
бел.літ
.docxПлан-канспект урока па беларускай літаратуры у 7 “г”
Настаўнік: Гардзей Юлія Аляксандраўна
Тэма: Іван Навуменка. “Настаўнік чарчэння”
Мэты: Пашыраць уяленні вучняў пра тое, як раскрываюцца вобразы герояў у празаічным творы; падключыць самастойна прачытанае вучнямі апавяданне “ Настаўнік чарчэння”; выхоўваць павагу да людзей, якія самааддана працуюць на карысць сваёй Радзіме.
Тып урока: камбінаваны
Нагляднасць: вучэбны дапаможнік па беларускай літаратуры для 7 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання.
Ход урока
1.Арганізацыйны момант.
2.Праверка дамашняга задання.
3.Вывучэнне новага матэрыялу.
Настаўнік: Сёння на ўроку мы з вамі будзем вясці размову пра твор Івана Навуменка “Настаўнік чарчэння”.
-Скажыце, хто з’яўляецца галоўным героем гэтага твора? Ці мы можам лічыць, зыходзячы з назвы твора, што галоўным героем з’яўляецца Апалінарый Феакціставіч? Дакажыце гэта, спасылаючыся на змест твора.
-Што вы даведаліся пра героя апавядання Апалінарыя Фекціставіча?
-Давайце з вамі паспрабуем ахарактарызаваць Апалінарыя Феакціставіча. Паспрабуйце ахарактарызаваць яго як настаўніка і асобу, маючы на ўвазе яго паводзіны і ўчынкі, адносіны да вучняў, да свайго прадмета, да прадметаў, якія ён выкладаў раней.
-Чым падобныя вобразы настаўнікаў з апавяданняў “Жуль Верн” і “Настаўнік чарчэння”? Знайдзіце і зачытайце апісанне іх знешнасці. Што аб’ядноўвала гэтых настаўнікаў?
-Якія дэталі дапамагаюць нам зразумець характары Антона Антонавіча і Апалінарыя Феакціставіча?
-Зачытайце месцы, дзе паказваюцца іх узаемаадносіны з вучнямі.
-Як вы лічыце, чаму многія былыя вучні абралі прафесію настаўніка?
-Скажыце, які гераічны ўчынак здзейсніў Апалінарый Феакціставіч?
-З кім А.Ф. параўновае нямецкіх салдат? Знайдзіце гэта ў тэксце.
-Ахарактарызуйце вобраз Косці Кветкі.Якую галоўную навуку пераняў ён ад свайго настаўніка?
-А што для вас значаць словы «Радзіму нашу
любім і абараняць яе павінны»?
4.Падвядзенне вынікаў.
5.Дамашняе заданне.
Дома вам трэба будзе падрыхтаваць вуснае выказванне “Мой любімы настаўнік”. Прачытаць апавяданне М.Лупсякова “Мэры Кэт”.