-
Дзеяслоў
– самастоўная часціна мовы якая
абазначае дзеянне, стан, прымету як
працэсы бегчы, касіць, спаць. Адрозніваюць
спрагальныя формы (асоба, час, лад,
лік, род) будую, будуеш, будуе, будуем,
будуеце, будуюць і неспрагальныя
формы- інфінітыў, дзеепрыметнік,
дзеепрыслоўе пабудаваць, пабудаваны,
пабудаваўшы.Інфінітыў, дзеепрыслоўе
– нязменныя фомы, дзеепрыметнік
змяняецца як прыметнік мае склон,
лік, род пабудаваны, пабудаваная,
пабудаванае, пабудаваныя. Спрагальная
форма выконвае у сказе ролю выказніка,
інфінітыў любым членам сказа,
дзеепрыметнік выступае ў ролі
азначэння, дзеепрыслоўе – акалічнасці.
Інфінітыў – нязменная неспрагальная
форма дзеяслова якая называе дзеянне
або стан але не выражае значэнняў
часу, ладу, ліку, асобы. Інфінітыў мае
катэгорыі трывання
ісці-прыйсці, стану будаваць-будавацца,
м.б.пераходным
ці
непераходным
будаваць дом, бегчы па дарозе,
незваротным
ці зваротным вітаць-вітацца,
радаваць-радавацца. У складзе інфінітыва
выдзяляюцца суфіксы ць, ці, чы. Бегаць,
везці, бегчы. Інфінітыў можа выконваць
ролю як галоўных так і даданых членаў
сказа дзейніка, выказніка, дапаўнення,
азначэння, акалічнасці. Асновы
дзеяслова – гэта частка інфінітыва
без формаутваральнага суфікса
даганяць, меркаваць, бегчы, плесці.
Ад асновы інфінітыва утвараюцца формы
дзеясловаў абвеснпга ладу прошлага
часу прачытаць, прачытаў, прачытала,
прачыталі, формы ўмоўнага ладу прачытаў
б, прачытала бы, дзеепрыметнікі
прошлага часу прачытаўшы, прачытаны,
дзеепрыслоўі закончанага трывання
прачытаўшы. Аснова інфінітыва большасці
дзеясловаў супадае з асновай пршлага
часу – часткай дзеяслова без
формаўтваральнага суфікса л(ў) і
канчатка гаварыць-гаварыў. Аснова
цяперашняга (будучага простага) часу
– гэта частка дзеяслова цяперашняга
ці будучага простага часу без канчатка
вядуць, нясуць, прывядуць, прынясуць.
Ад асновы цяперашняга (будучага
простага) часу утвараюцца асабовыя
формы цяперашняга (будучага простага)
часу абвеснага ладу носяць-нашу,
дзеепрыметнікі цяперашняга часу
квітнеюць-квітнейучы, дзеепрыслоўі
незакончанага трывання носячы.
|
-
Пераходныя
дзеясловы наз.дзеянне, накіраванае
на аб’ект які выражаны формай В.скл.
без прыназоўніка абгарадзіць сад,
вастрыць нож. Непераходныя дзеясловы
наз.дзеянне не накіраванае на аб’ект
адпачываць, плысці. Гэтыя дзеясловы
абазначаюць фізічны і псіхічны стан
спаць, хварэць, рух ісці, бегчы,
становішча ў прасторы ляжаць, стаяць,
праяўленне прыметы чырванець, занятак
падарожнічаць. Паміж пераходнымі і
непераходнымі дзеясловамі існуе
сувязь. Пры далучэнні постфікса ся
(ца, цца) пераходныя дзеясловы становяцца
непераходнымі апраўдаць-апраўдацца.
Катэгорыя
стану: незалежнага
стану адносяцца дзеясловы якія
абазначаюць дзеянне накіраванае на
аб’ект вымыць посуд, збіраць грыбы;
залежнага стану абазначаюць дзеянне
утворанае граматычным аб’ектам і
накіраванае на граматычны суб’ект
верш чытаецца вучнем, верш прачытаны
вучнем. Катэгорыя
трывання:
закончанага трывання выражаюць
значэнне абмежавання дзеяння (дзеянне
якое дасягнула свайго выніку напісаць,
пабудаваць; дзеянне якое здзейсніла
пераход у пэўны стан вырасці, высахнуць;
дзеянне якое паказвае на абмежаванне
ў часе фіксуючы яго пачатак закрычаць,
паехаць); незакончанага трывання не
маюць значэння абмежавання дзеяння,
яны выражаюць працяглае дзеянне якое
паўтараецца дасягнуць мяжы пісаць,
ехаць, чытаць.
|
-
Катэгорыя
ладу
выражае адносіны дзеяння да рэчаіснасці
і мае значэнне рэальнасці (абвеснага
ладу) і нерэальнасці – пабуджэнне
(загадны лад) і магчымасці (умоўны
лад) дзеяння. Абвесны лад абазначае
рэальные дзеянне якое працякае ў
цяп., прошлым ці буд.часе. Абвесны лад
цесна звязаны з катэгорыяй часу.
Загадны лад выражае пабуджэнне да
дзеяння. Умоўны лад абазначае дзеянне
магчымае пры якіх-небудзь умовах.
Катэгорыя
часу
дзеяслова выражае адносіны дзеяння
да моманту гутаркі яна ўяўляе сабой
супрацьпастаўленыя рады форм
цяперашняга, прошлага і будучага
часу. Катэгорыя часу звязана з
катэгорыяй трывання. Дзеясловы
незакончанага трывання маюць формы
цяперашняга, прошлага і будучага
складанага часу малюю, маляваў, буду
маляваць; дзеясловы закончанага
трывання маюць формы прошлага і
будучага простага часу намаляваў,
намалюю. Цяперашні час абазначае
дзеянне якое адбываецц ў момант
гутаркі іду, ідзём. Прошлы час абазначае
дзеянне якое адбывалося да моманту
гутаркі жыў. Будучы час абазначае
дзеянне якое будзе адбывацца пасля
моманту гутаркі прывязу. Катэгорыя
асобы выражае
адносіны дзеяння і яго утваральніка
да удзелу у камунікатыўным акце. 1
асоба паказвае што утваральнікам
дзеяння з’яўляецца той хто гаворыць
я чытаю, пішу. 2 асоба паказвае што
утваральнік дзеяння субяседнік ты
чытаеш, пішаш. 3 асоба паказвае што
утваральнік дзеяння ў размове не
удзельнічае а таму ім можа быць як
асоба так і прадмет хлопчык піша, ён
малюе, вецер вее. Безасабовыя дзеясловы
абазначаюць дзеянне якое адбываецца
без утваральніка. Спражэнне – гэта
змяненне дзеяслова па асобах ліках
у цяперашнім і будучым простым часе
абвеснага ладу. 1 спр. Адз.лік 1асоба
у(ю) нясу, 2 асоба еш(эш, аш) нясеш, 3
асоба е (э, а) нясе; мн.лік 1 асоба ём(ем,
ом, ам) нясём, 2 асоба яце(еце, аце)
несяце, 3 асоба уць(юць) нясуць. 2 спр.
Адз.лік 1 асоба у(ю) гляджу, 2 асоба
іш(ыш) глядзіш, 3 асоба іць(ыць) глядзіць;
мн.лік 1 асоба ім(ым) глядзім, 2 асоба
іце(ыце) гледзіце, 3 асоба яць(аць)
глядзяць.
|
-
Прыслоўе
– самастойная нязменная часціна мовы
якая абазначае прымету дзеяння ці
стану, прымету якасці або прадмета.
Паводле структуры прыслоўі падзяляюцца
на вытворныя (якія утварыліся ад іншых
самастоных часцін мовы і сэнсава
суадносяцца з імі прыгожа, высока) і
невытворныя (якія страцілі суадноснасць
з іншымі часцінамі мовы і не захавалі
яе у сваёй словаутваральнай структуры
дзе, куды, калі). Паводле характару
выражэння лексічнага значэння прыслоўі
падзяляюцца на знаменальныя (лексічнае
значэнне хар-ца канкрэтнасцю звонка,
моцна) і займеннікавыя (неканкрэтна
іх дакладны сэнс выяўляецца толькі
ў кантэксте там, заўсёды, чаму, як).
Разрады: азначальныя
(хар-ць якасць дзеяння, спосаб яго
ажыццяўлення, выяўленне прыметы.
Сярод іх выдзяляюць некалькі семантычных
груп якасныя (ад якасных прыметнікаў,
абазначаюць якасць дзеяння стану ці
прадмета і адказваюць на пытанне як?
Звонка, проста); колькасныя (колькі?
Як многа? Да якой ступені? І абазначаюць
колькасць багата, дапаўна); спосабу
дзеяння (хар-ць дзеянне указваюць на
характар ці спосаб яго утварэння,
пытанне як?, якім чынам?, якім спосабам?
Бягом, раптам, цішком); параўнання
(дзеянне даецца шляхам параўнання ці
прападабнення па-людскі, па-суседску);
сумеснасці (дзеянне спалучаюць з
указаннем на сумеснасць удваіх, утрох,
гуртам), акалічнасныя
(паказваюць
на розныя акалічнсці пры якіх адбываецца
дзеянне. Да іх адносяцца прыслоўі
месца (дзе адбываеецца дзеянне дзе?,
куды? Блізка, высока, дахаты); часу
(указваюць на час, калі адбываецца
дзеянне калі?, з якога часу?, да якога
часу? Цяпер, учора, заўтра); прычыны
(чаму?, з якой мэтай? Завошта, згарача);
мэты(для чаго? З якой мэтай? Знарок,
назло). Прыслоўі утварыліся ад усіх
самастойных часцін мовы: назоўніка,
прыметніка, займенніка, радзей ад
лічэбніка, дзеяслова.
|