Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
history / сац-эканом развіцце 16 - 17.ppt
Скачиваний:
28
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
5.17 Mб
Скачать

Гарады:

У XIV ст. у ВКЛ гарадоў -83, а ў XVI ст. - каля 530.

Буйнейшымі гарадамі ВКЛ былі ў XVI ст. Полацк з 30000 і Вільня з 15000 насельніцтва, хутка развіваліся Берасце, Гародня, Віцебск, Менск, Навагародак.

Урбанізацыю стрымлівалі войны і запрыгоньванне сялян, але пачылося перасяленне ў гарады іншаэтнічных груп (яўрэяў, цыган, немцаў, татар).

Для павялічэння прыбыткаў феадалы набывалі кавалкі зямлі і будынкі ў гарадах – юрыдыкі. З

гэтых ўладанняў яны не плацілі гарадскіх падаткаў, а паселеныя там рамеснікі і гандляры не падлягалі магістрацкаму суду.

Асноўнай формай грамадскай арганізацыі ў сярэднявечным грамадстве была карпаратыўныя саюзы. Акрамя саслоўнай (станавай) іерархіі, галоўнай формай кансалідацыі сацыяльных груп былі аб’яднанні: рамеснікаў згодна з іх прафесіянальнымі заняткамі ў цэхі, а гандляроў у братчыны і гільдыі.

У 16 ст у гарадах Беларусі налічвалася каля 100 цэхавых спецыяльізацый (срэбнікі, кавалі і гд.), у 18 ст. – ужо 200. Толькі ўдзельнікі цэхаў маглі прадаваць сваю прадукцыю ў гарадах, тыя хто не ўваходзіў у цэх, называліся “партачамі”, а ў выпадку іх паімкі ўладамі ці братчыкамі, яны страчвалі тавар і плацілі вялікія штрафы.

Купцы і іх гільдыі садзейнічалі развіццю не толькі міжнароднага, але і стварэнню сеткі ўнутранага гандлю. Міжнародны гандль ажыццяўлялі “госці”, сярэднія партыі тавара збіралі па сельскай мясцовасці “перасолы”, а дробным гандлем уразнос займаліся “шкоты” (назва паходзіць ад шатланцаў-наёмнікаў, якія аселі ў ВКЛ). Такім чынам аформілася спецыялізацыя ў сферы гандлю.

Магдэбурскае права.-права на самакіраванне гарадоў. Яно забяспечвала незалежнасць ад судовых і эканамічных злоўжыванняў феадалаў. Прывілеі на самакіраванне, якія ўтрымлівалі ранейшыя правы горада і афармлялі іх згодна з еўрапейскімі юрыдычнымі нормамі (магдэбурскага права) падпісываў вялікі князь. Першым горадам ВКЛ які атрымаў магдэбурскае права была Вільня (1387), Бярэсце (1390), Полацк (1498), Мінск (1499). Да канца XVII ст. самакіраванне атрымалі ўсе больш-менш значныя каралеўскія і магнацкія гарады Беларусі.

Органы кіравання:

Аб’яднанні мяшчан (цэхі, гільдыі) – удзельнічалі ў

фарміраванні органаў самакіравання і суда для мяшчан. Магдэбурскім горадам кіравала выбарная адміністрацыя – магістрат, які засядаў у спецыяльным будынку ратушы.

Яго складалі рада, лава, бурмістр, войт.

Рада- займалася адміністратыўнымі пытаннямі, начале -выбарныя бурмістры

лава- была гарадскім судом.

войт- галоўны судзя і мэр.

Усе ўраднікі абіраліся з мяшчанскіх карпарацый. Войтаў зацвярджаў кароль, але гэта права маглі выкупіць мяшчане.