
Лекцыі па ГБ Крючек
.pdfкiраўнiк, ён зрабiў шмат у гэтым напрамку, iмкнуўся быць у гушчы ўсiх вытворчых i духоўных працэсаў, клапацiўся аб дабрабыце народа, асаблiва, ветэранаў ВАВ. Але, з другога боку, як кiраўнiк партыйнай арганiзацыi рэспублiкi, ён нясе адказнасць i за разбуральныя вынiкi камандна-адмiнiстрацый- най сiстэмы, якую ён узначальваў. У прыватнасцi, не без яго ўдзелу ў рэспублiцы ў непамерна вялiкiх маштабах адбывалася будаўнiцтва прадпрыемстваў “вялiкай хiмii”, 4/5 пра-дукцыi якiх iшло на патрэбы ўсяго
СССР; у непрадуманых тэмпах мелiярацыi Палесся; у безгаспадарчым стаўленнi да працоўных рэсурсаў рэспублiкi, вынiкам чаго з’явiлiся адток беларусаў на “новабудоўлi веку” i заняпад вёскi.
П. М. Машэраў не мог не бачыць цяжкога становiшча беларускай мовы, на якой, дарэчы, ён любiў выступаць на ўрачыстых мерапрыемствах. Менавiта з яго ўдзелам праграмны тэзiс аб “росквiту i зблiжэннi нацый” набыў сваё злавеснае ўвасабленне: у гарадах знiклi ўсе беларускiя школы, iм на змену нават у вёсках сталi прыходзiць рускамоўныя. Такiм чынам, не iгнаруючы таго станоўчага, што было здзейснена на Беларусi пры Машэраве, нельга не пагадзiцца з тым, што ён быў не столькi “сынам беларускага народа”, як гэта ўкаранялася ў свядомасць грамадства, колькi сынам партыi. Прызнаць яго дзейнасць на 15-гадовым этапе яго сакратарства выключна станоўчай, гэта тое ж самае, што прызнаць адсутнасць застойных з’яў на Беларусi. Варта адзначыць, што i пасля яго смерцi (пры Кiсялёве - да 1983) i Слюнькове сiтуацыя ва ўсiх сферах жыццядзейнасцi беларускага грамадства заставалася нязменнай.
Ва ўмовах зрастання партыйна-дзяржаўных структур стыль i метады кiраўнiцтва парткомаў усiх узроўняў будавалiся ў асноўным на дырэктывах, загадах, распараджэннях. Iнтарэсы партыйных груп не ўлiчвалiся, думка працоўных калектываў пры падборцы i вылучэннi людзей на адказныя пасады iгнаравалася. Усё гэта i iншае блакiравала iнiцыятыву народа, ператварала яго ў паслухмянага выканаўцу гатовых рашэнняў.
Усё грамадска-палiтычнае жыццё рэспублiкi вызначалася дзейнасцю яе партыйнага кіраўніцтва. Дэфармаваныя яшчэ з часоў Ленiна адносiны памiж нiзавымi звёнамi i кiруючымi органамi заставалiся нязменнымi, хiба яшчэ больш пагаршалiся. Шэраговыя камунiсты (у адпаведнасцi са Статутам) не мелi магчымасцi ўп-лываць на дзейнасць камiтэтаў, тым больш – фармiраваць палiтыку партыi, хаця пэўная iлюзiя таго (партыйныя сходы, з’езды, “закрытыя лiсты” i г. д.) iснавалi. Гэтую iлюзiю падмацоўвала i сiстэма прыёму ў партыю на агульным сходзе. Пры ўсёй абмежаванасцi яе партыйная арганiзацыя БССР у 1985 г. складала каля 650 тыс чал (у саюзе - 17 млн.). За 20 год яна вырасла ўдвая (319 тыс.). Такая масавая арганiзацыя давала магчымасць звышактыўна “праводзiць у жыццё” любыя iдэi i дырэктывы. Адным з вынiкаў такой дзейнасцi КПБ паўплывала на
фармiраванне агульнасаюзнай думкi, быццам Беларусь самая перадавая ва ўсiх адносiнах рэспублiка.
Аналiз метадаў работы партыйных арганiзацый Беларусi паказвае, што ў першай палове 80-х яны больш клапацiлiся аб стварэннi станоўчага ўражання аб стане спраў у працоўных калектывах. Але сапраўдны яго стан падмяняўся мноствам навязаных працоўным “iнiцыятыў”, “пачынаў”, “ударных вахт”, што павiнна было сведчыць аб iх (працоўных) зацiкаўленасцi ў сацыялiстычным будаўнiцтве. Варта прыгадаць кампанii: “60-годдзю ўтварэння
СССР – 60 удар-ных тыдняў”, “Пяцiдзённае заданне – у чатыры днi”, “ХХVI з’езду партыi – 26 ударных вахт”, “40-годдзю перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне - наша ўдарная праца”. Актыўна ўкараняўся “пачын” горкаўскiх аўта- мабiлебудаў-нiкоў - “Нiводнага адстаючага побач”. Рознымi намаганнямi партыйныя i падпарадкаваныя iм прафсаюзныя камiтэты iмкнулiся шаблоннымi прыёмамi збiць у народа апатыю, удыхнуць у яго чарговую дозу казённага энтузiязму. Адным з такiх метадаў была масавая раздача ўрадавых узнагарод. Толькi з 1982 па 1986 гг. на Беларусi ордэнамi i медалямi было адзначана 29 тыс. чал.
У iдэалагiчным аспекце таксама адбывалiся пэўныя новаўвядзеннi. Так, з выпадку 50-годдзя Кастрычнiка партыйныя тэарэтыкi абгрунтавалi ўтварэнне ў СССР новай гiстарычнай супольнасцi – савецкага народа. Адпаведным чынам, мясцовыя iдэолагi распачалi ўзмоцненую прапаганду савецкага i iнтэрнацыянальнага, адсоўваючы на другi план нацыянальныя патрэбы народаў. “Народы СССРедины”.
Па-другое, лозунгi пабудовы камунiстычнага грамадства пры жыццi iснуючага пакалення не крытыкавалiся, але i не афiшыравалiся. На змену iм з’явiлася канцэпцыя пабудовы “развiтога сацыялiзму”. Разам з тым, нiякiх рэформ у грамадска-палiтычным жыццi, якiя б яму (развiтому сацыялiзму) адпавядалi, не назiралася. Мала таго, у кiраваннi эканомiкай панавалi тыя ж камандна-адмiнiстрацыйныя метады, узятыя на ўзбраенне яшчэ ў час сталiншчыны. Паладжэнне аб кiруючай ролi партыi быў зафiксаваны ў 6-м артыкуле, прынятай у 1977 г. Канстытуцыi СССР (адпаведна, i ў Канстытуцыi БССР ад 1978 г.). Праграма пабудовы камунiзму, абвечшаная ХХII з’ездам КПСС ужо не афiшыравалася. Новая Канстытуцыя абвяшчала, што наша грамадства перажывала эпоху “развiтога сацыялiзму”.
Характэрна, што, адначасова з яе прыняццем штучна павышаўся статус Брэжнева. Вiдавочна, з тым, каб процiстаяць замежнай крытыцы ў партыйным характары ўлады ў краiне, ён быў абраны на пасаду Старшынi Прэзiдыуму ВС.
Варта адзначыць, што “новым гiмнам” стаў мадэрнiзаваны стары, адкуль вынялi асобныя iмёны i фрагменты, уласцiвыя сталiншчыне.
Дарэчы, сама сталiнская эпоха ў партыйных дакументах i на практыцы асвятлялася выключна пазiтыўна, аб яе ахвярах у лепшым выпадку не ўпамiналася (гл. тагачасныя энцыклапедыi). Cама асоба Сталiна ў навуковых
творах, лiтаратуры, кiно i iнш. прыгадвалася толькi ў станоўчым кантэксце. Такiм чынам, i ў духоўным жыццi ўзнiкла тэндэнцыя да ўкаранення ранейшых каштоўнасцей, якiя прапаведавалi арганiзатары Кастрычнiцкай рэвалюцыi i барацьбы за сацыялiзм. Таму ж прысвячалiся шматлiкiя i частыя юбiлеi ў гонар Ленiна (100 год), Перамогi, Кастрычнiка, СССР, БССР, УЛКСМ i г. д. Асаблiва пампезна святкавалi прысваенне Мiнску званне Горада-героя i 60-годдзе (1978) БССР.
Заўважым, што iдэйна-палiтычнае выхаванне адбывалася не толькi на гераiчным мiнулым СССР i БССР. Харктэрнай з’явай азначанага перыяду была барацьба супраць “буржуазнай iдэалогii”, сутнасць якой (iдэалогii) трактавалася вельмi шырока – ад крытыкi КПСС да захаплення моладдзю поп-музыкай.
Як i ў часы сталiншчыны, уся друкаваная прадукцыя трапiла пад жорсткi цэнзурны нагляд “Главлита”. Продаж часопiсаў i газет з капiталiстычных краiн быў жорстка рэгламентаваны: як правiла, азнаёмiцца з большасцю з iх можна было ў спецаддзелах i толькi iдэалагiчным работнiкам.
Былi створаны моцныя перашкоды ў азнаямленнi савецкай грамадскасцi з дасягненнямi замежнага музычнага, выяўленчага i кiнамастацтва. Як правiла, легальна пабачыць або пачуць можна было толькi тыя творы, якiя не закраналi “палiтыкi”, “гвалту i разбэшчанасцi” у iх савецкiм ра-зуменнi або аўтары якiх сiмпатызавалi СССР цi з’яўлялiся камунiстамi. Характэрна, што для наменклатуры на гэты конт абмежаванняў не iснавала.
Уся iнфармацыя строга дазiравалася. Многiя падзеi (cуд у Слуцку 1967, выбух футлярнага цэху радыёзавода) не абвяшчалiся. “Савецкiя земля-трусы - самыя цiхiя ў свеце”. Адсюль, цяга да ВВС, “Vоicе оf America” i не-давер да айчынных прэсы i ТV. Падпiска на газеты для камунiстаў абавязко-вая, для астатнiх - дабрахвотна-прымусовая.
Усё мастацтва, усе без выключэння грамадскiя навукi былi падкан-троль- ны адпаведным структурам КПСС i ператвораны ў сродак iдэалагiчнай барацьбы.
Як ужо адзначалася, велiзарны ўплыў на грамадска-палiтычнае жыццё ў
СССР аказвалi мiжнародныя падзеi, якiя, вядома, трактавалiся ў камунiстычнай iнтэрпрэтацыi. З увядзеннем у 1979 г. савецкiх войск у Афганi-стан мiжнароднае становiшча СССР яшчэ больш пагоршылася, “жалезны занавес” зрабiўся яшчэ больш шчыльным. Мноства краiн байкатавала Алiмпiяду-80. Процiстаянне дзвюх сicтэм не зменшылася i пасля смерцi Брэжнева. У 1983 колiшнi прэзiдэнт Рэйган назваў СССР iмперыяй зла. Неўзабаве гэта фраза знайшла своеасаблiвае пацвярджэнне ў 1984, калi на Далёкiм Усходзе быў збiты паўднёвакарэйскi Боiнг з пасажырамi на борце. Такiм чынам, нават новае кiраўнiцтва КПСС i СССР у асобе Андропава (з лiст 1982 па люты 1984, былога старшынi КДБ) не магло адыйсцi ад ранейшых стэрэатыпаў у знешняй палiтыцы, абапiраючыся выключна на ваенныя сродкi. Характэрна, што i ва ўнутранай палiтыцы гэтыя метады з’яўлялiся адмiнiстрацыйна-
сiлавымi. Праўда, пры Андропаве выявiлiся спробы павесцi барацьбу супраць карупцыi ў вышэйшых эшалонах улады (Шчолакаў), але пасля яго смерцi i прыходам да ўлады Чарненкi гэтая кампанiя сцiхла. Новы лiдэр партыi i дзяржавы таксама доўга не пражыў, а памёр у 1985 г.
Частыя перабраннi кiраўнiцтва з асяроддзя старых “верных марксiстаўленiнцаў, пераiменаваннi ў iх гонар гарадоў i iнш. устаноў, у лепшым выпадку, не спрыялi павышэнню аўтарытэту партыi, а з другога бо-ку, сведчылi аб пагаршэннi маральна-палiтычнага клiмату ў нашым грамадстве
Застойныя з’явы ў эканоміцы
Эканомiка краiны рабiлася ўсё больш затратнай. Так, 1 м3 драўнiны даваў у 2 разы менш прадукцыi, чым у ЗША; у 5 разоў менш, чым у ФРГ i ў 8 разоў менш, чым у Швэцыi. Здабываючая прамысловасць атрымлiвала 30% капiталаўкладанняў, а давала толькi 7% прадукцыi прамысловасцi.
Механiзм гаспадарання, якi склаўся ў канцы 20-х – 30ыя гг., не спрыяў iнтэнсiфiкацыi эканомiкi i прыкметна саступаў заходнiм дзяржавам.
Стварылася сур’ёзная супярэчнасць памiж новымi магчымасцямi ў развiццi прамысловасцi ў сувязі з НТП, i cастарэлымi адмiнiстрацыйна-каманд- нымi формамi i метадамi кiравання. Не апошнюю ролю ў гэтым адыгрываў i мiжнародны фактар: гонка ўзбраенняў, дапамога нацыянальна-вызваленчым рухам i Кампартыям, якая паглынала велiзарную частку бюджэту краiны.
1.Слабыя ў параўнанні з Захадам тэмпы эканамічнага развіцця, які развіваўся ва ўмовах дэмакратыі і капіталістычнага рынку
•нізкая прадукцыйнасць працы
•слабая фондааддача
•вялікая энергаёмістасць прадукцыі
•уціск камандна-адміністрацыйнай сістэмы
•слабая зацікаўленасць працоўных у выніках сваёй працы
•нізкі (у параўнанні з Захадам) узровень жыцця
“Зато мы делаем ракеты и покоряем Енисей, А также в области балета мы впереди планеты всей”
Варта адзначыць перадавы характар беларускай прамысловасці і сельскай гаспадаркі. “Беларусь – зборачны цэх”.
У межах СССР роля БССР была вельмі важкай.
З’явы застою ў палітыцы *манапольнае панаванне партыйнай вярхушкі (Палітбюро і ЦК
КПСС) ва ўсіх сферах жыццядзейнасці савецкага грамадства
•нязменнасць партыйнага кіраўніцтва (Брэжнеў, Андропаў, Чар)
•адхіленне ад улады падаўляючай большасці насельніцтва
•фактычная адсутнасць дэмакратычных правоў і свабод
•узрастанне абыякавасці людзей да палітычнага жыцця
•дыскрэдытацыя сацыялістычных каштоўнасцей
На Беларусі не назіралася істотнай сацыяльнай напружанасці. Памяркоўныя і талерантныя беларусы любілі Радзіму, Савецкую ўладу і жылі звычайнымі жыццёвымі клопатамі.
Тэма; Беларусь на шляху да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці.
1. Палітыка перабудовы. Пачатак працэсу дэмакратызацыі ў БССР.
Канцэпцыя перабудовы
Доўгачасовае i непадзельнае панаванне партыйнай наменклатуры ва ўсiх сферах жыццядзейнасцi савецкага грамадства ў рэшце рэшт стала выклiкаць незадвальненне розных пластоў насельнiцтва, у тым лiку шэраговых камунiстаў. Гэтае незадавальненне выяўляла сябе па-рознаму, у дзейнасцi так званых дысiдэнтаў, нiгiлiстычным стаўленнi працоўных i iнтэлiгенцыi да камунiстычных каштоўнасцяў, з’яўленні анекдотаў аб савецкiх палiтычных дзеячах i героях грамадзянскай вайны. Асноўнай прычынаю такiх працэсаў з’яўлялася незадавальненне людзей сваім жыццёвым ўзроўнем. Вядома, што яго нельга параўноўваць з часам пасляваеннай разрухi, бо тыя цяжкасцi былi ўжо даўно пераадолены. Гаворка можа iсцi пра адноснае, у параўнаннi з заходнiмi кра-iнамi, становiшча жыццёвага ўзроўню савецкага народа. А выклiкала моцнае раздражненне савецкiх людзей не столькi вiдавочнае эканамiчнае адста-ванне СССР, колькi намаганнi партыйнай элiты ўсiмi сродкамi паказаць зва-ротнае: маўляў, “нягледзячы на часовыя цяжкасцi i асобныя недахопы”, на-ша краiна знаходзiцца на стадыi стабiльнага ўздыму па ўсiх паказчыках: эка-намiчных, навуковых, культурных, сацыяльных, дэмаграфiчных i г. д.
Вiдавочна, што Брэжнеў, яго саратнiкi i паслядоўнiкi (Андропаў, Чарненка), усведамлялi наяўнасць крызiсных сiмптомаў, але iншых, акрамя сiлавых, або традыцыйных агiтацыйна-прапагандысцкiх сродкаў, выпраўлення сiтуацыi не бачылi. З прыходам новага партыйнага лiдэра палiтычная сiстэма заставалася некранутай. Лiчылася, што ў нас самы дэмакратычны ў свеце лад i самая згуртаваная ў свеце супольнасць - “савецкi народ”. Не-выпадкова, што i пасля хаўтур Чарненкi савецкiя людзi радыкальных змен не чакалi, хоць пэўным чынам i спадзявалiся на iх.
Пачатак новай эпохi ПЕРАБУДОВЫ звязаны менавiта з прыходам на пасаду новага Генеральнага сакратара КПСС М. С. Гарбачова. Сутнасць яе мыслiлася ў “творчай стваральнай працы па далейшым планамерным i ўсебаковым удасканаленнi сацыялiзму, а мэтай - у паскарэннi прагрэсу нашага грамадства” (Петрыкаў с. 5).
Так, у красавiку 1985 г. Пленум ЦК КПСС на чале з новым партыйным лi-
дэрам М. С. Гарбачовым узялi курс на паскарэнне сацыяльна-эканамiчнага развiцця шляхам: 1. поўнага выкарыстання навукова-тэхнiчнага прагрэсу; 2. структурнай перабудовы эканомiкi; 3. павышэння стваральнай актыўнасцi
людзей (чалавечы фактар). Асобнае месца займаў менавiта “чалавечы фак-
тар”. Мэтай перабудовы грамадскага жыцця Пленум вызначыў усталяван-
не поўнага народаўладдзя, адкрыцця прастору самай магутнай стваральнай сiле сацыялiзма – cвабоднай працы i свабоднай думкi ў свабоднай краiне.
Але неўзабаве высветлiлася, што адных заклiкаў мала. У свой час Брэжнеў казаў: “Савецкiя людзi ведаюць, там дзе партыя – там поспех, там перамога!”. Цяпер ужо падобным лозунгам мала хто верыў. Тым не менш, яны настойлiва паўтаралiся. У цэлым, працоўныя не выказвалi таго энтузiязму, на якi разлiчвалi партыйныя кiраўнiкi.
Наступным этапам на шляху перабудовы сталi пастановы чарговага, ХХVII з’езда КПСС (25 лютага - 6 сакавiка 1986 г.). Важная роля адводзілася дэмакратызацыi грамадскага жыцця, і перш за ўсё – галоснасці. З’езд надаваў ёй палiтычную значнасць, без якой не магло быць дэмакратызму, творчасцi мас, iх удзелу ў кiраваннi. Але абвяшчэнне галоснасцi не пацвердзілася справай у выпадку з Чарнобыльскай аварыяй, калi i Масква, i беларускiя ўлады хавалi iнфарма-цыю аб рэальных маштабах катастрофы i яе пагрозе здароўю людзей.
Гэта аварыя чарговы раз моцна дыскрэдытавала савецкую сiстэму кiравання i гаспадарання на мiжнароднай арэне. Характэрна, што многiя савецкiя людзi даведалiся аб рэальнай пагрозе катастрофы для свайго здароўя не з афiцыйных, а з замежных крынiц. Такiм чынам, заклiкi перабудоўшчыкаў аб галоснасцi, паскарэннi, ча-лавечым фактары не сустракалi адпаведнага водгуку з боку працоўных. У тагачасных умовах яны яшчэ не “саспелi” для таго, каб пратэставаць. Iх рэакцыя на падзеi пэўным чынам адбiлася ў жарце “Ускоренье - важный фактор, но не выдер-жал реактор”. Разам з тым, людзi не выказалi масавага жадання ўдзельнiчаць у лiквiдацыi наступстваў катастрофы. У падаўляючай большасцi “лiквiдатараў” рэкрутавалi праз ваенкаматы.
Рабiлася больш вiдавочным, што без рэфармавання палiтычнай сiстэмы, без сапраўднай зацiкаўленасцi савецкiх людзей, любыя традыцыйна прапагандысцкiя намаганнi па паляпшэннi эканамiчнага становiшча прыкметнага поспеху не прынясуць. Таму Палiтбюро, ЦК КПСС, скiравалi эканамічныя i iдэалагiчныя цэнтры краiны на тое, каб, не мяняючы стратэгiчнага напрамку развiцця савецкага грамадства на пабудову камунiзму, актывiзаваць удзел людзей ва ўсiх сферах жыцця краiны. У сувязi з гэтым у цэнтр увагi ставiлася праблема дэмакратыi. ЦК КПСС узяў курс на тое, каб пера-адолець застойныя тэндэнцыi, пачаць барацьбу супраць чужых сацыялiзму з’яў, найперш супраць п’янства.
Палiтбюро i ЦК КПСС вырашылi на справе пацвярджаць сваю авангардную ролю ў грамадстве. Перабудову ў гэтым сэнсе партыя пачала з сябе. Партыя пачала адкiдваць ад сябе ўсё тое, што асуджала партарганiзацыi на пасiўнасць i нерухомасць. На студзеньскiм (1987) Пленуме ЦК КПСС было адкрыта сказана, што за многiя цяжкасцi i недагляды, якiя сталi тормазам нашага развiцця, нясуць адказнасць кiруючыя органы партыi i дзяржавы. /Петрыкаў с. 5/
Пэўныя вынiкi працы iдэалагiчных цэнтраў КПСС, у тым лiку М. С. Гарбачова, А. М. Якаўлева i iнш., адбiлiся ў юбiлейных дакументах, што з’явiлiся з нагоды 70-годдзя Вялiкага Кастрычнiка, асноўнымi лозунгамi якiх з’яўлялiся: “Зямля – cялянам. Фабрыкi – рабочым. Улада - Саветам. Рэвалюцыя працягваецца!”.
Тым самым, у прыватнасцi, прызнавалася, што гэтыя лозунгi з часу Кастрычнiцкай рэвалюцыi так i не былi здзейснены. Меркавалася, такiм чынам, што савецкiя людзi актыўна ўключацца ў iх ажыццяўленне.
Сапраўды, iмкненне КПСС пачаць перабудову з сябе выклiкала падтрымку грамадства. Пасля з‘яўлення ў друку артыкулаў, якiя пралiвалi святло на дэфармацыях сацыялiзму ў часы сталiншчыны, стварылiся спрыяльныя ўмовы для больш адкрытых i канструктыўных працэсаў у напрамку дэмакратызацыi грамадска-палiтычнага жыцця. Праўда, часам узнiкалi думкi (накшталт артыкула Н. Андрэевай “Не могу поступиться принципами”), што крытыка Сталiна можа нанесцi шкоду сацыялiстычным каштоўнасцям. Але яны былi адкiнуты.
Украiне пачалося ўтварэнне так званых нефармальных аб’яднанняў, дзе з розых пунктаў гледжання выказвалiся меркаваннi аб змесце i напрамках перабудовы. Напачатку гэты разнастайны спектр думак, так званы плюралiзм “власть предержащие” iмкнулiся абмежаваць рамкамi так званага “сацыялiстычнага плюралiзму”, але няўдала, бо ўжо нават у асяроддзi камунiстаў прызнаваўся прыярытэт шырокай галоснасцi над вузкапартыйнымi каштоўнасцямi.
УБССР першыя парасткi плюралiзму i галоснасцi выявiлi сябе ва ўзнiкненнi так званых “нефармальных” (гэта значыць не iснаваўшых раней, не звязаных з КПБ або ЛКСМБ) арганiзацый i клубаў па iнтарэсах. Цiкавасць да iх
умногiм была выклiкана публiкацыямi не вядомых раней звестак аб гiстарычных асобах i падзеях, а таксама пагрозай нацыi ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Колькасць гэтых аб’яднанняў у 1986-87 гг. дасягала 7 тысяч, а колькасць удзельнiкаў - каля 1 млн чалавек.
Большасць аб’яднанняў, такiх як “Ратуша”, “Талака”, “Тутэйшыя”, “Паходня”, “Беларуская хатка”, “Край” займалася праблемай нацыянальнай гiсторыi i культуры. Вялiкую актыўнасць выявiла пiсьменнiцкая i навуковая iнтэлiгенцыя. 15 снежня 1986 г. 28 яе прадстаўнiкоў накiравалi на iмя Гарбачова лiст, у якiм выказалi незадаволенасць дзейнасцю мясцовых партыйных кiраўнiкоў у галiне развiцця мовы i лiтаратуры.
Учэрвенi 1987 г. другi адпраўлены лiст падпiсалi ўжо 134 беларускiя iнтэлiгенты. Як вiдаць, усе яны спадзявалiся на вырашэнне нацыянальных праблем “звыш”, з Масквы, а не з боку ЦК КПБ, якi вельмi дыскрэдытаваў сябе спробай схаваць праўду аб Чарнобылi. Абранне новага сакратара ЦК Сакалова (замест выехаўшага ў Маскву Слюнькова) аўтарытэту КПБ не ўзмацнiла.
Актывiзацыя беларускiх пiсьменнiкаў абудзiла цiкаўнасць грамадства да нацыянальнай гiсторыi. Партыйна-савецкая манаполiя на гiстарычную думку, увасобленая
ў працах Абэцэдарскага i iнш., была разбурана. Надзвычай высока ўзнялася папу-лярнасць твораў Ермаловiча, Тарасава i iнш.
Несумненнае лiдэрства ў вяртаннi да родных каранёў i гiстарычнай iсцiны належала Мiнску. Тут, 1 лiстапада 1987 г. у скверы Я. Купалы адбылося святкаванне “Дзядоў” i ўпершыню прагучала асуджэнне сталінскага “генацыду”. Сталi з’яўляцца першыя нефармальныя выданнi-улёткi, актывiзавалася дзейнасць клубаў, дзе абмяркоўвалiся палiтычныя пытаннi. У лiку першых, неафiцыйных мера-прыемстваў было святкаванне 70-годдзя БНР 25 сакавiка з выкарыстаннем бел-чырвона-белага сцяга i Пагонi.
Палiтызацыi грамадскага жыцця, зблiжэнню маладзёжных суполак з iнтэлiгенцыяй садзейнiчала публiкацыя 3 чэрвеня 1988 г. у газеце “Лiтаратура i мастацтва” артыкула З. Пазняка i Е. Шмыгалёва “Курапатыдарога смерцi”. Дзейнасць урадавай камiсii ў справе знойдзеных ахвяр выклiкала незадавальненне грамадскасцi. Гэтая тэма разам з крытыкай КПБ i ўсёй савецкай сiстэмы паслужыла грун-там для кансалiдацыi ўсiх працiўнiкаў сталiнiзму. Першапачатковым цэнтрам iх згуртавання зрабiўся так званы “Камiтэт 58” (па назве артыкула № 58 сталiнскага крымiнальнага кодэксу. Крыху пазней ён набыў назву “Мартыралог Беларусi”. Вынiкi працы ХIХ Усесаюзнай канферэнцыi (рэзалюцыя аб “Галоснасцi”) фактычна здымала ўсе перашкоды на шляху крытыкi сталiншчыны, а разам з ёй усяго, што перашкаджала перабудове.
Лiчыцца, што мiнскай “Талацэ” належыць iдэя масавага грамадскага згуртавання па тыпу прыбалтыйскiх народных франтоў. У мэтах яго стварэння “Талака” падвергла крытыцы тэзiсы КПСС да ХIХ канферэнцыi, выказалася за адмену артыкула № 6 Канстытуцыi СССР аб кiруючай ролi партыi, за перадачу ўласнасцi ў карыстанне працоўных калектываў i асобных людзей, за ажыццяўленне дэмакратычных свабод у адпаведнасць з сусветнымi нормамi, за суверэнiтэт рэс-публiкi i iнш. Гэта быў, па сутнасцi, першы афiцыйны праграмны дакумент палiтычнай апазiцыi, якая нараджалася на Беларусi / с. 374/.
4 кастрычнiка на пасяджэннi “Талакi” быў распаўсюджаны праект стварэння БНФ, але фактычнае яго афармленне пачалося крыху пазней, 19 кастрычнiка 1988 г. у будынку Дома Кiно на ўстаноўчым сходзе (“Камiтэта 58”), таварыства памяцi ахвяр сталiнiзму “Мартыралог Беларусi”, дзе па прапанове Пазняка быў створаны арганiзацыйны камiтэт БНФ у складзе 35 чал., у асноўным пiсьменнiкаў, мастакоў, выкладчыкаў.
11 лiстапада 1988 г. Аргкамiтэт прыняў адозву “Да грамадзян Беларусi, дзе гаварылася аб там, што БНФ “падтрымлiвае распачатую лепшымi сiламi КПСС перабудову грамадства па прынцыпах дэмакратыi i гуманiзму”, “выступае за дэмакратыю ... супраць манаполii ўлады бюракратычных сiл”, “за рэальны суверэнiтэт Беларусi, абвешчаны канстытуцыямi БССР i СССР”, “за падпарадкаванне эканомiкi iнтарэсам чалавека, за сацыяльную справядлiвасць, за непарушнасць правоў чалавека, за прававую дзяржаву, за экалагiчна чыстую Беларусь, за адраджэнне i дзяржаўнасць беларускай мовы”.
ЦК КПБ на чале з Сакаловым не здолеў процiпаставiць апазiцыi нiчога, акрамя сiлавых захадаў. Так, 30 кастрычнiка 1988 г. па загаду гарадскiх ўлад пад выглядам юбiлейных урачыстасцяў (70-годдзе ўтварэння УЛКСМ) забаранiў святкаванне “Дзядоў“, якое мусiла адбыцца на Маскоўскiх могiлках. Пры гэтым, супраць тых, хто прысутнiчаў на могiлках, а затым i ў Курапатах, была скарыстана сi-ла (“черёмуха”).
На фоне тых працэсаў, якiя адбывалiся ў СССР, гэтыя падзеi выглядалi даволi сiмптаматычна. А. Адамовiч i В. Быкаў у сваiх выступленнях з гэтай нагоды назвалi кiраўнiцтва БССР “пера-будовачнай Вандэяй”. Вынiкi гэтай акцыi ўрэшце адбiлiся ў тым, што БНФ, якi ўзначалiў З. Пазняк, зрабiлася сiлай, яшчэ больш варожай КПБ. А апошняя, нягледячы амаль на 700 тысячны склад, губляла аўтарытэт i абапiралася ў далейшым толькi на сiлу дзяржаўнай машыны. Так, гарадскiя ўлады па-раней-шаму не дазвалялi працу структур БНФ. Таму, у студзенi 1989 г. II Вальны сойм мусiў сабрацца ў Вiльнi з удзелам 246 дэлегатаў ад 66 суполак Беларусi.
Улютым 1989 г. у Мiнску на стадыёне “Дынама” адбыўся дазволены ўладамi шматтысячны мiтынг пад лозунгамi надання беларускай мове статусу дзяржаўнай, а таксама самастойнасцi Бела-русi. Але ўвесну Прэзiдыум Вярхоўнага Савету выдаў указ аб забароне выкарыстання “неўстаноўленай сiмволiкi”.
26 красавiка 1989 г. у Мiнску адбылася масавая акцыя “Гадзiна смутку i маўчання”, прысве-чаная трохгоддзю Чарнобыльскай катастрофы з удзелам БНФ “Адраджэнне за перабудову”.
Учэрвенi дэпутаты СССР С. Габрусеў, А. Жураўлёў i С. Шушкевiч звярнулiся да мiнскiх улад з просьбай дапамагчы ў арганiзацыi з’езду БНФ, але атрымалi адмову. 23-24 чэрвеня 1989 г. у Вiльнюсе адбыўся Устаноўчы з’езд БНФ “Адраджэнне”, з удзелам 399 дэлегатаў, у тым лiку двух вiцэпрэзiдэнтаў Беларускага экалагiчнага саюза ак. Р. Гарэцкага i к. б. н. Л. Тарасенкi. У склад кiруючага органа (сойму) з 55 чал. увайшлi таксама В. Быкаў, С. Габрусеў, А. Жураўлёў. Праўленне з 21 чал. узначалiлi З. Пазняк (старшыня), М. Ткачоў (Гродна), Ю. Хадыка. / У прынятай з’ездам праграме выказвалася падтрымка перабудова на прынцыпах дэмакратыi i сацыяльнай справядлiвасцi. У ёй гаварылася пра неабарачальнасць перабудовы, стварэнне прававой дзяржавы, правядзенне радыкальнай эканамiчнай рэформы i ўвядзенне поўнага рэспублiканскага гас-падарчага разлiку, iнтэграцыю эканомiкi Беларусi ў еўрапейскую эканамiч-ную структуру, забеспячэнне рэальнага суверэнiтэту Беларусi.
Учэрвенi таго ж 1989 г. адбыўся з’езд 300 дэлегатаў Таварыства Беларускай мовы. Стар-шынёй абраны Н. Гiлевiч. Нават сакратар мiнскага гаркама партыi стаў выступаць за дзяржаўнасць беларускай мовы. 26 студзеня 1990 г. стары яшчэ Вярхоўны Савет прыняў аб гэ-тым адпаведны закон, якi мусiў уступiць у сiлу з 1 верасня таго ж года. Буйнейшай падзеяй канца 1989 г. стала манiфестацыя “Чарнобыльскi шлях” (30 верасня) .
Такiм чынам, у 1989 годзе дэмакратызацыя ў СССР набыла незваротны характар. Асноўным яе дасягненнм стала абранне сапраўды дэмакратычнага
органа ўлады - Вярхоўнага Савета СССР на чале з М. С. Гарбачовым. Ствары-лiся ўмовы для складвання шматпартыйнай сiстэмы. Манаполiя КПСС была падарвана. Гра-мадска-палiтычнае жыццё ахапiла i нацыянальныя рэспублiкi, дзе старыя ўладныя структуры яшчэ заставалiся непарушнымi.
2.Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і распад СССР. Утварэнне СНД.
У1989 г. у жыццi СССР адбылiся буйныя змены. Галоўная з iх, абранне шляхам альтэрнатыўных выбараў новага Вярхоўнага Савета СССР. 25 мая 1989 г. новы склад дэпутатаў абраў яго старшынёй генеральнага сакратара КПСС М. С. Гарбачова.
Натуральна, што ўсе гэтыя падзеi не маглi не закрануць БССР i яе грамадзян. Восенню 1989зiмой 1990 г. разгарнулася выбарчая кампанiя ў парламент. БНФ, якi не быў зарэгiстраваны, не меў права выстаўляць уласных кандыдатаў, таму пра-водзiў iх у складзе Беларускага Дэмакратычнага блоку. Вясной 1990 г. адбылiся аль-тэр-натыўныя выбары (да 15 чал. на месца) ў Вярхоўны Савет, якiя прынеслi перамогу кандыдатам КПБ (296 з 345). Старшынёй прэзiдыума быў абраны сакратар ЦК КПБ М. Дземянцей. Новы склад Савета Мiнiстаў - член ЦК В. Кебiч.
Шматлiкая камунiстычная большасць выявiла сваю прыхiльнасць сваiм партыйным iдэалам i вельмi неахвотна iшла на кампрамiс з апазiцыяй на чале
здэпутатамi БНФ. Усе яго праекты (аб рыначнай эканомiцы, аб зямлi i iнш.) былi адхiлены.
30 чэрвеня -1 лiпеня 1990 г. у Мiнску адбылася прадстаўнiчая канферэнцыя БНФ з удзелам 492 чал., з iх 283 дэлегаты. Яна паставiла задачы:
а) лiквiдаваць кантроль КПБ над армiяй, КДБ, МУС, школай, судом i пракуратурай, знiшчыць парткомы на прадпрыемствах i ва ўстановах, а таксама размеркавальныя функцыi КПБ, нацыя-налiзаваць яе маёмасць, растлумачваць антынародную, антыгуманную сутнасць камунiзму” i iнш.
б) Быццам, “весцi барацьбу за ўладу праз стварэнне паралельных структур, такiх як “грамадзянскiя камiтэты”, якiя праводзяць выбары ва Усебеларускi ўстаноўчы сойм. Апошнi бярэ ўладу ў свае рукi i распускае Вярхоўны Савет БССР” (с. 376).
На справе, гэта хлусня, паколькi
Усакавіку-красавіку прыбалтыйскія рэспублікі асудзілі пакт МолатаваРыбентропа ад 1939 г. і заявілі аб выхадзе з Саюза ССР. Рэзка узмацніліся нацыянальныя рухі. Кіраўніцтва СССР вырашыла прадэманстраваць дабрахвотны прынцып уваходу ў яго саюзных рэспублік. 12 чэрвеня 1990 г. Дэкларацыю аб Дзяржаўным суверэнiтэце прыняў чарговы з’езд народных дэпутатаў РФ, 16 лiпеня - Вярхоўны Савет Украiны. Нарэшце адбылося тое,
чаго патрабавалi ў чэрвенi 1989 г. дэлегаты Устаноўчага з’езду БНФ “Адраджэнне”. Ва ўмовах “параду суверэнiтэтаў i новы Вярхоўны Савет прыняў 27 лiпеня 1990 г. дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнiтэце БССР, у якой абвяшчалася панаванне ўласных кан-стытуцыi i законаў.