Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МетодПособ_ДП.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
222.21 Кб
Скачать

43

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт

Кафедра эканомікі прыродакарыстання і менеджменту

Кафедра лесааховы і садова-паркавага будаўніцтва

САДОВА-ПАРКАВАЕ БУДАЎНІЦТВА І ГАСПАДАРКА

Метадычныя ўказанні па дыпломнаму праектаванню для студэнтаў спецыяльнасці Т 16.02.00 «Садова-паркавае будаўніцтва»

Мінск 1999

УДК 630*6(07)

Разгледжаны і рэкамендаваны да выдання рэдакцыйна-выдавецкай радай універсітэта

Складальнікі: прафесар А.Д.Янушка

дацэнт Н.А.Маказнак

дацэнт М.І.Баранаў

асістэнт А.А.Дашкевіч

Рэцэнзенты: генеральны дырэктар спецыялізаванага арэнднага прадпрыемства «Мінскзеленбуд» В.І.Костусеў

дацэнт кафедры эканомікі прыродакарыстання і менеджменту канд.экан.навук М.М.Санковіч

Выкладаюцца арганізацыйна-метадычныя асновы дыпломнага праектавання ў галіне садова-паркавага будаўніцтва

© Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт

© Складальнікі: А.Д.Янушка,

Н.А.Маказнак, М.І.Баранаў,

А.А.Дашкевіч, 1999

УВОДЗІНЫ

Садова-паркавае будауніцтва - важная састаўная частка камунальнай гаспадаркі Беларусі. У яе задачу ўваходзяць праектаванне, стварэнне і эксплуатацыя зялёных насаджэнняў, якія забяспечваюць прыгажосць і ўтульнасць гарадоў і іншых пасяленняў, аздараўленне гарадского асяродзя, зручныя умовы для жыцця насельніцтва. Паспяховасць рашэння задач, якія стаяць перад садова-паркавым будаўніцтвам, залежыць ад многіх фактараў. Сярод іх важнае месца займае ўзровень падрыхтоўкі і кваліфікацыя інжынерна-тэхнічных кадраў. Стварэнне паркаў і сквераў -працаёмкі і дарагі працэс, які патрабуе многагадавых працоўных і матэрыяльных затрат. Пры гэтым ад спецыялістаў садова-паркавага будаўніцтва патрабуюцца не толькі шырокія веды ў галіне тэхналогіі і тэхнікі гэтай спецыфічнай вытворчасці, біялологіі і драўняна-кустовых відаў, ландшафтнай архітэктуры, але і глыбокая эканамічная адукацыя, уменне прымяняць эканамічныя веды ў рашэнні вытворчых задач ва ўмовах абмежаваных зямельных рэсурсаў і дэфіцыту грашовых сродкаў, матэрыялаў.

У сувязі з эканамічнай рэформаю ў камунальнай гаспадарцы, у тым ліку і ў садова-паркавым будаўніцтве, праходзяць важныя пераўтварэнні: старыя кіраўнічыя структуры замяняюцца новымі, заснаванымі на спалучэнні розных форм уласнасці і рыначных адносін.У гэтых умовах ад нжынераў садова-паркавага будаўніцтва патрабуецца грунтоўная прафесійная падрыхтоўка, сучаснае эканамічнае мышленне, навыкі кіраўнічнай і арганізатарскай дзейнасці. Ім павінны быць уласцівы прадпрымальнасць, наватарства, ініцыятыва, патрэбнасць у пастаянным абнаўленні і папаўнені сваіх ведаў.

Важным этапам у фарміраванні гэтыў якасцей у маладых спецыялістаў з’яўляецца дыпломнае праектаванне. Яго мэта - сістэматызаваць і паглубіць тэарытычную і практычную падрыхтоўку студэнтаў, навучыць іх прымяняць атрыманыя веды ў рашэнні канкрэтных навукова-тэхнічных і вытворчых задач. Пры гэтым будучыя інжынеры садова-паркавага будаўніцтва павінны набыць навыкі самастойнай тэхнічнай творчасці, сістэмнага аналізу вывучаемых праблем, уменне адбіраць з мноства варыянтаў найбольш эфектыўныя, мэтазгодныя, таму што менавіта эканамічнае абгрунтаванне прагрэсіўнасці рашэнняў інжынера дае ключ для ацэнкі жыццёвасці праекта, мэтазгоднасці выкарыстання яго ў вытворчасці.

Вопыт дыпломнага праектавання паказвае, што якасць дыпломных праектаў (работ) у многім вызначаецца наяўнасцю метадычных дапаможнікаў і даведачна-нарматыўных матэрыялаў, выкарыстанне якіх робіць больш легкім працэс праектавання; абгрунтавання прынятых рашэнняў. Дадзены дапаможнік з’яўляецца першым такім дапаможнікам, прызначаным для садова-паркавага будаўніцтва. Ён падрыхтаваны з мэтаю дапамагчы студэнтам у выкананні дыпломных праектаў (работ), павысіць якасны ўзровень дыпломнага праектавання.

1.Арганізацыя дыпломнага праектавання і яго змест.

  1. Арганізацыя дыпломнага праектавання.

Арганізацыя дыпломнага праектавання вызначаецца Інструкцыяй па падрыхтоўцы дыпломных праектаў у вышэйшых навучальных установах і стандартам «Праекты дыпломныя». У адпаведнасці з іх патрабаваннямі студэнтам даецца права самастойнага выбару тэмы дыпломнага праекта (работы). Замацаванне за студэнтам тэмы праводзіцца па пісьмовай заяве студэнта і прадстаўленню кафедры, пры якой будзе выконвацца дыпломны праект (работа). Адначасова з замацаваннем тэмы вырашаецца пытанне аб месцы пераддыпломнай практыкі і навуковым кіраўніку праекта.

Тэма дыпломнага праекта можа выконвацца па заказу прадпрыемства. У гэтым выпадку афармляецца адпаведнае пісьмо на імя рэктара універсітэта, падпісаннае кіраўніком прадпрыемства.

Кіраўнік дыпломнага праекта (работы) выдае студэнту заданне на праектаванне, аказвае яму дапамогу ў распрацоўцы каляндарнага графіка работы на весь перыяд дыпломнага праектавання, рэкамендуе неабходную літаратуру , даведачна-нарматыўныя матэрыялы, тыпавыя праекты і іншыя крыніцы па тэме, дае неабходныя кансультацыі. Для больш кваліфікаванай распрацоўкі раздела па ахове працы і арганізацыйна-эканамічнай часткі дыпломных праектаў назначаюцца кансультацыі па пытаннях аховы працы, зканомікі і арганізацыі вытворчасці. У выпадку неабходнасці могуць запрашацца кансультанты і па іншых пытаннях праекта, напрыклад па ахове прыроды, лесаўпарадкаванню, матэматычнаму мадэляванню і інш.

Да выезду на пераддыпломную практыку вызначаецца методыка збору і папярэдняга аналізу матэрыялаў, неабходных для дыпломнага праектавання. Кіраўнік вызначае аб’ём матэрыялаў, іх характар і, як правіла, адлюстроўвае гэта ў заданні на практыку. Па ўзгадненю з кансультантамі метадычныя указанні дапаўняюцца пытаннямі аховы працы, эканомікі і арганізацыі садова-паркавага будаўніцтва.

У перыяд пераддыпломнай практыкі студэнты збіраюць неабходныя матэрыялы для праектавання. З гэтай мэтаю праводзяцца натурныя абследванні, закладваюцца пробныя плошчы, праводзяцца неабходныя эксперыменты і г.д. Для характэрыстыкі эканамічных і прыродна-гістарычных умоў; аналізу гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства праводзіцца збор і сістэматызацыя неабходных звестак па матэрыялах лесаўпарадкавання, паркавага будаўніцтва, уліку і справаздачнасці. Кіраўнік дыпломнага праекта і кансультанты аказваюць неабходную метадычную і кансультатыўную дапамогу.Адпаведную дапамогустудэнту аказвае і кіраўнік практыкі ад вытворчасці, які назначаецца загадам кіраўніка прадпрыемства па месцы практыкі.

Пасля вяртання з практыкі студэнты разам са справаздачай аб практыцы прадстаўляюць кіраўніку і кансультантам інфармацыю аб собраных матэрыялах па тэме дыпломнага праекта. Гэта інфармацыя неабходна для ацэнкі паўнаты і якасці собраных матэрыялаў, іх адпаведнасці заданню на дыпломнае праектаванне

  1. Работа над дыпломным праектам праводзіцца, як правіла, непасрэдна ў ВНУ у адпаведнасці з зацверджаным загадчыкам кафедры календарным планам. У лабараторных умовах, калі гэта патрабуецца праграмай даследванняў, праводзяцца неабходныя аналізы ўзораў глебы, шкоднікаў і 5555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555555556666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666666родзя, яго прыгоднасці для жыцця і адпачынку чалавека, павышэнне ўстойлівасці зялёных насаджэнняў да шкоднікаў і хвароб, паляпшэнне асартыменту і якасці пасадачнага матэрыялу, павышэнне эффектыўнасці работы прадпрыемства і г.д.

Студэнт-дыпломнік павінен паказаць, што тэма дыпломнага праекта прама ці ўскосна садзейнічае рашэнню той ці іншай задачы, якая стаіць перад садова-паркавым будаўніцтвам і гаспадаркай. Зыходзячы з абгрунтавання тэмы, фармулюецца мэта і задачы дыпломнага праекта і вызначаюцца праграма і методыка даследчых работ.

  1. Змест і прыкладная структура дыпломнага праекта (работы)

Дыпломны праект складаецца з графічнай і тэкставой частак. Графічная частка ўключае розныя па свайму прызначэнню і смыславой нагрузцы чарцяжы- планы, схемы, фрагменты, графікі, дыяграмы, а таксама табліцы. Яны афармляюцца на чарцёжных лістах устаноўленнага фармату, кальцы, міліметроўцы. Па асобных тэмах графічная частка можа насіць ў асноўным ілюстратыўны характар і раскрываць арганізацыйна-эканамічны змест праекта.

Пералік графічных матэрыялаў вызначаецца велічынёй, значнасцю і прызначэннем аб’екта праектавання. Выбар саставу прадстаўляемых матэрыялаў ажыццяўляецца сумесна з кіраўніком дыпломнага праектавання і ўзгадняецца з заказчыкам (калі дыпломны праект выконваецца па заказу).

Графічная частка дыпломных праектаў па ландшафтнаму праектаванню і будаўніцтву ўключае чарцяжы двух узроўняў: праектна-пошукавага (даследчага) і непасрэдна праектнага. Праектна-пошукавы (перадпраектны) узровень уключае наступныя матэрыялы:

-сітуацыйны план (М 1:2000, 1: 5000);

-апорны план (М 1:200, 1:500, 1:1000);

-аналітычныя і ацэначныя схемы - схема аналізу планіровачнай сітуацыі, схема ландшафтна эстэтычнай ацэнкі тэрыторыі, схема інсаляцыі і ветравога рэжыму тэрыторыі, карта глебы і інш.

У састаў праектных графічных матэрыялаў уваходзяць :

-генеральны план тэрыторыі аб’екта (М 1:200, 1:500, 1:1000);

-схемы, якія тлумачаць праектнае рашэнне - схема функцыянальнага заніравання, схема ландшафтна-планіровачнай арганізацыі тэрыторыі, схема транспарту і пешаходных сувязей, схема першай чаргі будаўніцтва і інш.

-дэндралагічны план у маштабе генплана;

-1-2 фрагменты генплана (М 1:50, 1:100, 1:200);

-рабочыя чарцяжы (план благаўпарадкавання тэрыторыі, схема арганізацый рэльефа, план земляных мас, схема інжынерных сетак і інш.);

-табліцы тэхніка-эканамічных паказчыкаў, асартыменту насаджэнняў;

-дадатковы ілюстратыўны матэрыял - эскізы,перспектыўныя рысункі, аксанаметрыі, панарамы, макеты, фотаматэрыялы і інш.

Матэрыялы графічнай часткі дыпломных праектаў па дэкаратыўнаму раслінаводству выконваюцца пераважна ў выглядзе схем, графікаў і табліц. Пералік матэрыялаў можа вар’іраваць у залежнасці ад тэматыкі праектавання і, напрыклад, для праекта арганізацыі прадпрыемства садова-паркавай гаспадаркі ўключаюць:

-апорны план участка (М 1:500, 1:1000, 1: 2000);

-глебавую карту (для праекта арганізацыі гадавальніка драўняна -кустовых парод);

-ратацыйную табліцу севаабароту;

-схему ці дыяграму культураабаротаў і рамаабаротаў (для праекта арганізацыі кветкавай гаспадаркі);

-табліцы тэхніка-эканамічных паказчыкаў, асартыменту і інш.;

-дадатковы ілюстратыўны матэрыял - дэндралагічныя гербарыі, фотаматэрыялы, зарысоўкі, схемы, дыяграмы, графікі і г.д.

Тэкставая частка дыпломнага праекта (работы) афармляецца ў выглядзе тлумачальнай запіскі, прыкладная структура якой прыводзіцца ніжэй. Пры гэтым неабходна маць на ўвазе, што размеркаванне матэрыялаў па разделах і параграфах, а таксама фармулёўкі назваў залежаць ад тэматыкі дыпломнага праекта.

Тытульны лист

1 стар.

Заданне на дыпломнае праектаванне

1 стар

Рэферат на беларускай (рускай) і замежнай мовах

1 стар.

Змест

1 стар.

Уводзіны

2 стар.

1. Кароткая характарыстыка эканамічных і фізіка-геаграфічных умоў

8 стар.

1.1. Агульныя звесткі аб аб’екце праектавання

1.2. Эканамічныя умовы

1.3. Кліматычныя і глебава-гідралагічныя умовы

2. Аналіз гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства садова-паркавага будаўніцтва і гаспадаркі

10 стар.

2.1. Агульныя звесткі аб прадпрыемстве*

2.2. Аналіз выканання вытворчай праграмы і дагавар-ных абавязкаў

2.3. Аналіз выкарыстання працоўных рэсурсаў і фонду заработнай платы

2.4. Аналіз выкарыстання асноўных фондаў

2.5. Аналіз фінансавых рэзультатаў

3. Навукова-даследчы раздел (назва раздзела і падраздзелаў залежаць ад тэмы праекта)

25 стар.

3.1. Вывучанасць пытання і методыка даследвання

3.2. Аб’ем і характарыстыка сабранага матэрыялу

3.3. Навуковая апрацоўка і аналіз матэрыялаў

3.4. Вывады па главе

4. Праектна-тэхналагічны раздзел (назвы раздзела і падраздзелаў залежаць ад тэмы праекта)

28 стар.

4.1. Зыходныя даныя для праектавання

4.2. Абгрунтаванне аб’ёму і размяшчэння праектуемых мерапрыемстваў

4.3. Асноўныя праектныя і тэхналагічныяя рашэнні

4.4. Рэсурснае забеспячэнне праекта

5. Ахова працы

6 стар.

5.1. Аналіз стану аховы працы на аб’екце праектавання

5.2. Запраектаваныя мерапрыемствы і іх абгрунтаванне

6. Мерапрыемствы па бяспечнасці жыццядзейнасці

6 стар.

6.1. Аналіз патэнцыяльных крыніц узнікнення надзвычайных сітуацый

6.2. Запраектаваныя мерапрыемствы па бяспечнасці жыццядзейнасці

*У выпадку, калі аб’ектам праектавання з’яўляецца само прадпры-емства, раздзел апускаецца.

7. Эканамічнае абгрунтованне праекта

15 стар.

7.1. Абгрунтаванне вытворчай і эколага-эканамічнай мэтазгоднасці праектуемых мерапрыемстваў

7.2.Разлік затрат на ажыццяўленне праектуемых мерапрыемстваў

7.3.Эканамічная і экалагічная эфектыўнасць праектуемых мерапрыемстваў

Заключэнне (вывады і рэкамендацыі)

2 стар.

Спіс графічнага і ілюстратыўнага матэрыялу

2 стар.

Дадатак

5-10 стар

Усяго

115-120 стар.

У дыпломных работах павялічваецца даследчая глава і скарачаецца праектна-тэхналагічная. Што датычыць іншых глаў, то яны распрацоўваюцца незалежна ад таго, дыпломны гэта праект ці дыпломная работа. Будучы інжынер садова-паркавага будаўніцтва абавязаны ведаць эканамічныя і прыродныя фактары.вытворчасці, правільна іх аналізаваць і ўлічваць ў сваёй рабоце.