Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Лекцыі па ГБ Крючек

.pdf
Скачиваний:
15
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.85 Mб
Скачать

Пасля 27 лiпеня 1990 г. ў БССР палiтычнае жыццё ўзнялося на яшчэ больш высокi ўзровень. У вераснi 1990 г. на чарговым сойме БНФ у чарговы раз заявiў аб iмкненнi да незалежнай i дэмакратычнай Беларусi, аб дэкамунiзацыi эканамiчнага i грамадска-палiтычнага жыцця, за адчужэнне маёмасцi КПСС -КПБ на карысць мясцовай улады.

Яшчэ супраць дзейнасцi на Беларусi палiтычных сiл, якiмi кiруюць з замежных асяродкаў (КПБ); за роспуск КДБ i вывад савец войск з Беларусi.

Характэрнай рысай заняпаду камунiстычных сiл зрабiлася процiстаянне нацыяналь-нага руху i КБП. 7 лiстапада 1990 г. у Мiнску каля помнiка Ленiну адбылася антыка-мунiстычная манiфестацыя. У лiку лозунгаў прысутнiчаў та-кi – “Няхай жыве КПСС на Чарнобыльскай АЭС !”

Усакавіку 1991 г. адбыўся агульнасаюзны рэферэндум на прадмет захавання СССР (не ўдзельнічалі Прыбалтыка, Арменія, Малдова, Грузія).

Заўважым, што значная большасць жыхароў Беларусi i некаторых iншых рэспублiк у час сакавiцкага 1991 г. рэферэндуму выказалiся за захаванне

СССР

Уновых умовах лiдэры БНФ мусiлi прыступiцца да рэарганiзацыi сваiх сiл, каб больш эфектыўна ўздзейнiчаць на ўладу. Так, 23-24 сакавiка 1991 г. у Мiнску адбыўся II з’езд БНФ з удзелам 443 дэлегатаў. Пазняк заявiў, што “савецкая iмперыя вычарпала свае рэсурсы i альтэрнатывы незалежнасцi няма”.

З’езд прыняў новы статут, праграмную заяву “Свабода”. Незалежнасць. Адраджэнне. i iнш. Як вынiкала з дакументаў, камунiстычны рэжым не паддаецца рэфармаванню, таму рух за два гады прайшоў шлях ад спадзяванняў на супрацоўнiцтва з “лепшымi сiламi КПСС” да прынцыповага антыкамунiзму. Таму з назвы руху БНФ “Адраджэнне за перабудову” апоншнiя словы” былi cкасаваны.

З’езд выказаўся таксама за рэарганiзацыю вярхоўнай i мясцовай улады|, за прыватную ўласнасць, рынак, самастойнае эканамiчнае жыццё (нацыянальны банк, валюта), беларускае войска, аддзяленне ад СССР.

Прызнавалася мэтазгодным склiканне Усебеларускага ўстаноўчага сойму для далейшага вызначэнне дзяржаўнага ўладкавання Беларусi.

Камунiстычная партыя ацэньвалася як злачынная арганiзацыя, а яе члены павiнны несцi палiтычную i маральную адказнасць.

Кiруючымi органамi БНФ былi вызначаны cойм, якi фармiруецца з’ездам

iўсiмi ўдзельнiкамi руху i тэрытарыяльных суполак. Выканаўчым органам заставалася ўправа. Старшынёй сойма абраны Пазняк, намеснiкамi Голубеў, Заблоцкi, Хадыка.

Новы штуршок да развалу СССР i ўмацавання нацыянальных суверэнiтэтаў адбыўся пасля жнiвеньскага путчу (19-21 жніўня 1991 г.) у Маскве часткi былой наменклатуры i артадаксальных чыноўнiкаў iмперскага мыслення, якiя стварылi Дзяржаўны камiтэт па надзвычайных выпадках (ГКЧП) i адхiлiлi ад улады прэзiдэнта СССР Гарбачова. Пад кiраўнiцтвам Старшынi Вярхоўнага Савета РФ Б. М. Ельцына путчысты былi разгромлены. А лiдэры ЦК КПБ,

асобныя дзеячы Вярхоўнага Савета БССР, якiя выказалiся ў iх падтрымку, у чарговы раз былi дыскрэдытаваны. 22 жнiўня 1991 г. апазiцыя БНФ у Вярхоўным Савеце запатрабавала аб адхiлен-нi з пасад Дземянцея, мiнiстра юстыцыi, старшынi дзяржкамiтэта па тэлебачаннi i рады-ёвяшчаннi за падтрымку путча. Старшыня прэзiдыуму Вярхоўнага Савета Дзе-мянцей быў вымушаны падаць у адстаўку. Яго месца заняў С. Шушкевiч.

25-26 жнiўня 1991 года нечарговая сесiя Вярхоўнага Савета БССР прыняла рашэнне “Аб наданнi Дэкларацыi Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнiтэце БССР статусу канстытуцыйнага закону”, пастанову аб забеспячэннi палiтычнай i эканамiчнай самастойнасцi БССР.

19 верасня Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасцi з якiм яна пачала звацца РБ, а таксама законы аб Дзяржаўным Гербе (Пагоня) i сцягу (бел-чырвона-белы).

8снежня 1991 г. у Вiскулях адбылася сустрэча кiраўнiкоў Расii, Украiны

iБеларусi, якiя дэнансавалi дагавор ад 1922 г. аб утварэннi СССР i заклалi аснову новай супольнасцi – СНД (Садружнасць Незалежных Дзяржаў).

Удзельнікі пагаднення абавязаліся развівацьраўнапраўнаеіўзаемавыгаднае супрацоўніцтва сваіх народаў і дзяржаў у галіне палітыкі, эканомікі, культуры, адукацыі, аховы здароўя, навакольнага асяроддзя, навукі, гандлю, у гуманітарнай і іншых галінах. Пагадненне абвяшчалася адкрытым для ўсіх рэспублік былога СССР, а таксама іншых дзяржаў. Афіцыйным месцам знаходжання каардынацыйных оргаыаў СНД быў вызначаны Мінск.

10 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў падпісаныя дакументы. Адпаведныя пастановы былі прыняты Вярхоўнымі Саветамі Расіі і Украіны. 21 снежня 1991 г. у сталіцы Казахстана г. АлмаАце адбылася сустрэча кіраўнікоў Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана і Украіны. Па выніках сустрэчы былі падпісаны Пратакол да Пагаднення аб стварэнні СНД, Алма-Ацінская дэкларацыя і шэраг іншых дакументаў. У пратаколе было заяўлена, што 11 былых саюзных рэспублік на раўнапраўных пачатках утвараюць СНД. У снежні 1993 г. да СНД далучылася Грузія. Такім чынам, на постсавецкай прасторы ўзнікла і юрыдычна аформілася новае геапалітычнае ўтварэнне — Садружнасць Незалежных Дзяржаў.

Мінск — сталіца СНД. У снежні 1991 г. па рашэнні кіраўнікоў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў Мінск стаў афіцыйным месцам знаходжання каардынацыйных органаў Садружнасці і, такім чынам, набыў статус сталіцы СНД. У Мінску праходзілі пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў-удзельнікаў Садружнасці: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расійскай Федэрацыі, Таджыкістана, Туркменіі, Узбекістана, Украіны, Грузіі.

30 снежня 1991 г. кіраўнікі 11 краін — членаў СНД абмеркавалі ў Мінску фінансава-эканамічныя і ваенна-стратэгічныя пытанні дзейнасці Садружнасці.

14 лютага 1992 г. кіраўнікі дзяржаў СНД падпісалі ў Мінску дэкларацыю аб прытрымліванні прынцыпаў супрацоўніцтва ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў, пагадненне аб узгодненасці дзеянняў у правядзенні эканамічных рэформаў, пагадненне аб вяртанні культурных і гістарычных каштоўнасцей дзяржавам іх паходжання. 22 студзеня 1993 г. на пасяджэнні Савета глаў дзяржаў СНД у Мінску быў абмеркаваны і прыняты Статут СНД. Сустрэчы прэзідэнтаў краін СНД у Мінску адбыліся таксама 16 красавіка 1994 г., 26 мая 1995 г., 30 лістапада — 1 снежня 2000 г., 31 мая

— 1 чэрвеня 2001 г. Усяго ў 1991—2003 гг. у Мінску прайшло сем пасяджэнняў Савета глаў дзяржаў СНД. Рэгулярнаў сталіцы СНД адбываюцца пасяджэнні кіраўнікоў урадаў, міністэрстваў і ведамстваў краін Садружнасці. Так, 29 студзеня 2002 г. у Мінску прайішло пасяджэнне кіраўнікоў сіла-вых ведамстваў краін СНД.

31993 г., у адпаведнасці са Статутам, у Мінску размяшчаўся Выканаўчы сакратарыят СНД. У красавіку 1999 г. замест яго, паводле рашэння Савета глаў дзяржаў аб удасканаленні і рэфармаванні органаў Садружнасці, быў створаны Выканаўчы камітэт СНД — пастаянна дзеючы выканаўчы, адміністрацыйны і каардынуючы орган СНД, які забяспечвае арганізацыю работы Савета кіраўнікоў дзяржаў, Савета кіраўнікоў урадаў, Савета міністраў замежных спраў, Эканамічнага савета і іншых органаў Садружнасці. Выканаўчы камітэт стаў правапераемнікам Выканаўчага сакратарыята і міждзяржаўнага эканамічнага камітэта Эканамічнага саюза, які знаходзіўся

ўМаскве. Выканаўчы камітэт СНД размясціўся ў Мінску, а таксама мае аддзяленне ў Маскве. Гэты міжнародны орган распрацоўвае праекты дакументаў, садзейнічае рэалізацыі сумесных праграм, арганізуе дзейнасць больш як 20 органаў галіновага супрацоўніцтва. У Выканаўчым камітэце СНД пастаянна праходзяць пасяджэнні экспертных камісій, занятых падрыхтоўкай актаў Садружнасці. Акрамя Выканаўчага камітэта ў Мінску таксама знаходзіцца Эканамічны суд СНД, які быў створаны ў 1994 г. Эканамічны суд разглядае справы аб тлумачэнні актаў Садружнасці, прызнанні і забеспячэнні сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян, што пражываюць на тэрыторыі дзяржаў СНД, спрэчкі аб невыкананні ці неналежным выкананні ўзятых эканамічных абавязацельстваў.

Такім чынам, пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі Мінск стаў цэнтрам міжнароднага супрацоўніцтва краіны, цэнтрам СНД на постсавецкай прасторы.

3.Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.

З пачаткам перабудовы, на красавіцкім (1985 г.) пленуме ЦК КПСС задачамі развіцця народнай гаспадаркі СССР былі вызначаны неабходнасць перабудовы гаспадарчага механізму і паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Асноўнай мэтай эканамічнага развіцця на другую палову 80- х гг. – з'яўляўся пераход да эфектыўнай эканомікі.

На першым этапе яе рэфармавання ў 1985-1987 гг. прадугледжвалася, што на аснове мадэрнізаванага машынабудавання будзе праведзена тэхнічнае пераўзбраенне ўсёй народнай гаспадаркі. У 1986-1990 гг. на машынабудаванне выдзялялася ўдвая больш грошай. Планавалася ў 2 разы павялічыць выкарыстанне новых тэхналогій, у 2,3 раза павялічыць выпуск вылічальнай тэхнікі і прамысловых робатаў – у 3 разы. Планавалася таксама правесці перабудову кіравання эканамікай, пашырыць правы прадпрыемстваў, укараніць гаспадарчы разлік, развіваць ініцыятыву ў структурах кіравання, павышаць яго эфектыўнасць.

З 1986 г. ў выглядзе эксперыменту частка прадпрыемстваў пераводзілася на самафінансаванне, калі пасля адлічэнняў часткі прыбытку ў бюджэт, большую яе частку дазвалялася пакідаць ў распараджэнне прадпрыемства. Але адначасова працягвала існаваць старая адміністрацыйна-каман- дная сістэма кіравання. У выніку, да восені 1986 г. відавочных зрухаў у гаспадарцы не адбылося.

Наогул, першы этап рэфармавання быў правалены. Прычын было шмат – вялізныя матэрыяльныя страты ад аварыі на ЧАЭС і землятрусаў у Арменіі і Таджыкістане скарацілі паступленні ў развіццё прамысловасці. Сусветныя цэны на нафту і газ знізіліся ў 2-3 разы, таму скараціліся даходы ад продажу энергарэсурсаў. У выніку антыалкагольнай кампаніі так сама знізіліся паступленні ў бюджэт. Непаслядоўнасць, нерашучасць, палавінчатасць прымаемых мер (дзяржпрыёмка, дзяржзаказ, барацьба з непрацоўнымі даходамі).

На другім этапе рэфармавання (з чэрвеня 1987 г.) была пастаўлена задача правесці радыкальную эканамічную рэформу. Трэба было змяніць сістэму планавання праз пераход да дзяржзаказу і павысіць самастойнасць прадпрыемстваў праз іх самафінансаванне, самакіраванне, самаакупнасць, увесці ў дзеянне дагаварные і самастойна вызначаные цэны.

Былі прыняты законы і дакументы: «Аб дзяржаўным прадпрыемстве», «Аб карэннай перабудове кіравання эканомікай» з 12 асобных дакументаў (Савет Міністраў СССР і ЦК КПСС). Мэты гэтага працэсу – ажыццявіць пераход ад адміністрацыйных да эканамічных метадаў кіравання гаспадаркай.

Першы год рэфармавання даў пэўнае павелічэнне тэмпаў эканамічнага росту, паскарэнне дынамікі прадукцыйнасці працы. Але адначасова назіраўся крызіс спажывецкага рынку і значны рост рознічных цэн. Захоўвалася традыцыя планавання, і ў 1988-1990 гг. не ўдалося заменшыць дзяржаўны заказ, ён ахопліваў 90% вытворчасці. Захавалася размеркаванне па фондах і нарадах па фіксаваных цэнах. З чэрвеня 1988 г. пачаўся пераход да рэгіянальнага ці рэспубліканскага гаспадарчага разліку. Гэты працэс суправаджаў-ся канфліктамі паміж цэнтральнымі і мясцовымі рэспубліканскімі ўладамі разбурэннем адзінай эканамічнай прасторы СССР. За 1989-1991 гг. падзенне нацыянальнага прыбытку СССР дасягнула 33 %, аднак на Беларусі крызісныя з’явы пачалі наглядацца толькі з 1991 года.

Адзіная альтэрнатыва адміністрацыйна-каманднай сістэме кіравання – выстаўлялася рынкавая эканоміка. Да восені 1990 г. склалася тры варыянты пераходу да рынкавых адносін. Гэта радыкальная праграма «500 дзён» (аўтары С. Шаталін і Р.Яўлінскі), кансерватыўная ўрадавая праграма (аўтар М. І. Рыжкоў) і ліберальная прэзідэнцкая праграма (аўтар М. С. Гарбачоў).

Праграмма «500 дзён» прадугледжвала правядзенне шырокай прыватызацыі, закрыццё неэфектыўных прадпрыемстваў, прыняцце заканадаўчай базы аб рынкавай эканоміке, гарантаванне права прыватнай ўласнасці, лібералізацыю цэн, заахвочванне прадпрымальніцтва, стабілізацыю рынку спажывецкіх тавараў, ліквідацыю структуры адміністрацыйна-каманднай сістэмы і інш.

Ліберальная і кансерватыўная праграмы прадугледжвалі паступовы пераход да рынку, мадыфікацыю і захаванне адміністрацыйна-каманднай сістэмы, абмежаванне “шокавай тэрапіі”, захаванне адзінай эканамічнай прасторы СССР і інш. Ліберальная праграма была падтрымана ВС СССР (19 кастрычніка 1990 г.), радыкальная – рэгіёнамі СССР.

Пасля абвяшчэння суверэнітэта БССР (27 ліпеня 1990 г.) Вярхоўны Савет у кастрычніку 1990 г. прыняў пастанову «Аб пераходзе БССР да рыначнай эканомікі» і “Праграму пераходу да рыначных адносін у БССР”, якая была распрацавана СМ БССР на аснове радыкальнай праграмы “500 дзён”. Асноўнымі прынцыпамі беларускай урадавай праграмы было гарантаванне свабоды прадпрымальніцтва, свабода эканамічнага выбару, свабоднае цэнаўтварэнне, максімальная адкрытасць рынкавай сістэмы Беларусі, суверэннае права рэспублікі распрацоўваць і ажыццяўляць свае законы і нар- матыўна-прававыя акты.

Беларуская праграма прадугледжвала наступныя кірункі пераходу да рынку.

1.Меры па стабілізацыі эканомікі, Яны мелі на мэце ўтаймаваць інфляцыю, для чаго прадугледжвалася скарачэнне дзяржаўных расходаў на ўтрыманне дзяржапарату, капітальнае будаўніцтва, Планавалася адцягнуць лішак грашовай масы са спажывецкага рынку за кошт прыватызацыі кватэр, дач, гаражоў, набыцця акцый, аблігацый і г д.

2.Раздзяржаўленне, прыватызацыя, дэманапалізацыя ўласнасці на сродкі вытворчасці; развіццё прадпрымальніцтва і канкурэнцыі. Праграма абвяшчала раўнапраўе дзяржаўнай, калектыўнай, індывідуальнай форм уласнасці. Да канца 1991 г, планавалася прадаць, здаць у арэнду або бясплатна перадаць большасць дробных праднрыеметваў у сферы гандлю, грамадскага харчавання, камунальных паслуг, бытавога абслугоўвання. На сярэдніх і буйных прадпрыемствах перавага аддавалася акцыяніраванню, кааперацыі. Як пераходны да прыватызацыі этап разглядалася здача прадпрыемстваў у арэнду.

3.Стварэнне сістэмы дзяржаўнага рэгулявання эканомікай. Прадугледжвалася адмовіцца ад такіх атрыбутаў дзяржаўнага кіравання, як жорсткае планаванне, размеркаванне рэсурсаў і тавараў, якія ажьшцяўляліся праз Дзяржплан і Дзяржснаб, іх падраздзяленні на месцах. Рзгуляванне меркавалася ажыццяўляць праз дзейнасць Нацбанка Беларусі і ў цэлым банкаўскай сістэмы,

праз падатковую сістэму, дзяржзаказы, механізм цэнаўтварэння і сістэму аплаты працы. Планавалася паэтапнае ўвядзенне свабоднага цэнаўтварэння з захаваннемдзяржаўнага кантролюзацэнамітолькі напрыкладна 90 груп тавараў першай неабходнасці.

4.Стварэнне рыначнай інфраструктуры і механізму яе дзеяння. Планавалася стварэнне біржаў, банкаў, рынкаў сродкаў вытворчасці, рабочай сілы, жылля, тавараў, патэнтаўіг.д.

5.Сацыяльная абарона насельніцтва ва ўмовах рыначнай эканомікі, Прадугледжвалася ўвядзенне мінімальнай аплаты працы, індэксацыі даходаў, дапамогі па беспрацоўю, па перакваліфікацыі, дапамогі маламаёмным і шматдзетным сем'ям, пенсійнае забеспячэнне састарэлых і недзеяздольных грамадзян.

6.Пераадоленне вынікаў чарнобыльскай катастрофы ва ўмовах пераходу дарынку, Гэта палажэнне праграмы ўлічвала неабходнасць выдаткавання значных дзяржаўных сродкаў на рэабілітацыю пацярпелых людзей і тэрыторый, будаўніцтва жылля, ільготы і дапамогі.

Перайсці да рынку планавалася за два гады ў тры этапы:

1)этапнадзвычайных мер— IV квартал1990 г. — I квартал 1991 г.;

2)этап «захавання раўнавагі» — II квартал — IV квартал 1991 г.;

3)этап «пазітыўных зрухаў» — I — IV кварталы 1992 г.

Адразу пасля зацвярджэння праграмы Вярхоўны Савет БССР прыняў шэраг законаў па яе рэалізацыі. 11 снежня 1990 г. быў ухвалены закон «Аб уласнасці», які вызначыў прававыя рамкі для розных відаў уласнасці, увёў у прававыя адносіны паняцці прыватнай, камунальнай уласнасці. 14 снежня быў прыняты закон «Аб Нацыянальным банку», у якім галоўнымі задачамі Нацыянальнага банка былі вызначаны: рэгуляванне грашовага абароту, каардынацыя крэдытна-грашовай сферы, падтрымка і развіццё крэдытных інстытутаў. У снежні 1990 г. былі таксама прыняты законы «Аб прадпрыемстве» і «Аб арэндзе».

Развіццё новых форм уласнасці і гаспадарання пачало рэгулявацца законамі «Аб прадпрымальніцтве», «Аб эканамічнай неплацёжаздольнасці і банкруцтве». У 1991 г. была зацверджана «Дзяржаўная праграма стабілізацыі эканомікі і сацыяльнай абароны насельніцтва», якая прадугледжвала паскораныя рыначныя пераўтварэнні і прыярытэт дзяржаўнага рэгулявання з мэтаю недапушчэння хаосу і развалу эканомікі.

Асаблівасцю эканамічнага развіцця Беларусі ў пачатку 90-х гг. было тое, што крызісныя з’явы тут выявіліся пазней, чым у іншых рэспубліках

СССР. У 1990 г. выдаткі дзяржавы на сацыяльна-культурныя мерапрыемствы поўнасцю пакрываліся прыбыткамі, якія перавышалі выдаткі на 2,6%. Практычна адсутнічалі беспрацоўе і інфляцыя. У 1991-1992 гг. па індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу Беларусь займала 40-е месца сярод 174 краін свету і адносілася да групы краін з яго высокім узроўнем.

Толькі ў 1991 г. у Беларусі ўпершыню адбылося абсалютнае падзенне вытворчасці прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі (ВНП склаў 98%, а нацыянальны даход 97% ад 1990 г.). У наступныя гады адбылося рэзкае

абвастрэнне эканамічнага крызісу, што супала з першымі гадамі незалежнага існавання Беларусі і наклала негатыўны адбітак ў масавай свядомасці на ідэю незалежнасці краіны.

Асноўныя прычыны і праявы крызісу ў эканоміцы Беларусі. У снежні 1991 г, спыніў сваё існаванне СССР. Для Рэспублікі Беларусь як для «збо-рач-нага цэху» СССР узніклі новыя цяжкасці, звязаныя з разрывам ранейшых эканамічных сувязяў і зменай прынцыпаў іх ажыццяўлення. У гэтым жа 1991 г., на два гады пазней, чым у СССР у цэлым, пачынаецца спад у зканоміцы Беларусі і эканамічны крызіс, які працягваўся да 1995 г. уключна. 3 1992 г. рэзка ўзраслі цэны на сыравіну для прамысловасці і энергарэсурсы. Расія ў 1992 г. увяла ўласныя грошы і Беларусь таксама пачала выпуск разліковых білетаў Нацбанка, так званых “зайчыкаў”.

Можна выдзеліць наступныя прычыны крызісу.

1.Змена ўмоў дзяржаўнага існавання Беларусі, якая са «зборачнага цэху» СССР ператварылася ў самастойную дзяржаву і ўсе эканамічныя праблемы прыйшлося вырашаць самастойна (у прыватнасці, недапастаўка сыравіны, матэрыялаў, камплектовачных матэрыялаў і дэталяў, кармоў, высокія цэны на энергарэсурсы, сыравіну, скарачэнне рынку збыту прадукцыі і г. д,).

2.Змена ўмоў гаспадарання (пераход да рыначных механізмаў, раздзяржаўленне, узнікненне розных форм уласнасці, з'яўленне новых закоыаў).

Асноўнымі праявамі крызісу сталі:

1) спад вытворчасці ў асноўных галінах гаспадаркі;

2)рэзкае скарачэнне інвестыцый у асноўны капітал;

3)падзенне жыццёвага ўзроўню насельніцтва;

4)рост інфляцыі;

5)рост беспрацоўя;

6)рост знешняй запазычанасці.

За 1991-1994 гг. адбылося падзенне выпуску прамысловай прадукцыі на 31%. Спад меў усеагульны характар (закрануў усе галіны вытворчасці). Узнікла праблема збыту прадукцыі, рэзка падаражалі матэрыяльные рэсурсы, звычайнай з’явай сталі хранічныя неплацяжы. У спадчыну ад савецкай эканомікі дастаўся нізкі ўзровень канкурэнтаздольнасці прадукцыі, што было вынікам скарачэння інвестыцый у навуку і новыя тэхналогіі. Страчваліся традыцыйные рынкі збыту.

У сельскай гаспадарцы зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці склала 14% з прычыны дрэннага забеспячэння рэсурсамі, недахопа рэспубліканскіх крыніц фінансавання, негледзячы на тое, што ў 1990-1994 гг. калгасам выдзялялася 50-60% рэспубліканскага бюджэта, нізкага ўзроўня закупачных цэн, засухі

1994 г.

Праводзілася палітыка штучнага стрымлівання цэн на сельскагаспадарчыя тавары, тавары прамысловасці, паслугі сувязі і транспарту, камунальнай гаспадаркі і г.д. Адбылося рэзкае зніжэнне даходаў насельніцтва. На 1994 г. рэальная зарплата склала чвэрць ад узроўню снежня 1991 г. Узнікла вялікая знешняя запазычанасць, асабліва перад Расіяй за

энергарэсурсы. За 1994 г. яна вырасла ў 10 разоў і дасягнула 500 млн. долараў. Наглядалася высокая інфляцыя, асабліва пасля лібералізацыі цэн, праведзенай у 1992 г.

У1994 г. ВВП у адносінах да 1990 г склаў толькі 72%, аб’ём прамысловай вытворчасці 67%, капітальныя ўкладанні 57%, рэйтынг Беларусі па індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу знізіўся да 62-га месца сярод 175 краін свету.

У1995 г. за рысай мінімальнага спажывецкага бюджэту апынулася больш за 60 % насельніцтва Беларусі. Хуткімі тэмпамі раслі цэны. Колькасць стратных прадпрыемстваў склала ў 1995 г. амаль 18 % . Афіцыйная знешняя запазычанасць у 1991-1995 гг. узрасла амаль у чатыры разы і склала 2 млрд долараў, што складала палову валавога ўнутранага прадукту. Перавага імпарту над экспартам прывяла да недахопу валюты, зніжэння курсу беларускага рубля.

Насельніцтва краіны выказвала рэзкае незадавальненне дзейнасцю парламента – Вярхоўнага Савета (старшыні – М. Дземянцей, С. Шушкевіч, М. Грыб) і асабліва ўрада – Савета Міністраў (прэм’ер міністр В. Кебіч).

Спадзяванні да лепшага звязваліся з першымі прэзідэнцкімі выбарамі 1994 г., калі 6 прэтэндэнтаў выступілі з уласнымі праграмамі выхаду з крызісу і далейшага эканамічнага развіцця.

4. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. і першыя прэзідэнцкія выбары.

Фармiраванне шматпартыйнай сiстэмы.

Чарговым крокам на шляху да абмежавання ўсеўладдзя КПСС сталi вынiкi ХIХ Усесаюзнай партканферэнцыi (чэрвень 1988 г.) Яе рэзалюцыя “Аб галоснасцi” яшчэ ўтрымлiвала рудыменты iдэалагiчнага дыктату. “Недапушчальна выкарыстанне галоснасцi насуперак iнтарэсам Савецкай дзяржавы, грамадства, правам i асобы, для прапаведвання вайны i гвалту, расiзму, нацыянальнай i рэлiгiйнай нецярпiмасцi, прапаганды жорсткасцi i распаўсюджання парнаграфii, а таксама манiпулявання галоснасцю” узмацніла крытыку КПСС..

Нягледзячы на рэзкае ўзрастанне палiтычнай актыўнасцi насельнiцтва, плюралiзм думак i галоснасць, улада i iнiцыятыва ў перабудове яшчэ заставалася за КПСС. Але калi пачалася пад-рыхтоўка да чарговага, ХХVIII з’езда КПСС (люты-сакавік 1990 г.), то ўпершыню выбары на яго адбывалiся на альтэрнатыўнай аснове. Дзве вялiкiя гру-поўкi камунiстаў - аб’ядналiся на платформах: ЦК КПСС - “Да гуманнага, дэ-макратычнага сацыялiзму” i “Дэмакратычная платформа ХХVIII з’езда КПСС. Гэта, акрамя iншага, сведчыла, што ў камунiстаў няма адзiнства па многiх пытаннях. Некаторыя з

iх не бачылi сэнсу ў сваёй далейшай пры-належнасцi да партыi i пакiдалi яе. 20-мiлiённая КПСС стала распадацца на рэспублiканскiя часткi.

Генеральны сакратар Гарбачоў, якi меў высокi аўтарытэт як заснавальнiк пера-будовы, праз год, 15 сакавiка 1990 г. дэпутатамi Вярхоўнага Савета быў абраны Прэзiдэнтам СССР. Але аўтарытэту КПСС гэта не ўзняло. Наадварот,

ІІІ Над-звычайны з’езд народных дэпутатаў выключыў з Канстытуцыi артыкулы, якiя вызначалi КПСС як ядро палітычнай сiстэмы СССР.

ХХVIII з’езд КПСС, якi адбыўся 2-13 лiпеня, нягледзячы на шматлiкiя пастановы, не здолеў захаваць за сабой ранейшага ўплыву. Па сутнасцi, яго ўдзельнiкi адмовiлiся ад ранейшага статусу партыi i выказалiся за неабходнасць падрыхтоўкi новай, 4 праграмы.

Асноўныя вывады дакументаў з’езда абвяшчалi: КПСС з’яўляецца партыяй сацыялiстычнага выбару i камунiстычнай перспектывы, партыяй гуманнага дэмакратычнага сацыялiзму; прызнавалася неабходнасць распрацоўкi ў 1990 г. новага дагавору аб саюзе рэспублiк як сувярэнных дзяржаў; неабходнасць стварэння ўмоў для фармiравання i развiцця разнастайных i раўнапраўных формаў уласнасцi. iх iнтэграцыi i свабоднага сапернiцтва; альтэрнатывай адмiнiстрацыйна-каманднай сiстэме кiравання народнай гаспадаркай з’яўляецца рыначная эканомiка; стварэнне прававой дзяржавы; КПСС рашуча адмаўлялася ад палiтычнага i iдэала-гiчнага манапалiзму, ад падмены органаў дзяржаўнага i гаспадарчага кiравання;

Кампартыя становiцца палiтычнай арганiзацыяй i будзе адстойваць права на палiтычнае лiдэрства ў свабодным спаборнiцтве з iншымi грамадска-па- лiтычнымi сiламi; у кадравай рабоце партыя адмаўляецца ад наменклатурнага падыходу.

Адначасова аўтарытэт Камуністычнай Партыі Беларусі імкліва зніжаўся, яе 700-тысячная арганізацыя таяла на вачах. У снежнi 1990 г. на ХХХI з’ездзе КПБ была падвергнута крытыцы палiтыка кiраўнiцтва КПСС i пераабраны першы сакратар. Новым лiдэрам КПБ стаў Малафееў. Было заяўлена, што “КПБ з’яўляецца самастойнай у складзе КПСС”.

31 студзеня 1991 г. набыў сiлу Закон СССР “Аб грамадскiх аб’яднаннях”, якi значна ўзмацнiў працэс складвання шматпартыйнай сiстэмы.

На фоне развалу КПСС-КПБ адбывалася афармленне iншых партый. У 1989-1990 гг. тут ужо дзейнiчалi: Дэмакратычная партыя Беларусi, Дэмакратычная партыя (Гродна), Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусi, Сялянскi саюз Беларусi, Рэспублiканская партыя Беларусi (г. Брэст).

Неўзабаве пачалася iх рэгiстрацыя. Першай, афiцыйна зарэгiстраванай 19 сакавiка 1991 г. стала Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусi (АДПБ) лiберальнага накiрунку. Пазней (1995) яна аб’ядналася з Грамадзянскай i стала звацца АГП (за заходнюю мадэль развiцця, рынак, прыватную ўласнасць, парламенцкая рэспублiка).

11 красавiка 1991 г. была зарэгiстравана Беларуская Сялянская партыя (за прыватную ўласнасць на зямлю, фермерства, супраць калгасаў).

22 мая 1991 зарэгiстравана Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, якая спалучала традыцыi БСГ, БНГ, БСРГ. Пазней аб’ядналася з Партыяй Народнай Згоды i ўтварыла БСДГ (Народная грамада).

Учэрвенi 1991 г. зарэгiстравана Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусi (НДПБ), якая выступiла ў абарону iнтарэсаў беларускага народа, адраджэнне, мову, за суд над КПСС. У верасні 1993 г. адбыўся яе раскол на дзве плынi.

15 лiпеня 1992 г. зарэгiстравана Аб’яднаная аграрна-дэмакратычная партыя Беларусi (ААДПБ), аснову якой склаў старшынска-дырэктарскi корпус калгасаў, саўгасаў. Пасля II з’езду ў 1994 г. набыла новую назву - Аграрная партыя Беларусi (АПБ) i дэкларуе сацыялiстычны шлях развiцця

Славянскi сабор “Белая Русь” - партыя, зарэгiстраваная 4 верасня 1992, выступіў за адраджэнне славянскай духоўнасцi, супраць русафобii, за аднаўленне СССР.

1 лют 1993 г. зарэгiстравана Партыя зялёных Беларусi (ПЗБ) за вырашэнне экалагічных задач палiт метадамi, за права на здаровае асяроддзе жыцця.

18 жнiўня зарэгiстравана Рэспублiканская партыя працы i справядлiвасцi, якая выступіла за пабудову грамадства роўных магчымасцяў i высокую сац абароненасць грамадзян: за эканомiку змешанага тыпу, за рынак.

19 жнiўня 1993 г. з грамадска-палітычнага руху БНФ “Адраджэнне” вылучылася i зарэгiстравалася партыя БНФ. Выступіла за нацыянальную дзяржаўнасць, супраць камунiзму i зблiжэння з Расiяй. У гаспадарцы - за прыватную ўласнасць i рынак, супраць калгасаў i iнш. У 1999 раскалолася на ўласна БНФ i кансерватыўна-хрысцiянскую партыю БНФ.

5 лютага 1994 года зарэгiстравана Лiберальна-дэмакратычная партыя Напярэдаднi прэзiдэнцкiх выбараў у РБ дзейнiчалi 11 палiт. партый i 6

грамадскiх рухаў, больш за 500 рознага кшталту грамадска-палiтычных, культурна-асветнiцкiх, навукова-тэхнiчных i iншых аб’яднанняў.

Пасля выбараў 5 кастрычнiка 1994 г. быў прыняты закон “Аб палiтычных партыях”, паводле якога для рэгiстрацыi неабходна наяўнасць не менш за 500 членаў-заснавальнiкаў.

На пачатку 1998 г. у РБ дзейнiчала 35 партый, зарэгiстраваных мiнiстэрствам юстыцыi. 27 мая 1998 г. зарэгiстравана БСДГ.

У1998 г. па рашэннi Вярхоўнага суда ў адпаведнасцi з арт. 35 п. 2. Закона “Аб палiтычных партыях” 9 партый былi лiквiдаваны. На 1 студзеня 1999 у РБ налiчвалася 28 партый. Зараз 17, паколькi кольк членаў заснавальнiкаў павiнна быць не меней 1000.

Уцэлым, партыi слаба выконваюць сваю ўладастваральную функцыю. Найбольш цесна супрацоўнiчаюць з уладай камунiсты, Аграрная,

Беларуская патрыятычная, Рэспубліканская партыя працы i справядлiвасцi, ЛДПР.

На першых i другiх прэзiдэнцкiх выбарах яны не здолелi цалкам сябе рэалiзаваць.

Які ж лёс напаткаў камуністаў?