
- •Лясныя культуры
- •Агульныя палажэннi
- •2. Праект пастаяннага ляснога гадавальнiка
- •2.1 Характарыстыка ўчастка, адводзiмага пад гадавальнiк
- •2.2. Разлiк плошчы гадавальнiка.
- •2.2.1. Разлiк прадуцыруючай плошчы гадавальніка.
- •2.2.2. Разлiк агульнай плошчы гадавальніка.
- •2.3. Арганiзацыя тэрыторыi гадавальнiка.
- •2.4. Агратэхнiка вырошчвання пасадачнага матэрыялу.
- •2.5 Вырошчванне пасадачнага матэрыялу
- •2.6. Заключэнне
- •3. Праект лясных культур
- •3.1. Абгрунтаванне праектуемых лясных культур
- •3.2. Агратэхнiка I тэхналогiя стварэння лясных культур
- •3.3. Арганiзацыя лесакультурных работ I тэхнiка бяспекi
- •Дадаткi
- •1. Нормы выхаду стандартных сеянцаў дрэў I
- •4. Глыбіня загортвання насення дрэвавых раслін
- •5. Перадпасеўная падрыхтоўка насення асноўных відаў дрэвавых раслін
- •6. Групоўка глеб па забеспячэнню гумусам I засваяльнымi формамi р I к для ворнага гарызонту, 0-25 см
- •7. Дозы ўнясення мiнеральных угнаенняўу залежнасцi ад забеспячэння глеб элементамi харчавання I вырошчваемай пароды
- •8. Працэнт дзеючага рэчыва ў мiнеральных угнаеннях
- •9. Нормы ўнясення арганiчных угнаенняў, т/га
- •10. Пералiк асноўных хiмiчных сродкаў для барацьбы
- •11. Пералiк асноўных мерапрыемстваў па барацьбе
- •12. Лiчба палiваў I размеркаванне iх па вiдах
- •13. Нормы палiва дажджаваннем
- •14. Пералiк асноўных работ па вырошчванню пасадачнага
- •15. Пералiк асноўных вiдаў работ пры стварэннi лясных культур
- •Прыродныя ўмовы раёна размяшчэння лясгаса…………………3
- •2. Праект пастаяннага ляснога гадавальнiка………………………….4
- •3. Праект лясных культур…………………………………………...…16
- •Дадаткi………………………………………………………………..…20
2.4. Агратэхнiка вырошчвання пасадачнага матэрыялу.
Вырошчванне стандартнага пасадачнага матэрыялу магчыма толькi пры стварэннi аптымальных умоў для росту раслiн. Гэта дасягаецца выкарыстаннем у лясных гадавальнiках комплексу агратэхнiчных мерапрыемстваў: ужываннем розных прыёмаў апрацоўкi глебы, севазваротамi, унясеннем угнаенняў, своечасовымi доглядамi i мерамi барацьбы з пустазеллем, хваробамi i шкоднiкамi.
Апрацоўка глебы. У вынiку апрацоўкi павiнна стварацца або падтрымлiвацца мелкакамкаватая структура глебы, якая характарызуецца лепшымi фiзiчнымi ўласцiвасцямi i ўмовамi мiнеральнага харчавання. Акрамя таго, апрацоўка глебы садзейнiчае хуткаму раскладу арганiчнай масы, знiшчэнню пустазелля, шкодных насякомых i хвароб.
Пры асваеннi прынятага севазвароту асноўная апрацоўка глебы выконваецца па розных схемах: зяблевая, чорнага папару, ранняга папару, сiдэральнага i занятага папару. Таму студэнт дэталёва апiсвае i абгрунтоўвае прыёмы апрацоўкi глебы па выбранай сiстэме, указвае цягавыя машыны i глебаапрацоўчыя прылады i механiзмы, выкарыстоўваемыя пры гэтым.
Севазвароты. Севазвароты з’яўляюцца асновай высокай агратэхнiкi вырошчвання пасадачнага матэрыялу. Севазвароты спрыяюць павышэнню прыроднай урадлiвасцi глебы шляхам аднаўлення яго структурнага стану, паляпшэння фiзiка-хiмiчных уласцiвасцей i накаплення вiльгацi, а таксама барацьбы з пустазеллем, хваробамi i шкоднiкамi.
Севазварот - гэта навукова абгрунтаванае чаргаванне культур i папару ў часе i на тэрыторыi або толькi ў часе.
Ратацыя севазвароту - гэта перыяд часу, за якi культуры i папары праходзяць праз кожнае поле ў паслядоўнасцi, прадугледжанай схемай севазвароту.
Такiм чынам, севазварот прадугледжвае раздзяленне плошчы пасяўнога i школьнага аддзяленняў на пэўную колькасць роўнавялiкiх палёў. У Беларусi на дзярнова-падзолiстых супясчаных i суглiнiстых глебах найбольш эфектыўным з’яўляецца выкарыстанне севазваротаў з аднагадовым утрыманнем глебы ў сiдэральным папару i ў раннiм чыстым папару. Чысты папар выкарыстоўваецца пры забруджанасцi поля пустазеллем, асаблiва злакавымi травамi.
Студэнт праектуе севазвароты для ўсiх секцый i школ гадавальнiка. Неабходна скласцi поўныя ратацыйныя таблiцы нармальных севазваротаў на год iх поўнага асвойвання, даць iх абгрунтаванне.
Ратацыйная таблiца - гэта план размяшчэння культур i папараў па палях i гадах на перыяд ратацыi севазвароту.
У буйных дрэвавых гадавальнiках звычайна выкарыстоўваюцца шматгадовыя севазвароты (3-6-польныя) - табл. 6.
Табл. 6. Ратацыйная таблiца нармальнага чатырохпольнага
севазвароту
Гады |
Палі | |||
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
2004 |
папар |
аднагадовыя сеянцы СН1 |
двухгадовыя сеянцы СН2 |
трохгадовыя сеянцы СН3 |
2005 |
аднагадовыя сеянцы СН1 |
двухгадовыя сеянцы СН2 |
трохгадовыя сеянцы СН3 |
папар |
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
2006 |
двухгадовыя сеянцы СН2 |
трохгадовыя сеянцы СН3 |
папар |
аднагадовыя сеянцы СН1 |
2007 |
трохгадовыя сеянцы СН3 |
папар |
аднагадовыя сеянцы СН1 |
двухгадовыя сеянцы СН2 |
Выкарыстанне ўгнаенняў. Для паскарэння росту i развiцця сеянцаў у гадавальнiках неабходна ўжываць угнаеннi. Унясенне ўгнаенняў папаўняе запасы элементаў харчавання, паляпшае структуру глебы i яе фiзiчныя ўласцiвасцi, павышае жыццядзейнасць глебавых мiкраарганiзмаў.
У лясных гадавальнiках рэкамендуецца ужываць арганiчныя, мiнеральныя, арганамiнеральныя, бактэрыальныя i зялёныя ўгнаеннi.
Нормы ўнясення мiнеральных угнаенняў вызначаюцца на падставе рэзультатаў аналiзаў глеб. Дозы азотных угнаенняў залежаць ад колькасцi гумусу ў глебе, а фосфарных i калiйных - ад забеспячэння глеб iх рухомымi формамi.
Студэнт на падставе атрыманага задання ўсталёўвае групу забеспячэння глеб гадавальнiка элементамi харчавання (дадат. 6) i вызначае дозы ўнясення мiнеральных угнаенняў (дадат. 7) па форме табл. 7.
Табл. 7. Дозы ўнясення мiнеральных угнаенняў
Парода |
Група забеспячэння глеб |
Дозы ўнясенняўгнаенняў, кг/га, д.р. | ||||
гумус |
Р2О5 |
К2О |
N |
Р2О5 |
К2О |
Для вызначэння норм унясення мiнеральных угнаенняў неабходна зыходзiць з дозы ўнясеня па дзеючаму рэчыву на 1 га (дадат.7 ) і працэнту дзеючага рэчыва, змешчанага ў туку (дадат. 8) Колькасць угнаенняў разлiчваюць па формуле:
,
дзе Н- неабходная доза ўнясення прамысловых угнаенняў, кг/га; Д - доза ўнясення дзеючага рэчыва ўгнаення, кг/га; П – утрыманне ў угнаенні дзеючага рэчыва, %.
Арганiчныя ўгнаеннi ў якасцi добра раскладзеных кампостаў уносяць у папаравыя палi. Iх дозы вызначаюцца забеспячэннем глеб гумусам i якасцю кампоста (дадат. 9).
Унясенне арганiчных угнаенняў з’яўляецца абавязковым, бо пры выкапцы пасадачнага матэрыялу глебы ў значнай ступенi абядняюцца ў вынiку вынасу найбольш урадлiвай гумусiраванай часткi. Аднаўленне гумусу з унясеннем мiнеральных угнаенняў не адбываецца.
Студэнт праводзiць разлiк неабходнай колькасцi ўгнаенняў па форме табл. 8.
Табл. 8. Разлiк неабходнай колькасцi ўгнаенняў
Паро-да |
Плошча,га |
Ужываемыя ўгнаеннi |
Утрыманне д. р., % |
Доза ўнясення па д. р., кг/га |
Неабходная колькасць угнаенняў, кг | |
на 1 га |
на ўчастак |
Барацьба з пустазеллем. Барацьба з пустазеллем з’яўляецца неабходнай часткай агратэхнiчных мерапрыемстваў пры вырошчваннi высакаякаснага пасадачнага матэрыялу. Яна павiнна быць прадугледжана ў праекце як механiчнымi спосабамi (культывацыя, праполка), так i хiмiчнымi сродкамi – гербiцыдамi.
Выкарыстанне гербiцыдаў знiжае працоўныя страты па дагляду за пасевамi i пасадкамi вырошчваемых парод. Пры ўжываннi хiмiчных сродкаў барацьбы з пустазеллем трэба прытрымлiвацца правiла, што многагадовае пустазелле знiшчаецца ў папаравых палях, а ў палях, занятых сеянцамi i саджанцамi, барацьба вядзецца пераважна з насенным пакаленнем пустазелля.
Студэнту патрэбна распрацаваць сiстэму хiмiчных мер барацьбы з пустазеллем для ўсiх вытворчых аддзяленняўi секцый, запраектаваць вiд гербiцыду, яго дазiроўку, тэрмiн апрацоўкi, выкарыстоўваючы дадат. 10. Разлiкi праводзяць па форме табл. 9.
Табл. 9. Разлiк неабходнай колькасцi гербiцыдаў
Апрацоўваемы аб’ект |
Плошча, га |
Назва гербiцыда |
Норма расхода, л., кг/га |
Неабходная колькасць гербiцыду на ўчастак, кг |
Барацьба са шкоднiкамi i хваробамi. Абавязковай умовай вырошчвання стандартнага пасадачнага матэрыялу з’яўляецца ахова яго ад шкоднiкаў i хвароб. Для прафiлактыкi i актыўнай барацьбы з iмi ўжываюць лесагаспадарчыя, механiчныя, бiялагiчныя i хiмiчныя метады, найлепшы эфект ад якiх дасягаецца пры комплексным iх выкарыстаннi.
Вядучым сярод актыўных сродкаў аховы раслiн з’яўляецца хiмiчны метад, якi прадугледжвае выкарыстанне для барацьбы з хваробамi рознага роду фунгiцыдаў. Фунгiцыды i спосаб iх ужывання для папярэджання i лiквiдацыi найбольш небяспечных захворванняў сеянцаў у гадавальнiках прыведзены ў дадат. 11.
Трэба коратка апiсаць асноўныя метады барацьбы са шкоднiкамi i хваробамi ў лясных гадавальнiках. Студэнт праектуе мерапрыемствы па папярэджанню i лiквiдацыi найбольш небяспечных хвароб сеянцаў па форме табл. 10.
Табл. 10. Мерапрыемствы па барацьбе з небяспечнымi хваробамi сеянцаўу гадавальнiку
Парода |
Пло-шча, га |
Хваро-ба |
Вiд мерапры-емстваў |
Назва прэпарата, канцэнтрацыя рабочага раствора, % |
Неабходна препарата, кг |
Спосаб i тэрмiн ап- рацоўкi | |
на 1 га |
на ўчастак |
Палiў. Палiў як агратэхнiчны прыём вырошчвання пасадачнага матэрыялу прадугледжваецца ў секцыях аднагадовых і двухгадовых сеянцаў. Саджанцы ў гадавальнiках лясной зоны палiваюцца рэдка. У гадавальнiках па меры неабходнасцi праводзяць палівы на працягу ўсяго вегетацыйнага перыяду: пасля пасеву, пасля з’яўлення масавых усходаў і ў пярыяды ўкаранення і фарміравання сеянцаў. Да з'яўлення масавых усходаў глыбіня прамочвання глебы пры паліве павінна быць не меней 10 см.,а пры наступных палівах – не меней 20 см.
Неабходна ўстанавiць колькасць палiваў для кожнай вырошчваемай пароды, палiўныя нормы i разлiчыць арасiцельную норму.
Колькасць палiваў i iх вiды залежаць ад патрабавальнасцi ўсходаў i сеянцаў дадзенай пароды да вiльготнасцi глебы i ад асаблiвасцей клiматычных умоў размяшчэння гадавальнiка. Палiўныя нормы ў асноўным залежаць ад вiльготнасцi i механiчнага складу глебы, а таксама ад фiзiялагiчнай фазы развiццця сеянцаў.
Пры разлiках норм палiва выкарыстоўваецца формула Е.В.Кручкова:
M=100HA(R-r),
дзе Н – глыбiня прамочвання глебы, м; А - шчыльнасць глебы, т/м3; R - палявая вiльгацеёмістасць глебы,%; r - зыходная вiльготнасць глебы да палiва, %.
Колькасць палiваў, iх размеркаванне па вiдах, а таксама палiўныя нормы для вырошчвання парод прыведзены ў дадат. 12, 13. На падставе гэтых даных неабходна разлiчыць арасiцельныя нормы i фактычны расход вады для палiва ўчастка, занятага сеянцамi кожнай пароды (табл. 11).
Табл. 11. Разлiк арасiцельных норм i фактычнага
расходу вады для палiва
Па- ро- да |
Пло-шча, га |
Глыбiня прамочвання глебы, см |
Арасiце-льная норма, м3/га |
Расход вады на ўчастак, м3 | |||||
10 |
20 |
10 |
20 |
10 |
20 | ||||
Колькасць палiваў |
Палiўная норма, м3/га |
Неабходна вады, м3/га |