Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БЕЛ.ЯЗ / 4.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
163.33 Кб
Скачать

УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў

медыцынскі ўніверсітэт”

кафедра рускай і беларускай моў ФПДП

Абмеркавана на пасяджэнні кафедры

пратакол №1 ад 2.09.2011 г.

МЕТАДЫЧНАЯ РАСПРАЦОЎКА ДЛЯ СТУДЭНТАЎ №4

для правядзення заняткаў

на I курсе стаматалагічнага, фармацэўтычнага, лячэбнага факультэтаў

па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”

Лексічная сістэма сучаснай беларускай мовы

75 хвілін

I. ПЫТАННІ ДЛЯ АЎДЫТОРНАГА КАНТРОЛЮ ВЕДАЎ:

        1. Лексікалогія і лексіка. Прадмет вывучэння лексікалогіі.

        2. Лексічнае значэнне слова.

        3. Класіфікацыя лексікі.

        4. Амонімы і іх адлюстраванне ў слоўніку.

        5. Спосабы адрознення амонімаў ад мнагазначных слоў.

        6. Сінонімы і прычыны іх узнікнення.

        7. Антонімы і іх групы.

        8. Паронімы, іх прычыны і шляхі ўзнікнення ў мове.

        9. Характарыстыка спрадвечнабеларускай лексікі.

        10. Характарыстыка запазычанай лексікі.

        11. Дыферэнцыяцыя лексікі паводле ўжывання.

        12. Актыўная і пасіўная лексіка.

        13. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў сучаснай беларускай мовы.

II. Матэрыял для самападрыхтоўкі:

  1. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння

Лексіка ( ад грэч. lexikos − які адносіцца да слова) гэта сукупнасць слоў пэўнай мовы, яе слоўнікавы склад (лексіка англійскай мовы, лексіка беларускай мовы). Лексікай называюць і слоўнікавы запас канкрэтнага чалавека (у Васіля багатая лексіка), асобнага твора (лексіка “Новай зямлі”), пэўнай сферы дзейнасці (прафесійная лексіка) і інш.

Раздзел мовазнаўства, які вывучае словы, іх лексічнае значэнне называецца лексікалогіяй (ад грэч. leksikos − які адносіцца да слова, logos − навука, вучэнне).

Прадметам лексікалогіі з’яўляецца лексічнае багацце мовы, яе слоўнікавы склад і асноўная мінімальная адзінка мовы - слова. Слова − гэта комплекс гукаў, які ўяўляе сабой адзінства лексічнага і граматычнага значэнняў, называе прадметы і з’явы і служыць для зносін паміж людзьмі.

Слова як лексічная адзінка мае свае характэрныя рысы:

  1. фанетычная аформленасць;

  2. граматычная аформленасць;

  3. лексічнае значэнне;

  4. узнаўляльнасць у мове.

Змест слова, яго сэнсавае напаўненне, сувязь гукавой абалонкі з пэўным прадметам або з’явай называецца лексічным значэннем слова. Напрыклад, слова адукацыя мае лексічнае значэнне “працэс і вынік набыцця сістэматызаваных ведаў, уменняў і навыкаў”. Лексічнае (асноўнае) значэнне індывідуальнае для кожнага слова. Яно дапаўняецца, удакладняецца граматычным значэннем, якое паказвае на падабенства слоў.

Значэнне, уласцівае слову як часціне мовы, якое выражаецца рознымі формамі (склону, ліку, асобы, і інш.), што ўтвараюцца пры дапамозе канчаткаў, суфіксаў, прыставак і інш. называецца граматычным значэннем слова. Так, граматычнае значэнне слова адукацыя выражаецца формай адзіночнага ліку жаночага роду назоўнага склону.

Галоўная функцыя слова – намінатыўная, або назыўная, якая заключаецца ў абазначэнні (называнні) прадметаў і з’яў, працэсаў і дзеянняў рэчаіснасці. Большую частку лексікі складаюць паўназначныя (самастойныя) часціны мовы. Службовыя словы і выклічнікі не выконваюць намінатыўную функцыю і маюць толькі граматычнае значэнне. Аднак словы здольныя не толькі называць які-небудзь канкрэтны, аднародны прадмет, але і выражаць паняцце пра цэлы клас аднародных прадметаў. Паняцці з’яўляюцца вынікам пазнавальнай дзейнасці чалавека. У працэсе пазнання асобных прадметаў і з’яў рэчаіснасці чалавек заўважыў такія іх прыметы і ўласцівасці, якімі яны адрозніваюцца ад іншых прадметаў і з’яў. На аснове гэтых асаблівасцей у яго свядомасці склаліся асобныя паняцці пра цэлыя класы аднародных прадметаў і з’яў. А ў сувязі з тым, што прадметы і з’явы пазнаюцца ў працэсе сумеснай дзейнасці людзей і ў ходзе гэтага пазнання фарміруюцца паняцці, адны і тыя словы аднолькава разумеюць усе, хто карыстаецца данай мовай. Здольнасць слова называць не толькі канкрэтны прадмет, але і паняцце – надзвычай важная асаблівасць. Калі б для кожнага асобнага прадмета ці з’явы рэчаіснасці спатрэбілася асобная назва, то само існаванне мовы як сродку зносін паміж людзьмі было б немагчымым. Авалодаць мілбярдамі слоў практычна не змог бы ні адзін чалавек не змог бы сфармуляваць і выказаць свае думкі. Але дзякуючы таму, што слова можа абазначаць пманяцце, у мове выкарыстоўваецца параўнальна невялікая колькасць слоў (некалькі сот тысяч), з дапамогай якіх людзі называюць самыя разнастайныя прадметы, з’явы, дзеянні, прыметы, уласцівасці і г.д.

У залежнасці ад таго, можна ці не вызначыць характэрную рысу, спецыфічную прымету, якая была пакладзена ў аснову назвы, выдзяляюць матываваныя і нематываваныя назвы. Для нематываваных назваў нельга вызначыць, на аснове якіх рыс яны ўзніклі, нельга растлумачыць іх з дапамогай іншых слоў. Матываваныя словы словы ўзніклі і тлумачацца з дапамогай іншых слоў. Напрыклад, сёння цяжка растлумачыць, чаму існуе сінонім лутніца да слова артэрыя, а сінонім кананне да запазычанага агонія лёгка матытваваць – гэта значыць, крайні, перадсмяротны стан, паколькі дзеяслоў канаць у беларускай мове мае лексічнае значэнне “паміраць”. Выкарыстанне назвы з тым значэннем, якое за ёй замацавалася ў працэсе развіцця мовы – галоўнае правіла словаўжывання. Нельга карыстацца словам, калі яго лексічнае значэнне невядома дакладна. Патрэбна высветліць сэнс слова з дапамогай тлумачальнага слоўніка, і толькі тады ўжываць яго ў вусным або пісьмовым маўленні.

Соседние файлы в папке БЕЛ.ЯЗ