Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БЕЛ ЛИТ.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
05.10.2025
Размер:
101.76 Кб
Скачать

19. Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ў 1920-1930-гг. Літаратурныя а’яднанні “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя” і іх прадстаўнікі (аўтары – на выбар).

Маладосцю беларускай савецкай літаратуры стала літаратурнае аб'яднанне "Маладняк". Яно праіснавала даволі доўга, дало жыццё іншым літаратурным групам, яго ўплыў на развіццё літаратуры быў адчувальны. У яго шэрагах выхавалася цэлая плеяда маладых паэтаў, празаікаў, драматургаў, крытыкаў, публіцыстаў, журналістаў, прапагандыстаў роднага слова.

Арганізацыйнае афармленне "Маладняка" адбылося ў Мінску 28 лістапада 1923 г., калі ініцыятыўная група, у якую ўваходзілі Андрэй Александровіч, Міхась Чарот, Адам Бабарэка, Алесь Дудар, Анатоль Вольны і Язэп Пушча, заявіла аб заснаванні згуртавання літаратурнай моладзі на адным з пасяджэнняў у клубе "КіМ". Стар-шынёй літаб'яднання стаў Міхась Чарот.

У дзейнасці "Маладняка" (1923-1928) Максім Гарэцкі вылучаў тры асноўныя перыяды.

Першы перыяд (1923-1925) - найболып масавы і ажыўлены, калі творчасць маладых мела самы шырокі грамадскі рэзананс. Менавіта ў гэты час арганізоўваліся вечары, дыспуты, літаратурныя "суды", шматлікія паездкі па гарадах і раёнах. Утвараліся філіі ў Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі, Мазыры, Бабруйску, Оршы, Слуцку, Клімавічах, Полацку, Барысаве, у Маскве, Ленінградзе, Смаленску і нават у Празе. Выходзілі выданні бібліятэчкі "Маладняка", зборнікі, альманахі, літаратурныя дадаткі, такія, як "Дняпроўскія ўсплескі", "Росквіт", "Уздым", "Пачатак", "Наддзвінне" і інш.

25-27 лістапада 1925 г. адбыўся I Усебеларускі з'езд "Маладняка", які падвёў вынікі дзейнасці літаб'яднання за першыя два гады.

Другг перыяд (на рубяжы 1925-1926 гг.) быў для "Маладняка" самым цяжкім, крызісным. Якраз тады ад "Маладняка" адгалінаваліся новыя літаратурныя аб'яд-нанні.

Трэцг перыяд (1928) прыпадае на час кардынальных перамен. У дні свайго 5-гадовага юбілею літаб'яднанне "Маладняк" было рэарганізавана ў Беларускую Асацы-яцыю пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП) (1928-1932).

Маладнякоўцы вялі шырокую прапаганду мастацкай творчасці ў масах ("Мастацкае слова - масам" - пад такім дэвізам выходзілі многія кнігі), клапаціліся аб выяўленні маладых літаратурных сіл, аб іх выхаванні і прафесійным росце, распрацоўвалі новыя тэмы, праца-валі напорыста, актыўна. Вяліся пошукі новых форм у мастацтве для адлюстравання дынамікі жыцця.

Лічыцца маладнякоўскім аўтарам было гонарам у той час. "Мы зарунелі на беларускіх загонах", "мы - маладняк гэтых новых усходаў" - гаварылася ў дэкларацыях літаб'яднання. "Маладнякоўскія шэрагі папаўняюцца такімі паэтамі, якія з глухіх куткоў Беларусі ідуць у лап-цях і нясуць у торбачках свае творы. Але пяюць гэтыя песняры-лапцюжнікі весела, бадзёра!" - пісаў Міхась Чарот у артыкуле "Маладнякоўскімі крокамі". Літаб'яд-нанне налічвала ў актыве больш за 500 маладых аўтараў. Не ўсе яны сталі прафесійнымі паэтамі, але любоў да літаратуры захавалі на ўсё жыццё.

Не пазбеглі маладыя аўтары і недахопаў у сваёй творчасці. Найпершым з іх была недаацэнка класічнай спадчыны. Хоць традыцыі прама і не адмаўляліся, існа-вала пазіцыя непрымання ці "разноснай" крытыкі твор-часці старэйшых пісьменнікаў, канфрантацыя з Я. Купа-лам, Я. Коласам. Праяўлялася ў творчасці маладня-коўцаў рытарычнасць, павярхоўнасць, траскучасць, празмерная захопленасць фармальнымі пошукамі, касмічна-планетарнымі матывамі, самазахапленне, самарэклама, слоўная эквілібрыстыка і трукацтва.

Рост патрабаванняў да мастацкай творчасці, неабход-насць развіцця розных жанраў, стыляў, імкненне пад-няць эстэтычны ўзровень мастацкіх твораў сталі пры-чынамі расколу "Маладняка" і ўтварэння літаратурнага аб'яднання "Узвышша" (1926), куды ўвайшлі К. Чорны, К. Крапіва, У. Дубоўка, А. Бабарэка і інш. Многія ўзвы-шэнцы адкрыта не згаджаліся з пазіцыяй маладня-коўцаў, не маглі задаволіцца агульным станам белару-скай літаратуры. "Узвышша" займалася пераважна творчымі пытаннямі, члены гэтай арганізацыі паставілі на мэце даць сапраўды "каштоўнае ў беларускай літара-туры", клапаціліся пра высокі эстэтычны ўзровень сваіх твораў, пра нацыянальнае аблічча літаратуры, пра культуру творчасці. Хоць і абвінавачвалі ўзвышэнцаў у каставай замкнёнасці, адасобленасці, эстэцтве, акадэ-мізме, але настроенасць на вырашэнне сур'ёзных задач у літаратуры не магла не выклікаць павагі.

Характар самастойнага аб'яднання насіла "Полымя" (1927), у якое ўваходзілі Я. Колас, Я. Купала, Ц. Гартны і якое існавала пры аднайменным часопісе. Аб'яднанне не вылучала ніякай эстэтычнай праграмы і лічылася паза-статутным.

20. Творчасць Якуба Коласа. Нацыянальны свет беларуса ў паэме “Новая зямля”. Творчасць Якуба Коласа - гэта цэлы свет, свет дзівосны, багаты і непаўторны, у якім месціцца родная зямля, народ, яго жыццё і гісторыя. Багатая і разнастайная спадчына песняра ўвасобіла хараство народнай фантазіі, глыбіню, мудрасць, узвышанасць мар і імкненняў адвечнага працаўніка. Песню Я. Коласа абудзіла да жыцця рэвалюцыя 1905 г., якая да самых глыбінь ускалыхнула мільённыя масы, узнёсшы на грэбені хваль і сына беларускага народа. Я. Колас, як і Я. Купала, выступае ад імя працоўных мас у якасці абаронцы і выразніка іх імкненняў, ідэалаў. Творчасць Я. Коласа - гэта прадаўжэнне дэмакратычных традыцый беларускай літаратуры мінулай эпохі. Падобна Ф. Багушэвічу, Я. Колас маляваў змрочную, прасякнутую сумам і жальбой карціну жыцця зняважанага і зняволенага мужыка. У яго першым вершы "Наш родны край", надрукаваным у 1906 г., і ў пазнейшых творах "Вёска", "Наша сяло", "Ворагам" створана праўдзівая карціна старой жабрацкай Беларусі. Паэт заклікае бедны народ не гнуцца перад багатымі, не спадзявацца на іх дапамогу, а самому быць кавалём уласнага шчасця. Галоўным героем паэзіі Я. Коласа з'яўляецца чалавек працы, вольналюбівы "мужык", які не хоча мірыцца з існуючым ладам, не хоча больш цярпець і пакарацца. Ён хоча карыстацца плёнам сваёй працы, хоча жыць па-чалавечы. У вершы "Мужык" напісаным у турме, Я. Колас не толькі расказвае пра цяжкае жыццё беларуса-працаўніка, але і заклікае яго да барацьбы за лепшую долю Паэзія Я. Коласа была паэзіяй тугі і смутку. Невыпадкова свой першы зборнік вершаў паэт назваў "Песні жальбы". У ім многа лірычных, шчырых вершаў пра бацькаўшчыну, пра "забыты богам край". У вершы "Родныя вобразы" Я. Колас звяртаецца да роднага краю і да самога сябе з пытаннем-роздумам, якая сіла прываблівае яго да бацькоўскай зямлі, чаму напаўняецца яго сэрца смуткам і радасцю. У Я. Коласа нямала вершаў, прысвечаных тэме паэта і паэзіі ("Песняру", "Дудка", "Родныя песні", "Не пытайце, не прасеце"). У іх аўтар патрабуе ад мастакоў слова быць выразнікамі дум і жаданняў народа, смела раскрываць праўду жыцця, пісаць узнёсла і ўсхвалявана. Паэзія, на думку Я. Коласа, - гэта зброя, якая павінна дапамагаць у барацьбе за перабудову жыцця. У вершы "Песняру" сілу і моц паэтычнага слова аўтар параўноўвае з магутнасцю прыродных сіл, з маланкай, з перуном. Такім чынам, асноўнымі тэмамі ў дарэвалюцыйнай лірыцы Якуба Коласа з'яўляюцца тэма Беларусі, роднага краю, красы роднай прыроды, сялянскага жыцця, цяжкай паднявольнай працы. Вершы паэта ўвабралі ў сябе надзеі і спадзяванні простых людзей, іх імкненне да свабоды і шчасця. Яны з'яўляюцца своеасаблівым гімнам у гонар чалавека працы, мастацкім выяўленнем рэвалюцыйна-дэмакратычных пазіцый аўтара. Не выпадкова паэму “Новая зямля” лічаць энцыклапедыяй сялянскага жыцця. У гэтым творы, як ні ў якім іншым, вельмі падрабязна і па-мастацку апісаны побыт беларускага селяніна: яго гаспадарка, праца, занятак. Акрамя таго, вельмі даходліва перададзены аўтарам кло-паты селяніна, яго думкі, мары, спадзяванні.У хаце, што стаіць на ўскрайку лесу, жывуць Міхал з жонкай і з дзецьмі і брат Міхала — Антось. Міхал служыць у пана лесніком. Справу сваю ведае добра, адносіцца да яе сумленна. Няма ў лесе ніводнага дрэва, ніводнага кусціка, якія б Міхал абмінуў сваёй увагай. Аднак яму часта даводзідца выслухоўваць ад Ішна адны нараканні і незадаволенасць. Кінуць службу Міхал не можа, бо жыве ка панскай зямлі. Усе думкі яго — аб кавалку ўласнай зямлі. 3 ёй звязаны ўсе спадзяванні Міхала на лепшае жыццё, Дапамагае Міхалу па гаспадарцы брат Антось. Антось — чалавек працы. За што б ён ні ўзяўся: касіць, лавіць рыбу ці даглядаць пчол — усё ў яго спрытных руках ладзіцца.Ўвесь час адчуваецца непарыўная сувязь з героямі. Асобная старонка — адносіны герояў да прыроды, сувязь іх з ёй. Такія радкі зачаравання і замілавання мог напісаць толькі ўлюбены ў свае краявіды чалавек!Прататыпамі герояў «Новай зямлі» з'яўляліся члены сям'і бацькі Якуба Коласа Міхайлы Міцкевіча. Сюжэт паэмы звязаны з гадавым каляндарным цыклам жыцця селяніна: вясну змяняе лета, прыходзіць восень, потым зіма. У адпаведнасці з парой года паказваецца працоўная дзейнасць герояў, найбольш важныя святы, якія таксама ўключаны ў гадавы цыкл — вялікдзень, спас, каляды. З гэтага «замкнёнага кола» выбіваецца толькі прадгісторыя Міхалавай сям'і (раздзел «На першай гаспадарцы») і часткі, у якіх гаворка ідзе пра смерць ляснічага, куплю зямлі. У паэме няшмат герояў, аднак аўтар здолеў паказаць жыццё селяніна ва ўсіх яго ўзаемасувязях — светапоглядных, духоўных, маральных, побытавых. Праўдзіва, псіхалагічна глыбока раскрыты ў паэме вобразы галоўных герояў Міхала, Антося, Ганны, сумленных, дбайных, руплівых працаўнікоў. Сярод дзіцячых вобразаў найбольш ярка паказаны Костусь, хлопчык з чыстай паэтычнай душой. Дзякуючы майстэрству Якуба Коласа адным-двума трапнымі штрышкамі абмаляваць чалавечы характар запамінаюцца вобразы другога і трэцяга плану — дзеда Юркі, Хадыкі, аб'ездчыка «Памдзея» і інш. Мiхал — тыповы прадстаунiк сялянства, якое ва умовах царiзму цярпела буржуазна-палiтычны i чыноунiцкi гнёт. Антон — чалавек свабодалюбiвы. Ен пратэстуе супраць прыгнету паноу i царскiх чыноунiкау, бярэцца за ажжыцяулене жыццевай мары Мiхала. Вобраз ГАННЫ — жонкi Мiхала займае невялiкае месца у паэме. Яна зауседы за працай, занятая гаспадарскiмi справамi. Ганна — добрая, рухлiвая, сумленная гаспадыня. Яна шчырая, ласкавая мацi. Мацi прытрымлiваецца дзедаускiх звычаяу, верыць у розныя прыкметы. Ганна разважлiвая i практычная жанчына, добры дарадчiк у сям'i. Паэму "Новая зямля” Я.К. прысвяцiу народу. У народзе ен бачыць тыя творчыя сiлы, якiя могуць знiшчыць несправядлiвасць, абнавiць зямлю, зрабiць яе прыгожай.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]