Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

конспект

.docx
Скачиваний:
15
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
18.33 Кб
Скачать

План-канспект урока па беларускай мове ў 7 “в” класе

Настаўнік: Гардзей Юлія Аляксандраўна

Тэма: Асноўныя значэнні прыназоўнікаў

Мэта: дапамагчы вучням практычна пазнаёміцца з асноўнымі значэннямі, якія выражаюцца ў словазлучэнні пры дапамозе прыназоўнікаў; выпрацоўваць уменне вылучаць прыназоўнікавыя канструкцыі, ставіць пытанне ад галоўнага да залежнага слова і вызначаць, якія значэнні ў іх перадаюцца; вучыць правільна ўжываць прыназоўнікавыя словазлучэнні ў вусным і пісьмовым маўленні; выхоўваць самастойнасць, добразычлівыя адносіны паміж навучэнцамі.

Тып урока: камбінаваны

Нагляднасць: вучэбны дапаможнік па беларускай мове для 7 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання.

Ход урока

1.Арганізацыйны момант.

2. Праверка дамашняга задання.

3. Актуалізацыя раней вывучанага.

1.Слоўнікавы дыктант.

Улетку, мякка, без аглядкі, з разбегу, за мяжой, па-новаму, дзесьці, зранку, дзе-нідзе, кудысьці, на шчасце, штогод, абы-дзе,мімаволі, навошта, штораз, таксама, дадому, па-твойму, абы-куды, ззаду, удвая, на момант, удзвюх, надзвычайна, сумыслу, некалі.

2. Франтальнае апытванне.

- Якая часціна мовы называецца прыназоўнікам?

- З якімі часцінамі мовы ў маўленнм ўжываюцца прыназоўнікі?

- Ці маюць яны самастойнае значэнне?

4. Паведамленне тэмы, задач урока, матывацыя вучэбнай дзейнасці.

Паведамленне настаўніка.

Сёння на ўроку мы з вамі пазнаёмімся з асноўнымі значэннямі прыназоўніка. Навучымся вылучаць прыназоўнікавыя канструкцыі, ставіць пытанне ад галоўнага да залежнага слова і вызначаць, якія значэнні ў іх перадаюцца.

5. Знаёмства з новай тэмай.

Настаўнік: Нам з вамі неабходна скласці табліцу, якая называецца “ Асноўныя значэнні прыназоўнікаў”. Для гэтага мы з вамі спачатку прачытаем тэарэтычны матэрыял, які змешчаны на старонцы 151.

Значэнні

Прыклады

Прасторавыя

Дарога ў горад, спыніцца сярод лесу

Часавыя

Працаваць да вечара, размаўляць пасля гульні

Аб’ектныя

Стукацца ў дзверы,працаваць над дакладам

Прычынныя

Спазніцца без прычыны, прыбегчы па выкліку

Мэтавыя

Рыхтавацца да ўрокаў, пайсці ў ягады

Азначальныя

Марожанае з шакаладам, дом на тры паверхі

Спосабу дзеяння

Чытаць з захапленнем, слухаць з увагай

6. Фарміраванне уменняў і навыкаў.

Настаўнік: Давайце выканаем 243 практыкаванне. Спачатку вам трэба прачытаць тэкст, а затым мы вызначым яго тып і стыль ( публіцыстычны; апісанне). Выпішыце з тэксту словазлучэнні з прыназоўнікамі, пастаўце пытанні.

Практыкаванне 246. Прачытайце. Вызначце адрасата, мэтанакіраванасць, тып і стыль тэксту. Знайдзіце ў тэксце прыназоўнікі і скажыце, якія значэнні выражаюцца пры іх дапамозе ў гэтым тэксце?

7. Абагульненне.

Паўтаральна-абагульняючая гутарка

-Пералічыце, калі ласка, асноўныя значэнні прыназоўнікаў. Прывядзіце прыклады.

8. Падвядзенне вынікаў.

9. Інфармацыя пра дамашняе заданне.

Дома вам трэба перачытаць параграф 33 і выканаць практыкаванне 245. Там вам трэба будзе выпісаць словазлучэнні з прыназоўнікамі і вызначыць, якія значэнні яны выражаюць у спалучэнні з назоўнікамі ці займеннікамі.