Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БЕЛ ЛИТ.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
05.10.2025
Размер:
101.76 Кб
Скачать

35. Адлюстраванне чарнобыльскай катастрофы і яе наступстваў у творах сучасных пісьменнікаў.

Чарнобыльская катастрофа 1986 года стала адной з самых страшных экалагічных і гуманітарных трагедый у гісторыі Беларусі і ўсёй Еўропы. Яна пакінула глыбокі след у свядомасці людзей і знайшла адлюстраванне ў творчасці многіх сучасных беларускіх пісьменнікаў. У сваіх творах яны даследуюць не толькі фізічныя наступствы катастрофы, але і яе ўплыў на чалавечыя лёсы, псіхалогію, культуру і грамадства.

Сяргей Дубавец у сваіх творах акцэнтую ўвагу на экалагічных і сацыяльных наступствах Чарнобыля. У рамане "Горад" аўтар даследуе жыццё людзей у забруджаных рэгіёнах, паказваючы, як катастрофа змяняе іх жыццёвыя каштоўнасці, адносіны і самасвядомасць. Дубавец стварае атмасферу безнадзейнасці і страху, адначасова падкрэсліваючы чалавечую годнасць і імкненне да жыцця.

А. Адамовіч у сваіх творах таксама звяртаецца да тэматыкі Чарнобыля. У кнізе "Чарнобыльская малітва" ён даследуе не толькі фізічныя наступствы катастрофы, але і духоўныя страты, якія перажылі людзі. Адамовіч падкрэслівае, што Чарнобыль стаў не толькі экалагічнай катастрофай, але і трагедыяй для чалавечай душы. Ён паказвае, як людзі спрабуюць справіцца з болем страты і адчужанасці.

Марціновіч у рамане "Сцежка" таксама адлюстроўвае наступствы Чарнобыльскай катастрофы. Аўтар даследуе, як катастрофа ўплывае на жыццё людзей, іх ўзаемаадносіны і псіхалагічны стан. У творы адчуваецца глыбокая спачувальнасць да герояў, якія сутыкаюцца з цяжкасцямі жыцця ў забруджаных рэгіёнах. Марціновіч падкрэслівае важнасць памяці і адказнасці за будучыя пакаленні.

Ганна Янкута ў сваіх творах таксама разглядае наступствы Чарнобыльскай катастрофы, акцэнтуючы ўвагу на жаночых лёсаў. Яна даследуе, як катастрофа ўплывае на жанчын, якія сталі ахвярамі не толькі экалагічных праблем, але і сацыяльных і псіхалагічных цяжкасцяў. Янкута паказвае, як жанчыны спрабуюць знайсці свой шлях у жыцці, нягледзячы на цяжкасці і страты.

Чарнобыльская катастрофа стала важным тэмай для сучасных беларускіх пісьменнікаў, якія даследуюць яе наступствы з розных перспектыў. Яны паказваюць, як катастрофа змяняе чалавечыя лёсы, адносіны і каштоўнасці, заклікаючы да памяці і адказнасці. Творы гэтых аўтараў служаць напамінам аб неабходнасці разважлівага стаўлення да прыроды і чалавечых жыццяў, а таксама аб важнасці суперажывання і салідарнасці ў цяжкія часы.

36. Беларуская драматургія: традыцыі і сучаснасць (к. Крапіва, а. Макаёнак, а. Дудараў, с. Кавалёў і інш. – аўтар на выбар).

Драматургія заклікана ісці ў нагу з часам, адгукацца на падзеі грамадскага жыцця. Таму драматург павінен бачыць вострыя канфлікты свайго часу, каб адлюстраваць іх у творы. На хвалі працэсаў перабудовы і разняволення творчай думкі ў 1990-я гады ў беларускую драматургію прыйшлі новыя маладыя аўтары. Яны імкнуліся ствараць п’есы актуальнай тэматыкі, якія былі б запатрабаваны нацыянальным тэатрам і чытачом, бо тагачасныя тэатры Беларусі ў асноўным былі арыентаваны на рускую і замежную класіку.

Творчасць сучасных драматургаў вызначаецца імкненнем да эксперымента, пошукам новых мастацкіх сродкаў і форм выказвання. Разам з тым яны арыентуюцца на лепшыя здабыткі нацыянальнай драматургіі, бо без ведання традыцый немагчымы рух наперад. Адбываецца пашырэнне і абнаўленне тэматыкі і праблематыкі твораў. У цэлым у беларускай драматургіі канца ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя творчы пошук вядзецца аўтарамі ў двух асноўных напрамках. Першы звязаны з эксперыментальнай драматургіяй, выпрабаваннем новых форм умоўнасці, нетрадыцыйным выкарыстаннем сцэнічнай прасторы і часу, зваротам да свету ірацыянальнага, фантастычнага і інш. Другі напрамак вызначаецца творчым развіццём лепшых традыцый айчыннай драматургіі, трансфармацыяй назапашаных ёй мастацкіх сродкаў.

Асабліва важным з’яўляецца ўплыў на творчасць драматургаў мяжы ХХ—ХХІ стагоддзяў такіх прызнаных майстроў, як Кандрат Крапіва і А. Макаёнак. Дасціпнасць, творчая смеласць, праніклівасць, глыбіня мастацкіх абагульненняў, уменне спалучаць наватарства зместу і формы з вечнымі, агульначалавечымі праблемамі вылучалі п’есы «Хто смяецца апошнім», «Брама неўміручасці» Кандрата Крапівы, «Зацюканы апостал», «Трыбунал», «Пагарэльцы», «Дыхайце эканомна» А. Макаёнка. У той жа час кожны з іх меў свой непаўторны пісьменніцкі почырк, сваю творчую індывідуальнасць. Вяршыні, на якія ўзнялі беларускую драматургію, асабліва камедыю, Кандрат Крапіва і А. Макаёнак, ставяць высокія патрабаванні перад маладзейшымі аўтарамі.

Многія дасягненні сучаснай беларускай драматургіі звязаны з жанрам камедыі, якая набывае новыя адметнасці. Традыцыю «прапускаць жыццё праз прызму смешнага», гаварыць пра сур’ёзнае мовай сатыры і гумару, перамагаць зло «самым гуманным сродкам — смехам» перанялі ад Кандрата Крапівы і Андрэя Макаёнка такія сучасныя драматургі, як Мікола Матукоўскі, Анатоль Дзялендзік, Георгій Марчук, Мікола Арахоўскі, Уладзімір Сауліч, Мікола Казачонак, Алег Ждан, Алесь Асташонак, Андрэй Федарэнка, Максім Клімковіч, Міраслаў Адамчык. Асэнсаванне шматграннай і складанай сучаснасці з дапамогай гратэску, гіпербалізаванага завастрэння жыццёвых сітуацый і з’яў, парадаксальнага спалучэння камічнага з трагічным адбываецца ў камедыях Уладзіміра Сауліча «Сабака з залатым зубам», «Халімон камандуе парадам», «Адзін Гаўрыла ў Полацку», Івана Стадольніка «Залатое вяселле». Жанрава-стылёвай разнастайнасцю вызначаюцца творы Георгія Марчука: камедыя--лубок1 «Вясёлыя, бедныя, багатыя», народная музычная камедыя «Калі заспявае певень», лірычная камедыя «Салодкія слёзы» і інш.

Гэтыя творы напісаны на аснове добра вядомага Г. Марчуку матэрыялу. Героі яго п’ес — пераважна жыхары беларускага мястэчка са сваім адметным менталітэтам і норавамі. Захапляльнымі і вясёлымі робяць творы драматурга бліскучыя дыялогі, гумар, зварот да фальклору, паэтыкі беларускай батлейкі, беларускіх песень і прыпевак. Рэалістычны стыль пісьма Г. Марчука вельмі ўдала ўзбагачаецца і ўскладняецца элементамі сімвалізму, рамантызму, іншасказання. У камедыях «Дэфіцытны жаніх», «Блудны муж і Варвара», «Люцікі-кветачкі» арыгінальна спалучаюцца рэальнае і містычнае, трагічнае і камічнае. Народны каларыт, вадэвільнасць, высокая напружанасць, дынамізм дзеяння характарызуюць п’есы Г. Марчука. Яны выклікаюць у чытача прыхільнасць, спачуванне, цікавасць да сучасных праблем герояў-палешукоў.

Сучасныя драматычныя творы, у якіх прысутнічае камедыйны пачатак, вельмі сінкрэтычныя ў жанрава-стылёвым плане. Для сучаснай беларускай літаратуры ўвогуле характэрна імкненне да сінкрэтызму. У драматургіі ж гэта асабліва заўважаецца. На мяжы XX— XXI стагоддзяў у беларускай драматургіі папулярнасць набывае жанр трагікамедыі. У класічнай айчыннай драматургіі гэты жанр прадстаўлены такімі выдатнымі п’есамі, як «Тутэйшыя» Янкі Купалы, «Трыбунал» А. Макаёнка. На сучасным этапе да жанру трагікамедыі звярнуліся Алесь Ждан («Сям’я для старога сабакі»), Iван Чыгрынаў («Госці»), Сяргей Кавалёў («Чатыры гісторыі Саламеі»).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]