- •1. Старажытная літаратура: агульная характарыстыка. Мастацкі феномен “Слова пра паход Ігаравы”.
- •2. Жанравая спецыфіка літаратуры старажытнай Русі. Мастацкія асаблівасці “Жыція Ефрасінні Полацкай”, слоў і прытчаў Кірылы Тураўскага (на выбар).
- •3. Літаратура эпохі Адраджэння і дзейнасць Францыска Скарыны. Гісторыка-культурнае значэнне прадмоў Скарыны.
- •4. Творчасць Міколы Гусоўскага на ліцінскай мове “Песня пра зубра” як твор рэнесанснай літаратуры.
- •5. Барока і Асветніцтва на Беларусі. Творчасць Каятана Марашэўскага.
- •6. Адметнасць палемічнай і парадыйна-сатырычнай літаратуры XVII- XVIII стст.
- •7. Рамантызм у беларускай літаратуры хіх ст. Адлюстраванне гісторыі ў творчасці а. Міцкевіча.
- •8.Фальклорныя матывы і праблематыка творчасці я.Баршчэўскага.
- •9. Творчасць в. Дуніна-Марцінкевіча. Фарс-вадэвіль “Пінская шляхта”: змест і праблематыка твора.
- •10. Рэалістычныя тэндэнцыі ў літаратуры хіх ст. Тэмы і матывы творчасці ф.Багушэвіча.
- •11. Асаблівасці літаратурнага працэсу на пачатку хх ст. Беларуская літаратура “нашаніўскага” перыяду (аўтары – на выбар).
- •12. Творчасць м. Багдановіча: асаблівасці паэтычных вобразаў і праблематыка.
- •13. Тэмы, матывы і сімволіка паэзіі Янкі Купалы (паводле вершаў розных гадоў).
- •14. Праблема культуры мыслення ў п’есе “Тутэйшыя” Янкі Купалы.
- •15. Гратэскава-камічны свет рамана а. Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”.
- •16. Гуманістычная скіраванасць прозы м. Гарэцкага.
- •17. Псіхалагізм і інтэлектуалізм у прозе м. Гарэцкага.
- •18. Творчы феномен Змітрака Бядулі.
- •19. Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ў 1920-1930-гг. Літаратурныя а’яднанні “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя” і іх прадстаўнікі (аўтары – на выбар).
- •21. Адметнасць прозы Кузьмы Чорнага. Псіхалагізм у творчасці пісьменніка.
- •22. Паэтычная творчасць Максіма Танка. Матывы і тэмы лірыкі
- •23. Філасофскія аспекты паэзіі а. Куляшова. Праблема творчай асобы ў паэме “Варшаўскі шлях”.
- •24. Творчая індывідуальнасць Пімена Панчанкі. Адметнасць вобразна-выяўленчых сродкаў яго паэзіі.
- •25. Жанравае і тэматычнае наватарства драматургіі а. Макаёнка.
- •26. Тэма і праблема вайны ў творчасці в. Быкава. Аналіз твораў “Сотнікаў”, “Мёртвым не баліць” (на выбар).
- •27. Паслясавецкая проза в.Быкава. Аналіз твораў “Труба”, “Пакахай мяне, салдацік” і інш. (1 твор на выбар).
- •28. Своеасаблівасць мастацкага свету Янкі Брыля. Аўтабіяграфізм у творчасці пісьменніка.
- •29. Творчасць і.Шамякіна і сацрэалізм. Праблематыка твораў 80–90-х гг.
- •30. Асаблівасці адлюстравання беларускай гісторыі ў творчасці у. Караткевіча.
- •31. Беларуская літаратура пра палітычныя падзеі 1930-х гадоў
- •32. Духоўна-творчае абнаўленне паэзіі 2-й пал. Хх ст. (на прыкладзе твораў н.Гілевіча, р.Барадуліна і інш. – на выбар).
- •33. Тэма вёскі і праблема захавання традыцыйнай народнай культуры ў творах я Сіпакова, і. Мележа (на выбар).
- •34. Антываенная скіраванасць прозы а. Адамовіча, і. Шамякіна, і. Навуменкі (на выбар).
- •35. Адлюстраванне чарнобыльскай катастрофы і яе наступстваў у творах сучасных пісьменнікаў.
- •36. Беларуская драматургія: традыцыі і сучаснасць (к. Крапіва, а. Макаёнак, а. Дудараў, с. Кавалёў і інш. – аўтар на выбар).
- •37. Пошукі новых жанравых форм у беларускай паэзіі канца хх ст. Творчасць я. Янішчыц, а. Пісьмянкова і інш. (вершы на выбар).
- •38. Агляд сучаснай беларускай паэзіі (а. Сыс, в. Жыбуль і інш. – аўтар на выбар).
- •39. Літаратурная суполка “Тутэйшыя”. Постаці і творы сучасных пісьменнікаў (на выбар).
- •40. Прыгодніцка-дэтэктыўная і фантастычная проза; жанр антыутопіі ў беларускай літаратуры.
- •41. Мастацкае асэнсаванне жыцця грамадства 1990-х гг. Ю. Станкевічам (раман “Любіць ноч – права пацукоў”).
- •42. Асаблівасці развіцця літаратуры на сучасным этапе. Творчыя эксперыменты і літаратура постмадэрнізму (аўтар і твор – на выбар).
- •1. Старажытная літаратура: агульная характарыстыка. Мастацкі феномен “Слова пра паход Ігаравы”.
23. Філасофскія аспекты паэзіі а. Куляшова. Праблема творчай асобы ў паэме “Варшаўскі шлях”.
“Варшаўскі шлях”(1972)- лірыка-спавядальны маналог, напоўнены роздумам пра жыццё і час, паэзію, сэнс вечнага на зямлі.
Паэма прысвечана Аляксандру твардоўскаму- рускаму паэту, з якім Куляшова звязвала сапраўднае чалавечае сяброўства. ВШ, як вядома, - шаша з Варшавы на Маскву, што праходзіць непадалёку ад радзімы Твардоўскага(Смаленшчыны) і Куляшова(Магілёўшчыны). Вобраз шляху становіцца ўвасабленнем складаных перыпетый часу, вырастае да сімвала нязгаснай памяці і дарогі вечнасці. Паэт “гутарыць аб часе, аб Твардоўскім”, з захапленнем гаворыць пра яго самаадданае жыццё, веліч духу. Твардоўскі для Куляшова- ідэал паэта, сумленне паэзіі.
24. Творчая індывідуальнасць Пімена Панчанкі. Адметнасць вобразна-выяўленчых сродкаў яго паэзіі.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі КупалыПімен Панчанка — майстар мастацкай дэталі. Яркая метафарычнасць, дакладнасць, раз-настайнасць рытмічных і рыфмавых знаходак уласцівы ўжо першым зборнікам паэта. Але П. Панчанка ніколі не спыняўся на дасягну- тым, рос духоуна і творча, пашыраў свой кру-гагляд, І яго паэзія развівалася разам з ростам асобы. верш «Журавы». У ім П. Панчанка апісвае трывожны настрой па-чатку другой сусветнай вайны. П. Панчанка не баіцца звяртацца да самых вострых праблем сучаснасці. Пры гэтым ён не проста выкрывае недахопы, а імкнецца дабрацца да іх вытокаў, каранёў. У вершы «Ратуйце нашы душы!» паэт б'е ў званы, бо «амаль што гіне пакаленне, а сэрцы раўнадушныя маўчаць.» П. Панчанка выкрывае бессэнсоўнасць існаван-ня моладзі, адсутнасць ідэалаў, схільнасць да нізкапробнай культуры і шкодных звычак. Панчанка ніколі не пісаў вершаў дзеля таго, каб толькі паказаць сваё паэтычнае майстэрства, ён пісаў пра тое, што сапраўды яго хвалявала. Вершы П.П ваеннага часу носяць спавядальны характар, уяуляюць сабой суцэльны маналог, звернуты да народа i краiны у самы трывожны для iх час. На першым плане у гэтым маналогу -- сыноускi боль, сыноуская ласка i пяшчота i побач -- жорсткасць i нянавiсць да ворага. Яго паэзiя узвышае, дапамагае жыць i думаць, яна сцвярджае цудоуныя каштоунасцi чалавечага жыцця. Своеасаблівае месца ў творчасці П. Панчанкі займае тэма прыроды. Ён быў улюбёны ў лес, луг, поле, у нашых беларускіх птушак, увогуле ва ўсё жывое, з чаго складаецца вялікі і мудры прыродны свет. Складаныя маральна-этычныя праблемы сучаснага жыцця ўзняты ў вершы «Ратуйце нашы душы!» У 80—90-я гады ў паэзіі П. Панчанкі шырока загучала сатыра. «Стары знаёмы».
25. Жанравае і тэматычнае наватарства драматургіі а. Макаёнка.
Надзвычай цікавымі з'яўляюцца спробы А. Макаёнка пашырыць межы жанравых магчымасцей камедыі, прынамсі беларускай камедыі. На рубяжы 60—70-х гадоў ён стварыў дзве трагікамедыі «Зацюканы апостал» і «Трыбунал», фармальна-выяўленчы лад якіх гэтак жа, як і вобразная сістэма, не меў аналагаў у ранейшай беларускай драматургіі. Першая з іх была асабліва нечаканая ў творчасці драматурга і прысвечана выкрыццю буржуазнай маралі. Чым жа здзівіла трагікамедыя спецыялістаў? Ну вядома ж, не тым, што аўтар адарваўся ад айчыннай рэчаіснасці: на матэрыяле зарубежных краін у гэты час пісалася нямала твораў. Здзівіў сам драматургічны «почырк» А. Макаёнка. Па-першае, ён, хто заўсёды любіў дакладныя прывязкі да жыццёвай канкрэтыкі, раптам прыбягае да надзвычай абагульненых вобразаў (Тата, Мама, Сын, Дачка, Дзед, палітычны каментатар), да зусім няпэўнай лакалізацыі дзеяння («недзе на ўзбярэжжы паўднёвага мора, здаецца, Міжземнага. Можа, нават на заваляшчым якім-небудзь востраве ў якім-небудзь акіяне, мелкім, неглыбокім, дзе і вады ўсяго па калена»). Па-другое, як вольна аднёсся ён да тэорыі верагоднасці! Умоўнасць, умоўнасць і яшчэ раз умоўнасць! Але над усім — пачуццё мастацкай меры. Гэта дазволіла драматургу дасягнуць самай важкай верагоднасці — верагоднасці мастацкага характару.На сцэнах тэатраў (а «Зацюканы апостал» пастаўлены не толькі ў Савецкім Саюзе, але і за мяжой) п'есу інтэрпрэтавалі па-рознаму. I гэта зусім заканамерна: у творы маецца некалькі сэнсавых планаў, ён багата насычаны падтэкстам. Адзінае, што ва ўсіх спектаклях трактавался адназначна,— гэта развянчанне драматургам філасофіі сучаснага буржуазнага мяшчанства. Змясціўшы герояў у зачараванае кола буржуазнага побыту, дзе псіхічная дэпрэсія на аснове прыніжэння асобы параджае культ сілы, фашысцкую ідэалогію, драматург на прыкладзе кароткага жыццёвага лёсу Сына паказвае, наколькі згубная атмасфера ўтвараецца тады, калі чалавек слепа падладжваецца пад абставіны. Апалагетыка жывата, філістэрства, апалітычнасць і беспрынцыповасць — вось асноўныя адзнакі жыццёвай філасофіі, якой прытрымліваюцца Тата, Дзед, іх сябры і паплечнікі. Тата і яго асяроддзе пасіўнасцю сваіх грамадскіх пазіцый, неакрэсленасцю палітычных поглядаў сталі віноўнікамі ўзнікнення фашысцкіх схільнасцей у душы Сына. Лёс хлопчыка мог бы скласціся зусім інакш, калі б ён трапіў у здаравейшае асяроддзе: зарукай таму — яго несумненная адаронасць. Нават адносна нямала пажыўшы ў задушнай атмасферы ўсеагульнага падману і хлусні, малы не ўсё яшчэ страціў. Пакуль што светапогляд Сына — фантастычны кангламерат разнастайных, разнапланавых поглядаў і перакананняў. Ён добра зразумеў абсурднасць узаемаадносін у сваім асяроддзі, дзе ўсё заснавана на нічым не прыкрытай меркантыльнасці, дзе прызнаецца толькі адно права — права дужага. Вось чаму яго жыццёвыя арыенціры аказаліся безнадзейна дэфармаванымі. Трагікамедыя «Зацюканы апостал» — адзіны твор А. Макаёнка, у якім няма ніводнага станоўчага персанажа. Аднак ад гэтага ён не гучыць песімістычна. Танальнасць п'есы абумоўлена аптымістычнасцю аўтарскай пазіцыі, багаццем выкрывальнага смеху. Цікава, што цяга А. Макаёнка да інтэлектуальна-прытчавых выяў нідзе не прыводзіць да насілля: над матэрыялам, да штучных сюжэтных хадоў. Персанажам у камедыі дыхаецца вольна, дзеянне развіваецца нязмушана, гарманічна.
