Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Скарбы сусветнай літаратуры для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Зборнік

.pdf
Скачиваний:
0
Добавлен:
08.09.2026
Размер:
2 Мб
Скачать
☆
перы, і таму тата, дакранаючыся да іх, ні аб чым не здагадваецца. І калі ён іх толькі абмацвае і пералічвае (а ён добра запомніў іх паслядоўнасць), то гэта прыносіць яму такую радасць, як і раней, калі ён бачыў іх відушчымі вачамі. Да таго ж у нашым маленькім гарадку няма ніводнага чалавека, якога б тата лічыў вартым ба­чыць ягоныя скарбы... І ён так фанатычна любіць кожную гравю­ру, што ў яго, мусіць, сэрца разарвалася б ад гора, даведайся ён, што ўсе яны даўным-даўно сплылі з яго рук. З таго часу як памёр загадчык аддзела гравюр на медзі Дрэздэнскай галерэі, вы — пер­шы, каму ён пажадаў паказаць сваю калекцыю. І я прашу вас...
Яна раптам працягнула да мяне рукі, і вочы яе напоўніліся
слязамі.
— Мы просім вас... не рабіце яго няшчасным... не рабіце нас няшчаснымі... не разбурыце апошнюю ілюзію, памажыце нам зберагчы яго веру, што ўсе гравюры, якія ён вам будзе апісваць, ёсць яшчэ ў наяўнасці... адно падазрэнне, што іх болей няма, ад­правіла б яго на той свет. Можа, мы несправядліва абышліся з ім, але мы не маглі паводзіць сябе іначай. Трэба ж было неяк жыць... а ці ж чалавечае жыццё, ці ж чатыры сястрыны сіроты не даражэй, чым гэтыя гравюры?.. Да таго ж дагэтуль мы нічым не азмрочылі яго радасці; ён шчаслівы, што кожны дзень пасля абеду можа цэлых тры гадзіны перагортваць свае папкі, раз­маўляючы з кожнаю гравюраю, як з чалавекам. А сёння... сён­няшні дзень мог бы стаць найшчаслівейшым днём у яго жыцці, бо ён ужо столькі гадоў чакае выпадку паказаць свае скарбы ча­лавеку, які можа ацаніць іх; прашу... малю вас, не пазбаўляйце яго гэтай радасці!
Я проста не магу перадаць вам, з якою праніклівасцю гэта было сказана. Божухна, колькі ўжо разоў даводзілася мне, ан­тыквару, сустракацца з самым бессаромным падманам, калі, под­ла карыстаючыся інфляцыяй, у няшчасных літаральна за кава­лак хлеба забіралі фамільныя каштоўнасці, якія захоўваліся ў сям’і стагоддзі, але тут лёс зладзіў вельмі ўжо незвычайную шту­ку, і ўсё гэта моцна ўзрушыла мяне. Канечне, я паабяцаў маўчаць і зрабіць усё, што можна, каб выканаць іх просьбу.
Далей мы пайшлі разам; па дарозе я з горыччу слухаў яе рас­каз, з дапамогаю якіх хітрыкаў абдурвалі бедных прастадушных жанчын, і гэта яшчэ болей умацавала мяне ў намеры дапамагчы ім як мага. Мы падняліся па лесвіцы і ледзь толькі ўзяліся за ручку дзвярэй, як з пакоя пачуўся радасны грукатлівы голас старога: «Заходзьце, заходзьце?» Мабыць, з уласціваю сляпым вастрынёю
351
слыху ён улавіў гук нашых крокаў, калі мы яшчэ толькі падымалі­ся па лесвіцы.
— Герварт нават не мог сёння задрамаць, гэтак яму карціць паказаць вам свае скарбы, — з усмешкаю сказала старэнькая. Ад­наго толькі даччынога позірку было даволі, каб супакоіць яе на­конт маіх паводзін. На стале ўжо ляжалі стосы папак. Ледзь ад­чуўшы дотык мае рукі, сляпы без лішніх цырымоній узяў мяне за локаць і пасадзіў у крэсла.
— Вось так, пачнём без прадмоў — прагледзець нам трэба шмат чаго, а ў паноў-берлінцаў заўсёды няма часу. У гэтай пер­шай папцы ў мяне Дзюрэр, даволі поўны, як вы зараз пераканае­цеся, і адна гравюра лепшая за другую. Між іншым, вы гэта самі зможаце ацаніць, паглядзіце сюды! — І ён разгарнуў першую папку. — Вось яго «Вялікі конь».
Асцярожна, ласкава, кончыкамі пальцаў, як звычайна бяруць вельмі крохкія рэчы, ён дастаў з папкі паспарту, у якое быў ус­таўлены чысты пажаўцелы аркуш паперы, і трымаў гэтую нічога не вартую рэч з захапленнем у выцягнутай руцэ. З хвіліну ён гля­дзеў на яе, канечне, нічога не бачачы; але ў нейкім экстазе ён тры­маў чысты аркуш у выцягнутай руцэ на ўзроўні вачэй. Як па ўзмаху чараўнічай палачкі, яго напружаны твар раптам прыняў выгляд чалавека, які бачыць. А яго вочы, толькі што зусім нежывыя з не­рухомымі зрэнкамі, раптам прасвятлелі, у іх прамільгнула думка. Быў гэта проста водбліск паперы ці бляск ішоў знутры?
— Ну як, — горда папытаўся ён, — вы калі-небудзь бачылі больш цудоўны адбітак? Глядзіце, як тонка і выразна вылучаецца кож­ны штрых. Я параўнаў свой экземпляр з дрэздэнскім, і той здаў­ся мне нейкім расплывістым, цьмяным. І якая радаслоўная! Вось! — Ён перавярнуў аркуш і пазногцем так упэўнена пачаў вадзіць па чыстай паперы, адзначаючы месцы, дзе павінны былі быць паметкі былых уладальнікаў, што я міжволі зірнуў, ці няма іх там на самай справе. — Гэта пячатка калекцыянера Нагдэра, а тут Рэмі і Эсдайля; ці ж маглі мае славутыя папярэднікі думаць, што іх скарб калі-небудзь трапіць сюды, у гэты пакойчык!
Мароз прабягаў у мяне па скуры, калі стары, які нічога не ве­даў аб сваёй страце, захапляўся зусім чыстым аркушам паперы, і жудасна было глядзець, як ён з абсалютнай дакладнасцю вадзіў на нябачаных, існуючых толькі ў яго ўяўленні паметках былых уладальнікаў гравюр. Ад жаху ў мяне сціснула ў горле, і я не мог ні слова прамовіць яму ў адказ; але, паглядзеўшы разгублена на абедзвюх жанчын, я ўбачыў баязліва працягнутыя да мяне рукі
352
старэнькай жанчыны, якая дрыжала ад страху. Тут я сабраўся з сілаю і зноў пачаў іграць сваю ролю.
— Цудоўна, — нарэшце прамармытаў я. — Выдатны адбітак. І зноў твар старога заззяў ад гордасці.
— Гэта яшчэ што, — узрадаваўся ён. — А вы б паглядзелі на яго «Меланхолію» або на «Пакуту» ў фарбах — другога такога экзем­пляра няма на свеце. Ды вы паглядзіце толькі, — і зноў яго паль­цы з любасцю забегалі па ўяўным відарысе, — які мяккі сакавіты тон, якая свежасць! Увесь Берлін з усімі сваімі панамі антыква­рамі і мастацтвазнаўцамі перавярнуўся б дагары нагамі, паба­чыўшы яе!
Бурныя трыумфальныя патокі слоў ліліся цэлыя дзве гадзіны. Не, я не змагу перадаць вам той папраўдзе містычны жах, які ва­лодаў мною, калі я праглядаў разам з ім сотню ці дзве чыстых па­перак і ўбогіх рэпрадукцый. Нябачная, даўным-даўно раскіданая на ўсе чатыры бакі калекцыя працягвала з такою дзіўнаю рэаль­насцю жыць ва ўяўленні старога, што ён беспамылкова, у стро­гай паслядоўнасці і дэтальна апісваў адну за другою гравюры; для гэтага сляпога, падманутага і вартага жалю ў сваім няведанні чалавека яна аставалася нязменнаю, і страсная сіла яго бачання была настолькі вялікая, што нават я пачаў міжволі паддавацца гэтай ілюзіі. Адзін толькі раз жахлівая небяспека прабуджэння парушыла самнамбулічную ўпэўненасць яго натхнёнага бачання. Калі ён расхвальваў рэльефнасць адбітку рэмбрантаўскай «Ан­тыёпы» (а пробны адбітак сапраўды быў бясцэнны) і з любасцю вадзіў сваім нервова-празорлівым пальцам па ўяўных лініях, ён не знайшоў на гладкім чужым аркушы паперы добра вядомых яму паглыбленняў. Твар старога раптам азмрочыўся, голас зра­біўся няўпэўнены.
— Ці ж... «Антыёпа» гэта? — прамармытаў ён збянтэжана.
Я адразу ж умяшаўся, выхапіў у яго з рук паспарту з чыстым аркушам і пачаў з запалам і як мага падрабязней апісваць і мне добра вядомую гравюру. Рысы твару сляпога зноў разгладзіліся. Чым болей я хваліў гравюру, тым болей твар старога грубавата­га чалавека расцвітаў шчыраю прастадушнаю радасцю.
— Нарэшце знайшоўся чалавек, які нешта разумее, — не мог нарадавацца ён, з пераможным выглядам павярнуўшыся ў бок жанчын. — Нарэшце, нарэшце вы можаце пераканацца, як мно­га каштуюць мае гравюры. Вы мне не верылі, увесь час бурчалі, што я ўбухаў на сваю калекцыю ўсе грошы. Гэта праўда, што я шэсцьдзесят гадоў не ведаў ні піва, ні віна, ні тытуню, ні тэатра,
353
ні кніжак, а толькі ўсё збіраў і збіраў грошы, каб набыць гэтыя гравюры. Але пачакайце, вы яшчэ разбагацееце, калі мяне не бу­дзе сярод жывых, — тады вы будзеце багатыя, багацей за ўсіх у горадзе, такія багатыя, як самыя вялікія багацеі ў Дрэздэне, і тады вы будзеце радыя, што я калісьці быў вось такі дзівак. Але пакуль я жывы, ніводная гравюра не пакіне гэты дом — перш хай вынесуць мяне, а ўжо потым маю калекцыю.
І ён ласкава, быццам жывую істоту, пагладзіў апарожненыя даўно папкі. Мне было жудасна, але разам з тым і ўцешна, бо за ўсе гады вайны я ні разу не бачыў на твары немца выразу такога поўнага, такога чыстага шчасця. Побач з ім стаялі жонка і дачка, і было таямнічае падабенства паміж імі і фігурамі жанчын на гра­вюры выдатнага нямецкага майстра, якія, прыйшоўшы да труны збавіцеля і ўбачыўшы, што камень адсунуты ўбок і магіла пустая, у радасным экстазе, з выразам набожнага жаху на тварах застылі каля ўвахода, уражаныя гэтым цудам. І як там, на гравюры, па­слядоўніцы Хрыста ўсміхаюцца праз слёзы, прадчуваючы з’яўленне збавіцеля, вось так і гэтая няшчасная, раздаўленая жыццём старая і яе састарэлая дачка ўсміхаліся, асветленыя чыстаю дзіцячаю радасцю сляпога старога, — гэта была аша­ламляльная карціна, якой мне не даводзілася бачыць ніколі ў жыцці. Але стары ніяк не мог здаволіцца, слухаючы маю пахвалу, зноў і зноў ён раскрываў і закрываў папкі, прагна лавіў кожнае маё слова; і таму я з палёгкаю ўздыхнуў, калі нарэшце яму прый­шлося адсунуць са стала лжэкалекцыю і супраць волі ачысціць месца пад каву. Але які нікчэмны быў мой вінаваты ўздых у параў­нанні з бязмежнаю радасцю і задорам гэтага нібы на трыццаць гадоў памаладзелага старога! Ён быццам захмялеў і асмялеў ад віна: расказваў мноства анекдотаў пра свае набыткі і ўдалыя зна­ходкі, штохвіліны ўскокваў з месца, каб вобмацкам, адмаўляючы­ся ад дапамогі, дабрацца да сваіх папак і дастаць адтуль яшчэ раз якую-небудзь гравюру. А калі я нарэшце сказаў, што мне пара раз­вітвацца, ён проста-такі спалохаўся і надзьмуўся: тупнуўшы, як упартае дзіця, нагою, ён заявіў, што гэта нікуды не гадзіцца, што я не прагледзеў яшчэ і паловы ўсіх гравюр. Жанчынам прыйшло­ся вельмі пастарацца, каб пераканаць яго не затрымліваць мяне болей, бо інакш, казалі яны, я спазнюся на цягнік.
Але калі пасля роспачнага супраціўлення ўпарты стары выму­шаны быў нарэшце згадзіцца і настала хвіліна развітання, ён зусім расчуліўся. Узяўшы мяне за рукі, ён ласкава, з усім краса­моўствам, на якое здольныя пальцы старога, правёў імі да сама-
354
га запясця, як бы спрабуючы такім чынам даведацца пра мяне болей і выказаць сваю любоў мацней, чым гэта маглі б зрабіць усе яго словы.
— Вы прынеслі мне вялікую радасць, — сказаў ён з моцным, глыбінна душэўным хваляваннем, якое я ніколі не забуду. — Бо для мяне гэта сапраўднае шчасце, што нарэшце пасля такога доўгага чакання я зноў змог прагледзець са знаўцам дарагія мне гравюры. Але ведайце, што вы недарэмна наведвалі сляпога ста­рога. Абяцаю вам, жонка хай будзе сведка, што я дадам да свайго завяшчання яшчэ адзін пункт, згодна з якім права на распродаж маёй калекцыі будзе належаць вашай шаноўнай фірме. На вашу долю выпадзе гонар быць хавальнікам гэтага нікому не вядомага скарбу, — стары з любасцю пагладзіў свае апарожненыя папкі, — да таго часу, пакуль ён не разыдзецца па ўсім свеце. Абяцайце мне толькі скласці для гэтай калекцыі добры каталог: хай ён будзе маім магільным помнікам — лепшага мне не трэба.
Я паглядзеў на жонку і на дачку, яны стаялі цесна адна ля ад­нае, і часам па іх целе прабягалі нервовыя дрыжыкі, быццам абедзве былі адзінаю, непадзельнаю істотаю, узрушанаю аднымі і тымі ж пачуццямі. Дый у мяне самога было неяк незвычайна ўрачыста на душы, калі гэты мілы ў сваім няведанні чалавек уручыў маёй апецы як вялізную каштоўнасць сваю нябачную і даўным-даўно ўжо не існуючую калекцыю. Я ўсхвалявана абяцаў яму тое, чаго выканаць ніяк не мог, і зноў у нежывых яго зрэн­ках бліснула жыццё, і я адчуў, як страсна жадае ён увачавідкі ўба­чыць маё аблічча: адчуваў гэта па ласкавым, амаль што лю­боўным поціску пальцаў, калі рука яго сціснула маю ў знак раз­вітання і ўдзячнасці.
Абедзве жанчыны праводзілі мяне да дзвярэй. Асцерагаючыся тонкага слыху сляпога, яны не адважыліся сказаць што-небудзь, але затое якою гарачаю ўдзячнасцю ззялі іх поўныя слёз вочы! Як у сне, трымаючыся за парэнчы, спусціўся я ўніз па лесвіцы. Шчыра кажучы, мне было сорамна: я аказаўся раптам як бы анёлам з казкі і, увайшоўшы ва ўбогае бядняцкае жыллё, вярнуў на гадзіну зрок сляпому, вярнуў толькі тым, што, памагаючы выратавальнаму падману, увесь час бессаромна маніў сам, у той час як я, нікчэмны гандляр, на самай справе прыйшоў у гэты дом, каб выманіць у старога некалькі каштоўных гравюр. Але я нёс з сабою нешта значна больш каштоўнае: у наш неспакойны бязра­дасны час ува мне зноў прабліснула жывая іскра чыстага натхнен­ня, таго светлага духоўнага экстазу навекі адданай мастацтву
355
душы, да якога мае сучаснікі даўно ўжо страцілі здольнасць. Я ад­чуў глыбокую пашану — інакш нельга назваць гэтае пачуццё, — і ў той жа час мне было чагосьці сорамна, а чаго менавіта, я не ве­даў і сам.
Калі я быў ужо на вуліцы, наверсе рыпнула акно і нехта па­клікаў мяне. Гэта быў стары, сваімі невідушчымі вачамі ён гля­дзеў туды, дзе, як яму здавалася, павінен быў быць я. Ён высунуў­ся з акна, і жанчынам прыйшлося беражліва падтрымліваць яго з абодвух бакоў, памахаў мне насоўкаю і бадзёрым, па-юнацку звонкім голасам крыкнуў: «Шчаслівай дарогі!» Ніколі не забуду я гэтай карціны: там, высока ў акне, радасны твар сівага старо­га, які быццам лунаў над панурымі, заклапочанымі, вечна мітуслівымі людзьмі на вуліцы, твар чалавека, які ўзнёсся на светлым воблачку сваёй цудоўнай мары над нашаю сумнаю рэ­чаіснасцю. І мне прыйшло ў галаву мудрае старое выслоўе — зда­ецца, гэта сказаў Гётэ: «Збіральнікі — самыя шчаслівыя людзі».
Перакладчык У. Чапега
УІЛЬЯМ ФОЛКНЕР
ПАХ ВЕРБЕНЫ
1
I
эта здарылася адразу пасля вячэры. Не паспеў я разгарнуць
Ã
кнігу Коўка лідоры пачуліся крокі прафесара Уілкінса, а потым павісла ка­роткая паўза, — калі ён дакрануўся да клямкі дзвярэй, — і ў гэтае імгненне нязвыклай цішыні я павінен быў здагадацца, што гэта нездарма. Шмат гавораць пра благія прадчуванні, але тады ў мяне не ўзнікла ніякіх прадчуванняў. Я пачуў яго крокі на прыступках сходаў, потым на калідоры; нічога незвычайнага ў гэтых кроках я не заўважыў, бо, хоць я пражыў у прафесарскім доме тры гады вучобы ў каледжы і хоць ён і місіс Уілкінс звярта­ліся да мяне по-свойску «Баярд», ён ніколі не дазволіў бы сабе зайсці ў мой пакой без папярэдняга стуку, — як і я заўсёды рабіў тое самае, калі заходзіў да яго ці да яе. Але на гэты раз ён з гру­катам расчыніў насцеж дзверы адным з тых жэстаў, якія амаль з фізічным болем успрымаюцца юнаком, бо той ніколі не мог бы сабе нават уявіць такіх бесцырымонных паводзін ад свайго пава­жанага і заўсёды карэктнага настаўніка, які ўварваўся ў пакой, спыніўся на парозе і сказаў:
— Баярд! Баярд, сын мой, мой дарагі сынок.
Я павінен быў здагадацца, павінен быў падрыхтавацца да бла­гой весткі. Магчыма, я ўсё-такі падрыхтаваўся, таму што памятаю, як акуратна загарнуў кнігу, нават адзначыўшы месца, дзе спыніўся, і толькі пасля гэтага падняўся з крэсла. Ён (прафесар Уілкінс) нешта там корпаўся, а потым даў мне капялюш і плашч, якія я ўзяў, хоць мне зусім не патрэбны тады быў плашч (быў каст рычнік, але надвор’е трымалася не па-асенняму цёплае). Аднак, падумаў я, неў­забаве чакаюцца халады і дажджы і мне яшчэ спатрэбіцца плашч,
1
Тэкст чытае Андрэй Ясюкевіч.
2
Коўк Эдвард (1552–1634) — вядомы англійскі юрыст.
2
, уладкаваўшыся за сталом пад лямпаю, як на ка-
357
каб вярнуцца сюды, калі наогул збіраюся прыехаць сюды зноў, а ў галаве білася адна і тая ж думка: «Божухна, чаму ён не ўварваўся да мяне ў пакой учора ўвечары, не расчыніў з грукатам насцеж дзверы без папярэдняга стуку, я паспеў бы апынуцца на тым месцы, дзе ўсё гэта здарылася, быць побач з ім там, дзе яму было наканавана ўпасці і застацца ляжаць у пыле і брудзе».
— Ваш хлапец чакае ўнізе, на кухні, — сказаў прафесар. Толькі пазней, калі прайшло шмат гадоў, нехта (хутчэй за ўсё, ён сам, суддзя Уілкінс) расказаў мне, як Рынга
1
, нахабна адштурхнуўшы кухара, імкліва прайшоў у дом, а потым у бібліятэку, дзе сядзелі містэр і місіс Уілкінс, і, нават не павітаўшыся, абвясціў: «Сёння раніцай забілі палкоўніка Сарторыса
2
, перадайце Баярду, што я чакаю яго на кухні», — і адразу выйшаў; яны не паспелі нават і паварушыцца.
— Ён праехаў сорак міль, але рашуча адмовіўся падсілкавацца
хоць чым-небудзь.
Потым мы рушылі да дзвярэй, за якімі я пражыў тры гады ў падсвядомым прадчуванні таго, што здарылася сёння; і, тым не менш, я нічога не адчуў у тых кроках, якія крыху раней гучалі каля сценаў пакоя.
— Я магу хоць што-небудзь зрабіць для вас?
— Так, сэр, — сказаў я. — Дайце хлопцу свежага каня. Ён, відаць, захоча паехаць са мной.
— Пра што гаворка, бярыце майго каня ці кабылу місіс Уіл­кінс, — выгукнуў прафесар усё тым жа заклапочаным тонам, і мы абодва адначасова зразумелі ўвесь камізм ягонай прапановы: ка­ратканогая, з запалым пузам кабылка, якую звычайна місіс Уіл­кінс запрагала ў плецены фаэтончык, выглядала, нібы пераспе­лая дзеўка-векавуха, настаўніца музыкі. Мяне быццам сцюдзёнай вадой аблілі, і гэта пайшло мне на карысць.
1
Рынга — негр, малочны брат Баярда.
2
Сарторыс — палкоўнік Джон Сарторыс нарадзіўся ў Караліне ў 1823 г. і прыехаў у Джэферсан (акруга Йокнапатафа — выдуманая У. Фолкнерам акруга, у якой адбываецца дзеянне большасці яго твораў) у 1837 г., дзе пабудаваў вялікі загарадны дом. Падчас Грамадзянскай вайны арганізаваў полк у Йокнапатафе і сам узначаліў яго, стаўшы палкоўнікам. Праз год быў вызвалены ад абавязкаў камандзіра палка, а на яго месца прызначаны Томас Сатпэн. Баярд — сын Сарто­рыса ад першага шлюбу з місіс Мілард. У 1865 г. палкоўнік Сарторыс ажаніўся з Друзілай Хок. У 1872 г. ён забіў двух белых, г. зв. сакваяжнікаў, якія прывялі неграў галасаваць. 4 верасня 1876 г. быў забіты сваім партнёрам па будаўніцтву чыгункі Рэдмандам (у рамане «Сарторыс» забойцу палкоўніка клічуць Рэдла). Прататып Сарторыса — прадзед пісьменніка, поўны яго цёзка, палкоўнік Уільям Фолкнер, у якога шмат агульнага з літаратурным персанажам: ён таксама камандаваў палком, пабудаваў першую ў штаце чыгунку і загінуў на дуэлі.
358
— Я вельмі ўдзячны вам, сэр, — сказаў я. — Як-небудзь абыдзем­ся. Я найму свежага каня для Рынга на платнай стайні, дзе я трымаю сваю кабылку.
I сапраўды, я крыху ачуняў, бо не паспеў нават закончыць фра­зу, як зразумеў, што нічога гэтага мне рабіць не давядзецца, таму што Рынга ўжо пабываў на той платнай стайні перад тым, як прыйсці сюды, у каледж, і пра ўсё паклапаціўся: коні ўжо асяд­ланыя і чакаюць нас каля агароджы дома, і нам не спатрэбіцца
1
наогул ехаць праз увесь Оксфард
. Луш, вядома, не зрабіў бы ні­чога, калі б яму давялося паехаць па мяне, ён адразу ж завітаў бы ў каледж, да прафесара Уілкінса, расказаў бы навіну, а потым спа­койна сеў бы і ўсе клопаты ўзваліў бы на мае плечы. Але Рынга зусім не такі.
Прафесар выйшаў з пакоя ўслед за мной, і пакуль мы з Рынгам не выехалі ў задушную, густую, пыльную цемру, хваравіта цяжар­ную, нібы пакутніца-парадзіха, запозненым асеннім раўнадзен­ствам, ён увесь час круціўся недзе вакол мяне — ці то поруч, ці то ззаду, але мне было не да яго. Ён стараўся адшукаць прыдатныя словы, каб прапанаваць мне свой пісталет. Да сённяшняга дня я нібыта чую, як ён тады казаў мне: «Ах, няшчасны наш, забыты Бо­гам, край: не прайшло яшчэ і дзесяці гадоў, як мы перанеслі цяж­кую ліхаманку, і пасля гэткай напасці зноў павінны аплачваць Каі­наў грэх той жа самай манетай». Аднак ён не сказаў гэтых слоў уголас. Ён увесь час хадзіў за мною, недзе поруч, ці ззаду мяне, па­куль мы спускаліся па прыступках сходаў туды, дзе місіс Уілкінс чакала ў зале пад святлом кандэлябра — хударлявая сівенькая жан­чына, якая нагадвала мне маю бабулю — не таму, што яна была па­добная да бабулі, а, мабыць, таму, што добра яе ведала. Я выразна бачу перад сабой да гэтага часу яе ўзнёслы, спагадлівы, спакойны твар, на якім чыталася: «Хто ўзяў у рукі меч, ад мяча і загіне», — якраз гэтаксама магла падумаць і мая бабуля ў такі трагічны, ад­казны момант выпрабаванняў, якія выпалі на маю долю. Я мусіў прыйсці да місіс Уілкінс не таму, што быў унукам сваёй бабулі, і не таму, што пражыў у доме Уілкінсаў вось ужо тры гады, пакуль вучыўся ў каледжы, і быў амаль такога самага веку, як сын місіс Уілкінс, калі яго забілі ў апошняй бойцы мінулай вайны дзевяць гадоў назад, а таму, што цяпер я зрабіўся сапраўдным Сарторысам (менавіта гэтая акалічнасць, разам з усведамленнем таго, што нарэшце гэтае здарылася, — такія думкі ўспыхнулі ў маёй галаве,
1
Оксфард — універсітэцкі горад у штаце Місісіпі, дзе вучыцца на юрыста Ба-
ярд. У гэтым горадзе навучаўся і сам У. Фолкнер у 1919–1920 гг.
359
калі прафесар Уілкінс адчыніў дзверы ў мой пакой). Яна не пра­панавала мне ні каня, ні пісталета — і не таму, што любіла мяне меней за прафесара Уілкінса, але таму, што яна была жанчынай і тым самым больш мудрай, чым любы, самы разумны мужчына; іначай мужчыны не працягвалі б весці тую бязглуздую вайну яшчэ два гады, калі ўжо дакладна ведалі, што перамогі не будзе. Яна толь­кі ўсклала рукі (невялічкая жанчына, не вышэйшая за бабулю) на мае плечы і сказала:
— Перадай мае прывітанні Друзіле і цётцы Джэнні
1
. I як мага
хутчэй вяртайся назад.
Толькі я дакладна не ведаю, калі гэта здарыцца, — адказаў я. —
Я не ведаю, якія неадкладныя справы мяне там чакаюць.
Так, я хлусіў нават ёй; не прайшло яшчэ і хвіліны з таго мо­манту, калі ён уварваўся ў мой пакой, бразнуўшы дзвярыма, як я пачаў усведамляць у сабе тое, што нараджалася і мацнела ў маёй душы насуперак мне самому, насуперак майму паходжанню і вы­хаванню (а магчыма, і дзякуючы ім), у чым я яшчэ не быў да кан­ца перакананы і баяўся выпрабавання, якое чакала мяне напе­радзе. Я памятаю: яе рукі ўсё яшчэ на маіх плячах, а я думаю: «Ва ўсякім выпадку, змагу высветліць, чаго сапраўды я варты, ці такі
я ў сапраўднасці, якім я сам сабе здаюся, ці спраўджу тое, што сам лічу справядлівым, ці мяне хопіць толькі на добрыя намеры і пажаданні».
Мы перайшлі на кухню, прафесар Уілкінс круціўся вакол мяне, недзе побач ці ззаду, і ўсё прапаноўваў мне пісталет і каня на самыя розныя лады. Рынга цярпліва чакаў мяне. Памятаю, я тады падумаў: што б ні адбылося далей з намі, я ніколі не зраблю­ся Сарторысам у адносінах да яго. Яму гэтаксама было дваццаць чатыры гады, але ён змяніўся меней за мяне з таго самага дня, калі мы з ім прыбілі цвікамі цела Грамбі
2
да дзвярэй старой ад­рыны з бавоўнай. Магчыма, таму што ён пасталеў раней за мяне: яшчэ ў тое лета, калі яны з бабуляй прадавалі янкі мулаў, а потым змяняцца давялося мне, каб хоць неяк зраўняцца з ім у развіцці. Ён спакойна і ціха сядзеў каля астылай пліты з вельмі стомле­ным выглядам: дзіва што — сорак міляў за спінаю (аднойчы, ці ў Джэферсане, ці калі яму давялося нарэшце застац ца самотным дзе-небудзь па дарозе сюды, ён плакаў, бо на ягоным змарнелым твары былі відаць сляды слёз), і наперадзе яго яшчэ чакаюць
1
Цётка Джэнні — сястра палкоўніка Сарторыса — Вірджынія Дзю Прэ (1839–
1930). Прыехала да яго ў Джэферсан у 1869 г. пасля смерці маці.
2
Грамбі — Баярд і Рынга забілі негра Грамбі, гісторыя гэтага забойства апісана
ў апавяданні «Вандэя» з цыкла «Няскораныя».
360