Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
93
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

пабегаць на свабодзе, у снег залезці па калена... (Я. Колас); Вячаслаў Пятровіч прыгладзіў рукой валасы і падышоў напіцца (М. Стральцоў); Забягаўурэдакцыючасопісавырашыцьпытаннезрукапісамсвайгорамана ці аповесці… (А. Кудравец).

АСНОВЫ ДЗЕЯСЛОВА

Утваральныміасноваміўсіхдзеяслоўныхформз’яўляюццадзвеасновы: асноваінфінітыва,якаясупадаезасновайпрошлагачасу,іасновацяперашняга (будучага простага) часу.

Аснова інфінітыва – гэта частка інфінітыва без формаўтваральных суфіксаў -ць, -ці, -чы: трыма-ць, стукну-ць, радава-ць, нес-ці, вез-ці, па- стрыг-чы, бег-чы.

Большасць дзеясловаў беларускай мовы мае аднолькавую аснову ў ін-

фінітыве і ў прошлым часе: каза-ць – каза-ў, каза-л-а, каза-л-і; стрыг-чы –

стрыг-^, стрыг-л-а, стрыг-л-і; шы-ць – шы-ў, шы-л-а, шы-л-і. Таму разам зтэрмінам«асноваінфінітыва»ўжываеццатэрмін«асновапрошлагачасу».

Ад асновы інфінітыва ўтвараюцца:

●●формыдзеясловаўпрошлагачасуабвеснагаладу:намалява-ў,раска-

за-ў, напіса-ў, абрэза-ў, уцале-ў, загарэ-ў; ●●формыўмоўнагаладу:намалява-ўбы,расказа-ўбы,напіса-ўбы,абрэ-

за-ў бы, уцале-ў бы, загарэ-ў бы; ●●дзеепрыметнікізалежнагастанупрошлагачасу:намалява-н-ы,раска-

за-н-ы, напіса-н-ы, абрэза-н-ы, прынес-ен-ы, завез-ен-ы; ●●дзеепрыметнікінезалежнагастанупрошлагачасу:прыеха-ўш-ы,маў-

ча-ўш-ы, загарэ-л-ы, уцале-л-ы, зжоўк-л-ы, прарос-л-ы; ●●дзеепрыслоўі закончанага трывання: напіса-ўшы, выпі-ўшы, збуда-

ва-ўшы, аброс-шы, памы-ўшы.

Калі аснова інфінітыва не супадае з асновай прошлага часу, то дзея­ слоўныя формы ўтвараюцца не ад інфінітыва, а ад асновы прошлага часу. Каб атрымаць аснову прошлага часу, трэба адкінуць суфікс прошлага часу

-л- (-ў) і канчатак: прынес-ці прынёс, прынес-л-а, прынес-л-і, прынёс бы, прынёс-шы; завез-ці – завёз, завез-л-а, завез-л-і, завёз бы, завёз-шы.

Асновацяперашняга(будучагапростага)часу–гэтачасткадзеяслова­

3-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага простага часу без кан-

чатка-уць (-юць)ці-аць (-яць):піш-уць,няс-уць,леч-аць,нос яць,чысц-яць, ходз-яць; напіш-уць, прыняс-уць, палеч-аць.

УдзеясловахІІспражэння(роб-яць[роб’ац’],кос-яць[кос’ац’],сядз-яць  [с’адз’ац’]) ётаваная галосная літара я абазначае мяккасць папярэдняга

150

зычнага. Што да дзеясловаў І спражэння (чыта-юць [чытаj-уц’], пя-юць [п’аj-уц’], разбіра-юць [разб’іраj-уц’]), у якіх ётаваная літара звычайна стаіць пасля галоснай, то яна абазначае два гукі ([j] + [у]). Гук [j] у гэтым выпадку адносіцца да асновы дзеяслова.

Ад асновы цяперашняга (будучага простага) часу ўтвараюцца:

●●усеасабовыяформыцяперашняга(будучагапростага)часуабвеснага ладу: ід-уцьід-у, ідз-еш, ідз-е, ідз-ём, ідз-яце; сцел-юцьсцял-ю, сцел-еш, сцел-е, сцел-ем, сцел-еце; бач-ацьбач-у, бач-ыш, бач-ым, бач-ыце; корм-­ яць – кармл-ю, корм-іш, корм-іць, корм-ім, корм-іце;

●●формызагаднагаладу:ідз-і,ідз-і-це;сцял-і,сцял-і-це;бач-^,бач-^-це; карм-і, карм-і-це;

●●дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу: ід-уч-ы, сцел-

юч-ы, бач-ач-ы, корм-яч-ы; ●●дзеепрыслоўі незакончанага трывання: ід-учы, сцел-ючы, бач-ачы,

корм-ячы.

Асновы інфінітыва і цяперашняга часу могуць супадаць і не супадаць.

У дзеясловах нес-ці – няс-уць, бег-чы – бяг-уць, скуб-ці – скуб-уць асновы супадаюць.Удзеясловахмаўча-ць–маўч-аць,пача-ць–пачн-уць,хадзі-ць– ходз-яць,глядзе-ць–глядз-яць,гарэ-ць–гар-ацьасновынесупадаюць,яны адрозніваюцца дзеяслоўнымі суфіксамі -а, , , ў аснове інфінітыва.

ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ ДЗЕЯСЛОВАЎ

ПЕРАХОДНЫЯ І НЕПЕРАХОДНЫЯ ДЗЕЯСЛОВЫ

Уседзеясловыўзалежнасціададносіндзеяннядааб’ектападзяляюцца на пераходныя і непераходныя.

Пераходнымі называюцца дзеясловы, якія абазначаюць дзеянне, што непасрэдна або ўскосна пераходзіць на другі прадмет (у граматычным сэн-

се гэтага слова): чытаць кнігу, жаць жыта, выпіць малака, спыніць бег, смуткаваць па сябрах.

Пераходныя дзеясловы бываюць прама пераходнымі і ўскосна пераходнымі.

Прама пераходныя дзеясловы абазначаюць дзеянне, якое непасрэдна накіравана на аб’ект, выражаны залежным іменем у вінавальным склоне без прыназоўніка (піць ваду, чытаць кнігу, рваць кветкі, есці хлеб, любіць сястру, пабудаваць дом, правесці дыспут, касіць траву, паважаць

151

сяброў):Байцыінекалькічалавекцывільныхзаняліабаронуваколпакгаўза

(В. Хомчанка).Уякасціаб’ектапрыпрамапераходныхдзеясловахможа выступаць і даданы дапаўняльны сказ: Сказалі, што нейкая банда прарва-

лася ў нашы лясы і быў з ёю бой (В. Хомчанка).

Прыпрамапераходныхдзеясловах,каліўякасціаб’ектавыступаетолькі яго частка, імя можа мець форму роднага склону – родны парцыяльны

(выпіць чаю, набраць зямлі, адрэзаць хлеба, прынесці вады, купіць цукру): Лукашок любіў, калі бабуля давала яму жменю гароху (У. Юрэвіч).

Родны склон ужываецца і тады, калі пры прама пераходным дзеяслове маеццаадмоўене (несустрэўсупраціўлення,ненапісаўартыкула,небачыў сястры,нееўхлеба,нечытаўкнігі):Невымавішслова,некранешрукою– стой, слухай, любуйся (М. Лужанін).

Убольшасцівыпадкаўпрынаяўнасціадмоўянелітаратурнаправільнымі з’яўляюцца і выразы з іменем у вінавальным склоне: не напісаў артыкул,

не дапісаў пісьмо, не бачыў сястру.

Пры прама пераходных дзеясловах тыпу браць, прасіць, даць, узяць, пазычыць і падобных таксама можа ўжывацца форма роднага склону, калі неабходна выразіць, што аб’ект патрэбен на пэўны час: даць карандаша,

узяць нажа, пазычыць ручкі.

Дзеясловы,якіяабазначаюцьдзеянне,штоўскоснанакіравананапрадмет (аб’ект), называюцца ўскосна пераходнымі. Аб’ект дзеяння пры такіх дзеясловахвыражаеццаназоўнікаміваўскосныхсклонахзпрыназоўнікамі або без іх: сябраваць з кнігай, дзякаваць за навуку, глядзець на неба, пайсці па ваду, паплакаць у падушку, кіравацца інструкцыяй, дыхаць паветрам,

дапамагацьбацькам.Большасцьускоснапераходныхдзеясловаўзвычайна называенедзеяннеўпрамымсэнсегэтагаслова,астансуб’екта,зякімпэўнымчынамзвязаныпрадметціз’ява,выражаныяіменем,штонез’яўляюцца аб’ектам уздзеяння.

Усемантычнымпланепераходныядзеясловыабазначаюцьдзеянне,якое: ●●стварае аб’ект (пісаць пісьмо, будаваць дом); ●●уносіць пэўныя змяненні ў аб’ект (надзьмуць шчокі, падфарбаваць

вусны, секчы дровы, касіць траву, сядлаць каня); ●●ліквідуе аб’ект (разбіць гаршчок, спаліць дровы, разбурыць хату);

●●уздзейнічае на аб’ект, не выклікаючы ў ім ніякіх змяненняў (чытаць артыкул, віншаваць жонку, шкадаваць жывёлу, хваліць вучня);

●●указвае на перамяшчэнне ў прасторы (несці пошту, везці людзей); ●●абазначаедухоўныціфізічныстан(цешыцьдушучалавека,радаваць

вочы дзяўчыне, песціць дзіця, адчуваць радасць, перасіліць боль).

Пераходныядзеясловымогуцьабазначацьтаксамаўспрыманнеаб’екта рознымі органамі пачуццяў (бачыць неба, нюхаць тытунь, слухаць спеў,

152

адчуваць боль), уздзеянне аднаго прадмета на другі (вецер калыша траву, плады згінаюць сукі яблыні). Яны могуць выражаць і рознага тыпу адносі-

ны (любіць прыроду, ненавідзець фашызм, кахаць дзяўчыну). У апошніх выпадках аб’ект абазначае прадмет, на які накіраваны орган пачуцця або тыя ці іншыя адносіны.

Дзеясловы,якіяабазначаюцьстанасобы,прадметаціз’явы,выражаюць пэўнуюхарактарыстыкупраздзеянне,непрадугледжваюцьаб’ектадзеяння ітамуназываюццанепераходнымі.Гэтадзеясловытыпустарэць,весяліц-

ца, бяздзельнічаць, грымець, цвісці, смяяцца, згінацца. Да іх адносіцца, у

прыватнасці, пераважная большасць зваротных дзеясловаў. Самай характэрнай уласцівасцю непераходных дзеясловаў з’яўляецца адсутнасць пры іх дапаўнення ў сказах, якое нават не можа падразумявацца: Жыта цвіце.

Краіна квітнее. А ты ўсё маладзееш.

Непераходныя дзеясловы семантычна адносяцца да разраду слоў, якія абазначаюць:

●●стан чалавека, у першую чаргу фізічны (спаць, працаваць, хварэць,

усміхацца) і псіхалагічны (радавацца, гутарыць, гараваць, марыць); ●●рух (імчацца, плаваць, бегчы, прагульвацца, лётаць); ●●становішча ў прасторы (ляжаць, сядзець, стаяць); ●●існаванне (існаваць, жыць, служыць, быць).

Вялікуюгрупунепераходныхдзеясловаўскладаюцьсловы,якіязвязаны зрозныміпрыметаміз’яўіпрадметаў(сінецца,чырванець,таўсцець,тлусцець, расці), а таксама з рознымі відамі заняткаў (вучыцца, настаўнічаць,

гаспадарыць,дырэктарстваваць,сталярнічаць,цяслярыць,сакрэтнічаць,

сплетнічаць). Да іх семантычна блізка стаяць дзеясловы, якія абазначаюць розныяякасцііздольнасці(гультайнічаць,дурачыцца,манернічаць,фразёрстваваць, дыскутаваць, лідарстваваць).

Фармальным паказчыкам непераходнасці дзеясловаў часта з’яўляецца постфікс -ся1 (-ца), пры яго далучэнні пераходныя дзеясловы становяцца непераходнымі: вучыць – вучуся, вучыцца; вярнуць – вярнуся, вярнуцца; збіраць – збіраюся, збірацца; адрасаваць зварот – адрасавацца; крануць струны – крануцца з месца.

Некаторыя беспрыставачныя непераходныя дзеясловы могуць стаць пераходнымі, калі да іх далучаюцца прыстаўкі: ісці дарогай – перайсці да-

рогу,плысціпарэчцы–пераплысцірэчку,бегчывуліцай–перабегчывуліцу.

Значэннепераходнасціабонепераходнасцінайбольшяскрававыступаеў дзеясловахтолькіўкантэксце,іякой-небудзьвельмівыразнаймяжыпаміж

1Паводле паходжання -ся – гэта старажытная энклітычная форма вінавальнага склону зваротнага займенніка сябе.

153