былі вызначаны новыя падыходы ў адукацыйнай палітыцы – фарміраванне нацыянальнай сістэмы адукацыі, яе дэмакратызацыя, павышэнне самастойнасці навучальных устаноў, іх цесная інтэграцыя з жыццём, навукай, вытворчасцю і культурай .

Соседние файлы в папке БЕЛ.ЯЗ