- •Модуль «Гісторыя Беларусі»
- •Тэмы рэфератаў
- •Фрміраванне беларускай народнасці. Культура Беларусі XIV – першай паловы XVII ст.
- •Тэмы рэфератаў
- •Тэмы рэфератаў
- •Тэмы рэфератаў
- •Пытанні да заліку па гісторыі Беларусі
- •Курс лекцый па гісторыі беларусі Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі.
- •Беларускія землі ў VI-іх стст.
- •Беларускія землі ў іх-пач. Хііі стст.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл
- •1.У феадальную эпоху галоўным сродкам вытворчасці была зямля. Манапольнае права ўласнасці на зямлю належала феадалам. Сяляне з’яўляліся землекарыстальнікамі.
- •Культура і царква вкл. Этнічныя працэсы
- •Наступленне каталіцтва ў Рэчы Паспалітай увасобілася таксама і ў заключэнні Берасцейсай царкоўнай уніі 1596 г.
- •Індустрыяльная цывілізацыя (канец XVIII– пачатакxXст.) і беларусь
- •Тэма. Беларусь у перыяд станаўлення буржуазнага грамадства (другая палова XIX ст. – люты 1917 г.). Барацьба за дэмакратыю і нацыянальнае адраджэнне
- •Спіс літаратуры
- •Асноўная
- •1. Кастрычніцкая рэвалюцыя. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі
- •2. Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •3. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- •4. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні на савецкай частцы тэрыторыі Беларусі ў 1918–1920 гг. Палітыка “ваеннага камунізму”
- •5. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі. Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі
- •Тэма. Беларусь у міжваенны перыяд
- •1. Новая эканамічная палітыка ў бсср
- •2. Прамысловасць бсср у 20-30-я гг. Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі
- •3. Сельская гаспадарка бсср у 20-30-я гг. Калектывізацыя: сутнасць і вынікі
- •4. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30-я гг. Палітыка беларусізацыі
- •5. Палітычныя рэпрэсіі ў бсср
- •6. Культурнае жыццё бсср у 20–30 гг.
- •7. Беларускае замежжа ў 20–30-я гг. Хх ст.
- •8. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
- •Тэма. Беларусь у гады другой сусветнай вайны
- •1. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.). Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад бсср
- •2. Нападзенне Германіі на ссср. Абарончыя баі ў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму
- •3. Разгортванне партызанскай вайны супраць акупантаў у Беларусі
- •4. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі
- •5. Удзел беларускага народа ў разгроме нацысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі. Страты Беларусі ў час Другой сусветнай вайны
- •Спіс літаратуры
- •Асноўная
- •2. Беларусь у 50-я – першай палове 80-х гг. Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць
- •Тэма. Да новай мадэлі грамадскага ладу
- •1. Бсср у другой палове 80-х – пачатку 90-х гг. Супярэчнасці ў грамадска-палітычным і эканамічным развіцці
- •2. Бсср на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг.
- •3. Культурнае і духоўнае жыццё бсср у другой палове 40-х – 80-я гг.
- •Спіс літаратуры
- •Асноўная
- •Раздзел. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці беларусі (1991–2012 гг.)
- •1. Станаўленне і развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (са змяненнямі і дапаўненнямі)
- •2. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з снд і Расійскай Федэрацыяй
- •3. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
- •4. Культурнае і духоўнае жыццё Рэспублікі Беларусь
- •Асноўная
3. Разгортванне партызанскай вайны супраць акупантаў у Беларусі
Вораг не змог зламаць волю беларускага народа да вызвалення. На тэрыторыі Беларусі разгарнулася масавая барацьба супраць захопнікаў. Арганізатарамі яе ў пачатковы перыяд вайны былі не толькі партыйныя органы, кіруючыя партыйныя работнікі, але і радавыя грамадзяне. У першыя дні вайны былі сфарміраваны і ўступілі ў барацьбу з ворагам Пінскі партызанскі атрад, якім кіраваў В. Корж, атрад "Чырвоны Кастрычнік" у Палескай вобласці, які ўзначалілі Ц. Бумажкоў і Д. Паўлоўскі – Героі Савецкага Саюза. Рабочыя кардоннай фабрыкі ў пасёлку Пудаць Суражскага раёна стварылі атрад, які ўзначаліў дырэк-тар фабрыкі М. Шмыроў.
На захопленай ворагам тэрыторыі стваралася сетка падпольных цэнтраў, арганізацый і груп. Яркая старонка гэтай барацьбы – Мінскае падполле, арганізатарамі якога былі I. Казінец, 1. Кавалёў, У. Амельянюк, I. Матусевіч і іншыя. 3 першых дзён акупацыі горада падпольшчыкі ўчынялі дыверсіі на прадпрыемствах, у фашысцкіх установах, перадавалі ў партызанскія атрады зброю, медыкаменты, звесткі аб руху ваенных эшалонаў, планы размяшчэння ваенных аб'ектаў. У 1943 г. мінскія падпольшчыкі разам з партызанамі ажыццявілі аперацыю па забойстве гаўляйтэра Беларусі В. Кубэ. Удзельнікі гэтай аперацыі Л. Мазанік, М. Осіпава, Н.Траян сталі Героямі Савецкага Саюза.
У Мінску налічвалася каля 70 камсамольскіх падпольных арганізацый і груп. Найбольш вядомай сярод іх была арганізацыя “Андруша” (кіраўнік М.А. Кедышка, пасмяротна яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза), якая за 2 гады дзейнасці правяла 40 дыверсій на хлебазаводзе, чыгунцы, ЦЭЦ і інш. За тры гады акупацыі мінскія падпольшчыкі арганізавалі звыш 1500 дыверсій.
У Магілёве актыўна дзейнічала падпольная арганізацыя “Камітэт садзеяння Чырвонай Арміі”, створаная ў 1942 г. Яе ўзначальваў К. Ю. Матэ, з 1943 г. П.І. Крысевіч. Падпольшчыкі паспяхова правялі шэраг аперацый на чыгунцы, ЦЭЦ, у дэпо, пераправілі ў партызанскія атрады сотні ваеннапалонных, а таксама насельніцтва.
Мужна змагалася падполле Віцебска, якое было створана восенню 1942 г. удзельніцай рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі В.З. Харужай (пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза). У 1942 г. яго ўдзельнікі арганізавалі больш за 100 буйных дыверсій на транспарце. Да лета 1943 г. у Віцебску налічвалася 60 падпольных груп.
Шырокую дыверсійную дзейнасць на буйным чыгуначным вузле “Орша” разгарнуў былы начальнік паравознага дэпо К.С. Заслонаў. Падпольшчыкі пад яго кіраўніцтвам ажыццявілі каля 100 кру-шэнняў паяздоў. Калі ўзнікла пагроза раскрыцця, К.С. Заслонаў з групай таварышаў пакінуў Оршу і ўзначаліў партызанскі атрад. Загінуў у баі з акупантамі ў лістападзе 1942 г. (Герой Савецкага Саюза).
Адказам на пагрозу поўнага знішчэння яўрэяў, загнаных фашыстамі ў лагеры смерці і гета, з’явіўся яўрэйскі рух супраціўлення, які праявіўся ў антыгітлераўскай прапагандзе, уцёках, сабатажы лагерных мерапрыемстваў, дыверсійнай працы, удзеле ва ўзброеных паўстаннях і партызанскім руху. Вядома больш як 650 выпадкаў масавага яўрэйскага супраціўлення ў Беларусі. Толькі з Мінскага гета ўцякло больш як 10 тыс. чалавек, якія потым уліліся ў партызанскія атрады.
У заходніх абласцях Беларусі ў барацьбе з ворагам прымалі ўдзел звыш 40 абласных і раённых падпольных груп, у якіх знаходзілася больш за 12 тыс. чалавек. Значны ўклад у барацьбу з нямецкімі акупантамі ўнесла камсамольскае падполле, у арганізацыі якога прымалі ўдзел М.В. Зімянін, К.Т. Мазураў, П.М. Машэраў, С.В. Прытыцкі.
Перамога Чырвонай Арміі пад Масквой і контрнаступленне зімой 1941–1942 гг. садзейнічалі актывізацыі партызанскага руху, які набыў з вясны 1942 г. усенародны характар. У лістападзе 1942 г. ужо налічвалася 430 партызанскіх атрадаў, на базе якіх ствараліся брыгады і злучэнні (у канцы 1942 г. у Беларусі было 59 брыгад і злучэнняў). Першыя такія фарміраванні ўзніклі ў Віцебскай і Мінскай абласцях.
З мэтай цэнтралізацыі аператыўнага кіравання партызанскім рухам у маі 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР), які ўзначальваў першы сакратар ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнка. З верасня 1943 г. пачаў працаваць Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР), які ўзначаліў другі сакратар ЦК КП(б)Б П.З. Калінін.
У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. партызанам удалося вызваліць значную частку Беларусі: каля 58%. На гэтай тэрыторыі сфарміраваліся партызанскія зоны і краі. Іх было больш за 20, у тым ліку Ушацкая ў Віцебскай вобласці, Барысаўска-Бягомльская – у Мінскай, Клічаўская – у Магілёўскай. Некаторыя з іх аб'ядноўваліся ў партызанскія краі. Такім краем, напрыклад, была тэрыторыя ў чатырохвугольніку Олеўск-Оўруч-Мазыр-Тураў, якая ахоплівала 14 раёнаў з насельніцтвам больш як 200 тыс. чалавек.
3 мэтай разгрому партызанскіх зон гітлераўцы праводзілі карныя экспедыцыі. Адной з іх з удзелам 80 тыс. гітлераўцаў была аперацыя пад умоўнай назвай "Котбус", ажыццяўлёная ў маі – чэрвені 1943 г. супраць партызан Барысаўска-Бягомльскай і Полацка-Лепельскай зон. Аднак ні адна з карных аперацый не прынесла акупантам жаданых вынікаў.
З восені 1942 г. па восень 1943 г. супраць партызан Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Пінскай абласцей гітлераўцамі былі праведзены 54 буйныя карныя аперацыі. Між тым немалы ўрон ворагу наносілі рэйды партызан, многія з якіх ажыццяўляліся па заданню Штаба партызанскага руху. Толькі ў лістападзе 1943 г. у іх удзельнічала 1800 чалавек. Партызаны прайшлі некалькі тысяч кіламетраў па Мінскай, Пінскай, Баранавіцкай, Брэсцкай і Беластоцкай абласцях, знішчылі 2500 варожых салдат і афіцэраў, 500 вагонаў і платформ, падарвалі 1100 рэек.
Вышэйшым уздымам барацьбы партызан на чыгуначных камунікацыях праціўніка была аперацыя пад умоўнай назвай “рэйкавая вайна”. Першы этап яе праводзіўся ў пачатку жніўня 1943 г., калі войскі Чырвоная Арміі распачалі контрнаступленне пад Курскам. У аперацыі на чыгунках удзельнічала каля 100 тыс. партызан. У выніку на 40% скараціліся перавозкі для групы армій “Цэнтр”.
Другі этап "рэйкавай вайны" пад назвай "Канцэрт" праводзіўся ў другой палове верасня – кастрычніку 1943 г., калі Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю БССР. Праціўнік вымушаны быў падвоіць колькасць дывізій для аховы сваіх камунікацый.
Трэці этап пачаўся ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г., напярэдадні Беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён” і працягваўся да поўнага вызвалення рэспублікі. Партызаны вывелі са строю найбольш важныя чыгуначныя лініі і часткова паралізавалі перавозкі ворага амаль на ўсіх дарогах. Гэта мела аператыўна-стратэгічнае значэнне ў ходзе наступ-лення Чырвонай Арміі.
Такім чынам, барацьба нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Беларусі насіла масавы характар. У падполлі змагалася 70 тыс. чалавек, а ў складзе 1255 партызанскіх атрадаў – 374 тыс. Мясцовыя жыхары складалі абсалютную большасць партызан (амаль 90%). Разам з беларусамі сярод народных мсціўцаў былі прадстаўнікі амаль усіх нацыянальнасцей СССР, а таксама палякі, чэхі, славакі, югаславы, венгры, французы, бельгійцы, аўстрыйцы, галандцы і інш.
На беларускай зямлі дзейнічалі 14 тыс. байцоў, якія ўваходзілі ў польскую Армію Краёву, і 12 тыс. – у склад Украінскай паўстанцкай арміі і так званых "бульбаўцаў". Неабходна адзначыць: Армія Краёва (А.К.) была створана ў лютым 1942 г. Галоўная мэта – аднаўленне польскай дзяржавы ў межах 1 верасня 1939 г. з уключэннем Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны і Віленскага краю Літвы. Армія Краёва прытрымлівалася лозунгу ”Двух ворагаў” і вяла барацьбу супраць немцаў і бальшавікоў. З восені 1943 г. фарміраванні акаўцаў распачалі актыўныя ваенныя дзеянні супраць беларускіх партызан і мірнага насельніцтва. У студзені 1945 г. Армія Краёва была афіцыйна распушчана. Між тым бандытызм акаўцаў у Беларусі працягваўся да пачатку 50-х гг.
Фарміраванні Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў – аўнаўцы (з 1920 да пачатку 50-х гг.) праследавалі мэту абвяшчэння незалежнай украінскай дзяржавы. Да сярэдзіны 1943 г. узброеныя фарміраванні аўнаўцаў дапамагалі партызанам, аднак летам 1943 г. змянілі сваю пазіцыю: у адносінах да гітлераўцаў – пасіўная самаабарона, да партызан – барацьба. У 1944–1947 гг. у Беларусі акаўцы і аўнаўцы забілі 1225 чалавек. Канчаткова іх бандыцкія фарміраванні былі ліквідаваны ў пачатку 50-х гадоў. У канцы снежня 1944 г. з дазволу Гімлера была створана Руская вызваленчая армія (РВА) на чале са здраднікам генерал-лейтэнантам А. Уласавым. У канцы вайны ў РВА налічвалася да 100 тыс. чалавек. У жніўні 1946 г. ваенная калегія Вярхоўнага Суда СССР прыгаварыла да смяротнай кары Уласава і 11 яго супольнікаў.
Асноўныя тэрміны і паняцці
Віцебскія (Суражскія) "вароты" – 40-кіламетровы пралом у лініі фронту паміж Пеліпсам і Усвятамі, які ўтварыўся ў выніку наступлення 4-й ударнай арміі Калінінскага фронту і вызвалення прыфрантавых раёнаў беларускімі партызанамі. Існавалі з 10 лютага да 28 верасня 1942 г.
Партызанская зона – тэрыторыя, якую кантралявалі партызаны (на канец 1943 г. – каля 58% даваеннай плошчы рэспублікі).
Партызанскія рэйды – баявыя рэйды партызан, праводзіліся з мэтай дэзарганізацыі тылу і актывізацыі партызанскага руху, а таксама перадыслакацыі ў новыя раёны дзеянняў.
Рэйкавая вайна – спланаваная ў стратэгічным маштабе акцыя партызан па адначасовым масавым разбурэнні чыгуначных камунікацый з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак. Праводзілася напярэдадні буйных наступальных аперацый Чырвонай Арміі (з 3 жніўня 1943 г. па ліпень 1944 гг.)
Храналогія падзей
30 мая 1942 г. – арганізацыя Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР).
Кастрычнік 1942 г. – пачатак дзейнасці Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР).
3 жніўня 1943 г. – пачатак рэйкавай вайны.
Пытанні для самаправеркі
1. Раскрыйце на канкрэтных фактах масавы характар супраціў-лення фашысцкім захопнікам у Беларусі.
2. Ахарактэрызуйце формы гэтага руху.
3. У чым праявілася кіруючая роля падпольных партыйных ар-ганізацый у разгортванні антыфашысцкай барацьбы?
4. Назавіце імёны вядомых кіраўнікоў і герояў падпольнага і партызанскага руху.
5. Як рыхтавалася і была ажыццёўлена "рэйкавая вайна"? Якія яе вынікі?