
25. Агульная характарыстыка лічэбніка як часціны мовы.
Лічэбнік — часціна мовы, якая абазначае аб-страктныя лікі, колькасць, сукупнасць ці парадак прадметаў пры лічэнні: адзін, два, сем; тры вучні, дваццаць чалавек, адна пятая лугу; двое саней, трое клоп-чыкаў; пяты ўрок, другі месяц.Паводле значэння лічэбнікі падзяляюцца на коль-касныя і парадкавыя.Колькасныя лічэбнікі адказваюць на пытанне колькі? У спалучэнні з назоўнікамі яны абазнача-юць колькасць прадметаў, асоб: дзесяць сталоў, два-наццаць кніг, сем вучняў або пэўную частку: адна трэцяя поля. Без назоўнікаў колькасныя лічэбнікі абазначаюць абстрактныя (адцягненыя) лікі і ўжыва-юцца ў матэматыцы: дванаццаць дзеліцца на тры. Як чыстыя назвы колькасці яны маюць адпаведныя лічбавыя абазначэнні: 12 : 3=4, 1254.Колькасныя лічэбнікі падзяляюцца на тры групы:лічэбнікі, якія абазначаюць цэлыя лікі: адзін, тры, пяць, пятнаццаць;дробавыя лічэбнікі, якія абазначаюць дробавыя лікі:адна шостая, сем пятых;зборныя лічэбнікі, якія абазначаюць сукупнасць прадметаў: двое, трое, шасцёра.Парадкавыя лічэбнікі адказваюць на пытанні які? каторы? Яны паказваюць на парадкавы лік прадмета сярод іншых прадметаў пры пералічэнні: другі дом, пяты пакой, восьмы паверх, шаснаццаты дзень, семдзесят другі год.Колькасныя лічэбнікі з'яўляюцца асноўным разра-дам лічэбнікаў.Паводле складу лічэбнікі падзялякрцца на простыя (адзін, тры, шэсць), складаныя (пяцьдзесят, васьмідзесяты) і састаўныя (дваццаць тры, сто сем-дзеспт шосты).Лічэбнікі змяняюцца па склонах. Лічэбнікі адзін, два, абодва змяняюцца па родах, а лічэбнік адзін — і па ліках: адзін дом, адна кніга, адно акно; два дамы, дзве кнігі, два акны; абодва дамы, абедзве кнігі, абодва акны; адны сані.Лічэбнікі могуць быць любым членам сказа: Дзевяцьі восем — семнаццаць. Дзелім сорак на дваццаць. Сёння ў дваццатай школе сустрэча з пісьменнікамі.Лічэбнік з назоўнікам можа ўтвараць спалучэнне, якое выступае адным членам сказа: Дваццаць вучняў працавала на прышкольным участку.
26.Скланенне лічэбнікаў розных разрадаў.Скланенне колькасных ліч.мае свае асаблівасці.Лічэбнік адзін змяняецца па родах і ліках (адзін дом, адна кветка, адны ножны) і дапасуееца да назоýніка.Ліч.два спалучаецца з назоýнікамі мужчынскага і ніякага роду, дзве - з назоýнікамі жаначага роду; пры гэтым родавыя адрозненні захоýваюцца ва ýсіх склонах(Наз.два, дзве;Родны-двух,дзвюх;Дав.-двум,дзвюм;Він.-два,дзве;двух,дзвюх;Тв.- двума, дзвюмя;Месны-(пры) двух, дзвюх). Лічэбнік тры, чатыры не маюць роду; у творным склоне гэтых лічэбнікаý, так сама як і ý лічэбніку два, ужываецца канчатак - ма: трыма, чатырма.Лічэбнік ад пяці да дваццаці і лічэбнік трыццаць скланяюцца на ýзор назоýнікаý трэцяга скланення (як радасць, косць).У творным склоне лічэбнікаý пяць, ад адзінаццаці да дваццаці і ý лічэбніку трыццаць пішацца падвойнае ц: пяццю, дзевяццю, шаснаццаццю.У складаных колькасных лічэбніках ад пяцідзесяці да васьмідзесяці, ад двухсот да дзевяцісот пры скланенні змяняюцца абедзве часткі(Н.пяцьдзесят,дзвесце,Р.-пяцідзесяці,двухсот;Дав.-пяцідзесяці,двумстам;Вінав.пяцьдзесят,дзвесцеабопяцідзесяці, двухсот;Творныпяццюдзесяццю,двумастамі;Месны-(пры) пяцідзесяці, двухстах.Пры скланенні састаýных колькасных ліч.змяняецца кожнае слова: дзвесце дваццаць тры, двухсот дваццаці трох і г.д. Пры скланенні састаýных парадкавых лічэбнікаý змяняецца толькі апошняе слова: дзвесце дваццаць трэці, дзвесце дваццаць трэцяга і г.д.Састаýныя парадковыя лічэбнікі на - тысячны, - мільённы, - мільярдны ýтвараюцца ад формы роднага склону адпаведных колькасных лічэбнікаý і слоý тысячны, мільённы, мільярдны. Такія састаýныя парадковыя лічэбнікі скланяюцца і пішуцца ý адно слова. (дзевяцісотсямідзесяцівасьмітысячны).Парадковыя лічэбнікі на - тысячны, - мільённы, - мільярдны пішуцца праз злучок, калі першая іх частка напісана лічбай (10-тысячны, 300-мільённы). Да колькасных лічэбнікаý адносяцца словы, якія называюць колькасць неакрэслена, няпэýна: многа, мала, шмат, безліч. Гэтыя лічэбнікі заýсёды ý сказе адносяцца да назоýнікаý (на нашым двары гуляе многа (лічэбнік) дзяцей).
27.Агульная характарыстыка займенніка як часціны мовы.Разрады займеннікаў.Займеннік-самастойн.часціна мовы,якая указвае на прадметы,асобы,прыметы прадметау ці колькасць,не называючы іх,або служыць для выражэння запытання пра іх.Вылучаюцца займеннікі-назоўнікі(ты, яны, хто),займеннікі-прыметнікі(наш,свой,твой),займеннікі-лічэбнікі (колькі,столькі,гэтулькі),займеннікі-рыслоўі(адсюль,тады,так)Для ўсіх займеннікаў характэрна катэгорыя склону,але граматычныя катэгорыі роду і ліку праяўляюцца імі непаслядоўна і звязаны з пэўнымі разрадамі займеннікаў. Выдзяляюцца займеннікі асабовыя (я, ты, ён, яна).Асабовыя з. я, ты не маюць катэгорыі роду, якая, аднак, праяўляецца сінтаксічнымі сродкамі праз прэдыкатыўную сувязь з дзеясловамі прошлага часу (я быў, ты быў, я была), або з магчымымі азначэннямі, што часцей за ўсё выступаюць у якасці прыдатка(я,зацікаўлены кнігай; яна, зацікаўленая кнігай).Для асабовых з-каў характэрна транспазіцыя( адзін займеннік ужываецца ў значэнні і на месцы іншага.Мы можа абазначаць я, вы, на месцы ты (форма ветлівасці))Пры скланенні асабовых займеннікаў адзначаецца суплетывізм асноў (назоўны -- я, ты, мы; родны --мяне, цябе, нас; дав.-- мне, табе, нам; вінав.-- мяне, цябе, нас;творны-- мной (-ою), табой (-ою); месны -- аба мне аб табе).Зваротны з. сябе (сабе) ўказвае на тое, што аб’ектам дзеяння служыць сам суб’ект, асоба, прадмет, пра якія ідзе гаворка.;не мае катэгорыі ліку, роду,назоўнага склону,выступае ў сказе як дапаўненне, скланяецца па ўзору займенніка ты, можа выступаць у функцыі часціцы(Маўчыць сабе ды і ўсё).Прыналежныя з.ўказваюць на 1-ю,2-ю,3-ю асобы,якія з’яўляюцца ўладальнікамі прадмета:мой, твой, ваш,яго, яе, свой. Прыналежныя з. мой, твой, наш, ваш маюць катэгорыі ліку, роду,склону (па ўзору прыметнікаў); з.яго, яе, іх не скланяюцца.Указальныя(для указання на прадметы,прыметы прадм.ці іх колькасць)з.гэты, той, такі, гэтакі маюць формы роду,ліку,склону; скланяюцца па ўзору прыметнікаў. Займеннікі такі, гэтакі ўдакладняюць або выдзяляюць сэнс пры характарыстыцы якасці прадмета.Лічэбнікавыя з. столькі, гэтулькі, што адносяцца да ўказальных, не маюць катэгорый роду і ліку, скланяюцца па ўзору прыметнікаў мн.ліку. Азначальныя з.іншы, кожны, любы, сам, самы, увесь,усякі выражаюць абагульненую якасць або маюць выдзяляльны сэнс,характарызуюцца граматычнымі катэгорыямі роду,ліку,склону(па ўзору скланення прыметнікаў з адпаведнай асновай – цвёрдай ці мяккай). Пытальна-адносныя(хто, што, які, чый, каторы)выражаюць пытанні аб асобах,істотах,прадметах,іх якасцях ці прыналежнасці;ці у др.функцый - сэнсавыя і граматычныя адносіны паміж гал.і даданай часткамі складаназал.сказа.Займеннікі каторы, чый, які маюць катэгорыі роду,ліку,склону(па ўзору прыметнікаў).Няпэўныя з.нехта,абы-хто,абы-што,што-небудзь, хтосьці, нейкі, некаторы указваюць на невядомыя прадметы(адуш.і неадуш.),прыкметы, на прыналежнасць прадметаў, значэнні якіх не вынікае з кантэксту і не вызначаецца ім. Характэрны катэгорыі роду, ліку, склону. Адмоўныя з.(ніхто,ніякі,нічый,некага,нечага)указваюць на адсутнасць асобы,прадмета,якасці,колькасці;выкарыстоўваюцца ў адмоўных сказах, дзе ёсць словы не, няма, утвараюцца ад пытальных шляхам далучэння прэфікса ні-. Займеннікі выступаюць у ролі іншых часцін мовы(кожны хоча, нашы ідуць). У якасці часціц могуць ужывацца зваротны займеннік сабе, указальны займеннік гэта, слова ўсё, займеннікі колькі, які, словы штосьці, нешта і інш.
28.Характарыстыка пераходнасці-непераходнасці, зваротнасці-незваротнасці,стану,трывання дз.Дзеяслоу-самаст.часціна мовы,як.абазначае дзеянне ці стан прадмета як працэс і мае граматычн.катэгорыі трыв.(вид),стану(залог),ладу(наклонен)часу,асобы.Стан выражае адносіны да суб’екта і аб’екта, прычым лагічны суб’ект не заўсёды супадае з граматычным, г . зн. дзейнікам у сказе (Студэнт прачытаў кнігу і Кніга прачытана студэнтам – лагічны суб’ект адзін, а дзейнік розны: у першым сказе – студэнт, у другім – кніга). Адрозніваюць незалежны стан, калі дзеянне зыходзіць ад суб’екта , што з’яўляецца ў сказе дзейнікам; і залежны стан, калі аб’ект дзеяння з’яўляецца ў сказе дзейнікам, а суб’ект дапаўненнем. Дзеясловы залежнага стану ўтвараюцца пераважна ад пераходных дзеясловаў незакончанага трывання, а ад пераходных дзеясловаў закончанага трывання ўтвараюцца дзеепрыметнікі залежнага стану (Лекцыя слухаецца студэнтамі і Лекцыя праслухана студэнтамі і).Дзеясловы залежнага стану часцей за ўсё ўтвараюцца ад дзеясловаў незалежнага стану з дапамогай постфікса -ся (-ца), тыпу бачыў – бачыўся, ламаць – ламацца і да т.п. Дзеясловы незалежнага стану ўжываюцца ва ўсіх граматычных формах. Дзеясловы залежнага стану часцей за ўсё маюць форму 3-й асобы адзіночнага і мн.ліку ўсіх трох часоў, а таксама форму дзеепрыметнікаў: дадзеныя формы спалучаюцца з назоўнікам у творным склоне Катэгорыя стану звязана з пераходнасцю/непераходнасцю дзеясловаў і са зваротнымі дзеясловамі.Пераходныя дзеясловы выражаюць дзеянне, якое прама ці ўскосна пераходзіць на другі прадмет ад суб’екта гэтага дзеяння.Субстантывы, на якія непасрэдна пераходзіць дзеянне,выражанае дзеясловам,ужываюцца ў вінавальным склоне (слухаць голас, бачыць настаўніка), радзей у родным (напіцца вады). Пры непрамым пераходзе дзеяння на прадмет абазначэнне апошняга ўжываецца ў розных ускосных склонах, акрамя вінавальнага (гуляць у футбол, ківаць галавой). Дзеясловы, што абазначаюць не накіраванае на прадмет дзеянне, называюцца непераходнымі:дзеясловы руху(ісці),дзеясловы са значэннем стану ці ўласцівасці(настаўнічаць).Пры далучэнні да розных форм дзеяслова, пераважна да пераходных, постфікса -ся ўтвараюцца зваротныя дзеясловы,што абазначаюць дзеянні, скіраваныя на сам суб’ект гэтага дзеяння. Постфікс можа выступаць у форме -ца, калі далучаецца да інфінітыва на -ць (грэць – грэцца.) або да форм 3-й асобы абодвух лікаў (грэе – грэецца, грэюць – грэюцца). Частка беларускіх дзеясловаў ужываецца толькі ў зваротнайформе(баяцца,смяяцца),значнаяколькасць непераходных дз.не мае зваротнай формы(ехаць, расці).Пераходныя дзеясловы, што спалучаюцца з назоўнікамі ў творным склоне. маюць суадносныя па стане пары з непераходнымі дзеясловамі (параўн.: ствараць – стварацца мастаком)..Трыванне дз.-граматычн.катэг.,якая выражае адносіны дзеяння ці стану да яго мяжы,закончаннасці;ахоплівае усе формы дзеясловау.Дз.закончаннага трыв.выражаюць дзеянне,як.паказвае на яго мяжу:падпясаць.Маюць толькі формы прошлага і будуч.простага часу.Дз.незакончан.тр.-выраж.незакончан.дзеянне,якое паутараецца,не дасягае выніку:карміць.Маюць формы цяперашн.,прошлага і будуч.складанага часу.дз.закончан.і незаконч.трыв.,лексічнае значэнне якіх супадае,складаюць суадносныя трывальныя пары.Адрозніваюцца толькі граматычна:напісаць-пісаць.Законч.і незаконч.трыванне мог.адрознівацца лексічным значэн.і не утвараюць суадноснай пары:чытаць-перачытаць.Дз.толькі закончан. ці толькі незакончан.трыв-я – няпарныя(аднатрывальныя) дз.:хлынуць,адсутнічаць.Двухтрывальныя дз.-сумяшчаюць значэнне закончан.і незакончан.трыв.,якое залежыць ад кантэкста:арандаваць,гарантаваць.Трыванне выражаецца рознымі афіксамі(пісаць – напісаць), суплетыўнымі асновамі (браць – узяць, лавіць – паймаць), націскам (выклікáць – выклікаць),чаргаваннем гукаў(называць–назваць).Дзеясловы закончанага трыв.ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання з дапамогай прыставак (пісаць – выпісаць).Далей ад прыставачнага дзеяслова закончанага трывання ўтвараецца дзеяслоў незакончанага трывання з дапамогай суфіксаў (-ва-, -іва-, -ыва-, -оўва-, -ёўва-) тыпу выпісаць – выпісваць. І ўрэшце ад дзеясловаў незакончанага трывання пры дапамозе прыставак па-, на- ўтвараюцца дзеясловы закончанага трывання (выпісваць – навыпісваць).
29.Характарыстыка катэгорый часу, ладу, асобы, ліку, роду дзеясловаў.У катэгорыі ладу выражаюцца адносіны абазначанага дзеясловам дзеяння да рэчаіснасціДзеясловамі абвеснага ладу абазначаюцца рэальныя дзеянні, якія або сцвярджаюцца, або адмаўляюцца(Зіма наступіла). Дзеясловамі загаднага ладу выражаецца патрабаванне ці пабуджэнне да выканання дзеяння(прынясі кнігу).Дзеясловамі ўмоўнага ладу абазначаюцца магчымыя ці пажаданыя дзеянні (Хутчэй бы наступіла вясна).Толькі дзеясловам абвеснага ладу ўласцівы граматычныя формы ўсіх трох часоў. Дзеясловы загаднага ладу не маюць катэгорый часу, змяняюцца па асобах(рашай,няхай рашае), часткова па ліках. Найбольш ужывальнай граматычнай формай загаднага ладу служыць другая асоба адзіночнага ліку,2-я асоба множнага ліку.Дзеясловы ўмоўнага ладу не змяняюцца ў часе, не маюць формы асобы (але гэтая форма можа выражацца пры дапам.асабов.займеннікау:Я таксама вас ніколі не пазнау бы), характарызуюцца катэгорыямі роду, ліку, трывання. Формы ўмоўнага ладу ўтвараюцца ад дзеясловаў прошлага часу з дапамогай часціцы бы (б). Формам катэгорыі ладу ўласцівы транспазіцыі, г. зн. ужыванні дзеясловаў аднаго ладу ў значэнні другога (параўн.: Сёння пойдзеш на дзяжурства ты; А ён вазьмі, ды і зрабі гэту працу – дзеясловы абвеснага і загаднага ладу ўжываюцца адпаведна ў значэнні загаднага і абвеснага ладу і інш.).
У катэгорыі дзеяслоўнага часу адлюстроўваюцца адносіны дзеяння ці стану да моманту гутаркі. Дзеянне, што адбываецца падчас гутаркі, выражаецца дзеясловамі цяперашняга часу, да моманту гутаркі – дзеясловамі прошл. часу, пасля моманту гутаркі – дзеясловамі будуч.часу.У форме дзеясловаў цяперашняга часу выкарыстоўваюцца ўсе асабовыя формы адзіночнага і множнага ліку, пры гэтым асоба і лік выражаюцца дзеяслоўнымі канчаткамі (параўн.: чытаю, чытаеш, чытае: чытаем, чытаеце, чытаюць).Будучы час мае дзве формы-прост.і складаную(асабовая фор.дз.быць+інфінітыу)Дзеясловы прошлага часу маюць формы мужчынскага, жаночага і ніякага роду (параўн.: жыў, жыла, жыло і інш.), закончанага і незакончанага трывання (параўн.: рабіў – зрабіў і інш.).Катэгорыяй асобы выражаюцца адносіны дзеяння і яго стваральніка (суб’екта) да таго,хто гаворыць. У залежнасці ад таго, хто ўтварае дзеянне (сам прамоўца, субяседнік або асоба, што не бярэ ўдзел у гаворцы, або тое, пра што гаворыцца) , выдзяляюцца адпаведна першая, другая і трэцяя асоба дзеяслова.Катэгорыя асобы мае спец.паказчык-асабовыя канчаткі.Формы асобы звязаны з часам,ладам,лікам.З асабовымі дз.суадносяцца асабов.займен. я,ты,ен,мы.Дзпрошл.часу і умоунага ладу форм асобы не маюць.Дзеясловы, значэнні якіх звязаны з дзеяннем ці станам, што ўзнікаюць і існуюць самі па сабе, без канкрэтнага стваральніка, называюцца безасабовымі (параўн.: світае, сутоньваецца, нездаровіцца і інш.). Яны не маюць роду і ліку, выражаюцца формай 3-й асобы адзіночнага ліку абвеснага ладу ўсіх трох форм часу, абазначаюць звычайна прыродныя з’явы, псіхічны ці біялагічны стан чалавека. Як і для іншых марфалагічных катэгорый, для катэгорыі асобы характэрна транспазіцыя: ужыванне адных форм асобы ў значэнні іншых(Што пасееш, тое і пажнеш).Катэгорыя асобы сумесна з катэгорыяй ладу і часу фарміруюць важнейшую ўласцівасць сказа – прэдыкатыўнасць, ці адносіны да рэчаіснасці.Марфалагічная катэгорыя ліку ў дзеяслова выражае суадноснасць дзеяння з адным ці некалькімі яго ўтваральнікамі, прадстаўлена двума формамі – адзіночным і множным лікам.Канчаткі дзеяслова, што ўказваюць на лік, адначасова рэалізуюць і катэгорыю асобы (параўн.: слухаю – слухаем, слухаеш – слухаеце і інш.). У безасабовых дзеясловаў адсутнічае катэгорыя ліку.Катэгорыя ліку з’яўляецца граматычнай, бо не заўсёды адпавядае рэальнаму ліку, напрыклад, пры ўжыванні ветлівага Вы , пры апусканні ў маўленні асобы выказвання (параўн.: вам тэлефанавалі).Катэгорыя роду праяўляецца ў дзеясловаў прошлага часу нулявым канчаткам (мужчынскі род), канчаткам -а (жаночы род), канчаткам -о (ніякі род), які адначасова ўказвае і на катэгорыю ліку. Формы роду звязаны і з той катэгорыяй асобы, якая для мужчынскага і жаночага роду звычайна не рэалізуецца ў 3-й асобе дзеяслова, што стасуецца пераважна з формамі ніякага роду, ужываецца ў беларускай мове як правіла ў дачыненні да безасабовых дзеясловаў.
30.Спражэнне дзеясловаў.З улікам асабовых канчаткаў дзеясловаў выдзяляюцца два тыпы спражэння (змяненне па асобах і ліках у цяперашнім і будучым часе абвеснага ладу, а ў прошлым часе – і па родах) -- першае і другое, якія прасцей за ўсё вызначаць па канчатках 2-й асобы адзіночнага ліку і 3-й асобы множнага ліку. Так, для дзеясловаў першага спражэння характэрны адпаведныя канчаткі -еш (-эш, -аш) і -уць (-юць), а для дзеясловаў 2-га спражэння -- канчаткі -іш (-ыш) і –аць (-яць). Вызначыць тыпы спражэння можна і на аснове інфінітыўных форм дзеяслова: да 2-га спражэння адносяцца дзеясловы на -іць (-ыць),дзе –і(-ы) – суфікс, а таксама дзеясловы гнаць, вярцець,цярпець,належаць,ненавідзець.Усе астатнія дзеясловы належаць да першага спражэння.Такім чынам, для дзеясловаў першага і другога спражэння характэрны наступныя канчаткі
Лік |
Асоба |
Канчаткі 1-га спражэння |
Канчаткі 2-га спражэння |
Адзіночны |
1-я. 2-я 3-я |
-у -ю -еш -эш -аш -е -э -а |
-у –ю -іш –ыш -іць -ыць |
Множны |
1-я 2-я 3-я |
-ем -эм -ём -ом -ам -еце -эце -яце -яцё -уць -юць |
-ім –ым -іце –ыце -аць -яць |
Канчаткі абодвух тыпаў спражэння маюць дзеясловы бегчы, есці, даць , якія называюцца разнаспрагальнымі.
31.Агульная характарыстыка дзеепрыметніка як формы дзеяслова. Дзеепрыметны зварот.Дзеепрыметнік- неспрагальн. Форма дзеяслова,як.абазначае прымету або уласцівасць прадмета(асобы)паводле дзеяння,што праяуляецца у часе.Утвараюцца ад дзеясловау і маюць імі агульную аснову і луксічн.значэнне.Спалучае грматычн.адзнакі дзеяслова(1.мае катэг.трывання,стану,часу:парыжэлыя палі-незалеж.стан,намаляваная мастаком карціна-залежны стан;загарэлыя твары-закончан.трыв.,квітнеючы сад,любімы чалавек-незакончан.трыванне.2.Кіруюць назоунікамі:расказаць казку-расказаная казка)і прыметніка(1.Абазначае прымету прадмета,мае фор.роду,ліку і склону:абдуманных пытанняу,абдуманным пытаннем.2.Дзеепр.залежн.стану(действит.залог)проўл.часу маюць поунуб і кратк.форму:луг скошаны і скошан.3.Кароткія дзеепрым.змяняюцца па родах і ліках,але не скланяюцца:дагледжан сад).У сказе поуныя дзеепр.-роля азначэння або выказніка.Дзеепрым.разам з паясняльнымі словамі утварае дзеепрыметнікав.словазлучэнне,яно сінтаксічна непадзельнае,у сказе выступае як адзін член сказа і адасабляецца,калі стаіць пасля паясненнага слова або аднос.да асабов.займеннніка.
32. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў.Дзеепрыметнік-неспрагальн.форма дзеяслова,як.абазначае прымету або уласцівасць прадмета(асобы)паводле дзеяння,што праяуляецца у часе.Дзеепрыметн.незалежнага стану(действ.залог)абазнач.прымету паводле дзеяння,якое утварае сама асоба ці прадмет:зазелянеушы луг(луг,які зазелянеу).Дзеепрыметн.незалежн.стану прошл.часу утвараюцца:1)аснова інфінітыва непераходн.прыставачных дзеясловау закончаннага трывання+.суфікс –л- і канчатк.прыметнікау:пачырванець-пачырванелы;2)аснова інфін.пераходн.і непераходн.дзеясловау +суфікс –ш-,-уш- і канчатк.прыметнікау:зарасці-осшы.Дзеепрым.незалежн.стану цяперашн.часу утвараюцца ад асновы дзеясловау цяперашн.часу незакончан.трывання(несоверш.від)з дапамог.суф.-уч-(-юч-) і –ач-(-яч-)іканчаткау прым.:цвітучы,хвалюючы.Ужыванне іх абмежавана.Дзеепрыметн.залежнага стану(страдательн.залог)абазначаюць прымету паводле дзеяння,якое утвараецца іншым прадметам ці асобай:пасаджаныя дрэвы.Дзеепрым.залежнага стану прошл.часу утвараюцца:ад асновы інінітыва пераходн. Дзеясл.закончан.трывання(соверш.від)з дапам.суф. –н-,-ен-,-ан-,-т-канчатк.прыметн.:намаляваны,напоены,дагледжаны.Дзеепрым.залежн.стану прошл.часу пішуцца з адным –н-:падмецены.
Дзеепр.залежнага стану цяпер.часу - ад асноý дзеясловаý цяпер.часу+ суфіксы –ем-, -ім- і адпаведн.канч.прыметнікаý: будуюць-будуемы; узводзяць - узводзімы.Часцей ужываюцца дзеепрыметнікі прошлага часу незалежнага і залежн.стану з суфіксамі –л-,-н-,-ан-,-ен-,-т-.Ужыванне дзеепрыметн.прошлага часу незалежн.стану з суф.-ш-,уш-абмежавана(больш у пісьмовай мове)А дзеепрым.у гэтай форме з суф.-л- ужыв-ца шырока.У мове газет, часопісаý і навучальных прац зрэдку могуць ужывацца дзеепр.незалежнага стану цяпер.часу з суф. - уч-(юч), -ач-(яч), дзеепрыметнікі залежнага стану цяпер.часу з суф.-ем, - ім-: рашаючы крок, пішучая машынка.Зусім не ýжываюцца ý мове кай прыметнікі тыпу выдаваýшыйся часопіс, прагаладаýшыеся дзеці.
33.Агульная характарыстыка дзеепрыслоўя як формы дзеяслова. Дзеепрыслоўны зварот.Дзеепрыслоўе ўключае ў сябе нязменныя формы дзеясловаў, якія абазначаюць дадатковыя дзеянні пры галоўным дзеянні, выражаным выказнікам. З генетычнага пункту гледжання дзеепрыслоўі ўзніклі ад кароткіх дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга і прошлага часу. Дзеепрыслоўе, як вынікае з яго назвы, сумяшчае рысы дзеяслова і прыслоўя: :падобна дзеяслову яно мае закончанае і незакончанае трыванне (параўн.: чытаючы – прачытаўшы і інш.), можа быць зваротным і незваротным (параўн.: мыючы – мыючыся і інш.), пераходным і непераходным (параўн.: слухаючы лекцыю – стоячы наверсе і інш.), мае толькі незалежны стан (параўн.: узяўшыся за рукі і інш.), але не мае формы часу, якая злілася ў ім з катэгорыяй трывання. Падобна прыслоўю , дзеепрыслоўе выконвае ў сказе сінтаксічную ролю акалічнасці, паясняе дзеяслоў-выказнік, не змяняецца. У некаторых паўночна-заходніх гаворках Беларусі дзеепрыслоўе закончанага трывання ўжываецца ў функцыі выказніка, тыпу тут ручай перасохшы, ён быў прыехаўшы і да т.п. Пры ўжыванні з паясняльнымі словамі дзеепрыслоўе ўтварае спалучэнне, якое выступае ў сінтаксічнай функцыі аднаго члена сказа (акалічнасці), выдзяляецца на пісьме коскай (коскамі). У сказе дзеепрыслоўе кіруе субстантывамі, можа паясняцца прыслоўямі (параўн.: хутка ідучы і інш.) і пераходзіць у прыслоўі пры перадачы прыкметы дзеяння (параўн.: стаяў не рухаючыся = стаяў нерухома і інш.). Дзеепрыслоўе ў сказе выражае дадатковае дзеянне, што, як і асноўнае дзеянне, утвараецца адной асобай, прадметам, з’явай.
34.Агульная характарыстыка прыслоўя як часціны мовы. Утварэнне і правапіс.Прыслоўе(наречіе)-самаст.часціна мовы, якая абазначае разнастайныя прыкметы дзеянняў, стану, якасцяў предмета ў адносінах да дзеяслова (дзеепрыслоўя), прыметніка (дзеепрыметніка), назоўніка,да іншага прыслоўя.Прымыкаюць да дзеясловау(прыемна пахнуць),прыметнікау(бясконца дарагі),прыслоуяу(даволі ціха),зрэдку-да назоунікау(дружба навечна,рух наперад).Не скланяецца, не спрагаецца, не мае катэгорый роду, ліку, склону, часу, трывання, ладу.Якасным прыслоуям уласціва формаутварэнне-маюць ступені параунання(ярка-ярчэй) і формы суб’ектыунай ацэнкі(легка-легенька).Дзве ступені параунання:вышэйшая і найвышэйшая.Простая форма вышэйш.ступені –1) прыслоуе + суфікс –ей-,(-эй,-ай-):блізка-бліжэй;2)суфікс–ш-:добра-лепш,дрэнна-горш.Складаная ф.вышэйшай ступені–спалучэнне прысл.са словамі больш(болей),меньш.Простая форма найвышэйш.ступені утвараецца- прост.ф.выш.ступені+прыстаука най-:далей-найдалей.Складан.форма найвышэйш.ступені- прыслоуе + найбольш,найменьш.Паводле значэння прыслоуі падзял-ца на два разрады:1)Азначальныя пр.характарызуюць дзеянне,стан ці прымету,паказваючы іх якасць,колькасць і спосаб дзеяння.Гэта якасныя,колькасныя і спосабу дзеяння(смела,хораша,вельмі,даволі,зусім,крыху,мала,бягом,вярхом,насцеж).2)Акалічнасныя прысл.абазначаюць розн.акалічнасці,пры якіх адбывавецца дзеянне:пр.месца,часу,прычыны,мэты(блізка,высока,вечарам,вясной,навошта,чамусьці,назло,наперакор).Спосабы утварэння прысл.:суфіксальны(хораша,бягом),прыставачна-суфікс.(адразу,угары,удвух),прыставачны(назаутра,нясмела);адвербіялізацыя-пераход у прысл.слоу з іншых часцін мовы(днем,вясною):.Найбольш пашырана утарэнне прыслоуяу ад назоунікау(адразу,дадому,кверху,вечарам),прыметнікау:(глыбока,па-веснавому,па-чалавечы);ад займеннікау(там,тут,сюды,дзе);ад лічэбнікау(аднойчы,двойчы).Пішуцца разам прыслоуі:1)утворанныя ад назоунікау ва ускосных склонах з прыназоунікамі:дадому,зверху;2)утворан.ад кароткіх і поуных прыметн.з прыназоунік.:здалек,збольшага;3)утворанныя ад лічэбнікау:удвух,утрох;4)ад займеннікау з прыназоунікам:нашто;5)ад прыслоуяу + прыстаука за-,на-,не- ці постфікс -сьці:навокал,нясмела;6)складаныя прыслоуі,першай часткай якіх з’яуляецца займеннік што:штодзень,штогод.Пішуцца праз злучок: 1)з прыстаукай па-,утворанныя ад давальнага склону поуных прыметнікау і прыналежных займеннікау;2)з прыстаукай па-,утворанныя ад прыметнікау на –ы:па-дзіцячы;3)складаныя прысл.,у якіх паутараюцца аднолькавыя або блізкія словы:ціха-ціха,дзе-нідзе;4)прысл.з прыстаукай абы- і постфіксам –небудзь:абы-дзе,дзе-небудзь.
35. Агульная характарыстыка прыназоўніка як часціны мовы. Ужыванне прыназоўнікаў з адным і некалькімі склонавымі канчаткамі.Прыназунік- службовая часціна мовы,якая удакладняе значэнне ускосных слонац і выражае адносіны паміж назоунікам(заіменнікам)і інш.словамі у словазлуч-ні ці сказе.Часцей за усе спалучаецца з назоунікамі і стаяць перад імі.Служыць для сувязі слоу у сказе,паказваючы залежнасць аднаго слова ад др.Без самастойных часцін мовы прыназ-кі не ужываюцца і асобна не з’яуляюцца членамі сказа.Паводле паходжання падлзяляюцца на:1)невытворныя- узніклі у старажытную пару і цяпер не суадносяцца з самастойн.часцінамі мовы:аб,ад,без,для,да,за,над; у спалучэнні з назоунікамі выражаюць розныя значэнні і з’яуляюцца мнагазначнымі 2)Вытворныя утварыліся ад прыслоуяу,назоунікау,дзеясловау.Дзеляцца на:прыслоуныя(акрямя,паводле,вакол,наперадзе);адыменныя,якія утварілыся ад назоунікау з невытворнымі прыназоунікамі(з мэтай,у імя,у час,па меры);дзеяслоуныя-суадносяцца з дзеепрыслоуямі(деепрічастіямі):негледзячы на,пачынаючы з.Паводле марфалагічнай будовы прыназоунікі падзяляюцца на: простыя(ад,да),складаныя(з-за,па-за),састауныя(з прычыны,у залежнасці ад).Кожны прыназоунік ужываецца з якім-небудзь склонам,некаторыя- з двума і трыма.Прыназ-кі ад,да ужываюцца з Родн.скл.,перад – з Творным;за – з Вінавальн.і Творным(сесці за стол);на – з Вінавальн.і Месным(ісці на завод),з–з Родн.,Вінавальн.,Творн.скл.Пры дапамозе прыназ. аб,на,па,пры,у утвараецца форма Меснага скл.Пры выражэнні часавых і прасторавых адносін некатор.прыназоунікі ужываюцца парамі:ад-да,з-да.Прыназ-к па ужываецца:-з Вінавальн.скл.пры абазначэнні мэты дзеяння(схадзіць па ваду);-з Месн.скл.,калі выражаюцца прасторавыя,часаывыя,аб’ектныя адносіны(ісці па дарозе).
36.Агульная характарыстыка злучніка як часціны мовы. Разрады злучнікаў.Злучнік – непаўназначнае службовае слова, якое звязвае члены ў сказе, а сказы ў тэксце, выражае паміж імі граматычныя і семантычныя адносіны, выконвае сінтаксічную, арганізацыйную ролю. З улікам сінтаксічных функцый злучнікі падзяляюцца на злучальныя, што служаць для аб’яднання сінтаксічна раўнапраўных слоў, словазлучэнняў, сказаў, падпарадкавальныя, якія выкарыстоўваюцца для сувязі сінтаксічна нераўнапраўных частак складаназалежнага сказа. Сярод злучальных выдзяляюцца спалучальныя і, ды ( у значэнні і ), як …так, ні …ні, супастаўляльныя,а,аднак, але, ды ( у значэнні але), затое, не толькі … але, размеркавальныя або, ці, або … або, ці … ц;далучальныя(ды і,і то,прытым,пры гэтым). Сярод падпарадкавальных адрозніваюць тлумачальныя (што, як, чым), прычынныя (бо, таму што.), часавыя ( калі, як, пакуль), умоўныя (каб, калі б, раз), мэтавыя (для, каб, абы), выніковыя (дык, то.), уступальныя(хоць,няхай),параўнальныя(як,чым,нібы).Злучнікім.б.полісемантычнымі, ражаць, напр., і раўнапраўныя адносіны паміж часткамі выказвання, і супастаўляльныя (я ды ён ; не я , ды.), часовыя і ўмоўныя (наведаю, калі буду мець час; калі не дамовімся, будзе кепска.).З генетычнага пункту гледжання злучнікі падзяляюцца на невытворныя (а, і, але, ды) і вытворныя, што паходзяць ад слоў іншых часцін мовы:займеннікаў (што, таму што і.), прыслоўяў (калі, пакуль, як.), дзеясловаў (няхай, хаця), часціц (ці, быццам.). Па сваёй знешняй структуры злучнікі дзеляцца на простыя (і, што, каб і інш.) і састаўныя, якія складаюцца з некалькіх слоў (таму што , для таго каб). Па спосабу ўжывання сярод злучнікаў выдзяляюцца адзіночныя (а, бо, чым.), парныя (не толькі … але і, калі … то), паўторныя (то … то, ці … ці). Амонімамі злучнікаў што, калі, чым, як і інш. у складаназалежных сказах выступаюць злучальныя словы, якія выконваюць роль членаў сказа і адносяцца да пэўных знамянальных часцін мовы. Злучнікі могуць быць стылістычна нейтральнымі, ужывацца ва ўсіх сацыяльных функцыях маўлення (але, і,калі.), размоўнымі, выкарыстоўвацца пераважна ў вусным маўленні (дык, дарма што), кніжнымі, ужывацца, як правіла, у афіцыйным стылі, пісьмовым тэксце(у сувязі з тым што, нягледзячы на тое што).Да непаўназначных часцін мовы адносяцца і звязкі, якія маюць дзеяслоўнае паходжанне, выражаюць граматычныя катэгорыі часу, ладу састаўнога выказніка, чым і адрозніваюцца ад іншых службовых слоў. У процілегласць звязкам, што служаць першай часткай састаўнога выказніка, іншыя словы, якія выступаюць у ролі другой часткі састаўнога выказніка, належаць да неспрагальных слоў, суадносяцца з дзейнікам праз звязку, нясуць часта пры гэтым асноўную сэнсавую нагрузку дадзенага члена сказа. Лексічнае значэнне звязак можа захоўвацца па-рознаму, у залежнасці ад чаго яны падзяляюцца на знамянальныя (напрыклад, дзеясловы руху або стану(Ён вярнуўся задаволены), поўзнамянальныя (дзеясловы тыпу стаць, рабіцца, з’яўляцца.: Ён з’яўляецца чэмпіёнам краіны і), незнамянальныя – формы дзеяслова быць, тыпу Ён быў узрушаны.