Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Праграма і патрабаванні.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
243.2 Кб
Скачать

Літаратура

  1. Гісторыя Беларусі: Вучэб. дапам. У 2-х ч. Ч.2. Пад. рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – Мн., 2000. – С.158-195.

  2. Гісторыя Беларусі. У 6 т. Т.5. Беларусь у 1946-2009 гг. / Л.Лыч [і інш.]; Рэд.калегія. М.Касцюк (гал.рэд.) [і інш.]. Мн.: Современная школа, Экоперспектива, 2011. – С.300-328.

  3. Мандрык І.В. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветнай гісторыі). – Віцебск: ВФ УА ФПБ МІПСА, 2009. - С.204-207.

  4. Трещенок Я.И. История Беларуси: учебное пособие для студентов учреждений, обеспечивающих получение высшего образования. В 2 ч. Ч.2. / Я.И.Трещенок, А.А.Воробьев, Н.М.Пурышева, М.И.Матюшевская; под ред. Я.И.Трещенка. –Могилев: МГУ им.А.А.Кулешова, 2005. –99-147с.: ил., карт.

  5. Іншая літаратура па тэме (глядзі прыкладаемы спіс), знаходзіцца пад нумарамі:

Патрабаванні да кампетэнцыі студэнтаў пры вывучэнні тэм 2 модуля

Студэнты павінны ведаць:

  • Становішча Заходняй Беларусі ў складзе польскай дзяржавы.

  • Вынікі працэсу афармлення тэрыторыі БССР ў 20-30-е гады ХХ ст. ва ўмовах пачатку Другой сусветнай вайны.

  • Сутнасць расавай тэорыі фашызму і асаблівасці правядзення палітыкі генацыду.

  • Характар барацьбы і вытокі патрыятызму беларускага народа ў гады Вялікай Айчынай вайны.

  • Прычыны і характар калабарацыянісцкага руху на акупіраванай тэрыторыі.

Студэнты павінні умець:

  • Характарызаваць становішча беларускіх зямель за ўмовах польскай дзяржавы.

  • Ацэньваць рэвалюцыйна-вызваленчы і нацыянальна-дэмакратычны рух на тэрыторі Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.).

  • Аналізаваць знешне-палітычныя абставіны ў якіх праходзіла ўз’яднанне Заходнй Беларусі з БССР і ацэньваць гістарычнае значэнне гэтай падзеі.

  • Ацэньваць важкасць уклада народаў СССР і беларускага насельніцтва ў перамогу над фашысцкай Германіяй.

Навукова-тэарэтычны змест модуля (12 гадзін)

Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы;

барацьба супраць нацыянальнага і сацыяльнага прыгнету. Уз’яднанне беларускага народа ў складзе БССР;

пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі БССР. Аб’ектыўныя і суб’ектыўныя прычыны крытычнага становішча СССР на першапачатковым этапе вайны;

акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў: планы, мэты, сродкі, дзеянні і вынікі;

разгортванне ўсенароднай барацьбы супраць акупантаў. Падпольны і партызанскі рух;

вызваленне Беларусі. Першыя аднаўленчыя работы.

Тэмы, пытанні, літаратура, семінарскія заняткі (10 гадзін).

Семінар 1 (7). Эканамічнае, сацыяльна-палітычная і культурнае становішча беларускага народа пад уладай Польшчы.

  1. Стан прамысловасці і сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі.

  2. Узровень жыцця народа. Сацыяльныя працэсы.

  3. Палітычнае беспраўе, нацыянальны прыгнет.

  4. Стан асветы і культуры, рэлігійнае жыцце.

Тэматыка рэфератаў

  1. Заходнія раены Віцебшчыны ў складзе Польшчы: нацыянальны і сацыяльны прыгнет насельніцтва.

Пытанні для самакантролю і самастойнага вывучэння тэмы

  1. Ахарактарызуйце эканамічнае і палітычнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.

  2. Пакажыце асноўныя этапы ў развіцці рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі.

  3. Дайце характарыстыку асаблівасцей кожнага з гэтых этапаў.

  4. Ахарактарызуйце час стварэння КПЗБ, яе ролю ў гісторыі рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходнй Беларусі.

  5. Раскажыце аб ставарэнні і дзейнасці Камуністычнага Саюза Моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ), назавіце яе кіраўнікоў.

  6. Пакажыце ў рэвалюцыйным і нацыянальна-вызваленчым руху Заходняй Беларусі Беларускай Сялянска-рабочай Грамады (БСРГ), таварыства беларускай школы (ТБШ), рабоча-сялянскага пасольскага клуба “Змаганне”.

  7. Раскажыце што вам вядома аб дзейнасці ў Заходняй Беларусі палітычных партый, культурна-асветніцкіх і гаспадарчых арганізацый.

  8. Зрабіце асабісты погляд аб тым, чаму КПЗБ не ўдалося стварыць адзіны народны антыфашысцкі фронт у Заходняй Беларусі.

  9. Ахарактарызуйце найбольш вядомых кіраўнікоў КПЗБ, КСМЗБ, БСРГ, ТБШ, рабоча-сялянскага пасольскага клуба “Змаганне”, іншых беларускіх палітычных партый і культурна-асветніцкіх арганізацый.

  10. Пакажыце, чаму і па якой прычыне была распушчана КПЗБ, як гэта паўплывала на развіцце рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

Соседние файлы в предмете История Беларуси