Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БЕЛ ЛИТ.docx
Скачиваний:
19
Добавлен:
05.10.2025
Размер:
101.76 Кб
Скачать

3. Літаратура эпохі Адраджэння і дзейнасць Францыска Скарыны. Гісторыка-культурнае значэнне прадмоў Скарыны.

Характэрная асаблівасць этыкагуманістычнага светапогляду Скарыны — патрыятызм.  Скарына — заснавальнік нацыя­нальна-патрыятычнай традыцыі ў гісторыі беларускай культуры i грамадскай думкі. На  першы  план  Скарыны выступалі  інтарэсы свайго народа i айчыны. Патрыятычны пачатак у светапоглядзе С. — вынік канкрэтызацыі  ідэі  «агульнага дабра», адна з найбольш яркіх выяў беларускай  нацыянальнай  свядомасці свайго часу, якая сфармулявана ў наступных словах: «Звяры, што жывуць у пустынях, ад нараджэння ведаюць норы свае; птушкі, якія лятаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, якія плаваюць у морах i рэках, чуюць віры свае; пчолы i iм падобныя бароняць вуллі сваі, так i людзі да таго месца, дзе нарадзіліся i выраслі, вялікую ласку маюць»

Этыка С. выхоўвала ў чалавеку грамадзяніна i патрыёта, фарміравала ў яго якасці, неабходныя для актыўнай грамадскапрактычнай  дзейнасці  на  карысць свайго народа i радзімы. С. не абсалютызаваў   «агульнае   дабро»   на шкоду    дабру    індывідуальнаму,    а імкнуўся гарманічна вырашыць праб­лему ўзаемаадносін паміж дзвюма маральна-этычнымі       дабрачыннасцямі.

Каб быць карысным грамадству,  садзейнічаць яго аздараўленню, удасканаленню,   захаванню   яго   цэласнасці, чалавек  павінен  пастаянна  развіваць сваю духоўнасць, выхоўваць у сабе ма­ральныя якасці, неабходныя для гра­мадскага   жыцця.

Евангельскае   паняцце «любоў да блізкага» -Скарына гуманістычна перасэнсоўваў.

На яго думку, чалавекалюбства-вышэйшы прынцып узаемаадносін   паміж   людзьмі,    універсальны закон прыватнага i грамадскага жыцця,  аснова ўсіх дабрачыннасцей.

Прынцып любві ён пашыраў не  толькі  на  прадстаўнікоў  хрысціянскага веравызнання, але звяртаў «ко всякому человеку» незалежна ад яго становішча ў грамадстве, нацыянальнага паходжання. Справядлівасць, паводле Скарыны, таксама з'яўляецца боска-прыродным маральным паняццем, а чалавекалюбства — галоўны крытэрый маральных паводзін чалаве­ка. Менавіта на базе чалавекалюбства i справядлівасці С. фармулюе свой маральны імператыў, на якім павінны грунтавацца маральныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі, асноўваюцца законы, правасуддзе, дзяржаўнае кіраванне i палітыка.

Уплывы Рэнесансу адыгралі вельмі істотную ролю ў культурным развіцці беларускіх земляў у 16 ст. Самым яскравым прыкладам рэнесансавага светаадчування з’яўляецца легендарная постаць-Францыска Скарына. Гэтай асобе прысвечана вялізная колькасць навуковых прац, якія пераканаўча паказалі рэнесансныя асновы яго светапогляду. Несумненна, што Скарына быў геніальным чалавекам, апярэдзіўшым свой час. Але, разам з тым, яго асветніцкая дзейнасць цалкам упісваецца ў кантэкст развіцця тагаснай еўрапейскай кніжнай культуры.

4. Творчасць Міколы Гусоўскага на ліцінскай мове “Песня пра зубра” як твор рэнесанснай літаратуры.

Характэрнай асаблівасцю літаратурнага працэсу на Беларусі ў XVI–XVІI і часткова ў XVIІІ стст. з'яўляецца шырокае бытаванне вершаваных твораў на лацінскай мове. Гэтая ўласціва многім еўрапейскім літаратурам, у тым ліку і славянскім, якія на працягу цэлых стагоддзяў паралельна суіснавалі і развіваліся на аснове засваення дзвюх творча-культурных стыхій – мясцовых нацыянальна-фальклорных і антычных, пераважна лацінскіх. Лацінская (а дакладней, новалацінская) мова на працягу некалькіх стагоддзяў выконвала, як вядома, функцыю міжнароднай мовы навукі, асветы, культуры. Бясспрэчна, што на пачатковым этапе станаўлення беларускай паэзіі вершаваныя творы на лацінскай мове адыгралі прыкметную ролю ў выхаванні чытацкай аўдыторыі. Затым жа яны з часам ператварыліся ў пэўны тормаз для развіцця ўласнабеларускай літаратуры, а дакладней, беларускамоўнага прыгожага пісьменства.

Микалай Гусоўскі- беларускі і польскі паэт, гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння. Пяру М. Гусоўскага належаць тры паэмы, больш за дзесяць вершаў. Самы ўдалы твор, якому былi суджаны доўгае жыццё i вялiкая слава, — паэма "Песня пра зубра". "Песня пра зубра" напiсаны ўдалечынi ад радзiмы па просьбе папы Льва X, якi хацеў пачуць праўдзiвае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў. Напiсана паэма на лацiнскай мове — на той час мове навукi, культуры, мiжнародных зносiн у Еўропе. На беларускай мове "Песня" з'явiлася ў другой палове 60-х гг. XX ст. у перакладзе Язэпа Семяжона.

Паэтыка твора:

1.Жанр паэмы: ліра-эпічная паэма (ець лірычны герой, апісанне прыроды)

2.Паэма напісана на ўзор антычных паэм (па прыкладу Вергілія – рымскага паэта)

3.Поўная назва твора – “Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго”

4.Пачатак паэмы – прадмова. (“да Людовіка Альфія, каб даже рукопіс да каралевы, а ці што не панравіцца ей, хай кнігу цябе пакіне”)

Паэма не падзелена на часткі, але:

1.Гісторыя стварэння паэмы і разважанне пра прызначэнне паэта, занятак якога параўноўваецца з заняткам паляўнічага.

2.Падарожжа ў пушчу, якую прапануе нам аўтар (самае цікавае – зубры). Зубр – цэнтральны вобраз, з дапамогай якога раскрываюцца розныя тэмы. Гусоўскі ўспамінае дзяцінства і калі ён вучыўся. Галоўнае – тэма палявання. Гусоўскі падрабязна апісвае зубра, яго жыццё, яго нораў. Апісанне ўклада жыцця зубрынай сям’і (алегорыя на сям’ю ВКЛ).

3.Багацце ВКЛ

4.Паляванне. Расказвае пра паляўнічыя павер’і. занятак паляўнічага і занятак паэта: паляванне – занятак смелых людзей.

5.Вайна. Пафасны і эмацыянальны раздзел. Робіць акцэнт на “Вучэнне Хрыстова”, заклік разам устаць супраць ордаў варожых.

6.Зноў вяртанне ў пушчу – Паляванне. Апісанне палявання.

7.Вітаўт і яго княжанне. Княжанне Вітаўта – найбольшы ўздым. Пачатак пахвалы Вітаўта. (параўнанне з зубрам). Зубр – алегорыя Вітаўта. Зубр у паэме параўноўваецца з адважным i смелым князем Вiтаўтам, у час княжання якога Вялiкае княства Лiтоўскае дасягнула небывалага росквiту. Вiтаўт паказаны ў паэме ў паўсядзённым жыццi. Ён высакародны, справядлiвы, чулы, патрабавальны чалавек, жорсткi ў адносiнах да злачынцаў i хабарнiкаў.

8.Пушча. Аблава. Назіраем фінал палявання. Аляксандр – Вітаўт.

9.Заклік спыніць міжусобіны, забойствы, войны – гэта гора, шкода і страты. Асуджае князёў, якія вядуць міжусобіны (параўнанне Вітаўта і Сігізмунда). Далей – малітва.

10.Малітва да Дзевы Марыі. Даць абарону ад ворагаў, з’яднаць усіх супраць турак.

11.Паэма пра ВКЛ, яго народ, Вітаўта – усё дзякуючы вобразу зубра. Гісторыя і традыцыі, вайна і заклік спыніць войны і забойства.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]