- •Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве.
- •Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
- •Лексіка паводле паходжання. Асноўныя прыкметы іншамоўных слоў.
- •Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання (дыялектызмы, прафесіяналізмы, тэрміны, жарганізмы).
- •Спецыяльная лексіка. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі. Тэрміналогія.
- •Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння тэрмінаў.
- •Характарыстыка тэрмінаў паводле паходжання.
- •З гісторыі развіцця і фарміравання беларускай навуковай тэрміналогіі.
- •Нормы беларускай літаратурнай мовы.
- •Новае ў правапісе галосных (гл. §§ 3, 4, 6, 9)*.
- •Новае ў правапісе літар а, о, э і е, ё, я ў складаных словах .
- •Новае ў правапісе зычных (гл. §§ 13, 15, 16)*.
- •Новае ў правапісе абрэвіятур і правілах скарачэння, а таксама пераносу слоў.
- •Новае ў правапісе некаторых прыставак і суфіксаў (гл. §§ 22, 23)*.
- •Новае ў правапісе вялікай і малой літар (гл. §§ 26, 28, 29, 32, 33)*.
- •Фанетычныя асаблівасці беларускай мовы.
- •Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі (фанетычная, акцэнталагічная, лексічная, марфалагічная, сінтаксічная).
- •Канчаткі назоўнікаў II скланення адзіночнага ліку ў родным склоне.
- •Лічэбнік. Асаблівасці ўжывання лічэбнікаў з назоўнікамі.
- •Скланенне лічэбнікаў.
- •Дзеепрыметнік. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў.
- •Дзеепрыслоўе. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў.
- •Класіфікацыя функцыянальных стыляў. Публіцыстычны стыль і яго асаблівасці.
- •Навуковы стыль і яго лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.
- •Жанры навуковай літаратуры (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюмэ); агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.
- •Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту. Цытаты і спасылкі, іх афармленне (гл. §§ 62, 64, 65, 66)*.
- •Афіцыйна-справавы стыль і яго асаблівасці.
- •Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, дакладная запіска, кантракт, справавыя лісты і інш.); агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.
- •Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Маўленчы этыкет і культура зносін.
-
Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту. Цытаты і спасылкі, іх афармленне (гл. §§ 62, 64, 65, 66)*.
Цытаты і правілы іх афармлення. Цытата - даслоўная вытрымка з якога-небудзь выказвання, кнігі ці дакумента, якая выкарыстоўваецца для пацвярджэння думкі або ілюстрацыі. Цытаты могуць афармляцца як простая і як ускосная мова.
Калі цытата суправаждаецца словамі аўтара, яна афармляецца, як простая мова, і бярэцца ў двукоссе: Кандрату Кандратавічу Крапіве належаць словы: “Гарачай любоўю ўзнагароджвае народ таго, хо, пачынаючы з першых дзён свайго свядомага жыцця, назаўсёды звязаў свой лёс с лёсам народа, хто на працягу амаль паўстагоддзя аддае народу лепшыя парывы свайго сэрца, усе свае сілы і свой вялікі талент”.
Калі цытата ўключаецца ў тэкст як частка сказа (або як даданы сказ), яна пачынаецца з малой літары і бярэцца ў двукоссе: Кандрат Крапіва быў катэгарычна не згодны з тымі людзьмі, якія “….. прапануюць дзеля прастаты або зручнасці выкладання ліквідаваць тыя ці іншыя асаблівасці беларускай мовы”. Шматкроп'е ставіцца на месцы пропуску слоў і выразаў у цытаце.
Вершаваныя цытаты, а таксама эпіграф, запісаныя слупком, у двукоссе не бяруцца.
Пры цытатах заўсёды даецца спасылка на аўтара і яго твор або толькі на аўтара. Яна звычайна размяшчаецца пасля цытаты ў дужках або ў зносцы.
Спасылкi афармляюцца ў выглядзе бібліяграфіі і складаюць прэсупазіцыйны фон дадзеных тэкстаў, надаюць ім даставернасць, інфармацыйную насычанасць, а аўтарам тэкстаў – неабходную кампетэнтнасць, эрудыцыю і кваліфікаванасць.
-
Афіцыйна-справавы стыль і яго асаблівасці.
Афіцыйна-справавы стыль — гэта стыль дзяржаўных дакументаў, указаў, законаў, пастаноў, пратаколаў, даведак, справаздач, заяў і іншых справавых папер афіцыйнай і дзелавой перапіскі.
Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае канцылярскую, юрыдычную, адміністрацыйную сферы дзейнасці людзей, і рэалізуецца пераважна ў маналагічнай пісьмовай форме (пастановы, загады, інструкцыі, рэзалюцыі, указы, інструкцыі, кодэксы, дзелавыя пісьмы, аб‘явы, характарыстыкі, даверанасці, распіскі, аўтабіяграфіі, статуты, распараджэнні, пагадненні, пратаколы, акты і іншыя дакументы).
Асноўная форма бытавання гэтага стылю — пісьмовая.
Дакументы афіцыйна-дзелавога стылю патрабуюць дакладнасці, лагічнасці, паслядоўнасці, адназначнасці вербальных фармулёвак, сцісласці, эканомнасці, таму часта афармляюцца на адпаведных бланках ці па ўстаноўленай форме.
Для афіцыйна-дзелавога стылю характэрны строгасць у адборы слоý і выразаý (прысутнічалі, слухалі, згодна з пастановай, прыцсвоіць званне, вывесці са складу, у мэтах, закон, адзначыць, пастанавілі, справаздачны перыяд), аднастайнасць, сцісласць, эканомнасць выкладу, бо інфармацыя перадаецца, як правіла, ад упаўнаважанай калектывам (установай, міністэрствам, дзяржавай, урадам і інш.) асобы або групы асоб.
Выкарыстанне афіцыйна-дзелавога стылю мае на мэце два асноўных прызначэнні – інфармацыйную і пабуджальную, г. зн. у адпаведных дакументах падаюцца не толькі звесткі, але і патрэбы, заклікі, пабуджэнні да іх выканання тымі, каму яны скіраваны (загады, распараджэнні, пастановы, указы і інш.).
Для афіцыйна-дзелавога стылю таксама характэрны своеасаблівыя ўстойлівыя адзінкі, так званыя «канцылярскія звароты»: вызначаецца заканадаўствам, мець права, давесці да ведама, і інш.
Афіцыйна-дзелавым стылем мовы павінны добра валодаць кіраўнікі, вербальная дзейнасць якіх часта рэалізуецца сродкамі гэтага стылю, але ўжывацца павінен ён толькі ў афіцыйных варунках, у штатных службовых сітуацыях, пры падрыхтоўцы дакументаў.