Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Назоўнік.pptx
Скачиваний:
26
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
221.98 Кб
Скачать

Адушаўлёныя і неадушаўлныя назоўнікі

Да АН належаць некаторыя назоўнікі, якія абазначаюць нежывыя істоты:

назвы фантастычных і міфалагічных персанажаў: лясун, чорт, вядзьмар, гном;

антычных багоў: Марс, Юпітэр;

назвы цацак: лялька, заяц, ліса, вавёрка;

назвы шахматных фігур, карт: слон, кароль, конь, ферзь, туз, валет;

некаторыя назвы страў з рыб, птушак: карп, шчупак, лешч, цецярук (але: есці шпроты, кількі, сардзіны);

назоўнікі нябожчык, тапелец, мярцвяк

Зборныя назоўнікі

Сукупнасць асоб, жывых істот, аднародных прадметаў як адно цэлае: студэнцтва, птаства, лісце, ламачча, ельнік, крылле, звяр’ё.

Ужываюцца ў форме адзіночнага ліку і не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі, аднак, некаторыя могуць спалучацца з няпэўна-колькаснымі словамі многа, мала,

шмат, трохі, гэтулькі, колькі, столькі, некалькі: многа звяр’я, шмат птаства.

Зборныя назоўнікі

Маюць спецыфічныя словаўтваральныя суфіксы -ств (-цтв), -нік, -няк, -ін (-ын), -ур, -ар -j, нек. інш.: птаства, сялянства, асіннік, бярэзнік, дубняк, садавіна, агародніна, звяр-j- o, куп-j-o.

Назоўнікі, у якіх значэнне зборнасці выражана лексічна: мэбля, посуд.

У пэўным кантэксце значэнне зборнасці могуць набываць і іншыя назоўнікі ў форме адзіночнага ліку: Была б і ягада і грыб, калі б наведаў госць.

Зборныя назоўнікі

Не з’яўляюцца зборнымі словы тыпу

калектыў, група, атрад, аркестр, хор, войска, дружына, зграя, табун, груда.

Яны абазначаюць сукупнасць толькі лексічна, утвараюць формы множнага ліку (калектыў- калектывы) і спалучаюцца з уласнаколькаснымі лічэбнікамі (тры аркестры, пяць груп).

Рэчыўныя назоўнікі

Назвы рэчываў аднароднага саставу.

Такія рэчывы можна дзяліць на часткі, пры гэтым яны захоўваюць назву цэлага.

Не паддаюцца лічэнню, але яны могуць вымярацца. Адзінкі вымярэння – меры вагі (грам, кілаграм, цэнтнер, тона), аб’ёму (літр, кубаметр), даўжыні (сантыметр, метр).

Рэчыўныя назоўнікі

Назвы карысных выкапняў, металаў, газаў, хімічных элементаў і злучэнняў: кісларод, азот, вадарод, аміяк, нафта;

прадуктаў харчавання: мёд, малако, цукар;

лекаў: аспірын, цытрамон;

злакаў, траў, агародных культур, ягад: жыта, крапіва, маліны, гарох;

тканін: шоўк, рацін, паркаль;

будаўнічых матэрыялаў: бетон, гіпс, вапна, граніт;

прыродных з’яў: снег, дождж.

Рэчыўныя назоўнікі

Ужываюцца ў форме адзіночнага ліку і не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі: шчаўе, бульба, чай, цукар.

Могуць спалучацца з няпэўна- колькаснымі словамі шмат, мала,

многа, трохі, гэтулькі, колькі, столькі, некалькі: многа бульбы, гэтулькі збожжа.

Некаторыя РН маюць форму толькі множнага ліку: духі, апілкі, дрожджы, кансервы.

Рэчыўныя назоўнікі

РН тыпу соль, вада, метал, мазь, сталь, лён і нек. інш. у пэўным кантэксце могуць мець форму множнага ліку, калі яны абазначаюць гатункі, віды, вырабы з рэчываў: калійныя солі, якасныя сталі, беларускія льны.

Рэчыўныя назоўнікі

З некаторымі зборнымі і рэчыўнымі назоўнікамі суадносяцца адзінкавыя назоўнікі (назоўнікі са значэннем адзінкавасці). Адзінкавыя назоўнікі – назоўнікі, што абазначаюць асобныя прадметы, выдзеленыя з аднароднага рэчыва або з сукупнасці аднародных прадметаў; яны ўтвараюцца ад рэчыўных і зборных назоўнікаў пы дапамозе суфіксаў -ін (-ын), -інк (-ынк):

трава-травінка, снег – сняжынка.

Адзіночналікавыя назоўнікі

Рэчыўныя назоўнікі: срэбра, віно, пюрэ;

Зборныя назоўнікі: апаратура, галлё;

Большасць абстрактных назоўнікаў: блакіт, смех, пераемнасць;

Назвы формаў дзяржаўнага і грамадскага ладу, плыняў мастацтва, галін навукі: класіцызм, лінгвістыка;

Назвы напрамкаў свету: поўдзень, усход;

Назвы месяцаў: ліпень, снежань;

Уласныя назвы: Венера, Юпітэр, Максім, Афрыка