
- •Лясныя культуры
- •Агульныя палажэннi
- •2. Праект пастаяннага ляснога гадавальнiка
- •2.1 Характарыстыка ўчастка, адводзiмага пад гадавальнiк
- •2.2. Разлiк плошчы гадавальнiка.
- •2.2.1. Разлiк прадуцыруючай плошчы гадавальніка.
- •2.2.2. Разлiк агульнай плошчы гадавальніка.
- •2.3. Арганiзацыя тэрыторыi гадавальнiка.
- •2.4. Агратэхнiка вырошчвання пасадачнага матэрыялу.
- •2.5 Вырошчванне пасадачнага матэрыялу
- •2.6. Заключэнне
- •3. Праект лясных культур
- •3.1. Абгрунтаванне праектуемых лясных культур
- •3.2. Агратэхнiка I тэхналогiя стварэння лясных культур
- •3.3. Арганiзацыя лесакультурных работ I тэхнiка бяспекi
- •Дадаткi
- •1. Нормы выхаду стандартных сеянцаў дрэў I
- •4. Глыбіня загортвання насення дрэвавых раслін
- •5. Перадпасеўная падрыхтоўка насення асноўных відаў дрэвавых раслін
- •6. Групоўка глеб па забеспячэнню гумусам I засваяльнымi формамi р I к для ворнага гарызонту, 0-25 см
- •7. Дозы ўнясення мiнеральных угнаенняўу залежнасцi ад забеспячэння глеб элементамi харчавання I вырошчваемай пароды
- •8. Працэнт дзеючага рэчыва ў мiнеральных угнаеннях
- •9. Нормы ўнясення арганiчных угнаенняў, т/га
- •10. Пералiк асноўных хiмiчных сродкаў для барацьбы
- •11. Пералiк асноўных мерапрыемстваў па барацьбе
- •12. Лiчба палiваў I размеркаванне iх па вiдах
- •13. Нормы палiва дажджаваннем
- •14. Пералiк асноўных работ па вырошчванню пасадачнага
- •15. Пералiк асноўных вiдаў работ пры стварэннi лясных культур
- •Прыродныя ўмовы раёна размяшчэння лясгаса…………………3
- •2. Праект пастаяннага ляснога гадавальнiка………………………….4
- •3. Праект лясных культур…………………………………………...…16
- •Дадаткi………………………………………………………………..…20
2.5 Вырошчванне пасадачнага матэрыялу
2.5.1. Вырошчванне сеянцаў. Вырошчванне сеянцаў выконваецца ў пасяўным аддзяленнi. У праекце прадугледжваецца арганiзацыя секцый у залежнасцi ад вырошчваемага пасадачнага матэрыялу аднагадовага i двухгадовага ўзросту.
Неабходна абгрунтаваць ужываемыя схемы пасеву насення хвойных i лiставых парод, прывесцi iх графiчныя схемы з паказаннем шырынi радкоў, адлегласцi памiж радкамi i шырынi мiжстужачнай прасторы. Асаблiвасцi пасеву ўсiх парод адпаведна iндывiдуальнаму заданню прыводзяцца ў табл. 12, дзе. асвятляюцца галоўныя пытаннi: падрыхтоўка насення да пасеву, тэрмiны i нормы высеву, глыбiня загортвання насення. Пры састаўленні табліцы можна карыстацца дадаткамі 3,4,5
Табл. 12 Асноўныя звесткі аб пасеве насення
Парода |
Норма высеву на 1 паг. м., гр |
Глыбіня загортвання насення, см. |
Тэрмін пасеву |
Спосаб падрыхтоўкі насення |
|
|
|
|
|
Пасля гэтага неабходна скласці тэхналагiчную карту вырошчвання сеянцаў па форме табл. 13, у якой прадугледзіць усе асноўныя аперацыі, выконваемыя ў пасяўным аддзяленні.
Табл. 13. Тэхналагічная карта вырошчвання сеянцаў (саджанцаў) у пасяўным (школьным) аддзялені.
Назва работ |
Адзiнка вымя-рэння |
Аб’ём работ |
Норма выпра-цоўкі |
Марка машын i прылад |
Патрабуецца | |
маш. зм. |
чал.-дз. |
Пры састаўленнi табл. 13 можна карыстацца пералiкам асноўных работ па вырошчванню пасадачнага матэрыялуўгадавальнiках (дадат. 14 ).
2.5.2. Вырошчванне саджанцаў. Вядзецца ў школьным аддзяленнi гадавальнiка. Праектным заданнем прадугледжана вырошчванне не толькi дэкаратыўных саджанцаў, але i саджанцаў хвойных парод для лесакультурных мэт, а таксама саджанцаў пладовых дрэў. Таму праектуецца стварэнне трох школ: камбiнаванай, ушчыльненай i пладовай.
Неабходна апiсаць асаблiвасцi вырошчвання саджанцаўу кожнай школеўнаступным парадку. Зазначыць прызначэнне школы, яе асаблiвасцi, абгрунтаваць размяшчэнне пасадачных месцаў, прывесцi схему пасадкi з указаннем адлегласцi памiж радкамi iўрадку. Апiсаць асаблiвасцi вырошчвання саджанцаўу школе (апрацоўка глебы, пасадка, дагляды, выкапка).
Затым па форме табл. 13 складаецца тэхналагiчная карта для саджанцаў кожнага года вырошчвання (дадат. 14).
2.5.3. Вырошчванне вегетатыўнага пасадачнага матэрыялу. Для вырошчвання i нарыхтоўкi чаранкоў закладваецца матачная плантацыя таполi або вярбы. Неабходна абгрунтаваць размяшчэнне пасадачных месцаў, прывесцi схему пасадкi. Апiсаць асаблiвасцi вырошчвання i нарыхтоўкi чаранкоў на матачнай плантацыi (апрацоўка глебы, дагляды за глебай i раслiнамi, нарыхтоўка чаранкоў). Скласці тэхналагічную карту па вырошчванню вегетатыўнага пасадачнага матэрыялу па форме табл. 13.
У заключэнне раздзела прыводзiцца па форме табл. 13 пералік агульных штогадовых работ ў гадавальнiку (дадат. 14).
2.6. Заключэнне
Фармулююцца кароткiя вывады аб значэннi запраектаванага гадавальнiка ў забеспячэннi стандартным пасадачным матэрыялам лесакультурных работ, выконваемых у зоне размяшчэння гадавальнiка, у задавальненнi буйным пасаданым матэрыялам дэкаратыўных i пладовых парод мясцовых калгасаў, саўгасаў, школ i iншых гаспадарак i ўстаноў. Трэба прывесці звесткі аб аб'ёмах штучнага лесааднаўлення асноўных лесаўтваральных парод, правядзенне якіх будзе забяспечана пасадачным матэрыялам запраектаванага гадавальнiка.