Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Лекцыі па ГБ Крючек

.pdf
Скачиваний:
15
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.85 Mб
Скачать

Дзвесце дзён і начэй працягвалася Сталінградская бітва. Па размаху, напружанасці і выніках яна не ведала сабе раўных у гісторыі. Фашысцкі блок страціў у ёй забітымі, параненымі, палоннымі і прапаўшымі без вестак каля 1,5 млн. чалавек, ці частку сваіхсіл, якіядзейнічалі насавецка-германскім фронце.

Вялікія страты панеслі і савецкія Узброеныя Сілы. За час Сталінградскай бітвы ў абарончай і наступальнай аперацыі з 17 лістапада 1942г. па 2 лютага 1943 г. загінула 154 885 салдатіафіцэраў.

Курская бітва. Контрнаступленне трох савецкіх франтоў пад Сталінградам стала зыходным пунктам для стратэгічнага наступлення Чырвонай Арміі ў пачатку 1943 г. амаль на ўсім савецка-германскім фронце. Каб узяць рэванш за паражэнне, камандаванне фашысцкай Германіі вырашыла пачаць летам 1943 г. новае наступленне (аперацыя "Цытадэль").

Месцам наступлення быў выбраны Курскі выступ. Тут гітлераўцы сканцэнтравалі лепшыя свае 30 дывізій, якія налічвалі больш за 900 тыс. салдат і афіцэраў, каля 2700 танкаў, звыш 2 тыс. самалётаў і каля 10 тыс. гармат і мінамётаў. Вялікія надзеі Гітлер ускладаў на цяжкія танкі "тыгр", "пантэра", штурмавыя гарматы "Фердынанд", самалёты "Фоке-Вульф-190А" і"Хеншэль-129".

Нямецкае камандаванне планавала двумя сустрэчнымі ўдарамі з раёнаў Арла і Харкава на Курск акружыць і знішчыць савецкія войскі. Пасля гэтага нанесці ўдар у тыл Паўднёва-Заходняму фронту, разграміць яго, затым разгарнуць наступленне ў тыл цэнтральнай групоўкі савецкіх войск, што прывяло б да змянення ўсяго стратэгічнага становішча на карысць немцаў і зрабіла б магчымым нават новае наступленне на Маскву.

Наступленне старанна рыхтавалася. Гітлераўцы былі ўпэўнены ў поспеху і лічылі, што няўдачы быць не можа. Але планы ворага былі своечасова разгаданы. Савецкае камандаванне вырашыла ў наўмыснай абарончай аперацыі выматаць ударныя групоўкі ворага, а потым перайсці ў наступленне на ўсім паўднёвым участку фронту. Абарону Курскага выступу трымалі войскі Цэнтральнага і Варонежскага франтоў (камандуючыя генералы арміі К.К.Ракасоўскі і М.Ф.Ватуцін). У іх тыле знаходзіўся ў рэзерве Сцяпны фронт (камандуючы генерал-палкоўнік І.С.Конеў). Для контрнаступлення былі падрыхтаваны Заходні і Бранскі франты (генерал-палкоўнік В.Д. Сакалоўскі і генерал-палкоўнік М.М.Папоў.

Да пачатку бітвы на Курскім выступе была пабудавана глыбока эшаланіраваная абарона глыбінёй да 300 км. Разам з воінамі абарончыя рубяжы будавалі жыхары прыфрантавых раёнаў. У чэрвені 1943 г. на будаўніцтве абарончых рубяжоў у паласе Цэнтральнага і Варонежскага франтоў працавалі 300 тыс. калгаснікаў, служачых, дамашніх гаспадынь.

Для каардынацыі дзеянняў франтоў у раён Курскай дугі Стаўка накіравала сваіх прадстаўнікоў маршалаў Г.К.Жукава і А.М.Васілеўскага.

Да пачатку ліпеня войскі былі поўнасцю гатовы да адбіцця наступлення гітлераўцаў. 5 ліпеня 1943 г. разгарэлася бітва, нябачная па сваіх жорсткасці і размаху. Ужо ў першы дзень у баю ўдзельнічала да 700 танкаў. Несучы вялікія страты, вораг да 11 ліпеня паглыбіўся на асобных участках фронту на 30-40 км., але мэт сваіх не дасягнуў.

12 ліпеня войскі Варонежскага фронту перайшлі ў контрнаступленне. У раёне Прохараўкі адбылася самая буйная танкавая бітва, у якой удзельнічалі звыш 1100 танкаў і самаходных гармат. Абодва бакі неслі цяжкія страты. За дзень бою гітлераўцаў страцілі ў гэтай бітве каля 400 танкаў. У гэты дзень у Курскай бітве наступіў пералом. 15 ліпеня ў контрнаступленне перайшоў Цэнтральны фронт. Войскі Варонежскага і Сцяпнога франтоў перайшлі да праследвання праціўніка. Наступленне немцаў на Курскай дузе поўнасцю правалілася.

Гітлераўскае камандаванне ўсімі сродкамі імкнулася ўтрымліваць свае пазіцыі. Аднак, стабілізіраваць фронт не ўдалося. 5 жніўня савецкія воіны вызвалілі Арол і Белгарад. У азнаменаванне гэтай перамогі ў Маскве быў зроблены першы за час вайны пераможны салют.

23 жніўня войскі Сцяпнога фронту вызвалілі Харкаў. Завяршыўся другі перыяд Курскай бітвы — контрнаступлення Чырвонай Арміі.

Па сваіх ваенна-палітычных выніках і колькасці ўдзельнічаўшых у ёй сіл Курская бітва была адной з буйнейшых бітваў Другой сусветнай вайны. У гэту бітву з абоіх бакоў былі ўцягнуты вялізныя сілы: больш за 4 млн. чалавек, звыш 69 тыс. гармат і мінамётаў, больш за 13 тыс. танкаў і самаходных гармат і да 12 тыс. баявых самалётаў. У ёй было разгромлена 30 лепшых дывізій праціўніка, у тым ліку 7 танкавых, вермахт страціў каля 500 тыс. чалавек, 1,5 тыс. танкаў і штурмавых гармат, больш за 3,7 тыс. самалётаў, 3 тыс. гармат і мінамётаў.

Звыш 100 тыс. савецкіх воінаў былі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі, больш за 180 чалавек удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Сярод іх беларусы – старшы лейтэнант А. К.Гаравец, адзіны ў свеце лётчык, які ў адным паветраным баі збіў 9 варожых самалётаў, лётчыкі I. М. Ерашоў, С. А. Карнач, К. А. Шабан, М. I. Альхоўскі, М. К. Шут, танкісты С. I. Чубукоў, В. М. Гінтоўт, пехацінцы Ф. Ф. Бруй, П. I. Шпетны, М. Л. Співак і іншыя.

У баях на Курскай дузе выхзначыліся нашы землякі генералы: С. А. Красоўскі - камандуючы 2-й паветранай арміяй, П. П. Корзун -камандуючы 47-й арміяй, камандзіры авіякарпусоў З.А. Каравацкі, А. С. Благавешчанскі, С. Г. Кароль, начальнікі штабоў армій В. А. Пянькоўскі, А. Р. Бацюня, М. Р. Брылёў, А. В. Петрушэўскі і іншыя, камандзіры дывізій I. А. Даніловіч, Д. В. Казакевіч, М. М. Макаўчук, Ф. I. Перхаровіч, I. Я. Малашыцкі, камандзіры танкавых брыгад I. I. Гусоўскі, П. М. Рудкін, 1.1. Якубоўскі, М. Л. Ярмачок і іншыя.

Перамогай савецкіх войск пад Курскам і выхадам іх да Дняпра завяршыўся карэнны пералом у ходзе Вялікай Айчыннай вайны і ўсёй Другой сусветнай вайны.

У ходзе Курскай бітвы актыўную дапамогу савекцкім войскам аказвалі партызаны. У тыле нямецкай групп арміі "Цэнтр" на чыгуначных камунікацыях беларускія партызаны правялі аперацыю "Рэйкавая вайна", у выніку якой яны падарвалі больш за 121 тыс. рэяк і пусцілі пад адхон 833 варожыя эшалоны, 184 чыгуначныя масты,чым у значнай ступені скавалі перавозкі праціўніка. У жнівені 1943 г. перавозкі для групы арміі "Цэнтр" скараціліся на

40%.

Савецкі тыл у гады вайны.

Перавод эканомікі на ваенныя рэйкі. Напад фашысцкай Германіі на Са-

вецкі Саюз выклікаў неабходнасць перабудаваць у найкарацейшыя тэрміны ўсю эканоміку краіны на патрэбы вайны. Ажыццяўленне гэтай задачы праходзіла ў складаных умовах перабазіравання ва ўсходнія раёны заводаў Украіны, Беларусі, заходніх абласцей Расійскай Федэрацыі. Трэба было эвакуіраваць буйнейшыя прадпрыемствы. Перамяшчэннем прадпрыемстваў, людзей, матэрыялаў і дзяржаўных каштоўнасцей кіраваў Савет па эвакуацыі Дзяржаўнага Камітэта Абароны. Пры наркаматах і ведамствах былі створаны бюро і камітэты па эвакуацыі. Кожны завод трэба было ў надзвычай цяжкіх умовах, часта пад ударамі варожых самалётаў, дэманціраваць, абсталяванне пагрузіць на чыгуначныя платформы, вывезці і як можна хутчэй увесці ў строй на новым месце. На працягу ліпеня-лістапада 1941 г. было эвакуіравана і размешчана на Урале, у Сібіры, Паволжжы і Казахстане 1524 прадпрыемствы, у тым ліку 1360 буйных, пераважна ваенных заводаў. Па чыгунках за пяць месяцаў вайны было перавезенакаля1500 тыс. вагонаўэвакуацыйных грузаў.

Цэнтральную эвакуацыйную камісію пры СНК БССР узначаліў І. Былінскі Ужо на чацвёртыя суткі заходнія раёны аказаліся захопленнымі ворагам. Эвакуацыя была праведзена толькі з Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай і Палескай абласцей. 3 Віцебскай вобласці было адпраўлена 2500 вагонаў і платформ з грузамі і кадравым саставам 37 буйных прамысловых прадпрыемстваў. 3 Гомельскай - 38 прадпрыемстваў, у тым ліку “Гомсельмаш", паравозарамонтны і станкабудаўнічы заводы. Усяго з усходніх раёнаў Беларусі ўдалося эвакуіраваць 109 буйных прадпрыемстваў саюзна-рэспубліканскага падпарадкавання. Вывезлі Магілёўскую фабрыку штучнага валакна добрушскую “Герой працы”, Аршанскі ільнокамбінат, БелДРЭС,

На працягу другога паўгоддзя 1941 г. з пагражальных раёнаў Савецкага Саюза было перабазіравана ўглыб краіны абсталяванне 2593 прамысловых прадпрыемстваў. Гэта была важная і складаная ваенна-гаспадарчая задача, ад паспяховага вырашэння якой у вялізнай ступені залежыў ход і вынік вайны. Грандыёзная аперацыя па эвакуацыі прамысловасці на Усход, роўная па

сваёй значнасці, па словах маршала Г. К. Жукава "найвялікшым бітвам другой сусветнай вайны", была ажыццяўлена паспяхова.

Нараўне з эвакуацыяй не меньш важнай задачай было размяшчэнне, мантаж і пуск у ход эвакуіраваных заводаў і фабрык. Многія з іх пачыналі сваё другое жыццё літаральна на пустым месцы,у тайзе ці дзе-небудзь каля глухога чыгуначнага паўстанка. Часта над цэхамі яшчэ не было крыш, а станкі ўжо дзейнічалі і прадукцыя для фронта выпускалася.

Першыя эшалоны з абсталяваннем "Гомсельмаша" прыбылі ў уральскі горад Курган у канцы жніўня 1941 г. А ўжо у верасні завод даў абароннай прадукцыі у 2,5 разы больш, чым прадугледжвалася планам трэцяга квартала.

Уканцы ліпеня 1941 г. у Паволжжы разгрузіліся першыя эшалоны эвакуіравана туды Магілёўскага завода маторабудавання. Мантаж абсталявання ішоў прама пад адкрытым небам. Не было сцен, крыш, а станкі ўжо абрасталі аснасткай, рыхтаваліся да работы. У верасні завод ужо даў першую прадукцыю для фронту.

Унайкарацейшы тэрмін была адноўлена вытворчая дзейнасць Віцебскай оптыкавай фабрык, якая была эвакуіравана ў Пермскую вобласць. У пачатку кастрычніка 1941 г. яе калектыў прыступіў да серыйнага выпуску неабходнай фронту прадукцыі.

Улютым 1942 Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў загад “Аб мабілізацыі працаздольнага гарадскога насельніцтва для работы на вытворчасці і будаўніцтве на перыяд ваеннага часу. Мабілізоўваліся мужчыны ад 16 да 55 гадоў і жанчыны ад 16 да 45 год з ліку незанятага насельніцтва.

Рабочыя савецкага тыла ўсведамлялі, што ад іх працы залежыць вельмі многае. Для таго, каб перамагла Чырвоная Армія, людзі штодня ахвяравалі сваім вольным часам, дабрабытам і нават здароўем.

Разам з усімі працаўнікамі савецкага тылу свой уклад у разгром ворага ўносілі работнікі транспарту, і асабліва чыгуначнікі, якім у транспартнай сістэме краіны належыла вядучая роля. Самааддана працавалі у складзе паравозных калон асобнага прызначэння № 3 і № 4, якія ў цяжкіх умовах дастаўлялі баявыя грузы на фронт у час жорсткіх бітв пад Сталінградам і на Курскай дузе, беларускія паравозныя брыгады.

Такім чынам, да канца 1942 г., негледзячы на цяжкасці, нягоды ваеннага часу, праціўнікі савецкага тылу сваей самаадданай працай стварылі неабходныя эканамічныя прадпасылкі для карэннага пералому ў ходзе вайны.

Ліквідацыя былой перавагі ворага ў колькасці і якасці ўзбраення і баявой тэхнікі азначала вялікую эканамічную перамогу савецкага народа.

За 1941—1945 гг. прамысловасць Савецкага Саюза вырабіла 137 тыс. самалётаў, 104 тыс. танкаў і САГ, 488 тыс. гармат усіх калібраў, 347,9 тыс. мінамётаў. На працягу апошніх трох гадоў вайны Чырвоная Армія штогод атрымоўвала больш 3 млн. вінтовак, каля 2 млн. аўтаматаў, 450 тыс. ручных і станкавых кулямётаў.

Гераічны труд работнікаў сельскай гаспадаркі забяспечыў прадуктамі, сыравінай, адзеннем і інш. сваіх абаронцаў.

Пачатак вызвалення Беларусі. Пасля перамогі ў Курскай бітве Чырвоная Армія разгарнула стратэгічнае наступленне на фронце 2000 км. ад Невеля да Чорнага мора. На цэнтральным участку фронта войскі Заходняга, левага крыла Калінінскага і Цэнтральнага франтоў выйшлі да ўсходніх раёнаў Беларусі і пачалі вызваленне яе тэрыторыі 23 верасня 1943 г. 13-я армія Цэнтральнага фронту фарсіравала Дняпро і вызваліла першы раённы цэнтр рэспублікі - Камарын. 26 верасня войскі 3-й і 50-й армій Бранскага фронту вызвалілі раённы цэнтр Магілёўскай вобласці – Хоцімск.

Плануючы далейшыя ваенныя дзеянні ў кастрычніку і лістападзе 1943 г. Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання паставіла перад савецкімі войскамі задачу разграміць нямецкую групу армій "Цэнтр і ачысціць ад акупантаў усю тэрыторыю Беларусі. Для гэтага прыцягваліся войскі трох франтоў: Калінінскага (з 20 кастрычніка перайменаваны ў 1-ы Прыбалтыйскі). Заход-няга і Цэнтральнага.

Планы былі вельмі вялікія, але яны не ўлічвалі суадносіны сіл бакоў. Стаўка меркавала, што гітлераўцы ў летняй кампаніі 1943 г. панеслі такія вялікія страты і настолькі дэмаралізаваны, што не здолеюць стрымаць наступленне савецкіх войск. Аднак, для гэткіх аптымістычных прагнозаў падстаў яшчэ не было.

Наступленне пачалося ў кастрычніку і працягвалася на шырокім фронце да канца 1943 г. У выніку цяжкіх кравапралітых баёў гітлераўцам удалося спыніць наступленне Прыбалтыйскага фронту. У снежні 1943 г. наступленне аднавілася. 24 снежня быў вызвалены райцэнтр Гарадок. Далейшыя спробы савецкіх войск прарвацца да Віцебска поспеху не мелі. 3 лютага 1944 г. наступленне пачалося ізноў. Але ўсе намаганні вызваліць Віцебск не ўдаліся.

На магілеўскім напрамку да канца 1943 г. войскі заходняга фронту сем разоў пераходзілі ў наступленне, але задач сваіх не выканалі. Панёсшы вялізныя страты, яны змаглі прасунуцца толькі на 10-20 км.

Войскі Цэнтральнага фронту (20 кастрычніка 1943 г. перайменаваны ў Беларускі) 16 кастрычніка фарсіравалі Дняпро і вызвалілі Лоеў. 18 лістапада вораг быў выгнаны з Рэчыцы, а 26 лістапада Чырвоны сцяг быў падняты над Гомелем. 14 студзеня 1944 г.былі вызвалены другі абласны цэнтр – Мазыр.

Такім чынам, восенню і зімой 1943—1944 г, войскі Чырвонай Арміі поўнасцю ці часткова вызвалілі 36 раёнаў нашай рэспублікі, 36 райцэнтраў і два абласных цэнтры — Гомель і Мозыр.

1 студзеня 1944 г. у вызваленым Гомелі адбылося ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае 25 гадавіне утварэння БССР. Сюды ж пераехаў яе ўрад.

Беларуская наступальная аперацыя "Баграціён". Да лета 1944 г. на савецка-германскім фронце склалася спрыяльнае становішча для наступальных дзеянняў Чырвонай Арміі, якая трывала ўтрымлівала стратэгічную іні-

цыятыву ў сваіх руках. Напрамак галоўнага ўдару савецкае камандаванне вызначыла ў Беларусі. Перад савецкімі войскамі была пастаўлена задача ўдарамі з паўночнага (ад Віцебска) і паўднёвага (Бабруйск) флангаў у напрамку Мінска разбіць групу армій "Цэнтр", вызваліць Беларусь, выйсці да дзяржаўнай граніцы СССР і поўнасцю ачысціць савецкую тэрыторыю ад акупантаў.

Лінія фронту на беларускім участку к гэтаму часу праходзіла на ўсход ад Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва, Бабруйска, Жлобіна, на захад ад Мазыра і далей уздоўж ракі Прыпяці да Ковеля, агібаючы Беларусь з поўначы і поўдня амаль на ўсю глыбіню яе тэрыторыі. Гэты гігантскі выступ меў вы-ключ- на важнае стратэгічнае значэнне ў сістэме абароны нямецкіх войск, бо ён прыкрываў галоўныя стратэгічныя напрамкі - Усходнерускі і ВаршаваБерлінскі, забяспечваў устойлівае становішча паўночнай групы армій ў Прыбалтыцы.

На тэрыторыі Беларусі гітлераўцы стварылі моцную глыбока эшалані- рав-аную абарону глыбінёй да 270 км. пад назвай "Фатэрлянд”, тым самым падкрэсліваючы, што ад яе залежыць лёс Германіі. Спецыяльным загадам Гітлера гарады Віцебск, Орша, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Мінск абвяшчаліся крэпасцямі, камандуючыя якіх давалі фюрэру пісьмовыя абавязацельствы утрымліваць іх да апошняга салдата, нават пры ўмовах акружэння. Тут была сканцэнтравана група армій "Цэнтр", частка правафланговых злучэнняў групы армій "Поўнач" і левафланговых групы армій "Паўночная Украіна" - усяго 63 дывізіі і 3 брыгады, якія налічвалі звыш 1200 тыс. чалавек, 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, каля 1300 самалётаў.

Удар па цэнтральнай групоўцы ворага на фронце працягласцю 700 км наносілі чатыры франты: 1 Прыбалтыйскі (камандуючы генерал арміі І.Х.Баграмян), 3, 2 і 1-ы Беларускія франты (камандуючыя генерал-арміі У.Д.Чарняхоўскі, генерал арміі Захараў, генерал-арміі К.К.Ракасоўскі). Яны налічвалі 1430 тыс. чалавек баявога складу, каля 32 тыс. Гармат і мінамётаў, 5200 танкаў і самаходных гармат, каля 5 тыс. самалётаў.

Раніцай 23 чэрвеня галоўныя сілы 1-га Прыбалтыйскага, 3-га і 2-га Беларускіх франтоў пасля моцнай артылерыйскай і авіяцыйнай падрыхтоўкі перайшлі ў наступленне на Віцебскім, Аршанскім і Магілёўскім напрамках. Назаўтра пачалі наступаць войскі 1-га Беларускага фронту на Бабруйскім напрамку. Дзеянні франтоў каардынавалі прадстаўнікі Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання маршалы А.М.Васілеўскі і Г.К.Жукаў. Дзейнасці авіяцыі – маршалы Новікаў і Фалееў.

На ўсіх напрамках наступленне савецкіх войск разгортвалася паспяхова і з нарастаючай сілай. Войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту ва ўзаемадзеянні з войскамі 3-га Беларускага фронту 25-27 чэрвеня акружылі і разбілі віцебскую групоўку гітлераўцаў у складзе 5 дывізій. 26 чэрвеня вызвалены Віцебск, 28 чэрвеня Лепель. Праціўнік страціў тут 20 тыс. забітымі і больш як 10 тыс. палоннымі салдат і афіцэраў.

26чэрвеня войскі 3-га Беларускага фронту ліквідавалі моцны вузел абароны ворага каля Оршы, вызвалілі Дуброўна, Сянно, Талачын. Адначасова войскі 2-га Беларускага фронту разгарнулі аперацыі на Магілёўскім напрамку. Зламаўшы моцныя абарончыя рубяжы праціўніка, яны фарсіравалі Дняпро і 28 чэрвеня авалодалі Магілёвам, Шкловам, Быхавам, Клічавам. Да гэтага ўчастку былі прыкаваны галоўныя сілы 4-й нямецкай арміі, што садзейнічала потым акружэнню і поўнаму яе разгрому. Войскі 1-га Беларускага фронту да 29 чэрвеня акружылі і поўнасцю разграмілі Бабруйскую групоўку ворага ў складзе больш за 6 дывізій. На полі бою гітлераўцы пакінулу 50 тыс. чалавек забітымі, у палон было захоплена 23680 салдат і афіцэраў. Над Бабруйскам узвіўся чырвоны сцяг.

За шэсць дзён наступлення пад ударамі войск чатырох франтоў магутная варожая абароны на вялізнай прасторы паміж Заходняй Дзвіной і Прыпяццю рухнула. Былі вызвалены сотні населеных пунктаў, у тым ліку гарады Віцебск, Орша, Магілеў, Бабруйск.

Войскі 3-га Беларускага фронту 30 чэрвеня фарсіравалі Бярэзіну, разбілі барысаўскую групоўку ворага і вызвалілі Барысаў - важны апорны пункт нямецкай абароны, які прыкрываў подступы да Мінска.

Цяпер перад савецкімі войскамі стаяла задача - шляхам двухбаковага ахопу з раёна Барысава і Асіповічаў на Мінск і франтальнага прасоўвання ў напрамку Магілёў - Мінск завяршыць акружэнне, знішчыць галоўныя сілы 4-

йнямецкай арміі, якая адступала на захад, і вызваліць Мінск. Войскі 3, 1 і 2- га Беларускіх франтоў без прамаруджвання прыступілі да выканання сваіх задач.

2 ліпеня яны абышлі Мінск з Паўночнага Захаду, авалодалі Вілейкай, Красным і перахапілі чыгунку Мінск-Вільнюс.

Войскі 1-га Беларускага фронту, якія наступалі на поўдзень ад Мінска, 30 чэрвеня вызвалілі Слуцк, Гарадзею, Нясвіж, закрылі праціўніку адыход на паўднёвы захад. На досветку 3 ліпеня 2-і гвардзейскі танкавы корпус 3-га Беларускага фронту уварваўся ў Мінск з усходу. У сярэдзіне дня з поўдня ў горад увайшоў 1-ы гвардзейскі танкавы корпус 1-га Беларускага фронту, а з поўначы - часці 5-й гвардзейскай танкавай арміі, 11-й гвардзейскі і 33-й армій. У другой палове дня 3 ліпеня 1944 г. сталіца Беларусі была поўнасцю ачышчана ад ворага.

3выхадам злучэнняў 3-га і 1-га Беларускіх франтоў да Мінска і вызваленне яго было завершана акружэнне 4-й нямецкай арміі і некаторых іншых часцей ворага на ўсход ад Мінска. У "катле" апынулася 105-тысячная варожая групоўка, па ліквідацыі якой распачалі баі войскі 2-га і частка сіл 3- га Беларускіх франтоў пры актыўнай падтрымцы авіяцыі і партызан. 7-8 ліпеня былі знішчаны або ўзяты ў палон галоўныя сілы акружаных, а 9-11 ліпеня - асобныя групы. Гітлераўцы страцілі забітымі 70 тыс. і больш за 35

тыс. палоннымі, уліку якіх было 12 генералаў, з іх 3 камандзіры карпусоў і 9 камандзіраў дывізій.

Тым часам 1-ы Прыбалційскі фронт працягваў наступленне на паўночны захад ад Полацка і на захад у агульным напрамку на Глыбокае. 4 ліпеня Полацк быў вызвалены. Войскі фронту, прасунуўшыся з 29 чэрвеня па 4 ліпеня на захад на 120-130 км, выйшлі на подступы да Літвы з усходу, поўнасцю ізалявалі адну ад другой варожыя групы армій "Цэнтр" і "Поўнач".

4 ліпеня завяршыўся першы этап грандыёзнай бітвы за Беларусь. Савецкія войскі за два тыдні баявых дзеянняў разграмілі галоўныя сілы нямецкай групы армій "Цэнтр" і вызвалілі Мінск. У выніку ўтварыўся вялікі пралом да 400 км. на фронце і да 500 км. у глыбіню, закрыць які хутка нямецкаму камандаванню не было чым.

Ужо 4 ліпеня войскі 3-га Беларускага фронту вялі баі на рубяжы возера Нарач – Смаргонь – Маладзечна – Краснае – Волма. 5 ліпеня яны аваладолі Маладзечна, 16 ліпеня - Гродна.

Разам з савецкімі авіяцыйнымі часцямі ў складзе 1-й паветранай арміі самааддана змагаўся 1-ы асобны знішчальны авіяполк французскіх лётчыкаў "Нармандыя". За мужнасць і гераізм, праяўленыя французскімі лётчыкамі пры вызваленні Беларусі, і ў прыватнасці на рацэ Нёман, палку было прысвоена назва "Нёманскі".

Войскі 1-га Беларускага фронту наступалі на Баранавіцка - Брэсцкім і Пінскім напрамках. 8 ліпеня былі вызвалены Баранавічы, 14 ліпеня Пінск. 18 ліпеня яны перайшлі граніцу Полынчы і 23 ліпеня ўступілі ў Люблін, што з'явілася падзеяй, якая мела далёка ідучыя палітычныя наступствы.

28 ліпеня ў выніку рашучага штурму быў узяты горад Брэст. Гэты дзень стаў знамянальным у гісторыі беларускага народа. Узяццем Брэста нашы вой-скі завяршылі выгнанне нямецка-фашысцкіх захопнікаў з беларускай зямлі.

Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў падчас вызвалення Беларусі

Адной з вызначальных рыс Беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён" - з'яўлялася тая надзвычай важная роля, якую адыгрывалі ў ёй партызанскія фарміраванні, якія дзейнічалі ў тыле ворага на тэрыторыі рэспублікі.

Партызанская барацьба ў Беларусі па сваіх маштабах, палітычных і ваенных выніках набыла ваенна-стратэгічнае значэнне і пераўтварылася ў адзін з важных фактараў разгрому варожай групы армій "Цэнтр" і вызвалення тэрыторыі рэспублікі. Найбуйнейшай акцыяй беларускіх партызан у перыяд падрыхтоўкі аперацыі "Баграціён" было правядзенне трэцяга этапу "рэйкавай вайны", пачатага за тры дні да пераходу ў наступленне савецкіх войск. Ноччу з 19 на 20 чэрвеня 1944 г. партызана атакавалі чыгуначныя камунікацыі ворага на ўсёй тэрыторыі акупіраванай Беларусі і падарвалі 40 775 рэек, паралізаваўшы рух на гэтых камунікацыях. Ужо ў перыяд

паспяховага наступлення Чырвонай Арміі, партызаны да 29 чэрвеня дадаткова падарвалі яшчэ 20 тыс. рэек.

Адступаючы пад ударамі Чырвонай Арміі, гітлераўцы не маглі скарыстаць чыгуначны транспарт у неабходным аб'ёме як для перавозкі рэзерваў, так і для эвакуацыі сваіх часцей і тылоў.

3 пачаткам наступлення Чырвонай Арміі бавявыя дзеянні партызанскіх атрадаў і брыгад набылі асобую сілу і размах па ўсёй тэрыторыі рэспублікі, асабліва на галоўных шляхах адступлення гітлераўскіх войск. Партызаны блакіравалі многія ўчасткі шашэйных і грунтовых дарог, нападалі на варожыя калоны, зрывалі перагрупоўку сіл ворага, парушалі кіраванне войскамі.

Вялізнае значэнне для паспяховага наступлення Чырвонай Арміі мелі дзеянні партызан па захопу і ўтрыманні да падыходу часцей савецкіх войск перапраў цераз водныя перашкоды і плацдармы на іх берагах. Імі былі захоплены дзеючыя пераправы і пабудаваны новыя праз рэкі Пціч, Случ, Друць, Ольса, Бярэзіна, Вілія, Шчара, Нёман, Котра,. Гэтым партызаны дапамаглі часцям Чырвонай Арміі ў іх руху на захад.

Партызаны аказалі вялікую дапамогу савецкім войскам у вызваленні шмат якіх гарадоў і населеных пунктаў рэспублікі, у тым ліку Мінска, Барысава, Вілейкі, Докшыцаў, Дунілавіч, Клічава, Слуцка, Ліды, Лагойска, Лунінца, Любані, Маладзечна, Нясвіжа, Навагрудка, Смалявічаў, Пінска, Стаўбцоў і інш. Значную колькасць населеных пунктаў ва ўмовах панічнага адступлення гітлераўцаў партызаны вызвалілі сваімі сіламі і ўтрымалі іх да падыходу савецкіх войск - Копыля, Узды, Карэліч, Івянца і інш.

Дзейсную дапамогу Чырвонай Арміі аказалі партызаны ў ліквідацыі акружаных варожых груповак. У ходзе сумесных баявых дзеянняў з часцямі Чырвонай Арміі, а таксама па ачысцы тэрыторыі рэспублікі і ахове камунікацый савецкіх войск партызаны Беларусі знішчылі больш як 15 тыс. і ўзялі ў палон звыш 17 тыс. варожых салдат і афіцэраў.

Шмат у чым дапамагалі Чырвонай Арміі падпольшчыкі і насельніцтва. У гарадах і населеных пунктах падпольныя арганізацыі стваралі групы для назірання за прамысловымі прадпрыемствамі і памяшканнямі,якія падрыхтоўваліся гітлераўцамі да ўзрыву. Дом урада, будынак ЦК КП(б)Б, Акруговы Дом афіцэраў, многія дамы і прадпрыемствы ў Мінску ўдалося выратаваць толькі дзякуючы таму, што перадавыя часці, якія ўварваліся ў горад, хутка наладзілі кантакт з мясцовымі падпольшчыкамі і пры іх дапамозе неадкладна размініравалі будынкі.

Жыхары вёсак па закліку падпольных арганізацый разбуралі варожыя камунікацыі -перакопвалі дарогі, знішчалі масты, рабілі лясныя завалы, перашкаджалі адступленню варожых войск. Калі савецкія воіны падыходзілі да населеных пунктаў і гарадоў, мясцовыя жыхары наладжвалі з імі сувязь, дапамагалі фарсіраваць водныя перашкоды, паказвалі варожыя засады, мінныя палі, замініраваныя будынкі і прадпрыемствы, праводзілі іх толькі ім вя-

домымі пуцявінамі, дзякуючы чаму нашы часці з'яўляліся там, дзе іх менш за ўсе чакаў вораг, лавілі варожых салдат і афіцэраў, што расеяліся па лясах і г.д.

Беларускі народ не толькі непасрэдным удзелам у барацьбе супраць акупантаў, але і самаадданай працай дапамагаў усімі сіламі і сродкамі Чырвонай Арміі ў хутчэйшым разгроме ворага. Працоўныя вызваленых раёнаў наладжвалі работу прамысловых прадпрыемстваў, якія забяспечвалі патрэбы фронту, выходзілі на аднаўленне чыгунак, шашэйных і грунтовых дарог, на будаўніцтва мастоў. За кароткі тэрмін насельніцтва Беларусі аднавіла больш як 10 тыс. км. чыгуначнага палатна і 1735 чыгуначных мастоў, пабудавала 2950 новых мастоў.

Працоўныя рэспублікі клапацілія пра параненых воінаў, бралі шэфства над шпіталямі, аддавалі сваю кроў для выратавання раненых. 3 патрыятычным уздымам уступалі яны ў Чырвоную Армію, каб у яе радах працягваць барацьбу з фашысцкімі захопнікамі. Усяго з вызваленых раёнаў было прызвана 600 тыс. чалавек, у тым ліку 180 тыс. партызан. Высокую свядомасць праявіла насельніцтва Беларусі, мабілізуючы харчовыя рэсурсы для савецкіх воінаў. У 1944 г. сяляне рэспублкі здалі звыш плана ў фонд Чырвонай Арміі 3 млн. пудоў хлеба, 25 млн. пудоў бульбы.

Паўсюдна ў дні вызвалення Беларусі ў гарадах і вёсках рэспублікі праходзілі шматлюдныя мітынгі, на якіх працоўныя выказвалі гарачую ўдзячнасць Чырвонай Арміі за збаўленне ад фашысцкага рабства.

Урачыста і па-святочнаму прайшоў 16 ліпеня 1944 г. мітынг працоўных і партызан Мінска і Мінскай вобласці сумесна з прадстаўнікамі Чырвонай Арміі, на які сабралася 50 тыс. працоўных сталіцы і больш за 30 тыс. партызан, прыбыў камандуючы 3-м Беларускім фронтам генерал арміі І.Д.Чарняхоўскі і дэлегацыя працоўных горада Горкага (ніжняга Ноўгарада), якая прывезла эшалон падарункаў. Пасля мітынгу адбыўся грандыёзны партызанскі парад, які з'явіўся дастойным завяршэннем гераічнай народнай барацьбы партызан і ўсіх жыхароў рэспублікі супраць гітлераўскіх захопнікаў.

Завяршэнне аперацыі “Багратыён”, яе вынікі і значэнне.

У ходзе паспяховага завяршэння аперацыі "Баграціён" савецкія войскі знішчылі і ўзялі ў палон звыш 500 тыс. гітлераўскіх салдат і афіцэраў.

Вялікія страты ў баях за вызваленне Беларусі панеслі і савецкія войскі. 3 23 чэрвеня і да канца ліпеня 1944 г. чатыры франты страцілі 440 879 чалавек, у тым ліку забітымі 97 232 салдаты і афіцэры.

Фактычна перастала існаваць адна з мацнейшых груповак нямецка-фа- шысцкай арміі - група армій "Цэнтр". Па прызнанні саміх гітлераўцаў разгром іх войск у Беларусі з'явіўся самым цяжкім паражэннем, якое вермахт панёс на Усходнім фронце. Як адзначалася ў "Журнале баявых дзеянняў вярхоўнага галоўнакамандавання нямецкай арміі", разгром групы армій "Цэнтр" у Беларусі ўяўляў сабой "большуюкатастрофу, чымСталінград".