Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Назоўнік.pptx
Скачиваний:
26
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
221.98 Кб
Скачать

НАЗОЎНІК

АДВЕДЗІНЫ

Сяброўскае наведванне каго-н. звычайна з якой-н. нагоды.

Бадай кожны раз, прыходзячы да сябра

ўадведзіны, Янка захапляўся прытулкам свайго прыяцеля, утульнасцю, глухменню. Колас.

Я сяджу пад уражаннем дзедавых адведзін і ўсміхаюся. Пестрак.

Канкрэтныя назоўнікі

Прадметы рэчаіснасці: дрэва, горад.

Назвы рэалій, з’яў, рэчываў: сонца, мора, снег

Назвы часавых адзінак, адзінак меры і вагі: суткі, месяц, год, грам, гектар

З’явы прыроды: туман, шэрань.

Успрымаюцца органамі пачуццяў, як асобныя рэаліі

Маюць формы адзіночнага і множнага ліку: туман – туманы.

Спалучаюцца з колькаснымі і парадкавымі лічэбнікамі.

Абстрактныя назоўнікі

Адцягненыя паняцці, уласцівасці, якасці, псіхічныя працэсы, пачуцці, дзеянні, стан: напр., гонар, радасць, сон і г.д.

Ужываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку

Не могуць спалучацца з колькаснымі лічэбнікамі.

Некаторыя спалучаюцца з няпэўна- колькаснымі словамі: многа, мала, шмат, трохі, гэтулькі, столькі, некалькі: гэтулькі розуму, шмат цярпення

Абстрактныя назоўнікі

Асобныя АН пры канкрэтызацыі набываюць форму множнага ліку: гэтыя цяжкасці, першыя выпрабаванні, зламаныя лёсы, нашы спатканні.

Некаторыя АН маюць форму толькі множнага ліку: абставіны, адносіны, перагаворы, дажынкі.

АН мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак –у (–ю): розуму, гераізму, адпачынку

Абстрактныя назоўнікі

Большасць АН утварылася ад прыметнікаў і дзеясловаў пры дапамозе

суфіксаў -асць (-осць), -к, -б, -ын:

смел-асць, весял-осць, разгруз-к-а, бараць-б-а, дабр-ын-я, ціш-ын-я, шыр- ын-я або бязафіксным (нульсуфіксальным) спосабам: сум, крык, ціш, шыр

Адушаўлёныя назоўнікі

Назвы людзей, жывёл, птушак, рыб, насякомых: слесар, шчупак, матыль, камар.

Большасць АН – гэта назоўнікі мужчынскага і жаночага роду; адушаўлёных назоўнікаў ніякага роду вельмі мала: дзіця, птушаня, качаня, ягня, парася, насякомае і некаторыя іншыя.

Адушаўлёныя і неадушаўлныя назоўнікі

Граматычная катэгорыя «адушаўлёнасць – неадушаўлёнасць» не адпавядае паняццю «жывое – нежывое» ў біялогіі.

У адушаўлёных назоўнікаў форма вінавальнага склону множнага ліку супадае з формай роднага склону:

В.=Р.: дзяцей, птушак;

У неадушаўлёных назоўнікаў форма вінавальнага склону множнага ліку супадае з формай назоўнага склону:

В.=Н.: дрэвы, кветкі

Адушаўлёныя і неадушаўлныя назоўнікі

У АН м.р. адз. л. (за выключэннем назоўнікаў на -а, -я) форма вінавальнага склону супадае з формай роднага склону: бачу чалавека – не было чалавека.

Форма вінавальнага склону супадае з формай роднага і ў АН множнага ліку: бачу настаўнікаў – не было настаўнікаў.

Адушаўлёныя і неадушаўлныя

назоўнікі

Некаторыя НН у пераносным значэнні набываюць граматычныя прыметы адушаўлёных, калі яны абазначаюць асоб: прывезці языка (палоннага).

Да НН адносяцца назоўнікі народ, атрад,

натоўп, моладзь, студэнцтва, таварыства, вучнёўства. У іх вінавальны склон супадае з назоўным: бачылі шумны атрад.