Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

ВОВ лекции

.pdf
Скачиваний:
6
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
941.91 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі

«Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі»

Кафедра гуманітарных дысцыплін

Я.К. Новік, Н.Я. Новік

Вялікая Айчынная вайна

савецкага народа

(у кантэксце Другой сусветнай вайны)

Курс лекцый

Мінск 2006

1

УДК 9 (075.8) ББК 63.3(2)622я73

Н 73

Р э ц э н з е н т:

дац. кафедры гісторыі сусветных цывілізацый Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага

інстытута С.К. Ганцова

Новік Я.К.

Н 73 Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): Курс лекцый / Я.К. Новік,

Н.Я. Новік. – Мн.: БДУІР, 2006. – 186 с. ISBN 985-444-814-2

Курс лекцый падрыхтаваны на аснове рабочай праграмы па спецкурсу «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)», распрацаванай кафедрай гуманітарных дысцыплін БДУІР. Прапануюцца тэксты лекцый па наступных раздзелах спецкурса: «Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны», «Барацьба савецкага народа супраць германскай агрэсіі», «Разгром фашысцкага блока. Завяршэнне Вялікай Айчынай вайны і Другой сусветнай вайны».

Для студэнтаў усіх спецыяльнасцей і форм навучання БДУІР.

УДК 9 (075.8)

ББК 63.3(2)622я73

ISBN 985-444-814-2

© Новік Я.К., Новік Н.Я., 2006

 

© БДУІР, 2006

2

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ РАЗДЗЕЛ І. САВЕЦКІ САЮЗ І КРАІНЫ СВЕТУ НАПЯРЭДАДНІ

І Ў ПАЧАТКУ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ Лекцыя 1. Міжнароднае становішча напярэдадні і ў пачаткуДругой сусветнай вайны Лекцыя 2. Другая сусветная вайна, падзеі ў Еўропе

і Беларусі. СССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны РАЗДЗЕЛ ІІ. БАРАЦЬБА САВЕЦКАГА НАРОДА СУПРАЦЬ ГЕРМАНСКАЙ АГРЭСІІ

Лекцыя 3. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны Лекцыя 4. Баявыя дзеянні на франтах. Маскоўская бітва.

Крах «бліцкрыга» Лекцыя 5. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі

Лекцыя 6. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі Беларусі

РАЗДЗЕЛ ІІІ. РАЗГРОМ ФАШЫСЦКАГА БЛОКА.

ЗАВЯРШЭННЕ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ І ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ

Лекцыя 7. Падзеі на франтах вайны. Крушэнне наступальнай стратэгіі германскага вермахта Лекцыя 8. Заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны і Другой сусветнай вайны

ЗАКЛЮЧЭННЕ. КРЫНІЦЫ ПЕРАМОГІ САВЕЦКАГА НАРОДА,

ВЫНІКІ І ЎРОКІ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ І ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

3

УВОДЗІНЫ

У адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 708 ад 27 мая 2004 г. ва ўсіх установах адукацыі, пачынаючы з 2004 – 2005 вучэбнага года, уведзена выкладанне спецкурса «Вялікая Айчыннай вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)». Рашэннем Савета БДУІР на вывучэнне спецкурса прадугледжана 20 гадзін аўдыторных заняткаў, у іх ліку 16 гадзін лекцый, 2 гадзіны семінарскіхзаняткаў і 2 гадзіны кансультацый, а таксама 14 гадзін самастойнай работы студэнтаў, усяго 34 гадзіны. Завяршаецца вывучэнне спецкурса здачай студэнтамі заліка.

Другая сусветная вайна – самая кровапралітная вайна ў гісторыі чалавецтва. Яна працягвалася 6 гадоў – з 1 верасня 1939 г. па 2 верасня 1945 г. У яе была ўцягнута 61 дзяржава, больш за 80 % тагачаснага насельніцтва Зямлі. Ваенныя дзеянні адбываліся на тэрыторыі 40 дзяржаў, а таксама на марскіх і акіянскіх прасторах. Па няпоўных звестках, у вайне загінула 50 – 55 млн чал., у іх ліку 27 млн грамадзян СССР, больш за 2,2 млн жыхароў Беларусі.

Неабходнасць і актуальнасць вывучэння гісторыі Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны абумоўлена:

маштабнасцю баявых дзеянняў, уплывам і ўздзеяннем вайны на лёс народаў нашай планеты, неабходнасцю паказу трагедыі і выпрабаванняў, што выпалі на долю беларускага і іншых народаў

СССР, а таксама народаў краін антыгітлераўскай кааліцыі;

спробамі некаторых вучоных, палітыкаў і публіцыстаў Захаду, а таксама іх адэптаў у краінах СНД «украсці» у савецкага, у тым ліку беларускага народа яго Вялікую Перамогу, прынізіць ролю і значэнне

СССР у дасягненні перамогі над гітлерызмам і прыпісаць рашаючую ролю ў яго разгроме англа-амерыканскім войскам. Асабліва прыкра тое, што ў некаторых сучасных публікацыях, тэлеперадачах і фільмах

уклад у Перамогу заходніх военачальнікаў значна перабольшваецца,

4

у той час як аб таленце і здольнасцях савецкіх военачальнікаў Г.К.Жукава, А.М.Васілеўскага, І.С. Конева, кемлівасці К.К.Ракасоўскага і іншых, аб гераізме і мужнасці, гуманізме, духоўнай і фізічнай сіле салдат і камандзіраў Чырвонай Арміі, іх бязмернай стойкасці ў баях і прыроднай кемлівасці не гаворыцца зусім. У апошнія гады кіраўніцтву Савецкага Саюза прыпісваецца нават адказнасць за развязванне Другой сусветнай вайны і шэраг іншых неабгрунтаваных домыслаў.

Яшчэ больш прыкра становіцца, калі чытаеш выданні беларускіх гісторыкаў, у якіх наўмысна скажаецца айчынная гісторыя. У 2003 г.

выйшла ў свет адно з іх – кніга прафесара З. Шыбекі «Нарыс гісторыі Беларусі. 1795 – 2002» (Мн.: Энцыклапедыкс, 2003), у якой §28

называецца так: «Разгар нямецка-савецкай вайны. Чэрвень 1941 –

верасень 1943». У гэтым параграфе нават тэрмін «Вялікая Айчыная вайна» адсутнічае. Матэрыялы спецкурса і прызначаны для абвяржэння грубых і наўмысных скажэнняў айчыннай гісторыі;

– павышэннем цікавасці моладзі да праблем вайны ў сувязі з урачыстым святкаваннем 60-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-

фашысцкіх захопнікаў у 2004 г. і 60-годдзя Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў 2005 г.;

– неабходнасцю ведання маладымі людзьмі велічы подзвіга,

здзейсненага савецкім народам і народамі іншых краін антыгітлераўскай кааліцыі, ветэранамі вайны, якія жывуць побач з намі і якіх у нашай Беларусі налічваецца меньш за 80 тыс. чал.

Вядома, што ў складзе Чырвонай Арміі ў гады вайны змагалася больш за 1,3 млн беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі, на тэрыторыі акупіраванай Беларусі супраць фашызму змагалася больш за 370 тыс.

партызан і 70 тыс. падпольшчыкаў. Такім чынам амаль з 2 млн узброеных удзельнікаў вайны ў жывых сёння засталося меньш за

80 тыс. чал. Пра іх подзвіг і пра подзвіг тых, каго з намі ўжо няма,

5

моладзь павінна ведаць. На гэта таксама накіраваны спецкурс

«Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)».

У гісторыі Другой сусветнай вайны можна ўмоўна вылучыць

5асноўных перыядаў:

1)пачатак вайны, уварванне германскіх войск у Польшчу, іншыя краіны Заходняй Еўропы (верасень 1939 г. – чэрвень 1941 г.);

2)напад фашысцкай Германіі на СССР, пашырэнне маштабаў вайны, крах гітлераўскай дактрыны «бліцкрыга» і міфа аб непераможнасці нямецкай арміі (чэрвень 1941 г. – лістапад 1942 г.);

3)карэнны пералом у ходзе вайны, крушэнне наступальнай стратэгіі фашысцкага блока (лістапад 1942 г. – снежань 1943 г.);

4)разгром фашысцкага блока, выгнанне варожых войск за межы

СССР, вызваленне ад акупацыі краін Еўропы, поўны крах фашысцкай Германіі і яе поўная і безагаворачная капітуляцыя (студзень 1944 г. –

май 1945 г.); 5) разгром імперыялістычнай Японіі, вызваленне народаў Азіі ад

японскай акупацыі і заканчэнне Другой сусветнай вайны (май – верасень 1945 г.).

Як відаць, Вялікая Айчынная вайна з’яўлялася састаўной і рашаючай часткай Другой сусветнай вайны. Другі, трэці і чацвёрты перыяды Другой сусветнай вайны з’яўляюцца адначасова трыма перыядамі Вялікай Айчыннай вайны.

Уводзіны, лекцыі 1, 2, 3, 4, 7, 8, заключэнне напісаны доктарам гістарычных навук, прафесарам Я.К. Новікам; лекцыі 5, 6 –

кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам Н.Я. Новік.

Пры напісанні тэкстаў лекцый аўтарамі былі выкарыстаны матэрыялы вучэбнага дапаможніка «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)» (Мн., 2004),

іншыя навуковыя і вучэбна-метадычныя выданні.

6

РАЗДЗЕЛ І. САВЕЦКІ САЮЗ І КРАІНЫ СВЕТУ НАПЯРЭДАДНІ І Ў ПАЧАТКУ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ

(4 ГАДЗІНЫ)

Лекцыя 1. Міжнароднае становішча напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны

План

1.Міжнароднае становішча ў свеце ў 30-х гг. ХХ ст. Ачагі ваеннай напружанасці на Далёкім Усходзе, у Еўропе і Паўночнай Афрыцы.

2.Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе.

Савецка-французска-англійскія перамовы ў Маскве летам 1939 г.

3.Савецка-германскія адносіны ў канцы 30-х гг. ХХ ст. Сакрэтны дадатковы пратакол да савецка-германскага дагавору аб ненападзенні ад 23 жніўня 1939 г.

4.Пачатак Другой сусветнай вайны, яе прычыны і характар.

1. Міжнароднае становішча ў свеце ў 30-х гг. ХХ ст. Ачагі

ваеннай напружанасці на Далёкім Усходзе, у Еўропе і Паўночнай

Афрыцы. Пасля паражэння Германіі ў Першай сусветнай вайне краіны Антанты і ЗША апынуліся ў няроўным становішчы. За гады вайны ЗША ўмацавалі сваё эканамічнае і палітычнае становішча,

развіваючы гандаль з абедзвюма ваяваўшымі групоўкамі, што дазволіла ім з краіны-даўжніка ператварыцца ў краіну-крэдытора.

Рост эканамічнай моцы дазволіў ЗША прэтэндаваць на сусветнае лідэрства.

Стабілізацыя ў галіне міжнародных адносін пачалася з заканчэння так званага Рурскага крызісу 1923 г., які быў выкліканы ўвядзеннем Францыяй сваіх войск у гэты важнейшы прамысловы рэгіён Германіі з мэтай прымусіць яе выплачваць рэпарацыі. Крызіс паказаў, што эканамічнае адраджэнне Германіі адпавядае інтарэсам

7

пераможцаў, інакш немагчыма было атрымліваць кампенсацыю за страты, якія панеслі краіны Антанты ў Першай сусветнай вайне.

Для вырашэння пытання аб рэпарацыях летам 1924 г. у Лондане адбылася канферэнцыя краін-пераможцаў. Яна зацвердзіла план камітэта спецыялістаў пад кіраўніцтвам амерыканскага банкіра Ч. Даўэса, які выходзіў з прапановай аб неабходнасці аказаць Германіі дапамогу ў аднаўленні эканомікі, каб яна змагла выплачваць рэпарацыі. Восенню 1925 г. у Лакарна (Швейцарыя) адбылася міжнародная канферэнцыя, на якой быў падпісаны так званы Рэйнскі гарантыйны пакт. Дагавор гарантаваў недатыкальнасць германа-

французскай і германа-бельгійскай межаў, прычым ніяк не гарантавалася мяжа Германіі з Чэхаславакіяй і Польшчай. Францыя і Бельгія абавязваліся паважаць устаноўленую дагаворам ў Версалі заходнюю мяжу Германіі і дэмілітарызаваны (неваенны) характар Рэйнскай зоны.

У 1926 г. Германія была прынята ў Лігу Нацый і атрымала, як і іншыя вялікія дзяржавы, пастаяннае месца ў яе Савеце. Адначасова ў

1926 г. у Берліне быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзенні і нейтралітэце. СССР заручыўся падтрымкай Германіі ў тым, што апошняя не будзе ўдзельнічаць у прыняцці Лігай Нацый рашэнняў, якія будуць накіраваны супраць СССР.

Пасля прыходу да ўлады ў 1933 г. нацыстаў кіраўнік нацыянал-

сацыялістычнай партыі А. Гітлер паставіў мэтай усімі магчымымі сродкамі дабівацца скасавання абмежаванняў, якія былі ўстаноўлены ў Версалі, а таксама вяртання Германіі калоній, страчаных пасля Першай сусветнай вайны. У прынятым у 1936 г. мемарандуме была выкладзена праграма эканамічнай падрыхтоўкі да вайны, дзе прама гаварылася, што Германія адчувае «перенаселение и не может себя прокормить, опираясь лишь на свою территорию… Окончательное решение проблемы состоит в расширении жизненного пространства,

8

а также в расширении сырьевой и продовольственной базы нашего народа… Национал-социалистическое руководство будет иметь волю, а также решимость и непреклонность достаточные, чтобы решить эти проблемы в случае войны…».

Як відаць, нацысты паставілі сваёй мэтай шляхам вайны пашырыць жыццёвую прастору для германскай нацыі і дасягнуць яе сусветнага панавання. Насельніцтву краіны абяцалася вырашэнне праблемы беспрацоўя, сацыяльнай няроўнасці, значнае павышэнне ўзроўню жыцця і дасягненне ў карацейшы тэрмін эканамічнай незалежнасці.

Нацысцкаму кіраўніцтву і яго ідэалагічнаму апарату ўдалося даволі хутка разбэсціць большую частку грамадства, стварыць у краіне атмасферу шавіністычнага ўгара, насадзіць ідэі расізму,

жорсткасці, рэваншу за «версальскую ганьбу». Найбольшую падтрымку ідэі нацыянал-сацыялізму знаходзілі ў дробных уласнікаў,

беспрацоўных, а таксама ў часткі інтэлігенцыі, працоўных і моладзі.

Ідэалагічным забеспячэннем палітыкі нацыянал-сацыялізму стала прапаганда шавінізму, стымуляцыя расавай выключнасці германскай нацыі, распальванне варожасці і нянавісці да іншых народаў. Нацысцкае кіраўніцтва шырока выкарыстоўвала сацыялагічную плынь сацыял-дарвінізму, а таксама тэорыю пра наследаванне здароўя чалавека і шляхоў яго ўдасканалення, якая з

1883 г. атрымала назву «еўгеніка»1. Заснавальнік сацыял-дарвінізму англійскі сацыёлаг і філосаф Г. Спенсер прыстасаваў тэорыю Ч. Дарвіна для асэнсавання развіцця грамадства. «У свеце жывёл, –

адзначаў ён, – старыя, слабыя і хворыя гінуць, жывымі застаюцца

1 Еўгеніка (ад грэч. eugenes – добрага роду) – тэорыя пра наследаванне здароўя чалавека і шляхоў яго паляпшэння. У сучаснай навуцы многія праблемы еўгенікі (здароўе, разумовыя здольнасці, адоранасць) вырашаюцца ў рамках генетыкі чалавека і медыцынскай генетыкі. Ужыванне тэрміна “еўгеніка” спрэчнае.

9

толькі моцныя і здаровыя. Такім чынам, барацьба за існаванне ачышчае расу, прадухіляе яе ад заняпаду». Прадстаўнік германскай еўгенікі, тэарэтык германскага нацызму Ленц сцвярджаў: «Высокая дзіцячая смяротнасць, эпідэмія, туберкулёз і, нарэшце, вайна з’яўляюцца асабліва спрыяльнымі фактарамі натуральнага адбору».

Галоўным напрамкам дзейнасці нацысцкага кіраўніцтва на міжнароднай арэне было патрабаванне адмены абмежаванняў на ўзбраенне Германіі, якія прадугледжваліся ўмовамі Версальскага дагавору. Вялікабрытанія і Францыя выявілі гатоўнасць да ўступак у абмен на ўзаемныя гарантыі бяспекі. Яны лічылі, што такім чынам можна ўміратварыць гітлераўскі рэжым і накіраваць яго на разгром міжнароднага камуністычнага руху і савецкага ўплыву. З гэтай нагоды 15 ліпеня 1933 г. прадстаўнікі чатырох дзяржаў – Англіі,

Францыі, Германіі і Італіі падпісалі ў Рыме «Пакт чатырох». Гэта была свайго роду «рэпетыцыя» перад будучай мюнхенскай змовай.

Праўда, глыбокія супярэчнасці, якія меліся паміж удзельнікамі пакта,

не дазволілі яго ратыфікаваць.

А цяпер разгледзім канкрэтныя дзеянні гітлераўскай Германіі,

накіраваныя (са згоды ЗША, Англіі і Францыі) на ліквідацыю Версальска-Вашынгтонскай сістэмы дамоўленасцей, якая забараняла Германіі мець узброеныя сілы і абаронную прамысловасць.

Першае. У 1932 г. Германія дабілася канчатковай адмены рэпарацый, што выклікала незадавальненне ЗША, якой выплачвалі даўгі таксама Вялікабрытанія і Францыя за ваенныя пастаўкі ў гады Першай сусветнай вайны. Тым не менш Германіі ўдалося атрымаць прызнанне ад заходніх дзяржаў яе права на ўзбраенне, аднак пры ўмове, што будзе створана сістэма калектыўнай бяспекі пры яе ўдзеле.

Другое. Ужо ў кастрычніку 1933 г. Германія дэманстратыўна

выйшла з Лігі Нацый і Жэнеўскай канферэнцыі па раззбраенні. У

10

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]