Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методичка по лесным культурам.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
335.87 Кб
Скачать

3. Праект лясных культур

У гэтым раздзеле трэба прывесцi абгрунтаванне праектуемых лясных культур i скласцi праект лясных культур для чатырох лесакультурных плошчаў эгодна асабiстаму заданню студэнта, якое выдаецца выкладчыкам. Лесакультурная плошча ўяўляе сабой участак зямлi, прызначаны для стварэння лясных культур (ДАСТ 17559-82).

3.1. Абгрунтаванне праектуемых лясных культур

Асновай для праектавання лясных культур з’яўляецца прыродазнаўчагiстарычныя ўмовы ўчастка i мэтавая накiраванасць лесавырошчвання. Таму ў залежнасцi ад экалагiчнай (тып умоў месцавырастання, тып лесу, тып высечак i гараў, механiчны састаў i вiльготнасць глебы) i лесаводча-тэхналагiчнай ацэнкi (катэгорыя лесакультурнай плошчы, колькасць пнёў на 1 га, стан i распаўсюджванне наглебавага покрыва, наяўнасць маладняку i характар яго размяшчэння) неабходна прывесцi дэталёвае абгрунтаванне наступных пытанняў:

Выбар галоўнай i спадарожнай пароды. Лясныя культуры могуць стварацца чыстымi i змешанымi па саставу. Пры праектаваннi змешаных культур праводзiцца выбар галоўнай i другараднай парод. Галоўная драўняная парода - гэта парода, на якую вядзецца гаспадарка (мэтавае назначэнне) i якая павiнна адпавядаць лесараслінным умовам дадзанай лесакультурнай плошчы. Спадарожная парода прызначана спрыяць лепшаму росту i развiццю галоўнай пароды iўпэўнай ступенi з’яўляцца крынiцай драўнiны. Акрамя таго, для паляпшэння глебаўтваральнага працэсу i аховы глебы ад травяной раслiннасцiўлясныя культуры можнаўводзiць кусты. Пры праектаваннi змешаных лясных культур неабходна абгрунтаваць мэтазгоднасць iх стварэння для фармiранняўстойлiвых насаджэнняў. Асаблiвуюўвагу трэбаўдзялiць бiялагiчным асаблiвасцям змешваемых вiдаў(патрабавальнасць даўрадлiвасцi глебы, святлолюбiвасць i ценетрываласць, засухаўстойлiвасць, хуткасць росту, характар развiцця крон, будова караневых сiстэм, узаемаадносiны змешваемых раслiн). Гушчыня лясных культур устанаўлiваецца на падставе лесаводчых i тэхналагiчных патрабаванняў, бiялагiчных асаблiвасцей вiдаўі лесараслiнных умоў.

Абгрунтоўваецца пародны састаўпраектуемых лясных культур, гушчыня i схема пасадкi, спосаб i схема змяшэння. Неабходна прывесцi схематычны чарцёж пасадкі лясных культур з указаннем адлегласцi памiж радамi iўрадзе.

Метад і спосаб вытворчасцi лясных культур.Абгрунтоўваецца метад стварэння лясных культур (пасевам альбо пасадкай) і спосаб вытворчасцi лясных культур (ручны альбо механізаваны). Прыводзіцца характарыстыка пасяўнога цi пасадачнага матэрыялу (лесаводчая цэннасць насення, узрост сеянцаўi саджанцаў, іх вышыня і дыяметр караневай шэйкі).

Дагляд за ляснымi культурамi да змыкання крон. Неабходна абгрунтаваць спосабы, тэхнiку i колькасць доглядаўза ляснымi культурамi па гадах вырошчвання. Нараўне з механiчнымi спосабамi барацьбы з травянiстай раслiннасцю прымяняецца хiмiчны спосаб з ужываннем гербiцыдаўi арбарыцыдаў. Дагляды праектуюцца на працягу першых чатырох год пасля стварэння лясных культур з улiкам глебава-клiматычных умоўраёна, катэгорыi лесакультурнай плошчы, спосаба i якасцi апрацоўкi глебы, наяўнасцi i характару росту наглебавага покрыва, аднаўлення мяккалiсцевых парод i iх бiялагiчных асаблiвасцей.

Пры стварэннi лясных культур хвойных парод трэба прадугледзець супрацьпажарныя меры (увод прымесi лiсцевых парод, мiнералiзацыя палос i г. д.).