- •Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве.
- •Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
- •Лексіка паводле паходжання. Асноўныя прыкметы іншамоўных слоў.
- •Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання (дыялектызмы, прафесіяналізмы, тэрміны, жарганізмы).
- •Спецыяльная лексіка. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі. Тэрміналогія.
- •Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння тэрмінаў.
- •Характарыстыка тэрмінаў паводле паходжання.
- •З гісторыі развіцця і фарміравання беларускай навуковай тэрміналогіі.
- •Нормы беларускай літаратурнай мовы.
- •Новае ў правапісе галосных (гл. §§ 3, 4, 6, 9)*.
- •Новае ў правапісе літар а, о, э і е, ё, я ў складаных словах .
- •Новае ў правапісе зычных (гл. §§ 13, 15, 16)*.
- •Новае ў правапісе абрэвіятур і правілах скарачэння, а таксама пераносу слоў.
- •Новае ў правапісе некаторых прыставак і суфіксаў (гл. §§ 22, 23)*.
- •Новае ў правапісе вялікай і малой літар (гл. §§ 26, 28, 29, 32, 33)*.
- •Фанетычныя асаблівасці беларускай мовы.
- •Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі (фанетычная, акцэнталагічная, лексічная, марфалагічная, сінтаксічная).
- •Канчаткі назоўнікаў II скланення адзіночнага ліку ў родным склоне.
- •Лічэбнік. Асаблівасці ўжывання лічэбнікаў з назоўнікамі.
- •Скланенне лічэбнікаў.
- •Дзеепрыметнік. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў.
- •Дзеепрыслоўе. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў.
- •Класіфікацыя функцыянальных стыляў. Публіцыстычны стыль і яго асаблівасці.
- •Навуковы стыль і яго лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.
- •Жанры навуковай літаратуры (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюмэ); агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.
- •Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту. Цытаты і спасылкі, іх афармленне (гл. §§ 62, 64, 65, 66)*.
- •Афіцыйна-справавы стыль і яго асаблівасці.
- •Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, дакладная запіска, кантракт, справавыя лісты і інш.); агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.
- •Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Маўленчы этыкет і культура зносін.
-
Новае ў правапісе вялікай і малой літар (гл. §§ 26, 28, 29, 32, 33)*.
З вялікай літары пішуцца:
найменні найвышэйшых божастваў (бостваў) у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Саваоф;
прыметнікі, утвораныя ад слова Бог: Божы (Боскі) суд, Божы (Боскі) храм;
асабовыя імёны (і ўсе словы ў састаўных асабовых назвах, акрамя агульных назваў) заснавальнікаў рэлігійных вучэнняў, а таксама біблейскіх асоб (апосталаў, прарокаў, святых і інш.): Ісус Хрыстос, Буда;
імёны легендарных і міфічных асоб, язычніцкіх багоў: Антэй, Зеўс, але як агульныя назвы: пярун –– удар грому, іуда (юда) –– здраднік;
уласныя назвы ўяўных і казачных істот, герояў літаратурных твораў: Папялушка, Атлант, але як агульныя назвы: дзед-мароз –– ёлачнае ўпрыгожанне, баба-яга –– агідная старая;
агульныя назвы істот, а таксама з’яў і прадметаў, калі яны персаніфікуюцца, выступаюць у ролі імёнаў герояў літаратурных твораў (у казках, байках і інш.): Мядзведзь, Воўк, Ліса (Ліска).
З малой літары пішуцца:
слова бог (гасподзь) ва ўстойлівых выразах, звязаных з выказваннем розных пачуццяў у прастамоўі, а не са зваротам да Бога паводле рэлігійнай абраднасці і ўяўленняў: бог яго ведае;
слова бог з агульным значэннем боства ў спалучэнні з асабовай назвай або з назоўнікам з агульным значэннем у родным склоне: старажытны славянскі бог Пярун;
агульныя назвы ўяўных істот: архангел, анёл.
Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый
З вялікай літары пішуцца:
усе словы ў найменнях вышэйшых органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады Рэспублікі Беларусь і іншых краін: Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь;
першае слова ў найменнях рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый: Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (Мінэканомікі);
простыя і састаўныя ўласныя назвы ў складзе ўласных найменняў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый: Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
слова Савет у значэнні органа ўлады: Мінскі абласны Савет дэпутатаў, але: сельсавет;
словы Дом, Палац, якія пачынаюць найменне ўстановы: Дом культуры.
З малой літары пішуцца
найменні аддзелаў і іншых падраздзяленняў навуковых і адукацыйных устаноў, іх органаў кіравання, а таксама словы тыпу калегія, вучоны савет, навукова-метадычны савет, савет па абароне дысертацый, факультэт, аддзяленне, сектар, група: вучоны савет факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэння
З вялікай літары пішуцца:
словы або спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца афіцыйнымі назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных і рэлігійных пасадах: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. У неафіцыйным ужыванні словы прэзідэнт, старшыня, кароль, імператар пішуцца з малой літары: візіт прэзідэнта, выступленне старшыні, прыём у караля;
словы або спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь і іншых краін (акрамя слова кавалер): Герой Беларусі;
у розных афіцыйных пасланнях, лістах займеннік Вы як форма ветлівага звароту да адной асобы;
у высокім стылістычным ужыванні такія агульныя назвы, як Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына;
словы ў назвах бакоў у пагадненнях, кантрактах і іншых дагаворах: Высокія Дагаворныя Бакі.
Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
З вялікай літары пішуцца:
аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох: Варфаламееўская ноч, Адраджэнне;
аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах дзяржаўных, традыцыйных і рэлігійных святаў: Дзень Канстытуцыі, Дзень Перамогі, Купалле.
2. З малой літары пішуцца назвы родаў і відаў знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, асобных гадоў, дзён і інш.: імперыялістычная вайна, лютаўская рэвалюцыя, паўстанне.
Вялікая літара ў назвах з двукоссем
З вялікай літары пішуцца ў двукоссі:
аднаслоўныя назвы і першае слова ў састаўных назвах арганізацый: адкрытае акцыянернае таварыства «Камунарка»;
аднаслоўныя назвы і першае слова ў састаўных назвах перыядычных выданняў, кніг, атласаў, карт і інш.: часопіс «Полымя»;
аднаслоўныя назвы і першае слова ў састаўных назвах літаратурных, публіцыстычных, навуковых твораў, твораў розных галін мастацтва і інш.: паэма Якуба Коласа «Новая зямля»;
аднаслоўныя назвы і першае слова ў састаўных назвах прадметаў побыту, прамысловых і прадуктовых тавараў: набор мэблі «Вязынка», зубная паста «Лясная»;
назвы вытворчых марак тэхнічных вырабаў (машын, механізмаў, прылад, збудаванняў і інш.) бяруцца ў двукоссе і пішуцца з вялікай літары: аўтамабіль «Жыгулі», камбайн «Ніва; але: «Мінск» (халадзільнік), «Волга» (аўтамабіль).