- •1. Старажытная літаратура: агульная характарыстыка. Мастацкі феномен “Слова пра паход Ігаравы”.
- •2. Жанравая спецыфіка літаратуры старажытнай Русі. Мастацкія асаблівасці “Жыція Ефрасінні Полацкай”, слоў і прытчаў Кірылы Тураўскага (на выбар).
- •3. Літаратура эпохі Адраджэння і дзейнасць Францыска Скарыны. Гісторыка-культурнае значэнне прадмоў Скарыны.
- •4. Творчасць Міколы Гусоўскага на ліцінскай мове “Песня пра зубра” як твор рэнесанснай літаратуры.
- •5. Барока і Асветніцтва на Беларусі. Творчасць Каятана Марашэўскага.
- •6. Адметнасць палемічнай і парадыйна-сатырычнай літаратуры XVII- XVIII стст.
- •7. Рамантызм у беларускай літаратуры хіх ст. Адлюстраванне гісторыі ў творчасці а. Міцкевіча.
- •8.Фальклорныя матывы і праблематыка творчасці я.Баршчэўскага.
- •9. Творчасць в. Дуніна-Марцінкевіча. Фарс-вадэвіль “Пінская шляхта”: змест і праблематыка твора.
- •10. Рэалістычныя тэндэнцыі ў літаратуры хіх ст. Тэмы і матывы творчасці ф.Багушэвіча.
- •11. Асаблівасці літаратурнага працэсу на пачатку хх ст. Беларуская літаратура “нашаніўскага” перыяду (аўтары – на выбар).
- •12. Творчасць м. Багдановіча: асаблівасці паэтычных вобразаў і праблематыка.
- •13. Тэмы, матывы і сімволіка паэзіі Янкі Купалы (паводле вершаў розных гадоў).
- •14. Праблема культуры мыслення ў п’есе “Тутэйшыя” Янкі Купалы.
- •15. Гратэскава-камічны свет рамана а. Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”.
- •16. Гуманістычная скіраванасць прозы м. Гарэцкага.
- •17. Псіхалагізм і інтэлектуалізм у прозе м. Гарэцкага.
- •18. Творчы феномен Змітрака Бядулі.
- •19. Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ў 1920-1930-гг. Літаратурныя а’яднанні “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя” і іх прадстаўнікі (аўтары – на выбар).
- •21. Адметнасць прозы Кузьмы Чорнага. Псіхалагізм у творчасці пісьменніка.
- •22. Паэтычная творчасць Максіма Танка. Матывы і тэмы лірыкі
- •23. Філасофскія аспекты паэзіі а. Куляшова. Праблема творчай асобы ў паэме “Варшаўскі шлях”.
- •24. Творчая індывідуальнасць Пімена Панчанкі. Адметнасць вобразна-выяўленчых сродкаў яго паэзіі.
- •25. Жанравае і тэматычнае наватарства драматургіі а. Макаёнка.
- •26. Тэма і праблема вайны ў творчасці в. Быкава. Аналіз твораў “Сотнікаў”, “Мёртвым не баліць” (на выбар).
- •27. Паслясавецкая проза в.Быкава. Аналіз твораў “Труба”, “Пакахай мяне, салдацік” і інш. (1 твор на выбар).
- •28. Своеасаблівасць мастацкага свету Янкі Брыля. Аўтабіяграфізм у творчасці пісьменніка.
- •29. Творчасць і.Шамякіна і сацрэалізм. Праблематыка твораў 80–90-х гг.
- •30. Асаблівасці адлюстравання беларускай гісторыі ў творчасці у. Караткевіча.
- •31. Беларуская літаратура пра палітычныя падзеі 1930-х гадоў
- •32. Духоўна-творчае абнаўленне паэзіі 2-й пал. Хх ст. (на прыкладзе твораў н.Гілевіча, р.Барадуліна і інш. – на выбар).
- •33. Тэма вёскі і праблема захавання традыцыйнай народнай культуры ў творах я Сіпакова, і. Мележа (на выбар).
- •34. Антываенная скіраванасць прозы а. Адамовіча, і. Шамякіна, і. Навуменкі (на выбар).
- •35. Адлюстраванне чарнобыльскай катастрофы і яе наступстваў у творах сучасных пісьменнікаў.
- •36. Беларуская драматургія: традыцыі і сучаснасць (к. Крапіва, а. Макаёнак, а. Дудараў, с. Кавалёў і інш. – аўтар на выбар).
- •37. Пошукі новых жанравых форм у беларускай паэзіі канца хх ст. Творчасць я. Янішчыц, а. Пісьмянкова і інш. (вершы на выбар).
- •38. Агляд сучаснай беларускай паэзіі (а. Сыс, в. Жыбуль і інш. – аўтар на выбар).
- •39. Літаратурная суполка “Тутэйшыя”. Постаці і творы сучасных пісьменнікаў (на выбар).
- •40. Прыгодніцка-дэтэктыўная і фантастычная проза; жанр антыутопіі ў беларускай літаратуры.
- •41. Мастацкае асэнсаванне жыцця грамадства 1990-х гг. Ю. Станкевічам (раман “Любіць ноч – права пацукоў”).
- •42. Асаблівасці развіцця літаратуры на сучасным этапе. Творчыя эксперыменты і літаратура постмадэрнізму (аўтар і твор – на выбар).
- •1. Старажытная літаратура: агульная характарыстыка. Мастацкі феномен “Слова пра паход Ігаравы”.
5. Барока і Асветніцтва на Беларусі. Творчасць Каятана Марашэўскага.
Пасля бурнага Рэнесансу ў мастацтве пачынаецца новая эпоха – эпоха барока. З партугальскай мовы “барока” перакладаецца як “жамчужына няправільнай формы”. Гэта жамчужына адпавядала жыццю, такому ж няправільнаму, несправядліваму. Чалавек у барока думае аб сваім лёсе, спрачаецца з розумам, асэнсоўвае жыццё. Гэта быў зусім новы стыль: пышнасць і складанасць форм, пампезнасць, дынамізм, вычурнасць, яркія колеры, эфект светлацені, вытанчанасць ліній. У развіцці барока вылучаецца некалькі стадый: маньерызм, ранняе барока, сталае барока, ракако.
Асноўныя адзнакі і асаблівасці літаратуры перыяду барока. Для твораў барока характэрны шматзначнасць, метафарычнасць, кантрастнасць, парадаксальнасць, сумяшчэнне несумяшчальнага (узнёслага і нізкага, трагічнага і камічнага). Перавага аддавалася вонкавай форме, якая рабілася ўсё больш ускладнёнай і вычварвай. Своеасаблівасцю беларускага барока было, напрыклад, тое, што яно развівалася на скрыжаванні ўсходніх і заходнееўрапейскіх уплываў, на "паграніччы" праваслаўнага і каталіцкага веравызнанняў.
На Беларусі ідэі Асветніцтва распаўсюдзіліся ў 2-й палове XVII — пачатку XIX ст. і былі цесна звязаны як з усходнеславянскім, так і з заходнееўрапейскім Асветніцтвам. Яны знайшлі адлюстраванне ў філасофіі, сацыялогіі, літаратуры і мастацтве, вызначаліся паказам бытавых і этнічных умоў жыцця класаў і сацыяльных груп, праблем аўтаномнасці і адносін да Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, успрыняцця духоўнай спадчыны мінулага, суіснавання розных пластоў у нацыянальнай культуры. Ідэйныя вытокі Асветніцтва на Беларусі ідуць ад творчасці і дзейнасці прагрэсіўных мысліцеляў канца XVII — пачатку XVIII ст. К. Лышчынскага, С. Полацкага, У сувязі з тым, што Беларусь у канцы XVIII ст. трапіла ў абшары Расійскай імперыі, у Расіі павысілася цікавасць да жыцця, беларускай мовы і культуры (Г. Дзяржавін, М. Кайдаловіч, I. Ляпёхін, В. Севяргін і інш.). Пеўную ролю для распаўсюджвання ідэй асветніцтва на Беларусі адыграла Адукацыйная камісія. Ідэйна яе натхнялі польскія асветнікі Сташыц, Я. Снядэцкі, выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта Ж. Жылібер, М. Пачобут-Адляніцкі, А. Снядэцкі, I. Страйноўскі і інш. У канцы XVIII і пачатку XIX ст. узмацнілася супрацьстаянне паміж прыхільнікамі і праціўнікамі асветніцтва. Асноўнымі літаратурнымі напрамкамі эпохі Асветніцтва з'яўляліся класіцызм і сентыменталізм. Першы з іх апеляваў да чалавечага розуму, другі — да сэрца, пачуццяў.
І класіцызм, і сентыменталізм выразна праявіліся ў шматмоўнай літаратуры Беларусі эпохі Асветніцтва.
Да нашага часу дайшлі дзве п'есы Марашэўскага: беларуска-польская «Камедыя» і польская трагедыя «Свабода ў няволі». Абодва творы захаваліся ў адным рукапісным зборніку 1787 г., які зберагаецца ў бібліятэцы АН Літвы. У «Камедыі» паказана цяжкае жыццё прыгоннага селяніна Дзёмкі, выказваецца асветніцкая думка, што шчасце залежыць не ад лёсу, а ад чалавечых учынкаў. Твор напісаны ў адпаведнасці з эстэтыкай класіцызму, аднак адчуваецца ўплыў барочных інтэрмедый, якія ўпершыню ў беларускай літаратуры сінтэзуюцца ў камедыю. Ідэі асветніцтва выявіліся ў трагедыі «Свабода ў няволі», дзе галоўны герой — рымскі палкаводзец Велізарый — вышэй асабістых інтарэсаў ставіць інтарэсы радзімы.
«Камедыя» была ўпершыню апублікаваная Уладзімірам Ператцам у 1911.
