Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Литература по Идеологии / Сакалова (Легальныя грамадск_я арган_зацы_ ў Беларус_ ў Х_Х ст)

.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
62.46 Кб
Скачать

Легальныя грамадскія арганізацыі ў Беларусі ў 70-90-х гадах XIX стагоддзя

Марыяна Сакалова

http://autary.iig.pl/sakalova/art_ruchi_lehalnyja.htm

«Па знішчэнні паўстання 1863 года для беларускага нацыянальнага руху ствараюцца нязвычайна дрэнныя ўмовы»- гэтыя словы У. Пічэты можна аднесці навогул да грамадскага жыцяя на тэрыторыі Беларусі. Супрацьстаянне палякаў, якія змагаліся за аднаўленне незалежнай Польшы, і імперскай Расіі было фактам, які аб!ектыўна затрымліваў фарміраванне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі: па-першае, яно астаўляла ў цяні, заглушала парасткі усведамлення сваіх інтарэсаў іншымі сацыяльнымі групамі; па-другое, супрацьстаянне «рускага і польскага элементаў» затрымлівала аб!яднанне «лакальных міроў» у «вялікае грамадства». Ваеннае палажэнне, уведзенае пасля паўстання 1863 года, і рэжым выключных законаў тармазілі працэс устанаўлення грамадзянскага права, стрымлівалі грамадскую актыўнасць насельніцтва краіны.  Ажыўленне грамадзянскага жыцця, якое найбольш яскрава выразілася ў імкненні да стварэння грамадскіх арганізацый, так званых «дабравольных таварыстваў», пачынаеца ў апошняй чвэрці 19 стагоддзя. Кантраст у параўнанні с папярэднімі гадамі быў паражаючым. Літаральна за некалькі год на змену эпохе, для якой характэрнымі былі невялікія дыскусіенныя гурткі, прыйшла новая: узнікалі шматлікія больш крупныя арганізацыі, аб!яднанні і саюзы, развівалася прыватная ініцыятыва- складваліся перадумовы фарміравання грамадзянскай супольнасці.  Стымулючую ролю, на наш погляд, тут адыгралі дзве групы фактараў. Першая была звязана са зменамі ва ўнутранай палітыцы царызму, а другая - з пашырэннем пазіцівісцкай ідэалогіі сярод апазіцыйна настроеных колаў грамадства.  Як вядома, у маі 1867 года выйшлі два ўрадавых указа аб спыненні спраў палітычнага характару, якія датычацца польскага мяцежа і палажэнне Камітэта міністраў аб абмежаванні падсуднасці асоб грамадзянскага ведамства ваеннаму суду ў Паўночна-Заходнім краі.[1] У гэтых указах гаворка ішла пра смягчэнне рэжыма выключных законаў. Разам з тым, дзякуючы ціску з боку грамадскасці цэнтарльных губерній Расійскай імперыі, якая праяўляла вялікую цікавасць да стварэння розных недзяржаўных арганізацый, складваліся новыя адносіны ўрада да грамадскага руху. Царская бюракратыя разумела, што неабходна стварыць юрыдычную прастору для ажыццяўлення прыватных грамадзянскіх ініцыятыў ў грамадскай дзейнасці. Ужо ў пачатку 60-х гадоў быў прыняты шэраг законаў аб працэдуры рэгістрацыі дабравольных грамадств, іх статутах і дзейнасці.[2] Значэнне гэтых заканадаўчых актаў заключалася не толькі ў тым, што яны рабілі больш легкай працэдуру рэгістрацыі дабравольных грамадскіх арганізацый. Важным было і тое, што гэтыя законы сведчылі аб афіцыйным прызнанні грамадскай дзейнасці. Разам з тым дзяржава імкнулася любой цаной захаваць стабільнасць і непахіснасць самадзяржаўных асноў. Таму, з аднаго боку, стварэнне дабравольных грамадскіх арганізацый ухвалялася і нават ініцыіравалася дзяржавай, а з другога- зацвярджаліся указы і пастанаўленні, якія абмяжоўвалі іх дзейнасць.[3] К пачатку 70-х гадоў адбыліся істотныя змены ў ідэалогіі польскага вызваленчага руху, які аказвайў даволі моцны ўплыў на грамадскасць Беларусі: месца надзвычайна палітызыванана рамантызму займаюць ідэалогія пазітывізму і тэорыя арганічнай працы. Тая ж пазіцівісцкая ідэалогія ляжала ў аснове дзейнасці расійскіх лібералаў. Мэтай пазіцівісцкай праграмы арганічнай працы лічылася ажыццяўленне ліберальнага грамадскага ідэалу праз дзейнасць прыватных асоб, якія кіраваліся прыватнымі інтарэсамі. Вера ва ўсемагутнасць прыватнай ініцыятывы і бязмежныя патэнцыяльныя магчымасці асацыяцый[4] былі важнымі састаўляючымі гэтай тэорыі. Разам з тым прапанаваўся удзел у рабоце органаў мясцовага самакіравання, арганізацыя пачатковых школ, сельскіх бібліятэк, ашчадных кас і т.п.[5], каб ператварыць пасіўныя народныя масы ў актыўных грамадзян. Лібералы -пазітывісты лічылі, што «у якім бы стане не знаходзілася грамадства, заўседы знойдзецца сфера, дзе яно будзе здольным працаваць сабе на карысць».[6]  Арганізацыя «дабравольных асацыяцый» і удзел у іх рабоце былі характэрнымі і для тактыкі сацыялістаў-народнікаў ( Яны планавалі выкарыстоўваць такія арганізацыі для сацыяльна-палітычнай антыўрадавай прапаганды). Кансерватары ж спадзяваліся, што арагнізаваныя па ініцыятыве дзяржавы і пад яе апекай «дабравольныя таварыствы» стануць сродкамі барацьбы са «шкоднымі рэвалюцыйнымі ўплывамі». Такім чынам, можна сказаць, што легальныя грамадскія арганізацыі ў апошняй трэці 19 стагоддзя былі той «матэр!яльнай формай» грамадскага руху і таму сталі прадметам пільнай увагі прыхільнікаў розных ідалагічных рухаў.  Менавіта ў такіх умовах пачалася самаарганізацыя грамадскіх сіл Беларусі, перш за ўсе ў форме легальных грамадскіх арганізацый.  Адной з традыцыйных форм грамадскіх аб!яднанняў былі ў той час дваранскія і гарадскія грамадскія і саслоўныя сход. У 70-х гадах падаецца шмат прашэнняў аб адкрыцці такіх сходаў і клубаў, зацвярджаюцца статуты Мінскага (1879), Горацкага (1888), Навагрудскага, Ашмянскага ( 1878), Мсціслаўскага ( 1879), Барысаўскага ( 1870), Пінскага (1876) і інш. клубаў.[7] Змяняецца і характар іх дзейнасці. Калі раней асноўным заняткам для членаў клубаў на сходах былі картачная гульня і таму падобны «справы», то цяпер яны пачынаюць арганізоўваць збор ахвяраванняў для пацярпеўшых ад стыхійных бедствій ці войн, на будаўніцтва помнікаў, уладкаванне тэатраў і г.д.; становяцца месцам сустрэч «адукаванага грамадства» таго часу. Ва ўмовах жорсткай цэнзуры, пры адсутнасці незалежнай прэсы і невялікай колькасці перыядычных выданняў наогул, гэтыя аб’яднанні выконвалі функцыю распаўсюджання новых, прагрэсіўных ідэй. Так, грамадскае сабранне Полацка праводзіла « літаратурныя вечары, дзе чыталі творы сучасных знаменітасцей: Бокля, Макалея і іншых».[8]  Больш актыўная і прагрэсіўна настроеная частка дваран і чыноўнікаў часта аддавала перавагу не культурна- саслоўным аб’яднанням тыпу клубаў ці грамадскіх сходаў, а дзейнасці ў складзе сельскагаспадарчых таварыстваў, якія ў другой палове 19 стагоддзя існавалі ва ўсіх губернскіх цэнтрах. Гэта былі навуковыя таварыствы агульнарасійскага ці губернскага маштаба, якія займаліся, галоўным чынам, вывучэннем умоў эканамічнага развіцця сельскай гаспадаркі і пашырэннем сельскагаспадарчых ведаў, членамі іх былі дваране і чыноўнікі. Але ў 90-х гадах ў дзейнасці і структуры сельскагаспадарчых таварыстваў адбыліся значныя змены. Пры таварыствах уладкоўваліся аддзяленні «па паляпшэнню дробных гаспадарак». Гэтыя аддзяленні займаліся ўладкаваннем таварыстаў сельскай гаспадаркі, якія ахоплівалі прыход, адну ці некалькі воласцей і ўтвараліся ў сялянскім асяроддзі, пры параўнальна нязначным удзеле «ліц іншых сасловій».[9] Такое аддзяленне існавала, напрыклад, пры Мінскім губернскім таварыстве сльскай гасапдаркі. Кожны з землеўладальнікаў, членаў аддзялення, уладкоўваў у сваім раёне сялянскае сельскагаспадарчае таварыства і станавіўся яго папечыцелем. Пры аддзяленні існавалі службы, якія давалі бясплатныя парады па судовых справах, складалі хадайніцтва і г.д.[10] Таварыствы сельскіх гаспадароў існавалі таксама пры Магілеўскім і Віцебскім сельскагаспадарчых таварыствах.[11] З цягам часу таварыствы пашыралі сваю дзейнасць Яны не абмяжоўваліся ўжо распаўсюджаннем сельскагаспадарчых ведаў, а арагнізоўвалі крэдытныя таварыствы, спажывецкія кааператывы, майстэрні для навучэння рамеслам, выстаўкі і г.д.[12]  У 70-90-х гадах адбываюцца змены і ў такой сферы грамадскай дзейнасці, як дабрачыннасць. Пераважная большасць філантрапічных грамадств, заснаваных у 1856-1865 гадах былі « агульнадабрачыннымі» филіяламі Імператарскага дабрачыннага грамадства і практычна не ўлічвалі мясцовых патрэб. З 70-х гадоў у адпаведнасці з такімі патрэбамі пачынаюць стварацца неўрадавыя дабрачынныя грамадства Навагрудке і Слуцке, у 80-х - у Віцебске і іншых гарадах губерніі, у 90-х - у Парычах, Слоніме, Бабруйске. У Магілеве ў 1898 годзе было 7 дабрачынных грамадстваў.[13] У 90-х гадах 19 стагоддзя ў Мінску існавалі Таварыства дапамогі вучням мінскага яўрэйскага першапачатковага вучылішча з рамесным аддзяленнем, Таварыства папячэння аб сем’ях ссыльных і катаржных, таварыствы « Міласэрнасць» і « Хрысціянская сям’я», Таварыства папячэння аб хворых і раненых воінах.[14]  У 70-90-х гадах узнікае новы тып грамадскіх арганізацый - крэдытныя, спажывецкія і вытворчыя кааператывы. Тэорыі кааператыўнага руху, распрацаваныя ліберальна-буржуазнымі эканамістамі Г. Шульцэ-Дэлічам ( 1808-1883) і Ф. Райфгаузенам (1818-1888) сталі папулярнымі сярод інтэлігенцыі і чыноўніцтва ў 70-х гадах 19 стагоддзя. Але ж прадстаўнікі «адукаваных класаў» у большасці выпадкаў не думалі аб прапагандзе спажывецкіх ці крэдытных таварыстваў сярод сялян ці рабочых, бо лічылі, што народ не здольны самастойна ўладкаваць іх. Толькі радыкальная частка інтэлігенцыі імкнулася заснаваць вытворчыя кааператывы сярод сялян і рамеснікаў, бо бачыла ў свабоднай і незалежнай кааперацыі адну з форм сацыялістычнага вядзення гаспадаркі. Наогул жа, спажывецкія кааператывы насілі «арыстакратычны» і саслоўны характар, былі заснаваны не на самадзейнасці членаў, а альбо на дабрачынных, альбо на камерцыйных пачатках і вельмі часта выклікалі інтарэс толькі як магчымасць «пагуляць у грамадскую працу».[15] Але паступова адносіны да кааператыўных таварыстваў змяняліся. У іх пачалі бачыць працівавес «сацыяльнаму руху», сродак, які дапаможа змагацца з пралетарызацыяй вескі і горада і дасць магчымасць вырашыць рабочае і сялянскае пытанне. Таму ашчадныя ці спажывецкія таварыствы ўзнікалі па ініцыятыве прэдвадзіцеляў дваранства, старшынь земскіх упраў ці іспраўнікаў. Разам з тым пачынаюць узнікаць незалежныя ўсесалоўныя спажывецкія таварыствы ў гарадах. У такія таварыствы ўваходзілі рабочыя, чыноўнікі, афіцэры, мяшчане, дваране, купцы, памешчыкі і г. д.[16] Так, у 1875 годзе было заснавана спажывецкае таварыства ў Мінску, у 1881 г- у Пінску; у канцы 80-х гадоў падаюцца прашэнні аб арганізацыі грамадстваў узаемнага крэдыта і дапамогі жыхарамі Бабруйска.[17]  У 70-90-х гадах пашыраецца яшчэ адын новы тып грамадскіх аб’яднанняў - таварыствы ўзаемнай дапамогі. Самымі буйнымі з іх у Беларусі былі таварыствы прыказчыкаў, настаўнікаў і фармацэўтаў.  Таварыствы ўзаемнай дапамогі настаўнікаў і вучняў існавалі амаль ва ўсіх гарадах, дзе былі навучальныя установы. У 90-х гадах ствараюцца губернскія аб’яднанні такіх таварыстваў[18]: Тававрыствы узаемнай дапамогі настаўнікаў і настаўніц Віцебскай губерніі ( 1897), Таварыства вучачых и навучэнцаў народных вучылішч Магілеўскай губерніі ( 1900)[19], Таварыства узаемнай дапамогі вучачым і вучыўшым у народных вучылішчах Віленскай, Гродзенскай (1899), Мінскай ( 1897) губерній.[20] Членамі такіх таварыстваў маглі быць не толькі настаўнікі, але і асобы «вольных прафесій». Таварыствы былі арганізаваны на дэмакратычных прынцыпах: галоўным іх органам было агульнае сабранне, якое абірала членаў праўлення простай большасцю галасоў. Важным было і тое, што афіцыйна зацверджаны «нармальны» статут дазваляў такім таварыствам займацца не толькі фінансавай дзенасцю, што адкрывала шляхі для самастойнай грамадскай ініцыятывы. Менавіта ў такіх таварыствах праяўлялаўся працэс размежавання грамадства - выўляліся прагрэсіўна настроеныя дэмакратычныя элементы. Так, у Мінску ў 1885 годзе пры размеркаванні сродкаў у карысць студэнтаў частка студэнцтва ўнесла прапанову не выдаваць дапамогу студэнтам яўрэям. Больш прагрэсіўна настроеная моладзь пратэставала супраць нацыянальнага выключэння.[21]  Барацьба паміж дэмакратычна настроенымі дробнымі служачымі з гаспадарамі і ўладальнікамі магазінаў за кіруючую ролю ў таварыствах узаемнай дапамогі прыказчыкаў прыцягвала ўвагу грамадскасці ў правінцыі, у тым ліку і на Беларусі. Спачатку такія таварыствы ўтвараліся ўладальнікамі магазінаў і купцамі. Прыказчыкі і канторшчыкі, запісваючыся ў члены таварыстваў, імкнуліся абараняць права дробных служачых, так званага гандлевага пралетарыяту. Патрабаванні прыказчыкаў (скарачэнне рабочага дня і г.д.) падтрымлівалі адвакаты, урачы, журналісты.[22]  У канцы 19 стагоддзя ў Беларусі пачынаюць узнікаць касы і грамадства узаемнай дапамогі рамеснікаў і рабочых. У канцы 80-х гадоў у Мінску было створана некалькі кас узаемнай дапамогі рабочых шпалерных і слясарна-кузнецкіх майстэрань, а ў 90-х гадах такія касы існавали ўжо ў Вільні, Смаргоні, Ашмянах; у 1898 годзе было заснавана Грамадства чорнарабочых сукнавальных фабрык у калоніі Міхалава Беластокскага уезда Грордзенскай губерніі, у 1900- Грамадства узаемнай дапамогі працаўнікоў друкарскагай справы г. Вільны для дапамогі сваім членам « во всяких житейских потребностях, в приискании работы, дешевых квартир, оказании медицинской помощи»[23] Неабходна адзначыць, што значная частка таварыстваў узаемадапамогі рабочых ўзнікала не самастойна, а па ініцыятыве гаспадароў і пад пратэкцыяй мясцовых улад. Дзяржава была зацікаўлена ў іх існаванні, каб абараніць рабочых ад «влияния вредных наущений и посредством своевременного и справедливого регулирования их положения избегнуть принятия « рабочим вопросом» революционного характера».[24] Але касы і арганізацыі узаемнай дапамогі з агульнымі штогадовымі сходамі і праўленнем з выбарных членаў выхоўвалі грамадзянскую актыўнасць рабочых. З павялічэннем колькасці членаў, з развіццем практыкі самакіравання ў дзейнасці саюзаў часам пачалі праяўляцца імкненні да выхаду з-пад кантролю дзяржавы. Апошняя ж ад спроб ажыццяўлення ліберальных мер па рабочаму пытанню перайшла, з аднаго боку, да паўфеадальнага папячыцельства, а з другога - да паліцэйскіх рэпрэсій у дачыненні да рабочых арганізацый. Спроба ажыццявіць праграму «паліцэйскага сацыялізму», якую распрацаваў начальнік ахраннага аддзялення С. Зубатаў не змяніла сітуацыю. У выніку здарылася тое, чаго урад апасаўся, - абяднанні рабочых апынуліся пад уплывам рэвалюцыйных элементаў; касы узаемадапамогі рабочых ператварыліся ў касы стачачнай барацьбы, сталі тым асяроддзем, адкуль рабочыя пападалі ў нелегальныя гурткі.  Найбольш актыўнай часткай грамадства Беларусі ў 70-90-х гадах былі гарадскія чыноўнікі і інтэлігенцыя. Як адзанчалася вышэй, менавіта яны былі ініцыятарамі і ўдзельнікамі розных кааператыўных і дабрачынных арганізацый. Разам з часткай прадпрымальнікаў яны, як « асобы, якія цікавяцца гандлем і прамысловасцю» стваралі так званыя «таварыствы садзейнічання» гандлю ці таргоўлі, працавалі ў шматлікіх асветніцкіх арганізацыях, займаліся арганізацыяй пачатковых ,нядзельных, рамесных школ, кніжных складаў і бібліятэк.[25]  Даволі шырокай падтрымкай беларускай грамадскасці карысталіся грамадства цвярозасці. Першыя такія арганізацыі узніклі на рубяжы 18-19 вякоў у ЗША, а к канцу 70-х гадоў 19 стагоддзя існавалі ўжо міжнародныя грамадствы цвярозасці. К канцу 90-х гадоў чайныя грамадства цвярозасці існавалі і амаль ва ўсіх валасных цэнтрах Беларусі. Літаратурныя чытанні, спектаклі і іншыя мерапрыемствы, якія арганізоўваліся ў гэтых чайных, мелі вялікае значэнне для народа и прыцягнення яго ўвагі да грамадскіх праблем.[26]  У другой палове 19 стагоддзя ў Беларусі дзейнічалі таксама аддзяленні расійскіх навуковых (археалагічнага, гістарычнага, геаграфічнага, тэхнічнага) і медыцынскіх ( Чырвоннага крыжа, абароны народнага здравія), тэатральных і асветніцкіх таварыстваў[27].  Такім чынам, к канцу 19 стагоддзя грамадскімі арганізацыямі былі ахоплены ўсе класы тагачаснга грамадства. І хаця пераважная большасць гэтых арганізацый мела сваёй мэтай паляпшэнне матэр’яльнага становішча грамадзян, удзел прадстаўнікоў розных сацыяльных груп насельніцтва Беларусі ў іх дзейнасці спрыяў народжанню духа «грамадзянскай самстойнасці», які садзейнічаў усведамленню таго, што мэты асобных людзей могуць быць дасягнуты толькі на аснове вырашэння больш агульных сацыяльных, палітычных і эканамічных праблем. 

[1] Рубинітейн С. Хронологический указатель указов и правительственных распоряжений по губерниям западной России 91652-1893) Спб. 1894, с. 697 [2] Журнал Министерства внутренних дел. 1887. Вып.24. С.19-28; извлечение из отчета Министра внутренних дел за 1861, 1862 и 1863 годы. Спб. 1865. С.134-135. [3] У 1867 і ў 1874 гадах былі прыняты законы, якія дакладна азначылі, якое таварыства трэба лічыць нелегальным і супрацьзаконным- нелегальным лічылася любое дазволенае грамадства, якое ў сваей дзейнасці адхілялася ад свайго статута ці выкарыстоўвла дазволеныя віды дзейнасці для таго, каб прыкрыць імі антыўрадавыя дзеянні. Указы забаранялі ўсе «тайныя», г.зн. не атрымаўшыя афіцыйнага дазвалення таварыства, незалежна ад мэт і задач, якія яны перад сабой ставілі.( ПСЗ.Собр.2. Т. 42 № 4402; Т.49 № 53606) [4] Паняцце «асацыяцыя» азначала любое аб1яднанне прыватных асоб: навуковае і дабрачыннае грамадствы, акцыянерную кампанію, страхавау касу, спажывецкую ці крэдытную кааперацыю. [5] Общественное движение не польских землях. М. 1988. С. 34-38. [6] Погодин А. Главные течения польской политической мысли. Спб. 1898. С. 134. [7] НА РБ Ф.295. Воп.1. С. 2135, 2136, 2582, 2585 і інш. [8] Вестник западной России Т.2. Кн. 7. С. 50. [9] Общества сельскіх хозяев в деревне. М. 1903, с45. [10] Там жа, с. 73. [11] НА РБ ф. 2001. Воп.1. С. 2066; Ф. 1416. Воп.1. С. 2234, 2726, Воп. 2. С. 21319, 21753-21755. [12] Общества сельских хозяев в деревне. М. 1903, с. 80-86. [13] Могилевские губернские ведомости. 1898. №84. [14] НА РБ. Ф.295. Воп.1. С. 6008-6011. [15] Хейсин М. История кооперативов в России. Л. 1926, 45. [16] Сборник материалов об артелях. Вып. 3 М. 1875,с. 289. [17] НА РБ ф.295. Воп.1. Т.1. С. 2684, 3314,4113,4114. [18] У 1899 годзе было забаронена ўтварэнне агульнарасійскіх грамадскіх арганізацый. [19] Обзор Минской губернии за 1875 год. Мн. 1876. С. 133, 135. Памятная книжка Витебской губернии на 1882 год. Витебск .1882.С. 232. Могилевские губернские ведомости. 1898 № 4; НА РБ Ф. 295. Воп. 1. С. 6634, 6636,6009. [20] Учительские общества, кассы, курсы и съезды СПБ, 1901, с.41 [21] Багдановіч А. Да гісторыі партыі « Народная воля» ў Мінску і Беларусі. // Маладосць. № 11. С. 232. [22] Гудван А. Очерки по истории движения служащих в России. Ч. 1. М. 1925. С. 94 [23] Бич М. Развитие социал-демократического движения в Беларуси 1883-1903. Мн. 1973. Он же. Рабочее движение Беларуси 1861-1904. Мн. 1983 [24] Лаверычев В. О некоторых либеральных тенденциях в политике царизма по рабочему вопросу в начале 70-х годов 19 века// Исторические записки. Т. 115. М. 1985. С.216. [25] Памятная книжки Могилевской губернии на 1890- 1899 годы. Могилев. 1890-1899; Памятные книжки Минской губернии на 1890- 1899 годы. Минск. 1890-1899; Памятные книжки Виленской губернии на 1890-1899 годы. Вильно. 1890-1899;Степанский А. Общественные организации в Росси на рубеже 19-20 веков. М. 1980; Он же . История общественных организаций в России. М. 1979. [26] Григорьев А. Русские общества трезвости. СПб. 1904 [27] НА РБ. Ф. 2001. Воп.1. С. 1756, 1909, 1256, 1792; Ф. 502,Ф.259.