Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БЕЛ ЛИТ.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
05.10.2025
Размер:
101.76 Кб
Скачать

10. Рэалістычныя тэндэнцыі ў літаратуры хіх ст. Тэмы і матывы творчасці ф.Багушэвіча.

 Францішак Багушэвіч —заснавальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры, першы буйны нацыянальны пісьменнік, выразнік дум і памкненняў народа. Ніхто да яго з такой мастацкай сілай не здолеў паказаць «на свет цэлы» і веліч, высакароднасць працоўнага чалавека, і яго трагедыю. У прадмовах да кніжак Ф. Багушэвіч вы-казвае заклапочанасць і трывогу за лёс роднага слова, абгрунтоўвае законнае права на развіццё роднай мовы, права беларускага народа на стварэнне еваёй нацыя-нальнай культуры і тым самым - на сваё існаванне: "Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!" Разумеючы, што асноўным доказам існавання народа з'яўляецца мова, Ф. Багушэвіч заклікаў шанаваць мову народа, бе-рагчы і развіваць яе, узбагачаць і памнажаць культур-ныя традыцыі. Аб ролi мастацтва у жыццi народа Б. выказау свае думкI у зборнiках "Дудка беларуская", "Смык беларускi". Кожны са сборнiкау -асабiстая старонка у жыццi i творчасцi паэта, асобная мастацкая з'ява. Са сваiмi вядучымi вобразамi, iдэйна-эстэтычнымi задачамi. Вялiкае значэнне маюць прадмовы да гэтых сборнiкау Гэтыя прадмовы прысвечаны пытанням развiцця бел. мовы i лiтаратуры. Паэт iмкнецца абуздаць у народа пачуццi нацыянальнага самаусведамлення, любоу да роднай мовы i лiтаратуры. З вялiкай цеплыней гаварыць ён у прадмовах аб высокiх вартасцях бел. мовы, вельмi багатай гiсторыяй i традыцыямi. “ Мова наша - есць такая ж людская, ” -- пiсау Б., -- “як i французкая, або нямецкая, або iншая мова". У прадмовах, поуных патрыятычнага пачуцця да Радзiмы, роднай мовы, перадавой нацыянальнай культуры Б. гнеуна дакарае "Вялiкiх паноу", якiя грэбуюць роднай мовы, адракаюцца ад яе, ахвотней гавараць на франц., чым на сваёй. Любоу да роднай мовы спалучаеца у Б. з павагай да мовы i нацыянальнай культуры iншых народау. Паэт лiчыу пажаданным i нават неабходным, каб беларусы, апрача роднай мовы ведалi i суседскiя мовы. Барацьба Б. за родную мову i лiтаратуру была барацьбой за дэмакратыю, палiтычную i нацыяную свабоду.

11. Асаблівасці літаратурнага працэсу на пачатку хх ст. Беларуская літаратура “нашаніўскага” перыяду (аўтары – на выбар).

Наша Доля (1906)– Луцэвічы і Пашкевіч. Першыя тыражы – 5т экз. Была амаль адразу забароненая царызмам.

Пасля дзяржаўнага перавароту 3 чэрвеня 1907 г. БСГ як партыя распалася. Кіраўнікі Грамады, якім удалося пазбегнуць арышту, сканцэнтравалі асноўную ўвагу на развіцці легальнага нацыянальнакультурнага руху. Цэнтрам гэтага руху стала газета "Наша ніва" (1906-1915). Яна выходзіла раз на тыдзень, друкавалася кірыліцай, да 1912 таксама і лацінкай. Выхад газеты быў спынены ў сувязі з набліжэннем расійска-нямецкага фронту да Вільні.

Ініцыятары – кіраўнікі БСГ браты Іван і Антон Луцкевічы, імкнуліся надаць газеце народны кірунак. НН выдавалася на сродкі Луцэвічаў, раздавалася бясплатна. У склад рэдакцыі ўвайшлі былыя члены ЦК БСГ Вацлаў Ластоўскі, В.Іваноўскі, А.Уласаў (быў рэдактарам).

Аўдыторыя -- сяляне, нацыянальная інтэлігенцыя

Тэмы Нацыянальныя: характар беларусаў, заклік да выкарыстання ў школе, царкве і касцёле беларускай мовы, пераходу іх на беларускія нацыянальныя пазіцыі. За правы паняволенных народаў мець сваё культурна - гістарычнае развіццё, спрыяла пашырэнню беларускай мовы і культуры. Грамадска-палітычныя: супраць трэцячэрвеньскага выбарчага закону, супраць афіцыйнай царскай палітыкі, супраць рэакцыйнай дзейнасці расійскіх і польскіх шавіністычных арганізацый, за дзейнасць Дзяржаўнай думы. Ацэнка з дэмакратычных пазіцый, павага да правоў і годнасці чалавека. Эканамічныя: за ўвядзенне на Беларусі земстваў, хутарызацыю (хаця гэта не вырашыць праблем малазямелля), арганізацыю вытворчых, крэдытных, гандлёвых, асветніцкіх і іншых суполак.  Сацыяльныя праблемы (асабліва у час рэдактарства Купалы),

Аўтары Рэдактары-выдаўцы: Зыгмунт Вольскі, Аляксандр Уласаў, Янка Купала — з 1914 Рэдактары аддзелаў у розны час: Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Хведар Імшэнік (заг. канторы і сакратар рэдакцыі да 1909), Вацлаў Ластоўскі (з 1909 сакр. рэдакцыі), Ядвігін Ш., Сяргей Палуян (С. Ясяновіч), Альгерд Бульба (В. Чыж). Публікаваліся Янка Купала, Якуб Колас, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Максім Багдановіч, Алесь Гарун, Максім Гарэцкі, Змітрок Бядуля, Цішка Гартны і шмат іншых.

Дзве палаты: Верхняя – Луцэвічы, Альгерд Бульба (Ян Яленскі), Ал. Уласаў (1906-1914 быў рэдактарам), Ядвігін Ш. (нейкі час быў загадчыкам літ. аддзела); Ніжняя – Купала, Колас, Бядуля, Власт.

Культурна-асветніцкая дзейнасць: падрыхтоўка падручнікаў, наведванне розн. населенных пунктаў, утварэнне тэатраў, бібліятэк, пашырэнне адукацыі. На старонках НН друкаваліся укр, рус, польск. аўтары, перакладваліся творы – англ, фр. Пры рэдакцыі ствараўся Беларускі нацыянальны музей.

Дзейнасць газеты адыгрывала важную ролю ў справе кансалідацыі беларускай нацыі, развіцця яе мовы і культуры і асабліва ў фарміраванні самасвядомасці беларусаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]