Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
І рф.doc
Скачиваний:
31
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
130.56 Кб
Скачать

Беларуская лексікаграфія і фразеаграфія

1. Акрэсліце прадмет і задачы лексікаграфіі і фразеаграфіі.

2. Асэнсуйце розніцу паміж лінгвістычнымі і энцыклапедычнымі слоўнікамі. Адзначце, што (паняцце, рэалія ці слова) раскрываецца ў слоўніках першага тыпу і што – у другіх. Аргументуйце адказ супастаўленнем слоўнікавых артыкулаў з загаловачнымі словамі Вялікдзень і Грамніцы з ТСБМ і з “Беларускай энцыклапедыі”.

3. Ахарактарызуйце асноўныя структурныя элементы, якія ўключае слоўнікавы артыкул лінгвістычнага слоўніка.

4. Назавіце, якія віды лінгвістычных слоўнікаў вылучаюцца ў залежнасці ад зместу, задач, спосабаў лексікаграфічнай апрацоўкі матэрыялу.

5. Выканайце індывідуальныя заданні на тэму “Кароткая пісьмовая характарыстыка слоўніка…” (назва пэўнага слоўніка). Прыкладны план: а) асноўнае прызначэнне слоўніка, б) будова слоўнікавага артыкула, в) колькасць загаловачных слоў, г) сістэма памет, д) прыклад аднаго слоўнікавага артыкула. Пералік слоўнікаў:

Дыялектны слоўнік Брэстчыны / Склад. М.М. Аляхновіч [і інш.] ; рэд. Г.М. Малажай, Ф.Д. Клімчук. – Мінск : Навука і тэхніка, 1989. – 294 с.

Слоўнік асабовых уласных імён / Уклад. М.Р. Суднік ; навук. рэд. А.А. Лукашанец. – 2-е выд. – Мінск : Беларуская навука, 2005. – 176 с.

Сцяцко, П. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў / П.У. Сцяцко, М.Ф. Гуліцкі, Л.А. Антанюк. – Мінск : Выш. школа, 1990. – 222 с.

7. Адзначце, якія тыпы фразеалагічных слоўнікаў беларускай мовы выдзяляюцца паводле іх прызначэння.

Заданне для аднаго студэнта. Падрыхтуйце даклад (у навуковым стылі) “Роля І. Насовіча ў развіцці беларускай лексікаграфіі і фразеаграфіі”. Працуючы над дакладам, звярніцеся да артыкулаў у энцыклапедыі “Беларуская мова” (Мн., 1994) і энцыклапедычным даведніку “Мысліцелі і асветнікі Беларусі” (Мн., 1995).

Літаратура

Сучасная беларуская мова: вучэб. дапам / Пад агульн. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – Мінск : Выш. школа, 2010. – С.176-190.

Сучасная беларуская літаратурная мова. Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія. Фразеаграфія. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка і арфаграфія / Пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – Мінск: Вышэйшая школа, 1976. – С.90-120.

Лепешаў, І. Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы: вучэб. дапам. / І. Я. Лепешаў. – Мінск : Выш. школа, 1998. – С. 247-268.

Гаўрош, Н. В. Фразеалагічны слоўнік. Для сярэдняй школы / Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М. Янкоўскі.; пад рэд. Ф. М. Янкоўскага. – Мінск : Нар. асвета, 1973. – 352 с.

Лепешаў, І. Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы: У 2 т. / І. Я. Лепешаў. – Мн.: БелЭн, 1993.

Лепешаў, І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў / І.Я. Лепешаў. – Мн.: БелЭн, 2004. – 448 с.

Санько, З. Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем / З. Санько. – Мн.: Навука і тэхніка, 1991. – 218 с.

Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: вучэб. дапам. / Я.М. Камароўскі, В.П. Красней, У.М. Лазоўскі і інш. – 2-е выд, дапрац. і дап. – Мн.: Выш. школа, 1995. – С. 253-281, 316-328.

Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы: падручнік / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мн.: Універсітэцкае, 1996. – С. 252-256.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5 т. / Акад. навук БССР. Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа; пад агульнай рэд. К.К.Атраховіча (К.Крапівы). – Мн.: БелСЭ, 1977-1984.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы / Пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко. – Мінск : БелЭн, 1996. – 784 с.