- •Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт
- •Беларуская мова (прафесійная лексіка) Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў бнту
- •Б Беларуская мова (прафесійная лексіка): Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў бнту. У 4 ч. Ч. I. Беларуская мова: агульныя звесткі, паходжанне і развіццё,функцыянальныя стылі.
- •I. Уводзіны ў навуку аб мове
- •1. Сутнасць мовы
- •1. У наступных словазлучэннях замяніце падкрэсленыя словы сінанімічнымі.
- •2. Абапіраючыся на тэкст, дапішыце наступныя сказы.
- •3. Пракаменціруйце наступную інфармацыю.
- •4. Мовы якіх народаў уяўляюцца вам найбольш далёкімі, непадобнымі да нашай? а псіхалогія? Аб чым, на вашу думку, сведчыць такая залежнасць?
- •10. Адкажыце на пытанні:
- •11. Напішыце міні-сачыненне на тэму “я – Homo loquens, і гэта значыць…”
- •2. Гіпотэзы паходжання мовы
- •Пытанні і заданні
- •1.Перакладзіце наступныя словазлучэнні на рускую мову.
- •2. Патлумачце, чаму пра паходжанне мовы можна гаварыць толькі гіпатэтычна.
- •3. Выпішыце з тэксту назвы гіпотэз і фармулёўкі іх сутнасці.
- •5. Якая з гіпотэз здаецца вам найбольш пераканаўчай? Чаму?
- •6. Раскажыце пра гіпотэзы паходжання мовы. Выкарыстайце наступныя выразы:
- •2. Выпішыце з тэксту назвы функцый мовы і азначэнні іх сутнасці.
- •7. Перакладзіце наступны тэкст на беларускую мову.
- •8. Падрыхтуйце выказванне пра функцыі мовы па наступнай мадэлі:
- •4. Як у мове адлюстроўваюцца асаблівасці жыцця, светаўспрымання, псіхалогіі народа
- •6. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Сфармулюйце і запішыце яго галоўную думку.
- •7. Напішыце кароткі канспект тэмы, выбіраючы найбольш цікавыя, на ваш погляд, прыклады з тэксту і заданняў.
- •5. Як грамадства ўплывае на мову
- •Пытанні і заданні
- •Дзяржаўная мова
- •6. Праблема беларуска-рускай інтэрферэнцыі
- •IV. Марфалагічная інтэрферэнцыя – несупадзенні ў формах часцін мовы (род, лік, канчаткі назоўнікаў, формы параўнальнай ступені прыметнікаў, канчаткі дзеясловаў і г.Д.).
- •Заданні Заданне 1. Перакладзіце наступныя словы на беларускую мову, растлумачце адрозненні ў іх фанетычным афармленні.
- •Што такое трасянка?
- • Іі. З гісторыі пісьма
- •Перадгісторыя пісьма
- •2. Асноўныя этапы развіцця пісьма
- •2.1. Піктаграфічнае пісьмо
- •2.2. Ідэаграфічнае пісьмо
- •2.3. Складовае (сілабічнае) пісьмо
- •2.4. Літарна-гукавое (фанемаграфічнае) пісьмо
- •3. Беларускае пісьмо. З гісторыі беларускай графікі
- •1. Дапоўніце табліцу, абапіраючыся на інфармацыю тэкстаў:
- •2. Тэст па тэме
- •3. Вызначце, якія графічныя знакі адсутнічаюць у сучасным алфавіце? Абрысы якіх літар адрозніваюцца?
- •4. Растлумачце графічныя асаблівасці тэкстаў з дарэвалюцыйных выданняў. Тыповыя прыкметы выпішыце.
- •5. Прачытайце ўрывак з артыкула, надрукаванага ў часопісе “Bielarus” (1915). Як называецца гэта графічная сістэма? Чаму ёю карысталіся для перадачы беларускіх тэкстаў?
- •7. Размяркуйце наступныя словы ў строга алфавітным парадку.
- •8. Адкажыце на пытанні для самаправеркі:
- •9. У часопісе “Роднае слова” (1999 г. № 10) быў надрукаваны наступны артыкул а. Мельнікава. Азнаёмцеся з гэтым артыкулам, выкажыце сваё меркаванне. Аксамітны правапіс
- •Ііі. Паходжанне і развіццё беларускай мовы
- •3. Праславянскі перыяд
- •1. Што такое праславянская мова? Як доўга яна існавала? Якія факты сведчаць на карысць яе існавання?
- •4. Абапіраючыся на інфармацыю тэксту, дапоўніце наступныя сказы, запішыце іх.
- •4. Фарміраванне мовы беларускай народнасці
- •5. Беларуская мова часоў Вялікага княства Літоўскага
- •7. Растлумачце, што дазваляе зрабіць выснову аб існаванні ў вкл моўнай летапіснай традыцыі.
- •18. Раскажыце пра ўклад у развіццё старабеларускай мовы і кнігадрукавання с. Буднага і в. Цяпінскага.
- •19. Які ўзровень развіцця старабеларускай мовы і літаратуры прадэманстравалі помнікі палемічнай і гамілетычнай (прапаведніцкай) літаратуры?
- •20. Дакажыце, што хvі ст. Справядліва называюць “залатым векам” у гісторыі беларускай культуры, мовы і літаратуры.
- •6. Новая беларуская літаратурная мова
- •3. Прачытайце наступны ўрывак з газеты «Наша Ніва». Якія асаблівасці беларускай марфалогіі і арфаграфіі таго часу вы можаце адзначыць? Запішыце гэты тэкст згодна з сучаснай беларускай арфаграфіяй.
- •4. Выберыце з Дадатку 1 адпаведныя тэме артыкулы, падрыхтуйце па іх выступленні (аглядныя рэфераты). Кантрольныя пытанні і заданні па тэме
- •1. Выберыце правільныя варыянты адказу.
- •2. Пракаменціруйце прыведзеную ніжэй інфармацыю. Якія высновы яна дазваляе зрабіць?
- •4. Адкажыце на наступныя пытанні без апоры на тэкст.
- •Аўрамій смаленскі (працалюбівы)
- •Клімент смаляціч, Клім Смаляціч (? — пасля 1164 г.)
- •Кірыла тураўскі (каля 1130-каля 1182)
- •Ефрасіння полацкая [свецкае імя Прадслава, каля 1110 (?) – 23 або 25.5.1173]
- •Скарына (Скарыніч) францыск [Францішак; 1490(?)- 1551(?)]
- •Сымон будны (каля 1530—13.1.1593)
- •Васіль цяпінскі
- •Статуты вялікага княства літоўскага
- •Лаўрэнцій зізаній [Тустаноўскі; ? – 1634(?)]
- •Мялецій сматрыцкі (свецкае імя Максім Герасімавіч; каля 1578—27.12.1633)
- •Метрыка Вялікага княства Літоўскага
- •Сімяон полацкі (1629 —25.8.1680 гг.)
- •Філаматы і філарэты
- •Чачот ян антоні тадэвушавіч (7.7.1796 – 23.8.1847)
- •Насовіч іван іванавіч [26.9(7.10). 1788—26.7(6.8). 1877]
- •Карскі яўхім фёдаравіч [20.12.1860(1.1.1861)—29.4.1931]
- •«Наша ніва»
- •Сцяпан некрашэвіч
- •Вацлаў ластоўскі
- •Язэп лёсік
- •Браніслаў тарашкевіч
- •Гістарычны каментарый
- •I ўстойлівы поступ цывілізацыі
- •1. Стан дыялектнай сістэмы беларускай мовы і сацыяльныя шанцы на яе функцыянаванне
- •2. Моватворчае асяроддзе і прагнозы развіцця
- •3. Нацыянальная гарадская беларуская інтэлігенцыя: супольна ці па абодва бакі?
- •V. Функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы.
- •1. Агульныя звесткі
- •2. Заданні
- •Магнетызм
- •Электрамагнітная індукцыя
- •Электрычныя адзінкі меры
- •Трансфарматары
- •Незалежнасць – гэта...
- •Рэзюмэ Павелічэнне эфектыўнасці ўмацавання і аднаўлення дэталяў машын наплаўкай у электармагнітным полі
- •Запіска
- •Бабуля!
- •Тлумачальная
- •Часткі цела
- •Знешні выгляд
- •Адзенне. Абутак
- •V. Стылістыка афіцыйна–справавых дакументаў
- •Тэкст 1 Выканкам Першамайскага
- •Гарантыйны ліст
- •2. Дазвол Першамайскага раус г. Мінска.
- •Выпіска з пратакола № 3
- •Рэспубліка беларусь Міністэрства адукацыі
- •Даведка
- •Даручэнне
- •1. Справавыя лісты: моўнае афармленне
- •Б 2,51 м 0,0001 мм 1,5 км
- •2. Прыватныя дзелавыя паперы Рэзюмэ
- •Кваліфікацыя
- •Вопыт работы
- •Адукацыя
- •Язэп лёсік 179
Сцяпан некрашэвіч
Беларускі мовазнавец Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч нарадзіўся 8 мая 1883 г. у в. Данілаўка Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут (1913). 3 1918 г. загадваў беларускай секцыяй пры губернскім аддзеле народнай асветы г. Адэса, вёў арганізацыйную і культурна-масавую работу сярод дэмабілізаваных беларусаў-салдат і беларусаў-бежанцаў. Дзякуючы яго намаганням, да пачатку 1918 г. навучальнага года ў Адэсе было адкрыта 30 пачатковых беларускіх школ і беларуская гімназія. Вучыўся ў Адэскім вышэйшым міжнародным інстытуце (скончыў 2 курсы). 3 1920 г. у Мінску, дзе працуе ў апараце Наркамасветы БССР, займаючы розныя кіраўнічыя пасады: загадчыка літаратурна-выдавецкага аддзела, інспектара навуковых устаноў, старшыні Навукова-тэрміналагінай камісіі, намесніка старшыні Галоўпрафасветы і інш. С.М. Некрашэвіч прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі Інбелкульта і ў 1922 – 25 гг. узначальваў яго. У 1926 – 28 гг. ён старшыня аддзела гуманітарных навук, кіраўнік класа мовы і літаратуры, старшыня слоўнікавай камісіі Інбелкульта. Арганізацыйную і навуковую дзейнасць спалучаў з выкладчыцкай у Белдзяржуніверсітэце: у 1923 – 25 гг. вёў беларусазнаўства на медыцынскім факультэце, а з 1927 г. чытаў курс беларускай дыялекталогіі на педагагічным факультэце. У пачатку 1925 г. быў камандзіраваны ў Навукова-даследчы інстытут мовы і літаратуры пры Ленінградскім універсітэце, дзе да ліпеня 1926 г. займаўся беларускай мовай пад кіраўніцтвам акадэміка Я.Ф. Карскага.
Пастановай СНК БССР ад 26 снежня 1928 г. быў зацверджаны акадэмікам і віцэ-прэзідэнтам АН БССР. Адначасова (з 1929) з'яўляўся дырэктарам акадэмічнага Інстытута мовазнаўства, старшынёй камісій правапіснай і па ўкладанні слоўніка жывой беларускай мовы. 21 ліпеня 1930 г. арыштаваны і высланы ў г. Сарапул Удмурцкай АССР. На зыходзе 1937 г. арыштаваны паўторна, прывезены ў Мінск і 20 снежня расстраляны.
Асноўны кірунак навуковай дзейнасці С.М. Некрашэвіча – лексікаграфічны. Як старшыня Навукова-тэрміналагічнай камісіі, ён непасрэдна ўдзельнічаў у апрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі па розных галінах ведаў. Апрацаваная і зацверджаная на пасяджэннях камісіі Інбелкульта беларуская навуковая тэрміналогія спачатку публікавалася ў «Вестнике Народного Комиссариата Просвещения», а з 1922 г. выдавалася асобнымі выпускамі.
У лютым 1925 г. Інбелкульт прыняў рашэнне ўкласці слоўнік жывой беларускай мовы. Была створана спецыяльная камісія, якую ўзначаліў С.М. Некрашэвіч. У хуткім часе ён вызначыў і навукова абгрунтаваў тып слоўніка як тлумачальны, крыніцы лексічнага матэрыялу, метады збірання і структуру слоўнікавых артыкулаў. Слоўнік павінен быў абнародаваць з навуковымі каментарыямі лексічныя багацці беларускай мовы з усёй этнаграфічнай тэрыторыі Беларусі ад пачатку 19 ст. да апошняга часу. Крыніцамі лексічнага матэрыялу былі вызначаны народная мова, лепшыя фальклорныя запісы, літаратурная мова і лексікаграфічныя працы. Да канца 1927 г. картатэка ўжо налічвала больш за 400 000 адзінак. 20 лістапада 1929 г. быў зацверджаны канчатковы праект слоўніка, і камісія прыступіла да непасрэднай распрацоўкі слоўнікавых артыкулаў, аднак у сувязі з арыштам С.М. Некрашэвіча і іншых выканаўцаў работа над слоўнікам жывой беларускай мовы спынілася. Багатая картатэка і апрацаваныя слоўнікавыя артыкулы загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Улічваючы вялікую патрэбу ў лексікаграфічных даведніках практычнага тыпу (слоўнік жывой беларускай мовы меркавалася выдаць толькі ў канцы 30-х гадоў), С.М. Некрашэвіч і М.Я. Байкоў па даручэнні Інбелкульта ўзяліся за падрыхтоўку перакладных слоўнікаў. У 1925 г. яны выдалі «Беларуска-расійскі слоўнік», а ў 1928 – «Расійска-беларускі слоўнік». Працы адыгралі вялікую ролю ў фарміраванні беларускай літаратурнай мовы.
С.М. Некрашэвіч шмат займаўся правапісам і беларускай дыялекталогіяй. Распрацоўкі Сцяпана Міхайлавіча Некрашэвіча ў галіне лексікаграфіі залажылі тэарэтычныя асновы і прынцыпы стварэння дыялектных слоўнікаў беларускай мовы.
(Паводле К. Германовіча)