
конспект
.docxПлан-канспект урока па беларускай мове ў 7 “в” класе
Настаўнік: Гардзей Юлія Аляксандраўна
Тэма: Асноўныя значэнні прыназоўнікаў
Мэта: дапамагчы вучням практычна пазнаёміцца з асноўнымі значэннямі, якія выражаюцца ў словазлучэнні пры дапамозе прыназоўнікаў; выпрацоўваць уменне вылучаць прыназоўнікавыя канструкцыі, ставіць пытанне ад галоўнага да залежнага слова і вызначаць, якія значэнні ў іх перадаюцца; вучыць правільна ўжываць прыназоўнікавыя словазлучэнні ў вусным і пісьмовым маўленні; выхоўваць самастойнасць, добразычлівыя адносіны паміж навучэнцамі.
Тып урока: камбінаваны
Нагляднасць: вучэбны дапаможнік па беларускай мове для 7 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання.
Ход урока
1.Арганізацыйны момант.
2. Праверка дамашняга задання.
3. Актуалізацыя раней вывучанага.
1.Слоўнікавы дыктант.
Улетку, мякка, без аглядкі, з разбегу, за мяжой, па-новаму, дзесьці, зранку, дзе-нідзе, кудысьці, на шчасце, штогод, абы-дзе,мімаволі, навошта, штораз, таксама, дадому, па-твойму, абы-куды, ззаду, удвая, на момант, удзвюх, надзвычайна, сумыслу, некалі.
2. Франтальнае апытванне.
- Якая часціна мовы называецца прыназоўнікам?
- З якімі часцінамі мовы ў маўленнм ўжываюцца прыназоўнікі?
- Ці маюць яны самастойнае значэнне?
4. Паведамленне тэмы, задач урока, матывацыя вучэбнай дзейнасці.
Паведамленне настаўніка.
Сёння на ўроку мы з вамі пазнаёмімся з асноўнымі значэннямі прыназоўніка. Навучымся вылучаць прыназоўнікавыя канструкцыі, ставіць пытанне ад галоўнага да залежнага слова і вызначаць, якія значэнні ў іх перадаюцца.
5. Знаёмства з новай тэмай.
Настаўнік: Нам з вамі неабходна скласці табліцу, якая называецца “ Асноўныя значэнні прыназоўнікаў”. Для гэтага мы з вамі спачатку прачытаем тэарэтычны матэрыял, які змешчаны на старонцы 151.
Значэнні |
Прыклады |
Прасторавыя |
Дарога ў горад, спыніцца сярод лесу |
Часавыя |
Працаваць да вечара, размаўляць пасля гульні |
Аб’ектныя |
Стукацца ў дзверы,працаваць над дакладам |
Прычынныя |
Спазніцца без прычыны, прыбегчы па выкліку |
Мэтавыя |
Рыхтавацца да ўрокаў, пайсці ў ягады |
Азначальныя |
Марожанае з шакаладам, дом на тры паверхі |
Спосабу дзеяння |
Чытаць з захапленнем, слухаць з увагай |
6. Фарміраванне уменняў і навыкаў.
Настаўнік: Давайце выканаем 243 практыкаванне. Спачатку вам трэба прачытаць тэкст, а затым мы вызначым яго тып і стыль ( публіцыстычны; апісанне). Выпішыце з тэксту словазлучэнні з прыназоўнікамі, пастаўце пытанні.
Практыкаванне 246. Прачытайце. Вызначце адрасата, мэтанакіраванасць, тып і стыль тэксту. Знайдзіце ў тэксце прыназоўнікі і скажыце, якія значэнні выражаюцца пры іх дапамозе ў гэтым тэксце?
7. Абагульненне.
Паўтаральна-абагульняючая гутарка
-Пералічыце, калі ласка, асноўныя значэнні прыназоўнікаў. Прывядзіце прыклады.
8. Падвядзенне вынікаў.
9. Інфармацыя пра дамашняе заданне.
Дома вам трэба перачытаць параграф 33 і выканаць практыкаванне 245. Там вам трэба будзе выпісаць словазлучэнні з прыназоўнікамі і вызначыць, якія значэнні яны выражаюць у спалучэнні з назоўнікамі ці займеннікамі.