
- •МАРФАЛОГІЯ ЯК РАЗДЗЕЛ ГРАМАТЫКІ
- •Прадмет і задачы марфалогіі
- •Сувязь марфалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства
- •Асноўныя граматычныя паняцці і адзінкі
- •ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •Прынцыпы і крытэрыі аб’яднання слоў у часціны мовы
- •Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай мове
- •НАЗОЎНІК
- •НАЗОЎНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ НАЗОЎНІКАЎ
- •Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі
- •Катэгорыя роду назоўнікаў
- •Значэнне і сродкі выражэння граматычных значэнняў роду
- •Назоўнікі агульнага роду
- •Род марфалагічна нязменных назоўнікаў. Граматычны род абрэвіятур
- •Разыходжанні ў граматычным родзе некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах
- •Катэгорыя ліку назоўнікаў
- •Значэнне і сродкі выражэння лікавага супрацьпастаўлення
- •Адзіночналікавыя і множналікавыя назоўнікі. Рэшткі парнага ліку ў беларускай мове
- •Катэгорыя склону назоўнікаў. Значэнні склонаў
- •СКЛАНЕННЕ НАЗОЎНІКАЎ
- •Змяненне назоўнікаў I субстантыўнага скланення
- •Змяненне назоўнікаў II субстантыўнага скланення
- •Змяненне назоўнікаў III субстантыўнага скланення
- •Асаблівасці змянення рознаскланяльных назоўнікаў
- •Змяненне назоўнікаў у множным ліку
- •Змяненне назоўнікаў ад’ектыўнага тыпу скланення
- •Змяненне назоўнікаў змешанага тыпу скланення
- •Змяненне назоўнікаў паводле нулявога тыпу скланення
- •ПРЫМЕТНІК
- •ПРЫМЕТНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •Пераход прыметнікаў з аднаго разраду ў іншы
- •ПОЎНЫЯ І КАРОТКІЯ ФОРМЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •ПРЫМЕТНІКІ СА ЗНАЧЭННЕМ СУБ’ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ І МЕРЫ ЯКАСЦІ
- •СКЛАНЕННЕ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў
- •ЛІЧЭБНІК
- •ЛІЧЭБНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •КОЛЬКАСНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
- •Уласнаколькасныя лічэбнікі
- •Зборныя лічэбнікі
- •Дробавыя лічэбнікі
- •Скланенне колькасных лічэбнікаў
- •ПАРАДКАВЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
- •СІНТАКСІЧНАЯ СПАЛУЧАЛЬНАСЦЬ ЛІЧЭБНІКАЎ З НАЗОЎНІКАМІ
- •ЛІЧЭБНІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
- •ЗАЙМЕННІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
- •Неазначальныя (няпэўныя) займеннікі
- •Адмоўныя займеннікі
- •Азначальныя займеннікі
- •Указальныя займеннікі
- •Прыналежныя займеннікі
- •ДЗЕЯСЛОЎ
- •ДЗЕЯСЛОЎ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •АСНОВЫ ДЗЕЯСЛОВА
- •Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •Зваротныя дзеясловы
- •ГРАМАТЫЧНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •НЕПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •Катэгорыя трывання дзеяслова
- •Двухтрывальныя дзеясловы
- •Катэгорыя стану дзеяслова
- •Незалежны і залежны стан дзеяслова
- •Аднастанавыя дзеясловы
- •ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •Катэгорыя ладу дзеяслова
- •Абвесны лад дзеяслова
- •Загадны лад дзеяслова
- •Умоўны лад дзеяслова
- •Катэгорыя часу дзеяслова
- •Катэгорыя асобы дзеяслова
- •Асабовыя дзеясловы
- •Безасабовыя дзеясловы
- •Катэгорыі роду і ліку дзеяслова
- •Класы дзеясловаў
- •Прадуктыўныя словазмяняльныя класы
- •Непрадуктыўныя словазмяняльныя класы
- •Дзеясловы з індывідуальнымі асаблівасцямі формаўтварэння
- •Спражэнне дзеясловаў
- •Пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі і назоўнікі
- •Скланенне дзеепрыметнікаў
- •Дзеепрыметнікі незалежнага стану
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •ПРЫСЛОЎЕ
- •ПРЫСЛОЎЕ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •Азначальныя прыслоўі
- •СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫСЛОЎЯЎ
- •ПЕРАХОД ПРЫСЛОЎЯЎ У ІНШЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •СЛОВАЎТВАРЭННЕ ПРЫСЛОЎЯЎ
- •Акалічнасныя прыслоўі
- •БЕЗАСАБОВА-ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ СЛОВЫ
- •Агульная характарыстыка безасабова-прэдыкатыўных слоў
- •МАДАЛЬНЫЯ СЛОВЫ
- •Мадальныя словы як часціна мовы
- •СЛУЖБОВЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •Агульная характарыстыка службовых часцін мовы
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ЯК СЛУЖБОВЫЯ СЛОВЫ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ФУНКЦЫЯНАЛЬНАГА ЗНАЧЭННЯ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ПАХОДЖАННЯ І СТРУКТУРЫ
- •Вытворныя і невытворныя прыназоўнікі
- •Простыя, складаныя і састаўныя прыназоўнікі
- •УЖЫВАННЕ ПРЫНАЗОЎНІКАЎ
- •Ужыванне прыназоўнікаў з ускоснымі склонамі назоўнікаў

ад шчасця, ад удзячнасці людзям… (Я. Брыль); Не, відаць, ён адчувае яе неабходнасцькудымацней,ёнкудыболейпакутуе,ённаогулкрыхуздурнеў з-за яе, гэтай чароўнай дзяўчыны (В. Быкаў); Яшчэ далей, ужо ў межах горада, у глыбокай лагчыне цячэ рэчка Мухля(А. Наварыч) .
Памылковымі ў сучаснай беларускай літаратурнай мове лічацца фор-
мы вышэйшай ступені дольш (ад далёка), пабольш, паменш, падалечай;
на перыферыі літаратурнай нормы знаходзяцца сёння выразы сама больш (менш,лепш,горш,пазней);нез’яўляюццанарматыўныміканструкцыітыпу
большдакладней,большлепш,меншхутчэй;найбольшвыразней,найменш прадуктыўней;надтапрыгажэй;найлепшзаўсіх,ранейусіх;дужамацней, вельмі вышэй; вельмі цудоўна.
ПЕРАХОД ПРЫСЛОЎЯЎ У ІНШЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
Некаторыя прыслоўі ў кантэксце могуць пераходзіць у іншыя часціны мовы. У такім выпадку яны страчваюць уласнае лексічнае значэнне пры слоўяінабываюцьзначэннеадпаведнайчасцінымовы,прыгэтыммяняюцца граматычныя прыметы і сінтаксічная функцыя дадзенага слова ў сказе.
Уроліназоўнікаўчасцейужываюццачасавыяпрыслоўі:Мы,маладыя,
тады дужа ж ідэйныя былі (не менш, чым цяпер камп’ютарызаваныя): верылі ў светлае заўтра, у камуністычныя ідэалы… («Звязда»); Я ўжо спакайнейпрацую.Заўчора ісённядавёўдаканцадругіраздзел«Скіп’ёўска-
га лесу» (К. Чорны); Прагноз на паслязаўтра («Звязда»). Аднак пры пэўныхумовахсубстантываваццамогуцьіпрыслоўііншыхразрадаў,напр.:
Вечарампацягнулахаладкоміпраклятымісалаўінымі«стаката»,«мадэра-
та»,«піцыката» ісвістата(П. Сыч);Ведаюятваёнармальна!(І. Ша-
мякін).
Прэдыкатываміўсказестановяццапераважнаякасныяпрыслоўі:Мне стала так хораша, я пачуваўся такім бадзёрым (Л. Юрэвіч); Яму было
млосна ісумна(П. Місько);Ціха,спакойна.Інаватнеякціха –радасна
(А. Адамовіч); Дзівосна. Чароўна, як у кіно (К. Травень).
Уроліняпэўна-колькасныхлічэбнікаўвыступаюцьусказеколькасныя прыслоўімнога,мала,нямнога,нямала,шмат,няшмат,трохі,багатаіг.д.: Шматзагадакледзьнекожнагаднявыстаўляевайна(В. Быкаў);Чытаў я ці мала старых папераў, па дзвесце, па трыста гадоў таму пісаных у нашай зямлі і пісаных вялікімі панамі а нашай мовай чысцюсенькай, як бы вот цяпер пісалася (Ф. Багушэвіч); Сон у яго заўсёды быў трывожны,
233

якухлапчука,якізадзеньмноганабегаўся,меўзашматуражанняў(І.Шамякін);Браўдобрымароз,ізаночвыпалабагаташэраню(Ц. Гартны).
Вельмі актыўна прыслоўі могуць ужывацца ў ролі прыназоўнікаў:
Паабапалшашыстаялаваданаполі(К. Чорны);Пасяродвекавыхдубоў ураслі ў зямлю два вялікія камяні-валуны (В. Праўдзін); Пасля адлігі на стары ледзяністы снег нацерушыла лёгкага, як пух, снегу (А. Наварыч); Столькі было выпадкаў, калі я праносіў міма яго свой клопат і сваю ўвагу (В. Быкаў); З правага боку ўздоўж берага цягнулася белая града, то набліжаючыся да берага, то аддаляючыся (Я. Маўр); Вакол Азярка красаваліся пышныя кусты лазы і ракіты (Я. Колас). Выконваць функцыю прыназоўніка прыслоўе можа як самастойна, так і ў спалучэнні з невытворнымпрыназоўнікам,ствараючысастаўнывытворныпрыназоўнік:
Побач з ёй быў брат, які, відаць, толькі што вярнуўся (А. Жураўскі); Грываста-чырвоны, агонь выхапіўся з дубняку за канюшняю, што знахо дзіласякрыхунаводдальадвыгана(В. Казько);Ябыўвымушанысядзець поруч з гаспадыняй (У. Караткевіч); Недзе далёка-далёка за ўзгоркам патухала зара, а зусім блізка ад мяжы, па якой яны ішлі, стаяў пахілы мэндлік жыта (Я. Брыль).
Прыслоўі могуць выступаць у сказе і ў якасці злучнікаў: Калі загаво раць цені са мною – вось яна, адзінота... (В. Чаропка); Увесь груд, дзе стаяўдуб,выгараўдашчэнту(Я. Колас);Жывучыпобач,дзеці,якідарослыя,ведаліўасноўнымімовусваіхшматвекавыхсуседзяў(С.Давідовіч); Ледзь хадзіць навучыўся, давялося памагаць маці, зарабляць (І. Мележ); Дзядзька паказаў рукою на кусты перад лесам, куды настойліва тачылася вузенькая сцежачка, і задумаўся (Я. Сіпакоў).
Дастатковачастапрыслоўінабываюцьусказезначэннечасціц:Апоруч з ім плыла яна, проста плыла ў паветры, залацістая, белая, блакітная, як райская птушка, і вэлюм яе віўся ў паветры (У. Караткевіч); За Стрыклендам рака Фляй ужо значна зменшылася, бо яна страціла блізка што палову вады, якую даваў прыток (Я. Маўр); Гаспадыня з чыста беларускай гасціннасцю кожныя пятнаццаць хвілін «забягалася», каб удакладніць, ці не трэба мне чаго (Л. Рублеўская); І тут пачуў ціхае мурканне (А. Наварыч); А ўжо песні жнеек – гэта само адухаўленне працы (Г. Каханоўскі); Назаўтра, чуць святок, Андрэй пабег у вёску, каб паехаць па доктара (І. Пташнікаў); Ён нават здзіўляўся, што пражыў ледзь не трыццаць год у доме і амаль не ведаў суседзяў (В. Праўдзін); Ёншматчаговедае,гэтыЦімох:яшчэнапачаткувайныказаў,штонемец не набудзецца ў нас (М. Стральцоў); Але да многіх сэрцаў ён так і не дастукаўся(В. Чаропка);Мыдамовілісягаварыцьвыключнапракавярню (У. Арлоў);Аледзетамжартаваць!Ёйбылонедагэтага(К. Чорны);
234

Кудытутстраляцьбудзеш,людзейратавацьтрэба(В. Быкаў);Яктам ні таіся, заўтра вядома ўсё будзе многім (І. Мележ).
Калі прыслоўі выконваюць у сказе функцыю пабочных слоў, то перахо дзяцьуразрадмадальныхслоў:Сапраўды,ягоперакладыцудоўныя(А. Аркуш); Дадому ёй не хочацца, і мы кружым па скверы, напэўна, гадзіны паўтары(С.Алексіевіч); Не,бясспрэчна,усягэтаягісторыянеякяму не падабалася (А. Гара); Магчыма, я памыляўся, калі дайшоў да такога жыцця (А. Кудласевіч); Адназначна, «жывыя шахматы» не маглі не спадабацца («Звязда»); Гэта ўсё, безумоўна, не нова (Г. Бураўкін).
СЛОВАЎТВАРЭННЕ ПРЫСЛОЎЯЎ
Адвербіяльнае словаўтварэнне (утварэнне прыслоўяў) адбываецца пераважна з дапамогай афіксаў, прычым практычна ўсімі афіксальнымі спосабамі.
Найбольш прадуктыўным з’яўляецца суфіксальны спосаб. Суфіксы прыслоўяўэтымалагічназвязанысасклонавыміканчаткаміназоўнікаў,хоць сёння,безумоўна,атаясамлівацьгэтыямарфемынельга,паколькігістарычныя канчаткі набываюць уласныя марфематычныя сувязі і мяняюць сваю функцыянальную значымасць, становячыся словаўтваральнымі суфіксамі. Адназоўнікаўпрыслоўіактыўнаўтвараюццаздапамогайсуфіксаў,аманімічных флексіям творнага склону назоўнікаў: -ам (-ом), -ем (-ём), -ой (-ою),
-ёй (-ёю), -ай (-аю), -яй (-яю), -амі (-ямі), -у (-ю): бокам, бягом, днём, зімой, парою, сілай, часамі, днямі, ноччу, восенню. Асобныя адназоўнікавыя пры слоўімаюцьсуадносныязвінавальнымсклонамназоўнікаўсуфіксы-у(-ю) (крыху, каплю), таксама сустракаюцца і іншыя суфіксы: -ком (сілком), -оў (дамоў).Найбольшжапрадуктыўнымтыпамісамымбагатымуколькасных адносінах з’яўляецца ўтварэнне прыслоўяў ад прыметнікаў з дапамогай суфікса -а (зрэдку -о, у адзінкавых выпадках -е): добра, ласкава, шчыра,
светла, шчымліва, марудна, выключна, адкрыта, прыстойна, уважліва, адназначна, бездакорна, даўно, знешне.
Адлічэбнікавае суфіксальнае ўтварэнне прыслоўяў непрадуктыўнае, мае вельмі абмежаваны характар і адбываецца з дапамогай суфікса -ойчы: аднойчы,двойчы,тройчы.Суфіксальнаеўтварэннепрыслоўяўаддзеясловаў набываепрадуктыўнасцьугутарковымстылііажыццяўляеццапрыдапамозе суфіксаў-ма,-ом(-ам), -ком:кішма,лежма, цурком,цягам,ходам,тайком.
Найчасцей такія прыслоўі ўжываюцца ва ўстойлівых спалучэннях з утва-
ральнымдзеясловам:бегмабегчы,седзьмасядзець,крычмакрычаць,гульма
235

гуляць, роўма раўці, валам (на)валіць, тырчком тырчаць. Новыя прыслоўі могуцьактыўнаўтвараццаіадасноўпрыслоўяўздапамогайсуфіксаў-еньк-
(-эньк-)/-аньк-,-утк-(-ютк-),-ечк-(-ачк-),-к-,-усеньк-(-юсеньк-),-усенечк- (-юсенечк-), -енн- (-энн-), -эрн-, -эзн-, -эразн-, -ават- (-яват-), -ав- (-яв-): роўненька, чысцютка, страшэнна, пазнавата. Гэта формы прыслоўяў са значэннем ацэнкі і меры якасці.
Непрадуктыўным прэфіксальным спосабам прыслоўі ўтвараюцца толькі ад прыслоўяў пры дапамозе прыставак не- (ня-), ні-, за-, на-, па-,
абы-:некалі,ненадоўга,нядарам,няшмат,нідзе,нікуды,ніколькі,задарам, задоўга, засветла, занадта, залішне, залетась, насупраць, назаўсёды, на- скрозь,намнога,паводдаль,папарна,паабапал,пабольш,абы-дзе,абы-калі.
Значна радзей ужываюцца прыстаўкі у-, паза-, пасля-: упоперак, упоплеч,
узапар, пазалетась, пазаўчора, паслязаўтра.
Таксама толькі ад прыслоўяў утвараюцца новыя прыслоўі з дапамогай
постфіксаў-сьці(-сь),-небудзь,-кольвек(-колечы,-кольвечы):калісьці,дзесь, куды-небудзь, як-небудзь, дзе-кольвек.
Пры прэфіксальна-суфіксальным утварэнні прыслоўяў у якасці ўтваральных асноў выступаюць усе знамянальныя часціны мовы, але найбольш прадуктыўным пры гэтым спосабе з’яўляецца адпрыметнікавае і адназоўнікаваеўтварэннепрыслоўяў.Адназоўнікаўпрыслоўіўтвараюццаз дапамогайпрэфіксаўз-(с-, со-, са-),да-,на-,па-(по-),у-(ва-),а-ўспалучэнні зсуфіксамі-у(-ю),-і(-ы), -е,-а(-я) / -о:зверху,спераду,скраю,здалі,згары, звечара, зрання; дадому, даволі, дарэшты, дазвання; напрадвесні, нагары, напярэймы,наперадзе,налета,назло,насілу;папераду,пазавуголлю,паволі, поначы, папраўдзе; умеру, уволю, убакі, употайкі, унаймы, уверсе; апоўдні,
апоўначы.Уадзінкавыхвыпадкахвыкарыстоўваюццапрэфіксыза-,ад-, к-,
спад-, у- разам з суфіксамі -ам, -у, -а, -ку: замужам, адразу, адвеку, кнізу,
спадылба, улетку. Ад прыметнікаў прыслоўі ўтвараюцца пры дапамозе прыставак па-, на-, да-, з- (с-), у-і суфіксаў -аму (-яму) / -ому, -у, -ы, -а (-я), -ую, -е:па-святочнаму,па-зімняму,па-старому,папросту,памалу,падоўгу, па-чалавечы; надоўга, направа, напрамую, напрапалую; дагала, дасыта, дапаўна; здаўна, справа, зрання, здалёку; уручную, улева, упаўне.
Прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне прыслоўяў ад іншых часцін мовы вызначаецца пераважна непрадуктыўнымі словаўтваральнымі тыпамі. Адзайменнікавыя прыслоўі найчасцей утвараюцца ад прыналежных займеннікаўздапамогайпрэфіксапа-ісуфікса-аму(-яму)/-му:па-нашаму, па-іхняму, па-мойму, па-свойму. Пры ўтварэнні прыслоўяў ад займеннікаў іншых разрадаў могуць ужывацца прэфіксы на-, наво-, ніза- і суфіксы -і,
-о, -а:настолькі,наколькі,нашто,навошта,нізашто.Адасноўлічэбнікаў утварэнне прыслоўяў адбываецца з дапамогай прыставак на-, у-, с-, па- і
236

суфіксаў -е (-э), -я (-а), -іх (-ых), -ох (-ёх), -ух (-юх), -ому: надвае, натрае, удвая, утрая, удваіх, упяцярых, учатырох, ушасцёх, удвух, удзвюх, спярша,
па-другому. Ад дзеясловаў прыслоўі ўтвараюцца пры дапамозе прэфіксаў
без- (бес-), у-, з- (с-), на- і суфіксаў -ку, -у, -кі: безупынку, бесперастанку, уперамешку,упрыкуску,зроду,спрасонку,наперагонкі.Адпрыслоўяўновыя прыслоўі ўтвараюцца конфіксам па- + -у: памалу, патроху, падоўгу.
Упараўнаннізпрэфіксальна-суфіксальнымспосабамбольшайпрадук- тыўнасцю вызначаецца прэфіксальна-нульсуфіксальнае ўтварэнне пры слоўяў. Гэтым спосабам пры дапамозе прэфіксаў на-, у- і нулявога суфікса прыслоўівельміактыўнаўтвараюццаадназоўнікаў(нанач,наперад,наверх,
накрыж, насмерць, убок, увысь, уперад, удалячынь, увосень) і дзеясловаў (наперабой, навыпуск, напавал, напаказ, наўцёк, уплаў, уроскід, усутыч,
удагон, упрытык). Пры ўтварэнні адназоўнікавых прыслоўяў часам сустракаеццаспалучэнненулявогасуфіксазнекаторымііншыміпрыстаўкамі,
такімі як над-, па-, за-: надгаладзь, паверх, замуж, зараз. У аддзеяслоў-
ных прыслоўяў сінонімам да прэфікса у- можа выступаць наўз-: наўзамен (узамен), наўздагон (удагон), таксама спарадычна сустракаецца прыстаўка няў-:няўцям.Акрамятаго,адзінкавыяпрыслоўімогуцьутвараццаяшчэіад прыметнікаў з дапамогай прыставак наў-, наўс-, з-, по- і нулявога суфікса:
наўкос і наўскос, зноў, здалёк, побліз.
Шляхам складання і складання ў спалучэнні з афіксацыяй утвараецца невялікая частка беларускіх прыслоўяў. Гэта складанне аднакаранёвых, аднолькавых, адфразеалагічных або процілеглых па значэнні прыслоўяў (апошнія не маюць сталага парадку размяшчэння кампанентаў і могуць мяняцьіхмесцамі):дзе-нідзе,як-ніяк,калі-нікалі,куды-нікуды,мала-памалу, роўна-роўненька; ледзь-ледзь, нізка-нізка, прыгожа-прыгожа, ціха-ціха; далей-болей, воляй-няволяй, сам-насам, шыта-крыта; так-сяк (сяк-так), сям-там (там-сям), туды-сюды (сюды-туды), сяды-тады (тады-сяды);
складанне з першым кампанентам паў- (напаў-) і прыслоўем або дзеепры слоўемуфункцыіпрыслоўя:паўжартам,паўбегам,паўдзіка,напаўсур’ёзна, напаўлежачы,напаўпрацуючы;складаннезінтэрфіксам-ым-:поўным-поў- на, даўным-даўно, роўным-раўнюсенька. Складанне з суфіксацыяй прад-
стаўленаспалучэннемзайменнікаштозназоўнікамісуфіксамі-а, -я, -ы, -у:
штолета, штодня, штохвіліны, штомінуту; аддзеяслоўнымі ўтварэннямі
зсуфіксам -ам і першымі кампанентамі сам, міма: самавукам, самаходам, мімаездам, мімалётам; спалучэннем кампанента сама ў постпазіцыі да асновы прыслоўя: таксама, гэтаксама, тамсама; адназоўнікавымі пры слоўямізсуфіксамі-ам,-ым:век-векам,час-часам,чын-чынам.Складанне
знулявойсуфіксацыяйсінанімічнасуфіксальнымкампозітамзпрэфіксоідам
што-: штомесяц, штогод, штотыдзень, штовечар. Прэфіксальна-нуль-
суфіксальна-складаныя прыслоўі ўтвараюцца з дзвюх аднолькавых асноў
237

разам з прэфіксамі на-, по- ў другой аснове: перш-наперш, крыж-накрыж,
шыварат-навыварат, раз-пораз. Прэфіксальна-суфіксальна-складаныя
прыслоўі маюць прыстаўкі на-, у-, першы структурны кампанент паў- (на-
паў-) і суфіксы -у, -а, -ы, -е: напаўнакалу, паўголасу, напаўпаварота, напаўсілы, напаўдарозе.
Акрамя марфалагічнага спосабу ўтварэння прыслоўяў, прадстаўленага ў асноўным афіксальнымі спосабамі і складаннем, прыслоўі ўтвараюцца і немарфалагічным шляхам. Варта адзначыць, што асобныя прыслоўі, якія на сучасным этапе развіцця мовы лічацца невытворнымі, гістарычна ўтварыліся лексіка-сінтаксічным спосабам – шляхам зрашчэння дзвюх ці некалькіх лексічных адзінак у адну: сёння, датла, сёлета, летась, аберуч, басанож, цяпер. Аднак найперш пры немарфемным утварэнні прыслоўяў мымаемнаўваземарфолага-сінтаксічныспосаб–пераходаднойчасціны мовы ў іншую. Разнавіднасцю яго з’яўляецца адвербіялізацыя – пераход у прыслоўе слоў розных часцін мовы са зменай лексічнага і граматычнага значэнняў і сінтаксічнай функцыі.
Так,упрыслоўіўпэўнымкантэксцемогуцьпераходзіцьназоўнікі:Я ж іхстрахякбаюся(В. Быкаў);дзеепрыслоўі:Яневедаю,калітыадпачываеш. Ты нават ясі стоячы (І. Шамякін); Найхрабрэйшы з герояў мог кідацца на коп’і, амбразуры з кулямётамі, са святою песняй узыходзіць на вогнішча, смеючыся ісці па канаце, нацягнутым між высачэзнымі неба скробамі,іўздрыгваць,нібызаяц,адслабагагуку,якіўглухімлесераптоўна раздаваўся за ягонай спінай (Л. Дайнека); Карчмар даўно ўжо драмаў седзячы, пасля выйшаў у бакоўку, а Нявада ўсё яшчэ гаварыў пра родны кут, пра Волечку, пра шыпшыну (К. Чорны); займеннікі: Што сумуеш? Чаго перажываць? Усё роўна нікому яшчэ не ўдалося з неба зорку дас таць (В. Чаропка); Паслухай, чаго ты зноў з бацькам завёўся? (А. Жу-
раўскі); прыназоўнікі: Калі гаспадыня будзе за… (А. Федарэнка);
– Я не супраць, – ціха адгукнуўся Эсэр (В. Быкаў);. Я тут і сяду. Ні хто не супраць? (А. Бацюкоў); часціцы: Кабылка пляцецца абы-абы… (Я. Брыль); Не смяяўся дзед з Сымонкі, не ўшчуваў яго ні-ні, частаваў з свае скарбонкі, бавіў цэлыя з ім дні (Я. Колас); выклічнікі: Месца ж у цябе ўга колькі… Жыць можна ўга як (І. Дуброўскі); Во! А тут крыві пралілося ого колькі! Не можа быць, каб дарма (В. Быкаў); Жывём і жыць будзем ого-го!.. (М. Зарэцкі). Спосабам пераходу ад інфінітыва дзеясловаўтварыласяпрыслоўечуць,якоеўжосталазамацаваласяўсістэме прыслоўяў: Зноў было ціха і змрочна ў пакоі, зноў чуць відна была вуліца, а за ёю шырокі пляц з цёмнымі ўжо абрысамі дрэў (К. Чорны); А я ж быў–чуцьжывы,слабы(Ф.Багушэвіч); Уньтам,завёскаю,чуць-чуць калышацца ў межах пажоўклае жыта... (Я. Колас).