Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
9.doc
Скачиваний:
41
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
137.73 Кб
Скачать

14

Лекцыя 9. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі

1. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Распад СССР і ўтварэнне СНД.

2. Фарміраванне палітычнай сістэмы Беларусі Беларусь.

Прыняцце Канстытуцыі ў 1994 г. Выбары прэзідэнта.

3. Крызіснае становішча ў эканоміцы ў першай палове 1990-х гг.

Распрацоўка і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

4. Утварэнне Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Беларусь у інтэграцыйных працэсах ва ўмовах глабалізацыі.

1. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Распад ссср і ўтварэнне снд.

У пачатку 1991 г. Савецкі Саюз апы­нуў­ся перад перспектывай распаду як адзінай дзяржавы. З усведамленнем таго пер­шы прэзідэнт СССР М. Гарба­чоў настаяў на правядзенні 17 сакавіка 1991 г. Усесаюзнага рэферэн­ду­му з мэтай узняць народную актыўнасць у абарону адзі­най дзяржа­вы.

Але ідэя захавання абноўленага СССР выклікала су­пя­рэч­лі­вае стаў­лен­не да яе з боку саюзных рэспублік і іх грамадзян. Так, з 15 рэс­пуб­лік ад удзелу ў рэферэндуме адмовіліся Літва, Латвія, Эстонія, Арме­нія, Гру­зія, Малдова. У той самы час жыхары астатніх рэспублік у бо­ль­шас­ці вы­ка­за­лі­ся за яго захаванне. У БССР гэты паказчык перавы­сіў 82% галасоў элек­та­ра­та.

Вынікі рэферэндуму натхнілі прыхільнікаў адзінства на распрацоў­ку пра­ек­та заключэння новай супольнасці – Саюза Суверэнных Дзяр­жаў (ССД) як дэцэнтралізаванай федэрацыі. Падпісанне адпаведнага дакумента дэлегацыямі Беларусі, Ка­зах­с­та­на, РСФСР, Тад­жы­кіс­та­на і Узбекістана планавалася на 20 жніўня 1991 г. Восенню таго ж 1991 г. дагавор належала падпісаць Азербай-джану, Кір­гі­зіі, Ук­ра­і­не і Туркменіі.

Але перспектыва поўнага развалу СССР і яго замены канфедэрацы­яй, а так­са­ма імкненне ліквідаваць усе дасягненні перабудовы прыму­сі­ла частку вы­шэй­шых урадавых асоб на чале з віцэ-прэзідэнтам СССР Г. Янаевым 19 жніў­ня пайсці на здзяйсненне дзяржаўнага перава­ро­ту. У БССР намаганні пут­чыс­таў падтрымалі Цэнтральны, тры (Магілёўскі, Гродзенскі, Брэсцкі) аб­лас­ныя камітэты КПБ, старшыня Вяр­хоў­на­га Савета М. Дземянцей, Ге­не­ра­ль­ны пракурор БССР В. Шала­до­наў і інш. У Маскве вялікую ролю ў падаўленні пут­чу адыграў Прэ­зі­дэнт Расіі Б. Ельцын. Пасля арышту яго ініцыятараў су­пя­рэч­нас­ці паміж цэнтраль-най і рэспубліканскімі ўладамі яшчэ больш уз­мац­ні­лі­ся, а Савецкі Саюз кан-чаткова страціў шанец на існаванне ў сваім ра­ней­шым выглядзе.

Неўзабаве пасля арышту путчыстаў, 25–26 жніўня 1991 г. у Мінску пе­ра­важ­на камуністычны склад дэпутатаў V (пазачарговай) сесіі Вярхоў­на­га Са­ве­та прыняў Закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага за­ко­на «Дэк­ла­ра­цыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР» і пастанову «Аб забеспячэнні палітычнай і эка­на­міч­най самастойнасці Бе­ла­рус­кай ССР». 19 верасня 1991 г. VІ сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла «Закон аб назве БССР», у адпаведнасці з якім наша краіна пераймяноўвала­ся ў Рэс­пуб­лі­ку Беларусь. Законы «Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублі­кі Беларусь» і «Аб Дзяр­жаў­ным гербе Рэспублікі Беларусь» уводзілі но­выя дзяржаўныя сімвалы – бела-чырывона-белы сцяг і герб «Пагоня». Замест падаўшага ў адстаўку М. Дзе­мян­цея, новым старшынёй Вяр­хоў­на­га Савета быў абраны яго намеснік С. С. Шуш­ке­віч.

Час існавання СССР заканчваўся. У нашым парламенце ўзмацніліся спрэчкі аб перспектывах развіцця суверэннай Беларусі.

Распад СССР і ўтварэнне СНД.

14 лістапада 1991 г. Дзяржаўны Савет СССР з удзелам кіраўнікоў Бе­ла­ру­сі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі, Таджыкістана, Туркменіі, Узбекіста­на на чале з Прэ-зідэнтам М. Гарбачовым прыняў рашэнне заключыць дагавор аб ства­рэн­ні ССД як канфедэрацыі (са сталіцай у Мінску). Яго падпісанне было прыз­на­ча­на на 9 снежня 1991 г. З гэтай наго­ды ў пачатку снежня кіраўніцтва трох рэспублік-заснавальніц СССР – Б. Ельцын (Расія), Л. Краўчук (Украіна) і С. Шушкевіч (Беларусь) сустрэ­ла­ся ва ўрадавай рэзідэнцыі ў Бе­ла­веж­с­кай пушчы (Віскулі), але па той прычыне, што 1 снежня ўкраінскі народ (90,3% га­ла­соў) вы­казаў­ся за выхад з СССР і поўную незалежнасць сваёй кра­і­ны, пра­ект ССД быў адхінуты. 8 снежня ўдзельнікі сустрэчы кан­с­та­тава­лі факт, што «Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і ге­а­па­лі­тыч­ная рэ­а­ль­насць спы­няе сваё існаванне» і дэнан-савалі адпаведны да­га­вор ад 1922 г. Ак­ра­мя таго, яны падпісалі пагадненне аб стварэнні Сад­руж­нас­ці Не­за­леж­ных Дзяр­жаў (СНД) як міжнароднай (між­дзяржаўнай) арганізацыі. 10 снежня Вяр­хоў­ны Савет Рэспублікі Бе­ла­русь адзі-нагалосна (за вык­лю­чэн­нем аднаго дэ­пу­та­та) ра­ты­фі­ка­ваў Віскулёўскія пагад­ненні. Та­кім чынам, не­за­леж­насць Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь была дасягнута не сто­ль­кі пад уздзеяннем унут­ры­па­лі­тыч­ных працэсаў, колькі ў вы­ні­ку рас­па­ду СССР.

Прынятыя ў Віскулях дакументы выклікалі нязгоду Прэзідэнта СССР М. Гар­ба­чо­ва, але рэальнай уладай ён ужо не валодаў і не мог паў­п­лы­ваць на да­лей­шы ход падзей. 12 снежня Вярхоўны Савет РСФСР прагаласаваў за ра­ты­фі­ка­цыю дакументаў.

Заснавальнікі СНД запрасілі іншыя рэспублікі былога СССР усту-піць у Сад­руж­насць. 21 снежня 1991 г. падчас сустрэчы на вышэйшым уз­роў­ні ў Ал­ма-Аце (Казахстан) да СНД далучылася яшчэ 8 рэспублік: Азербайджан, Ар­ме­нія, Казахстан, Кіргізія, Малдавія, Таджыкістан, Туркменія, Узбекістан. Тут бы­ло падпісана Алма-Ацінскае па­гад­нен­не, якое лягло ў аснову ўсёй аргані-зацыі. Цэнтрам СНД быў выз­на­ча­ны горад Мінск. Прыбалтыйскія рэс­пуб­лі­кі адмовіліся ад член­с­т­ва ў садружнасці. У кастрычніку 1993 г. у СНД уступіла Грузія.

25 снежня Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў абвясціў аб перапыненні сва­іх паў­на­моц­т­ваў і перадаў кіраванне стратэгічнай ядзернай зброяй Прэ­зі­дэн­ту Ра­сіі Б. Ельцыну. Следам перапынілі свае паўнамоцтвы Вяр­хоў­ны Савет як вы­шэй­шы орган улады СССР. 26 снежня дэпутаты яго верхняй палаты пры­ня­лі дэкларацыю аб перапыненні існавання СССР. Фармальна Расія і Бе­ла­русь не абвяшчалі аб незалежнасці ад СССР, а толькі канстатавалі факт пе­ра­пы­нен­ня яго існавання. Адна­ча­со­ва Расія абвясціла аб працягу членства ў міжнародных ін­с­ты­ту­тах, узяла на сябе ўсе запазычанасці і актывы СССР, а таксама ўсю яго ўлас­­насць СССР за мяжой.

Усе замежныя праціўнікі камунізму ўспрынялі развал СССР як сваю пе­ра­мо­гу ў халоднай вайне. Разам з Савецкім Саюзам перастала іс­на­ваць уся так званая «сацыялістычная сістэма». Амаль усе краіны бы­ло­га «сацыялі-стычнага лагера» вярнуліся на адкінуты калісьці шлях рыначных ад­но­сін.

Канец унітарнага Савецкага Саюза быў пачаткам суверэннай Рэспуб­лі­кі Бе­ла­русь і абрання ёю ўласнага шляху эканамічнага і грамадска-палітычнага раз­віц­ця.

У 1993 г. быў абмеркаваны і прыняты Саветам кіраўнікоў дзяржаў Статут СНД, у якім падкрэслівалася, што Садружнасць заснавана на пачатках суверэннай роўнасці ўсіх яе членаў, якія з’яўляюцца самас­той­ны­мі суб’ектамі міжнароднага права. У верасні 1993 г. кіраўні­кі дзяржаў СНД падпісалі Дагавор аб стварэнні Эканамічнага саюза.

У Мінску сталі рэгулярна адбывацца пасяджэнні кіраўнікоў урадаў, міністэрстваў і ведамстваў СНД. З 1993 г. у Мінску размяшчаецца Вы­ка­наў­чы сакратарыят СНД – пастаянна дзеючы адміністрацыйны і ка­ар­ды­ну­ю­чы орган садружнасці. Ён забяспечвае арганізацыю рабо­ты Савета кіраўнікоў дзяржаў, Савета кіраўнікоў урадаў, Савета мініс­т­раў замежных спраў, Эка-намічнага савета і іншых органаў. Выканаў­чы камітэт распрацоўвае праекты дакументаў, арганізуе дзейнасць больш за 20 органаў галіновага супрацоў-ніцтва. У Мінску таксама зна­ходзіц­ца створаны ў 1994 г. Эканамічны суд СНД.

У 1995 г. былі наладжаны дзелавыя кантакты з Міжнароднай арга­ні­за­цы­яй працы, Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў. Прадстаўнікі Выка­наў­ча­га камітэта ўдзельнічаюць у нарадах і форумах, якія праводзяц­ца па лініі ААН, ЕС, АБСЕ і іншых міжнародных арганізацый.

Рэспубліка Беларусь выступае за захаванне СНД, больш цеснае эка­на­міч­нае, палітычнае і ваеннае супрацоўніцтва і інтэграцыю і лічыць, што Садружнасць па сваім патэнцыяле можа заняць важкае мес­ца ў шэрагу іншых рэгіянальных арганізацый. Беларусь была адным з ініцыятараў падпісання дагавораў і пагадненняў аб Мытным са­ю­зе, адзінай эканамічнай прасторы, калектыўнай бяспецы і фармаван­ні зоны свабоднага гандлю.