Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

шпоры

.doc
Скачиваний:
68
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
149.5 Кб
Скачать
  1. Беларуская нацыянальная мова – сродак зносін бел. Нацыі. Нац. Мова – гэта адметная рыса любой нацыі. Без нац.мовы нацыя існаваць не можа. Беларуская нац. Мова – гэта мова бел.народа, найкаштоўнейшы скарб ягою Нац. Мова бел.народа складаецца з літаратурнай і дыялектнай мовы.

Літаратурная мова – гэта ўнармаванная, апрацаванаямайстрамі слова і дзеячамі культуры мова, абавязковая для усіх членаў грамадства ў афіцыйных зносінах. Літ. Мова – вышэйшая форма нац.мовы. На літ.мове ствараецца мастацкая літаратура, друкуюцца газеты, часопісы, вяшчаюць радыё і г.д. З паняццем літ.мова цесна звязана паняцце мова мастацкай літаратуры. Сучасная бел. Літ.мова існуе ў дзвюх фрмах вуснай і пісьмовай. Вусная разнавіднасць ужываецца ў непасрэдных зносінах паміж дюдзьмі. Гэта таксама мова радыё, тэлебачання, дакладаў. Пісьмовая разнавіднасць выкарыстоўваецца ў пераядычным друку, мастацкай літаратуры, навуковых працах. Літаратурная мова выконвае камунікатыўную функцыю ў розных сферах жыцця бел.народа. Асаблівасць літ.мовы – гэта ўнармаваннасць , выпрацаваная грамадствам, прынятыя, замацаваныя ў моўнай практыцы правілы вымаўлення і напісання слоў. Гэтыя правіла пісьмова замацаваны ў нарматыўных слоўніках, даведніках, граматыках.

Дыялектная мова – гэта мова народа, якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак. Гаворка – гэта мова пэўнай мясцовасці. У дыялектнай мове адсутнічаюць строга выпрацаваныя нормы. Гэта гутарковая, беспісьмовая мова, якая ужываецца ў сельскай мясцовасці. На тэрыторыі РБ выдзял. 2 дыялекты – паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні.

  1. Вучоныя налічваюць на зямлі каля 5000моў. У мовазнаўстве існуе шэраг іх класіфікацый арэальная, генеалагічная, тыпалагічная і функцыянальная. Арэальная заключаецца ў вувычэнні моўнай карты свету, моўнай хар-кі розных краін. Функыянальная ўлічвае сувязь мовы з народам, якому яна належыць, функцыі, якія мова выконвае ў грамадстве. Тыпалагічная выяўляе асноўныя тыпы граматычнага ладу моў. Найбольш распрацаваная генеалагічная яна ахоплівае амаль усе мовы свету. Галоўны прынцып – роднасці. Бел. мова ўваходзіцьу адну самых вялікіх сем’яў – індаеўрапейскую. Менавіта таму бел.мова мае шмат агульнага з іншымі славянскімі мовамі. Утварыліся тры группы славянскіх плямён усходнія, заходнія, паўднёвыя славяне. У 7-9ст. пачынаюць фарміравацца іовы славянскіх народнасцей. Усходнеславянскія племянныя саюзы перараслі ў княствы і склалася агульнаўсходнеславянская мова. У 10ст. усходнія славяне прынялі хрысціянсітва, з якім прыйшла пісьменнасць. З’явіліся пісьмовыя помнікі на ўсходнеславянскай мове. У складзе ВКл сфарміравалася народнасць і ўласнабел. Літмова, якую наз. Старажытнай мовай. Старабел.мова складвалася на аснове спадчыны ўсходнеславянскай мове і жывых гаворках плямёнаў дрыгавічы, крывічы, радзімічы. Яна стала дзяржаўнай мовай ВКЛ. У гэты перыяд старабел. Мова дасягнула найвышэйшага развіцця. Яна была асноўным сродкам зносін у насельніцтва, ею карысталіся людзі розных сацыяльных слаёў. Ствараліся мастацкія і гістарычныя аповесці. На старабел. Мове з’явіліся першыя друкаваныя кнігі Ф.Скарына, С.Будны, В.Цяпінскі. у канцы 18ст. у выніку 3-га падзелу РП Беларусь была далучана да Расійскай імперыі. З гэтага часу афіцыйнай мовай на Беларусі стала руская. На народна-гутарковай мове развівался фальклор. Новая бел. Літ.-пісьм. Мова ўзнікла першапачаткова як мовав мастацкай літаратуры. На пачатку 20ст. была знята забарона друкаваць на бел.мове, ўзніклі бел. Выдавецтва, бел. Народныя выдавецтва. На бел.мове сталі друкавацца мастацкія, публіцыстычныя, навукова-папулярныя, дапаможнікі, падручнікі.

  1. Фанетыка – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца спосабы ўтварэння гукаў мовы, іх акустычныя ўласцівасці, пазіцыйныя і камбінаторныя змены, спалучальнасць, а таксама склад, складападзел, націск, інтанацыя. Фанетыка цесна звязана з іншымі разделамі мовазнаўства з арфаэпіяй, лексікалогіяй, марфалогіяй. Фанетычныя веды неабходныя ў методыцы выкладання мовы, пры навучанні чытанню і пісьму. Не ведаючы фанетыкі нельга засвоіць правілы вымаўленя і правапісання.

Гукі якія вымаўляюцца толькі пры ўдзеле голасу наз. Галоснымі. У бел.мове іх 6: а, о, э, у, і, ы. Класіфікацыя: паводле ўдзелу ў вымаўленні губ галосныя наз. Лабіялізаваныя о, у; або нелабіялізаваныя а, э, і,ы. Паводле ступені пад’ёму языка вылучаюцца галосныя верхняга пад’ёму – і, ы, у, ніжняга пад’ёму – а, сярэдняга пад’ёму – о, э. Паводле перамяшчэння языка па гарызанталі галосныя падзяляюцца на галосныя пярэдняга рада – і,э, сярэдняга рада – ы, а, задняга рада – у, о.

Чаргаванне т- гэта змена гукаў адной марфемы ў розных формах слова або ў аднакарэнных словах: рэкі-рака, воды-вада. Адрозніваюць чаргаванні пазіцыйныя або фанетычныя, і чаргаванні гістарычныя або традыцыйныя. Пазіцыйныя чаргаванні адбываюцца ў залежнасці ад месца гука ў слове і адлюстроўваюць фанетычныя нормы сучаснай мовы. (аканне, яканне). Росы-раса, сосны-сасна. Гістарычныя чаргаванні – гэта вынік змен ў фанетычнай сістэме мовы ў мінулыя часы.

Э-о-а грэбці-гроб-граблі; О-ы (ро, ло-ры, лы) бровы-брыво.

Галосныя о, а, э якія чаргуюцца з нулём гука наз. Беглымі галоснымі сон-сну, бяру-браць.

  1. У белю літ. Мове 39 зычных гукаў: б, б’, в, в’, г, г’- шчылінныя, г, г’-выбухныя, д, ж, з, з’, й, к, к’, л,л’, м, м’, н, н’, п, п’, р, с, с’, т, ў, ф, ф’, х, х’, ц, ц’, ч, ш. Класіфікацыя: паводле удзелу голаса і шуму: санорные (пераважае голас в, в’, ў, й, л, л’, м, м’, н, н’, р) і шумныя падзяляюцца на звонкія (вымаўляюцца з перавагай шуму над голасам) і глухія (утвараюцца толькуі пры удзеле шуму). Звонкія і глухія утвараюць пары: б-п, б’-п’, г-х, г’-х’, г-к, г’-к’, д-т, дж-ч, дз’-ц’, дз-ц, ж-ш, з-с, з’-с’, ф, ф’ – не маюць пары. Паводле цвёрдасці і мяккасці, гукі ж, ш, ч, дж, р,ц не маюць адпаведных мяккіх і называюцца мзацвярдзелымі. Паводле спосабу ўтварэння зычныя падзяляюцца на змычныя (выбухныя), шчылінныя (фрыкатыўныя), змычна-шчылінныя (афрыкаты), змычна-праходныя і дрыжачы. Змычныя гукі утвараюцца ў выніку імгненнага, падобнага да выбуху размыкання пад уздзеяннем струменю паветра моўных органоў – губ ці зубоў і языка б, б’, п, п’, д, т, к, к’, г, г’. Шчылінныя зычныя утвараюцца ў выніку трэння выдыханага паветра аб краі няпоўна збліжаных актыўных і пасіўных органаў артыкуляцыі в, в’, г, г’, ж, з, з’, й, с, с’, ў, ф, ф’, х, х’, ш. Змычна-шчылінныя дз, дз’, ц, ц’, ч утвараюцца ў выніку паступовага плаўнага размыкання першапачаткова збліжаных органаў артыкуляцыі. Змычна-праходныя л, л’, м, м’, н, н’ утвараюцца пры поўным змыканні моўных органаў ў адным месцы і пры няпоўным збліжэнні ў другім месцы. Дрыжачы гук р утвараецца ў выніку вібрацыі языка набліжанага да дзяснаў верхніх зубоў. Паводле месца ўтварэння і ўдзелу органаў вымаўлення зычныя гукі падзяляюцца на губныя і язычныя. Зычныя б , б’, п, п’, м, м’, ў наз. Губна-губнымі, в, в’, ф, ф’ – губна-зубнымі. Пярэднеязычныя д, дз, дз’, ж, з, з’, л, л’, н, н’, р, с, с’, т, ц, ц’, ч, ш. сярэднеязычнымі й і заднеязычнымі г, г’, к, к’, х, х’. Шыпячыя ж, ч, дж, ш; свісцячыя з, з’, с, с’, ц, ц’, дз’.

  1. Якасць зычных залежыць ад становішча іх ў слове, ад якасці і ўплыве суседніх гукаў. Найбольш выразна без дадатковых адценняў і змен зычныя вымаўляюцца ў пачатку слова перад галоснымі і ў сярэдзіне слова паміж галоснымі. Гэтая іх пазіцыя наз. Моцнай або незалежнай: голас-колас-волас. Парныя па глухасці-звонкасці зычныя выразна вымаўляюцца перад санорнымі сварка-зварка, права-брава. Парныя па цвёрдасці-мяккасці зычныя нязменна захоўваюць свае ўласцівасці ў канцы слова бал-бал’, рыс-рыс’. Санорныя зычныя заўседы знаходзяцца ў моцнай пазіцыі і вымаўляюцца выразна карма, банка, ельнік. Для парных звонкіх-глухіх слабай пазіцыяй з’яўляецца абсалютны канец слова грыб-грып, код-кот і становішча перад звонкімі-глухімі ў сярэдзіне слова касьба-каз’ба, казка-каска. Такім чынам у залежнасці ад пазіцыі ў слове цвёрдыя зычныя могуць прыпадабняцца да мяккіх, звонкія да глухіх або глухія да звонкіх, свісцячыя да шыпячых… Пазіцыйныя чаргаванні зычных адбываюцца пад уплывам суседніх зычных гукаў у сярэдзіне слова або залежыць ад становішча зычных у канцы слова. Да пазіцыйных чаргаванняў адносяцца:

чаргаванні звонкіх і глухіх у сярэдзіне слова у выніку асіміляцыі: б-п грыбы-грыпкі, г-х бягу-бехчы, з’,з-с падказаць-падкаска, д-т садок-у сатку, дз’-ц’ дзядзечка-дзяц’ка, ж-ш піражок-пірашка;

чаргаванні звонкіх і глухіх як вынік аглушэння звонкіх зычных на канцы слова: б-п кубы-куп, г-х дарога-дарох, з-с паравозы-паравос, д-т брады-брот, дз’-ц’ для моладзі-молац’, ж-ш пейзажы-пейзаш, дж-ч дажджы-дошч;

чаргаванні цвёрдых і мяккіх зычных як вынік асіміляцыі па мяккасці і змыкчэння зычных перад э, і пры змене формы слова і ўтварэнні новых слоў: з-з’ збор- збіраць, с-с’ радасны-радасць, т-ц’ чарот-у чароце, д-дз’ чарада –у чарадзе, н-н’ гоман-у гоман’е, л-л’ канал-на канал’е, м-м’ паром-на паром’е, п-п’ спаць-спіц’ь, в-в’ сава-сав’е, ф-ф’ эпіграф-у эпіграф’е;

чаргаванні заднеязычных г, к, х-г’, к’, х’ перад і у спрадвечна бел.словах: г-г’ падлога-падлог’і, к-к’ клетка-клетк’і, х-х’ арэх-арэх’і.

Гістарычныя чаргаванні зычных не абумоўлены фанетычнай пазіцыяй гука ў слове а з’яўляюцца вынікам змен якія адбыліся ў мінулым.

  1. Арфаэпія – раздзел мовазнаўства у якім вывучаюцца нормы літаратурнага вымаўлення. Змест арфаэпіі складаюць правілы вымаўлення асобных гукаў у пэўных фанетычных пазіцыях або іх спалучэнне з іншымі гукамі а таксама вымаўленне гукаў у тых ці іншых граматычных формах, у групах слоў або ў асобных словах. Вымаўленне гаплосных. Усе галосныя пад націскам вымаўляюцца выразна дым, тэма. Вымаўленне зычных. Усе зычныя гукі перад галоснымі і санорнымі зычнымі вымаўляюцца выразна ніва, ліст, лыжка. Звонкія зычныя на канцы а таксама ў сярэдзіне слова перад глухімі вымаўляюцца як глухія грып грыб.

Дт, тц – падоўжаны ц на вокладцы, у балотцы

Дт, тч – тпадоўжаны ч спадчына, адчуваць

Зск, жск, шск – ск кашказскі, белавежскі.

Дск, кск – падоўжаны цк суседскі, людскі

Чн – нязменна малочны, мучны.

  1. Графіка – гэта раздзел бел. мовазнаўства у якім вывучаюцца: сістэма суадносін паміж літарамі і гукамі, сукупнасць усіх сродкаў для абазначэння вуснай мовы на пісьмсе, напісанне літар і іншых графічных знакаў. Бел.графіка заснавана на 2 прыцыпах гукавым і складовым. Гукавы – літара як графічны знак ужываецца ў залежнасці ад суседніх літар служыць для абазначэння аднаго пэўнага гука. Складовы літара як графічны знак можа абазначаць два гукі. Пісьмо – гэта форма фіксацыі вуснай мовы што служыць для зносін паміж людзьмі на адлегласці і замацаванне часу. Віды: піктаграфія, ідэаграфічнае, складовае, фанаграфічнае. Гук – гэта найдрабнейшы акустыка-артыкуляцыйны элемент вуснай мовы, які вымаўляецца і ўспрымаецца на слых. Літара – гэта графічны знак у складзе алфавіта, якім на пісьме абазначаецца пэўны гук ці спалучэнне гукаў. У сучаснай бел.мове 45 гукаў, якія абазначаюцца на пісьме 32 літарамі: 10 галоснымі і 21 зычныя, для перадачы на пісьме 6 галосных гукаў а, э, о, і, у, ы. 21 зычныя літары служаць у бел.мове для перадачы на пісьме 39 гукаў.

  1. Арфаграфія – раздзел мовазнаўства які вывучае і распрацоўвае правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме. Задача: выпрацоўка і ўсталяванне сістэмы правіл напісання як цэлага слова, так і яго марфем для таго каб адлюстраваць гукавы склад вуснай мовы і адначасова захаваць нязменнасць некаторых марфем слова і выразнасць яго граматычных форм. Сістема арфаграфічных правіл сучюбел.мовы ўключае: правапіс галосных, мяккага знака і апострафа, абрэвіятур, нек-рых марфем, вялікай літары, разам праз злучок і асобна, пераносу. Асноўнымі панняцямі арфаграфіі з’яўляецца арфаграма, арфаграфічны прынцып, арфаграфічнае правіла. Арфаграма – гэта правільнае напісанне якое патрэбна выбраць з двух ці больш магчымых розных напісанняў. Арфаграфічны прынцып – гэта пэўная заканамернасць якая звязана з нац. Спецыфікай мовы і на аснове якой грунтуецца і аб’ядноўваюцца ў группы канкрэтныя правілы напісання. Арфаграфічнае правіла – гэта палажэнне якое ў адпаведнасці з канкрэтным прынцапам прапануе нарматыўнае напісанне слоў і іх форм. Арфаграфія звязана з марфалогіяй, лексікалогіяй. Прынцыпы бел.арфаграфіі: фанетычны калі напісанне літар супадае з вымаўленнем. Марфалагічны – пры якім незалежна ад вымаўлення нязменна захоўваецца графічнае адзінства марфем воз-вазок-вываз-возчык. Традыцыйны – пры якім захоўваецца напісанне замацаванае традыцыяй і гэтае напісанне не адпавядае сучаснаму гукавому і марфемнаму складу слова. Дыферэнцыйны выкарыстоўваецца для адрознення слоў і іх форм якія супадаюць у вымаўленні.

  1. Лексіка – гэта сукупнасць усіх слоў пэўнай мовы, яе слоўнікавы склад. Раздзел мовазнаўства які вывучае слоўнікавы лексічны склад мовы наз.лексікалогіяй. Лексікалогія цесна звязана з іншымі разделамі мовазнаўства якія вывучаюўь слова семасіялогія этымалогіяй стылістыкай лексікаграфіяй фразеалогіяй. Семасіялогія вывучае лексічнае значэнне. Этымалогія высвятляе паходжанне і гісторыю асобных слоў. Стылістыка вывучае спосабы выкарыстання моўных сродкаў у залежнасці ад мэты і характару выказвання паведамлення а таксама даследуе сістэму стыляў літ.мовы. Лексікаграфія – раздзел мовазнаўства у якім распрацоўваюцца тэаратычныя асновы і практычныя прыёмы складання слоўнікаў. Фразеалогія вывучае ўстойлівыя выразы іх паходжанне значэнне класіфікацыю. Слова – гэта фанетычна і граматычна аформленая адзінка мовы якая мае пэўны сэнс і аднолькава разумеецца калектывам людзей аб’яднаных як адзін этнас. Словы выконваюць намінатыўную функцыю. Яны называюць прадметы з’явы дзеянні прыметы або выражаюць розныя адносіны паміж імі. Самастойныя словы назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, займеннікі, дзеясловы, прыслоўі. Службовыя прыназоўнік, злучнікі, часціцы. Адназначнымі лічацца тыя словы якія маюць толькі адно лексічнае значэнне бусел, вярба, клён. Словы якія маюць па некалькі лексічных значэнняў лічацца мнагазначнымі, гэта з’ява наз.мнагазначнасцю. вішня, груша, буфет, дошка. Амонімы – поўнае гукавое супадзенне розных паводле значэнняў наз.аманіміяй, а самі словы – амонімамі: вузел, лава. Лексічныя амонімы, марфалагічныя амонімы, фанетычныя амонімы. Сінонімы – словы пэўнай часціны мовы якія абазначаюць тое самае паняцце, маюць аднолькавыя ці падобныя значэнні, але адрозніваюцца гучаннем. Вясёлка-радуга, марозны-халодны. Некалькі сінонімаў утвараюць сінанімічны рад сіні-блакітны, васільковы.

  1. Лексіка бел.мовы паводле паходжання: спрадвечна беларуская і запазычаная лексіка, агульнаславянская, усходнеславянская, уласнабеларуская, запазычаныя словы, лексічныя запазычанні са славянскіх моў, лексічныя запазычанні з неславянскіх моў. Да актыўнай лексікі адносяцца ўсе сучасныя прывычныя і ўжывальныя словы якія не маюць ні адцення ўстарэласці ні адцення навізны. Вада, дом, бераг. Актыўнай лексікай з’яўляюцца і тэрміналагічныя словы розных галін навукі тэхнікі і культуры якія часта выкарыстоўваюцца ўсімі носьбітамі мовы алфавіт, квадрат, эпідэмія. Да пасіўнай лексікі адносяцца рэдкпўжывальныя зразумелыя усарэлыя словы вярста, павет, воласць.

  1. Стыль – гэта такая разнавіднасць мовы што служыць сродкам зносін паміж людзьмі ў той ці іншай сферы іх дзейнасці характарызуецца пэўным адборам і арганізаўыяй моўных сродкаў, а таксама ўжываннем іх у адпаведнасці са зместам задачамі і сітуацыяй маўлення. Навуковы стыль, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, гутарковы. Нейтральная лексіка – словы бел.мовы якія выконваюць толькі намінатыўную функцыю не маюць стылістычнай афарбоўкі і выкарыстоўваюцца ва усіх стылях літ.мовы. кніжная лексіка – гэта словы што ужываюцца у навуковай і вучабнай літаратуры, дакументах. Гутарковая лексіка – гэта словы якія ужываюцца ў штодзеннай неафіцыўных бытавых зносінах людзей.

  1. Лексікаграфія – раздзел мовазнаўства у якім вывучаецца тэорыя і практыка складання слоўнікаў. Задачамі з’яўляюцца вызначэнне тыпаў слоўнікаў і будовы слоўнікавых артыкулаў, значэнне слова. Слоўнік – гэта кніга у якой фіксуюцца словы пададзеныя у алфавітным парадку, да слоў даюцц тлумачэнні або пераклад. Энцыклапедычныя слоўнікі – гэта даведнікі у якіх у сціслай форме пададзены асноўныя навуковыя звесткі. Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы мовы іх значэнне паходжанне даюць іх хар-ку. тлумачальныя – адлюстроўваецца лексіка мовы канкрэтнага гістарычнага перыяду; дыялектныя слоўнікі - адлюстроўваецца лексіка адной гаворкі або групы гаворак; гістарычныя слоўнікі - адлюстроўваецца лексіка мінулых эпох; тэрміналагічных слоўніках – тлумачацца тэрміны; фразеалагічныя слоўнікі – гэта тып слоўнікаў у якім спецюі галоўным аб’ектам апісання з’яўляюцца ўстойлівыя словазлучэннію; марфемных слоўніках вызначаецца марфемная будова слова.

  1. У бел.мове ужыв.устойлівыя спалучэнні слоў з непадзельным цэласным значэннем. Белая варона, вадой не разальеш. Гэтыя спалучэнні слоў у мове выкарыстоўваюцца як гатовыя моўныя адзінкі. Іх наз.фразеалагізмамі. раздзел мовазнаўства які вывучае значэнне фразеалагізмаў іх структуру, адносіны да слова і словазлучэння іх паходжанне і ужыванне у мове наз.фразеалогіяй. Фразеалагізм як моўная адзінка мае свае прыметы: узнаўляльнасць калі мы не свараем ў працэссе маўлення, а ўзнаўляем ў памяці; устойлівасць; шматкампанентнасць, сэнсавыя і сінтаксічная непадзельнасць. Класіфікацыя: Фразеалагізмы зрашчэнні, адзінства, злучэнні; дзеяслоўныя, назоўнікавыя, прыметнікавыя, прыслоўныя, займеннікавыя, выклічнікавыя.

  1. Марфеміка – раздзел мовазнаўства у якім вывучаюцца марфемы іх тыпы прынцыпы выдзялення. Словы мовы падзяляюцца на нязменныя і зменныя. У зменных вылучаюцца дзве часткі аснова і канчатак, у нязменных канчатка няма. Канчатак – зменная службовая марфема якая утварае граматычныя формы слова і служыць для сувязі яго з іншымі словамі ў сказе зямля, зямлі, зямлі, зямлю, зямлёй, на зямлі – канчаткі утвараюць склонавыя формы назоўніка. Аснова – частка формы слова без канчатка формаутваральных суфіксаў інфінітыва ць, ці, чы і постфікса це, якая выражае лексічнае значэнне слова дрэва, зялены. Асновы бываюць простыя і складаныя. Простыя асновы маюць адну каранёвую марфему, а складаныя дзве і больш азёрны, поле, часопісны. Простыя асновы падзяляюцца на невытворныя і вытворныя. Невытворная – гэта аснова якая складаецца толькі з адной марфемы трава, чорны. Вытворная – аснова якая складаецца з некалькіх марфем травяністы. Аснова ад якой утворана слова наз.утваральнай. Формы нек-рых слоў могуць утварацца ад розных асноў і наз.суплетыўнымі. Ад суплетыўных асноў утвараюцца формы ступеняў параўнання нек-рых якасных прыметнікаў і прыслоўяў добры-лепшы, дрэнны-горшы. У марфемнай будове слова могуць адбывацца розныя змены апрошчанне і перараскладанне. Корань – гэта абавязковая марфема якая вырыжае агульнае лексічнае значэнне роднасных слоў балота, балотны, балотца. Карані бываюць свабодныя і звязаныя свабодныя – гэта такія карані якія супадаюць з асновай хоць бы у адной форіе слова. Снег-снегавы снежны. Афіксы – гэта службовая марфема якія з’яўляюцца неабавязковымі для кожнага слова і выражаюць дадатковае значэнне словаўтваральнае або формаўтваральнае чытаць-перачытаць. Прыстаўка – афікс які знаходзіцца ў складзе простай асновы перад коранем выехаць, праўнук. Суфікс – афікс які знаходзіцца ў складзе простай асновы пасля кораня палявы, пчаляр. Постфікс – афікс які знаходзіцца у слове пасля канчатка ся (ца, цца), це, сьці (сь), небудзь. Інтэрфекс – афікс які ужываецца паміж простымі асновамі ў складаннай ільновалакно.

  1. Для вытворных слоў з адной утваральнай асновай характэрны марфемны спосаб утварэння пры якім словаўтваральным сродкам з’являецца афікс. Суфіксальны спосаб – гэта утварэнне слоў далучэнне да ўтваральнай асновы суфікса або суфікса і канчатка ціхі-ціха, помніць-помнік. Прыставачны спосаб – утварэнне слоў далучэннем прыстаўкі да ўтваральнага слова унук-праўнук, высокі-невысокі. Постфіксальный спосаб – утварэнне слоў далучэннем постфікса да ўтваральнага слова насіць-насіцца. Прыставачна-суфіксальны спосаб – утварэнне слоў адначасовым далучэннем прыстаўкі і суфікса гара-узгорак. Прыставачна-постфіксальный спосаб – утварэнне слоў адначасова далучэннем да ўтваральнага слова прыстаўкі і постфікса ляжаць-наляжацца. Лексіка-семантычны спосаб – расшчапленне значэнняй мнагазначнага слова якое вядзе да ўзнікнення амонімаў гасцінец падарунак- гасцінец дарога. Складанне – спосаб утварэння слоў пры якім апошні кампанент з’яўляецца цэлым словам, а пярэдні аснова ці цэлае слова беларужовы, ільнозавод. Складана-суфіксальны спосаб – гэта змешаны спосаб пры якім складанне спалучаецца з суфіксаціяй збожжаўборачны. Зрашчэнне – гэта спосаб словаўтварэння пры якім кампаненты словазлучэння аб’ядноўваюцца ў адно слова і пішуцца разам вечназялёны. Абрэвіяцыя – спосаб утварэння складанаскарочаных слоў або частак абрэвіятур шляхам аб’яднання усечаных частак і цэлага слова ВНУ, БелАЗ.

  1. Назоўнік – самастойная часціна мовы якая аб’ядноўвае словы са значэннем прадметнасці і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону. У сказе – дзейнік. Агульныя назоўнікі абазначаюць цэлыя класы аднародных прадметаў, жывых істот, з’яў, паняццяў хата, свята. Уласныя назоўнікі – гэта індывідуальныя назвы асобных прадметаў, з’яў, асоб, істот Таццяна. Канкрэтныя абазначаюць прадметы з’явы рэчаіснасці дом, дрэва, чалавек. Абстрактныя назоўнікі абазначаюць адцягненыя паняцці, пачуцці, уласцівасці, якасці, дзеянні, стан слава, каханне гонар, чытанне. Адушаўлённыя і неадушаўлённыя. Сярод адушаўлённых выдзяляюць асабовыя рабочы, сястра, натаўнік; неасабовыя вавёрка, ліса, горад, лес. Рэчыўныя назоўнікі наз.рэчывы аднароднага саставу мука, цукар, соль, хлеб. Зборныя назоўнікі абазначаюць сукупнасць асоб жывых істот як адно цэлае студэнцтва, лісце, калоссе, машкара. Адідзінкавыя абазначаюць адзінкавыя прадметы (адз.і мн.лік) ільдзіна-ільдзіны. Род м.род а(я), у (ю); ж.род а(я), н.рода а(я), о(ё), е. Лік, склон.

  1. Змяненне назоўнікаў па склонах у адз.ліку і мн.ліку наз.скланеннем. Да першага скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткам а(я) у форме Н.скл. адз.ліку кніга, дарога, зямля. Да другога скланення адносяцца назхоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам у форме Н.скл. адз.ліку гай, боль, край; назоўнікі ніякага роду з канчаткамі о(ё) вядро, жыццё, дрэва. Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам у форме Н.скл. адз.ліку соль, гусь, печ. Рознаскланяльныя назоўнікі якія маюць ва ўскосных склонах канчаткі уласцівыя розным тыпам скланення імя, стрэмя, кураня, дзіця; нескланяльныя назоўнікі якія ва усіх склонах маюць адну і тую ж форму фае, журы, метро, купэ. Склонавыя канчаткі назоўнікаў у кожным тыпе скланення залежаць ад характару асновы. Аснова слова вызначаецца па апошнім зычным гуку пачатковай формы назоўніка. Яна можа заканчвацца на цвёрды зычны сцяна, брат; на зацвярдзелы двор, бор, баец; на мяккі зычны клей, конь; на заднеязычны дарога, пірог, юнак, шлях.

  1. Прыметнік – самастойная часціна мовы якая абазначае прымету прадмета і выражае гэтае значэнне у катэгорыях роду, ліку і склоне. У сказе прыметнікі выконваюць функцыю азначэння, дапасуючыся да назоўніка або субстантынаваных часцін мовы. Разрады: якасныя прыметнікі абазначаюць прыметы прадметаў што могуць праяўляцца у рознай ступені кароткі-карацейшы-найкарацейшы. Якасныя прыметнікі маюць ступень параўнання. Якасныя прыметнікі м.б. невытворнымі і вытворнымі словамі. Прыметы па колеру, па фізычных уласцівасцях, прасторавыя і часавыя прметы, знешнія прыметы людзей, якасці іх характару. Ступені параўнання якасных прыметнікаў: вышэйшая (ейш, эйш, к, ок-простыя, больш, болей, менш, меней-складаныя) і найвышэйшая (прстаўка най-простыя, самы, найбольш – складаныя). Адносныя прыметнікі абазначаюць прыметы прадметаў праз іх адносіны да прадмета або іншай прыметы да матэрыялу або рэчывы сярэбраны паднос, драўляная падлога. Не утвараюць ступеней параўнання. Адносныя прыметнікі – гэта вытворныя словы: ад назоўнікаў касмічны, хваёвы; ад дзеясловаў лячэбны, навучальны; ад прыслоўяў сённяшні, тутэйшы. Прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыметы прадметаў праз іх прыналежнасць пэўнай асобе ці жывой істоте рыбакова хата, буслова гняздо. Прыметнікі ў поўнай форме маюць канчаткі ў Н.скл.адз.ліку ы, і, муж.род светлы, летні; ая, яя жан.род светлая, летняя; ое, ае(яе) ніякі род светлае, летняе; у Нюскл.мн.ліку ыя, ія дарагія, светлыя. Кароткія формы прыметнікаў у суч.бел.мове ўжыв.рэдка. Яны не скланяюцца, але змяняюцца па ліках, а ў адз.ліку па родах, у Н.скл. адз.ліку ім уласцівы нулявы канчатак у муж.родзе люб, дораг, жан.родзе а чутна, люба, ніякім родзе о(а) чутно, дорага, у Н.скл.мн.ліку ы(і) чутны, любы.

  1. Лічэбнік самастойная часціна мовы якая абазначае лікі, колькасць, скупнасць аднародных прадметаў ці парадак іх пры лічэнні восем-восем дубоў-восьмы дзень. У сказе лічэбнікі выконваюць ролю дзейніка На лавачцы пад клёнамсядзелі тры жанчыны. Разрады: паводле структурыпростыя (адзін корань – два, сорак), складаныя( з двух і болей каранёў – пяцьдзесят) і састаўныя ( з двух або больш слоў – семдзесят восем); паводле значэння падзяляюць на колькасныя (абазначаюць лікі або колькасць аднародных прадметаў – пяць вучняў, два метра; падзяляюцца на пэўнаколькасныя – указваюць на пэўную колькасць аднародных прадметаў адны нажніцы, адны сані: на зборныя – абазначаюць пэўную колькасць прадметаў ці асоб як сукупнасць як адно цэлае пяцёра, васьмёра; на дробавыя – абазначаюць дробавыя велічыні восем трынаццатых) і парадкавыя (абазначаюць парадак прадметаў пры лічэнні пяты паверх, шосты год). Скланенне колькасных лічэбнікаў: лічэбнікі адзін, адна, адно, адны скланяюцца з асновай на цвёрды зычны адна-адной-адной-адну-адной-адной; лічэбнікі дава, абодва, дзве, абедзве ва усіх склонавых формах захоўваюць родавыя адрозненні і маюць аснову на цвёрды зычны два-двух-двум-два-двума-удвух; лічэбнікі ад пяці да дваццаціі трыццаць скланяюцца як назоўнікі трэцяга скланення пяць-пяці-пяці-пяць-пяццю-у пяці; лічэбнікі дзевяноста ва усіх склонах мае аднолькавую форму, лічэбнікі сорак, сто змяняюць форму ва усіх склонах; пры скланенні складаных лічэбнікаў ад пяцідзесяці да васьмідзесяці і ад двухсот да дзевяцісот змяняюцца абедзве часткі (сто – сот, стам, стамі, стах)4 пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова трыста шэсцьдзесят чатыры – трохсот шасцідзесяці чатырох – тромстам шасцідзесяці чатыром – Н.скл – трымастамі шасцюдзесяццю чатырма – аб трохстах шасцідзесяці чатырох; лічэбнікі паўтара, паўтары ва усіх склонах маюць аднолькавую форму.

  1. Займеннік – самастойная часціна мовы якая ўказвае на прадмет, асобу, прымету, колькасць, але не называе іх. Займеннік суадносіцца з іншымі часцінамі мовы, на аснове гэтага падзяляецца на тры групы займеннікі-назоўнікі, займеннікі-прыметнікі, зашменнікі-лічэбнікі. Разрады: асабовыя – уласна асабовыя я, ты, мы, вы і асабова-указальныя ён, яна, яно,яны; зваротны займеннік сябе указвае на адносіны асобы да самой сябе; прыналежныя займеннікі ўказваюць на прыналежнасць прадмета адной з трох асоб – асабова-прыналежныя мой, наш, зваротна-прыналежны свой; указальныя займеннікі ўказваюць на прадметы той, гэты іх якасці такі, гэтакі або колькасць столькі, гэтулькі; азначальныя займеннікі сам, самы, увесь, усякі, кожны, іншы ўказваюць на абагульненую якасць або уласцівасць прадметаў; пытальныя займеннікі ўжываюцца ў пытальных сказах і выражаюць пытанне пра асобу ці прадмет хто, што іх якасць які? Прыналежнасць чый? Колькасць колькі; адносныя – гэта тыя ж пытальныя, але ужываюцца яны не для выражэння пытання а для сувязі у складаназалежным сказе; адмоўныя – утвараюцца ад пытальных з дапамогай прыстаўкі ні хто-ніхто; няпэўныя – утвараюцца ад пытальных з дапамогай прыстаўкі не, абы нехта, нешта, абы-хто.