Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БЕЛ.ЯЗ / 3.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
163.84 Кб
Скачать

4.Функцыянаванне беларускай мовы ў 50-х – 80-х гадах XX стагоддзя

Сярэдзіна 50-х гадоў з’явілася новым этапам у развіцці беларускай культуры, пачаткам якога стаў XX з’езд КПСС. Справаздачны даклад ЦК, прадстаўлены з’езду М.С. Хрушчовым, пацвердзіў змяненне палітычнага курсу, разрыў з многімі сталінскімі традыцыямі. На закрытым пасяджэнні з’езда М.С. Хрушчоў прачытаў даклад “Аб кульце асобы і яго выніках”. Гэта была перлшая спроба палітычнага кіраўніцтва краіны падняць заслону над сталінскімі злачынствамі, паказаць шкоду, якую прынёс культ асобы развіццю грамадства. Вынясенне даклада на з’езд азначала пачатак пераходу ад таталітарызму да ліберальных рэформ, пашырэнне дэмакратыі. Грамадская думка ў Беларусі, як і ў краіне ў цэлым, успрыняла гэтыя крокі з вялікай надзеяй на будучае.

Духоўнае развіццё тых часоў адлюстроўвала складаны і супярэчлівы працэс барацьбы дзвюх тэндэнцый:

  1. дэмакратычнай, якая імкнулася да вызвалення ўсіх сфер жыцця ад скажэнняў сталінскай эпохі;

  2. кансерватыўнай, якая імкнулася зберагчы і прыстасваць старыя традыцыі да новых рэалій грамадскай свядомасці.

Пачаўся балючы, складаны, а для многіх людзей і трагічны, працэс разбурэння ранейшых стэрэатыпаў і поглядаў. Актыўным правадніком ідэй аднаўлення грамадства з’яўлялася творчая інтэлігенцыя, якая асэнсоўвала прычыны і маштабы грамадска-палітычных і маральных дэфармацый эпохі культу асобы, шляхі дэмакратызацыі жыцця.

Вялікім імпульсам да асэнсавання праблем, што стаялі перад грамадствам, з’явілася масавае вызваленне вязняў ГУЛАГа. Пачаўся працэс пасмяротнай рэабілітацыі дзеячаў мастацтва, культуры і навукі, якія загінулі ў часы сталінскага тэрору. Былі рэабілітаваны Сымон Баранавых, Васіль Шашалевіч, Міхась Чарот, Уладзіслаў Галубок, Пятро Галавач, Міхась Зарэцкі, Уладзіслаў Галубок, Тодар Кляшторны і іншыя прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі.

Аднак рэабілітацыя праходзіла складана. Вяртанне з “небыцця” вялося выбарачна, з аглядкай на ўяўленні аб буржуазным нацыяналізме, якія складваліся гадамі. Партыйнаму кіраўніцтву рэспублікі цяжка было ўсвядоміць той факт, што лепшыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, яе краса і гонар былі знішчаны толькі за тое, што жадалі бачыць свой народ шчаслівым і нацыянальна свядомым.

З прыходам да вышэйшай палітычнай улады Л.І. Брэжнева пачаўся працэс перагляду палітыкі сталіншчыны. Таму рэабілітацыя ахвяр рэпрэсій фактычна была спынена. Цалкам не была адноўлена справядлівасць у адносінах да В. Ластоўскага, Я. Лёсіка, С. Некрашэвіча, А. Цвікевіча, У. Ігнатоўскага, А. Баліцкага, А. Смоліча, Ф. Аляхновіча і іншых дзеячаў беларускай культуры.

На пачатку 60-х гадоў умяшанне ў творчы працэс з боку партыйных структур узмацнілася, што сведчыла аб завяршэння палітычнай “адлігі”. Так, рэзка ўзмацніліся цэнзурныя абмежаванні. З 1969 года любыя адхіленні ад афіцыйна прынятых установак, якія дапускаліся ў публікацыях ці вусных выступленнях, падлягалі разбору і асуджэнню ў партыйных арганізацыях. За ўсім вёўся жорсткі кантроль з боку органаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

Людзей, якія выступалі супраць несправядлівасці, парушэння правоў чалавека, сталі называць дысідэнтамі (ад лацінскага не згаджацца, расходзіцца). Афіцыйныя сродкі прапаганды падкрэслівалі, што іншадумства не праследуецца ў краіне і любы грамадзянін мае права на свой пункт погляду. Але на справе пад барацьбу з прапагандай светапоглядных пазіцый была падведзена прававая аснова. І на Беларусі таксама былі людзі, якія не баяліся выказаць свае думкі. Яны выступалі супраць русіфікацыі нацыянальнай культуры, за пашырэнне дэмакратычных правоў і свабод працоўных.

З прыходам да ўлады М.С. Хрушчова пачаўся новы ўсплёск русіфікацыі нацыянальных культур, звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы. Кіраўнік дзяржавы гаварыў: “Чым хутчэй усе мы будзем размаўляць на рускай мове, тым хутчэй пабудуем камунізм”. У гэты перыяд працягваўся працэс звужэння функцыянавання беларускай мовы ў школах, паўсядзённым жыцці ўсяго насельніцтва, у тым ліку і сельскага. Змяншаецца колькасць друку беларускамоўных кніг, газет і часопісаў.

Далейшай русіфікацыі беларускай мовы спрыяла пастанова Савета міністраў БССР “Аб удакладненні і частковай змене існуючага правапісу” (1957 год). З некаторымі папраўкамі беларускай граматыкі і правапісу былі зацверджаны нормы, якія ўніфікавалі беларускую мову, пазбаўлялі характэрных для яе рыс. Былі ўнесены змены, якія садзейнічалі далейшай русіфікацыі мовы.

Зыходзячы з гэтага, у далейшым, нягледзячы на неаднаразовыя заявы партыі аб поўнай свабодзе развіцця ўсіх нацыянальных культур і моў, беларуская мова развівалася на рускай нацыянальнай аснове – яе культуры, гісторыі і мове. Так, да сярэдзіны 80-х гадоў палітыка русіфікацыі адбілася на ўсіх сферах культурнага жыцця. Асабліва адчувальныя страты панесла беларуская мова, якая аказалася выціснутай ледзь не з усіх сфер грамадскага жыцця рэспублікі. Гэтаму перш за ўсё садзейнічала ліквідацыя школ з беларускай мовай навучання. Фактычна яны заставаліся толькі ў сельскай мясцовасці. Прыярытэт рускай мовы адчуваўся і ў выдавецкай справе. Напрыклад, з выдадзеных у 1985 годзе 3431 кніг беларускамоўнымі былі 393 найменні – тыраж рускамоўных выданняў у 10 разоў перавышаў беларускамоўныя.

Такім чынам, з сярэдзіны 50-х гадоў працэс русіфікацыі беларускай культуры і мовы прынёс свае негатыўныя вынікі. За гэты час вырасла не адно пакаленне, у значнай ступені адарванае ад нацыянальна-культурнай глебы, абыякавае да сваёй самабытнай спадчыны, роднай зямлі. Нацыянальны нігілізм ахапіў увесь беларускі народ, у тым ліку і інтэлігенцыю.

Соседние файлы в папке БЕЛ.ЯЗ