
- •МАРФАЛОГІЯ ЯК РАЗДЗЕЛ ГРАМАТЫКІ
- •Прадмет і задачы марфалогіі
- •Сувязь марфалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства
- •Асноўныя граматычныя паняцці і адзінкі
- •ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •Прынцыпы і крытэрыі аб’яднання слоў у часціны мовы
- •Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай мове
- •НАЗОЎНІК
- •НАЗОЎНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ НАЗОЎНІКАЎ
- •Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі
- •Катэгорыя роду назоўнікаў
- •Значэнне і сродкі выражэння граматычных значэнняў роду
- •Назоўнікі агульнага роду
- •Род марфалагічна нязменных назоўнікаў. Граматычны род абрэвіятур
- •Разыходжанні ў граматычным родзе некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах
- •Катэгорыя ліку назоўнікаў
- •Значэнне і сродкі выражэння лікавага супрацьпастаўлення
- •Адзіночналікавыя і множналікавыя назоўнікі. Рэшткі парнага ліку ў беларускай мове
- •Катэгорыя склону назоўнікаў. Значэнні склонаў
- •СКЛАНЕННЕ НАЗОЎНІКАЎ
- •Змяненне назоўнікаў I субстантыўнага скланення
- •Змяненне назоўнікаў II субстантыўнага скланення
- •Змяненне назоўнікаў III субстантыўнага скланення
- •Асаблівасці змянення рознаскланяльных назоўнікаў
- •Змяненне назоўнікаў у множным ліку
- •Змяненне назоўнікаў ад’ектыўнага тыпу скланення
- •Змяненне назоўнікаў змешанага тыпу скланення
- •Змяненне назоўнікаў паводле нулявога тыпу скланення
- •ПРЫМЕТНІК
- •ПРЫМЕТНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •Пераход прыметнікаў з аднаго разраду ў іншы
- •ПОЎНЫЯ І КАРОТКІЯ ФОРМЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •ПРЫМЕТНІКІ СА ЗНАЧЭННЕМ СУБ’ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ І МЕРЫ ЯКАСЦІ
- •СКЛАНЕННЕ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў
- •ЛІЧЭБНІК
- •ЛІЧЭБНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •КОЛЬКАСНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
- •Уласнаколькасныя лічэбнікі
- •Зборныя лічэбнікі
- •Дробавыя лічэбнікі
- •Скланенне колькасных лічэбнікаў
- •ПАРАДКАВЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
- •СІНТАКСІЧНАЯ СПАЛУЧАЛЬНАСЦЬ ЛІЧЭБНІКАЎ З НАЗОЎНІКАМІ
- •ЛІЧЭБНІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
- •ЗАЙМЕННІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
- •Неазначальныя (няпэўныя) займеннікі
- •Адмоўныя займеннікі
- •Азначальныя займеннікі
- •Указальныя займеннікі
- •Прыналежныя займеннікі
- •ДЗЕЯСЛОЎ
- •ДЗЕЯСЛОЎ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •АСНОВЫ ДЗЕЯСЛОВА
- •Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •Зваротныя дзеясловы
- •ГРАМАТЫЧНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •НЕПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •Катэгорыя трывання дзеяслова
- •Двухтрывальныя дзеясловы
- •Катэгорыя стану дзеяслова
- •Незалежны і залежны стан дзеяслова
- •Аднастанавыя дзеясловы
- •ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •Катэгорыя ладу дзеяслова
- •Абвесны лад дзеяслова
- •Загадны лад дзеяслова
- •Умоўны лад дзеяслова
- •Катэгорыя часу дзеяслова
- •Катэгорыя асобы дзеяслова
- •Асабовыя дзеясловы
- •Безасабовыя дзеясловы
- •Катэгорыі роду і ліку дзеяслова
- •Класы дзеясловаў
- •Прадуктыўныя словазмяняльныя класы
- •Непрадуктыўныя словазмяняльныя класы
- •Дзеясловы з індывідуальнымі асаблівасцямі формаўтварэння
- •Спражэнне дзеясловаў
- •Пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі і назоўнікі
- •Скланенне дзеепрыметнікаў
- •Дзеепрыметнікі незалежнага стану
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •ПРЫСЛОЎЕ
- •ПРЫСЛОЎЕ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •Азначальныя прыслоўі
- •СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫСЛОЎЯЎ
- •ПЕРАХОД ПРЫСЛОЎЯЎ У ІНШЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •СЛОВАЎТВАРЭННЕ ПРЫСЛОЎЯЎ
- •Акалічнасныя прыслоўі
- •БЕЗАСАБОВА-ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ СЛОВЫ
- •Агульная характарыстыка безасабова-прэдыкатыўных слоў
- •МАДАЛЬНЫЯ СЛОВЫ
- •Мадальныя словы як часціна мовы
- •СЛУЖБОВЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •Агульная характарыстыка службовых часцін мовы
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ЯК СЛУЖБОВЫЯ СЛОВЫ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ФУНКЦЫЯНАЛЬНАГА ЗНАЧЭННЯ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ПАХОДЖАННЯ І СТРУКТУРЫ
- •Вытворныя і невытворныя прыназоўнікі
- •Простыя, складаныя і састаўныя прыназоўнікі
- •УЖЫВАННЕ ПРЫНАЗОЎНІКАЎ
- •Ужыванне прыназоўнікаў з ускоснымі склонамі назоўнікаў

ДЗЕЯСЛОЎ
ДЗЕЯСЛОЎ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
Дзеяслоў – гэта знамянальная часціна мовы, якая абазначае дзеянне, працэс ці стан як працэс і выражае гэта значэнне праз марфалагічныя катэгорыі трывання, стану, ладу, часу і асобы. Дзеяслоў мае таксама катэгорыі лікуіроду(уформахпрошлагачасуіваўмоўнымладзе),алеяныўласцівы і іншым часцінам мовы.
Значэнне працэсу маюць усе дзеясловы, незалежна ад іх лексічнага значэння.Дзеяслоўпрадстаўляеякпрацэс(працэсуальнуюпрымету)іфізіч-
нае дзеянне (бегчы, капаць, грузіць), і стан (спаць, ляжаць, сядзець, быць),
іадносіны (мець, любіць, належаць, пераважаць), і прыметы дзеяння (зелянець, падмярзаць, цямнець, сінецца). Усе прыватныя значэнні дзеяслова аб’ядноўваюцца тым, што яны ўспрымаюцца як працэс, які адбываецца ў часе і характарызуецца рознымі адносінамі з аб’ектам ці суб’ектам.
Дзеяслоў–адназсамыхшматлікіхчасцінмовы,атаксамаарганізацый- ны цэнтр сказа. Семантычнай спецыфікай дзеяслова як камунікатыўнай адзінкі тлумачацца тыя абставіны, што дзеяслоў валодае максімальным наборам сінтаксічных прымет і мае ў сказе самую вялікую колькасць сінтаксічных сувязей.
Паколькіасноўнайфункцыяймовыз’яўляеццакамунікатыўная,тоікожныэлементяепавіненбыцькамунікатыўным,г.зн.несціпэўнысамастойны адрэзакінфармацыі.Угэтыхадносінахдзеяслоўякадзінкалексічнагаўзроўню прадстаўлены сістэмай уласцівых яму лексічных значэнняў. Як адзінку граматыкідзеяслоўхарактарызуесістэмаўласцівыхямуграматычныхформ
іграматычных значэнняў.
На аснове аб’яднання розных лексіка-семантычных груп дзеясловаў выдзяляюццадзеясловыперамяшчэння,маўлення,гучання,псіхічнагастану і інш. У якасці лексічнай адзінкі дзеясловы могуць абазначаць:
●●фізічнаедзеянне(будаваць,малаціць,касіць,рабіць,фарбаваць,зграбаць, збіраць, піліць);
●●перамяшчэнне (ісці, хадзіць, бегчы, ехаць, ляцець, плыць);
141

●●стан як працэс (кіпець, ляжаць, варыцца, стаяць); ●●стан чалавека, у тым ліку псіхалагічны (жыць, спаць, дыхаць, нара
джацца, паміраць, абурацца, радавацца, сумаваць, хвалявацца); ●●стан прыроды (падмаражвае, вечарэе, світае);
●●пераход з аднаго стану ў іншы (прачынацца, задрамаць, закіпаць, замярзаць, раставаць);
●●маўленнеідумку(гутарыць,расказаць,гаварыць,разважаць,думаць).
Семантычны аб’ём дзеяслова вялікі, у параўнанні з іншымі часцінамі мовыдзеяслоўвалодаеізначнабольшайколькасцюсродкаўдлявыражэння самых розных значэнняў, аб’яднаных агульным граматычным значэннем працэсуальнай прыметы. Поўная парадыгма кожнага асобнага дзеяслова ўтрымлівае ў агульнай колькасці больш чым 80 словаформ, якія адрозніваюцца адна ад другой.
Сістэмнасць дзеяслоўных форм знаходзіць сваё адлюстраванне ў багатай лексічнай сінаніміцы, калі розныя па гучанні словы абазначаюць аднолькавы або вельмі блізкі змест (знаць – ведаць, спыняць – стрымлі-
ваць, пагарджаць – грэбаваць, гадаць – варажыць (на картах), згінуць – прапасці). Часта шматграннасць лексічных значэнняў прасочваецца праз наяўнасцьпрацяглыхсінанімічныхрадоўдзеясловаў,якіяўжытыўадным і тым жа кантэксце, характарызуюць розныя адценні дзеяння або стану суб’екта, напр.: Ён пайшоў у лес; Ён пакрочыў у лес; Ён пабег у лес; Ён
паімчаўся ў лес; Ён панёсся ў лес; Ён пацягнуўся ў лес; Ён пашпарыў у лес; Ён пакілдыбаў у лес; Ён накіраваўся ў лес; Ён пашпацыраваў у лес; Ён пакульгаў у лес; Ён паскакаў у лес; Ён махнуў у лес; Ён паляцеў у лес; Ён сігануў у лес.
У сінанімічныя адносіны ўступаюць часцей за ўсё вытворныя дзея словы. Сярод іх:
●●дзеясловы, утвораныя ад аднаго кораня з дапамогай прыставак
(абагнаць – перагнаць (бегуна), выспець – паспець (пра яблыкі), прызнавацца – сазнавацца (у чым-небудзь));
●●пары беспрыставачнага і прыставачнага дзеясловаў (варыць – адвар-
ваць (бульбу), канчаць – заканчваць (школу), лічыць – падлічваць (грошы), вучыць – навучаць (маладых));
●●прэфіксальныя дзеясловы з рознымі сінанімічнымі асновамі
(зажы ць – загаіцца (пра рану), саўладаць – справіцца (з сабой), напало хаць – настрашыць (каго-небудзь), вывінціць – выкруціць (лямпачку), заплюшчыць – зажмурыць (вочы));
●●незваротны–зваротныдзеяслоў(бялець–бялецца,састарэць–саста- рыцца, забыць – забыцца, заблудзіць – заблудзіцца).
142

Адметным праяўленнем сістэмных адносін у дзеяслоўнай лексіцы з’яўляеццанаяўнасцьантанімічныхпроцілегласцей:радавацца–сумаваць,
заходзіць – выходзіць, гаварыць – маўчаць, маладзець – старэць, хваліць – ганіць.Сяродаднакарэнныхантонімаўсамуюпашырануюгрупускладаюць прыставачныя дзеясловы (адбегчы – падбегчы, уліць – выліць, сабраць – разабраць, пераляцець – недаляцець, адкаціць – падкаціць). Шматлікую групу складаюць антонімы, якія выражаюць супрацьлеглую накіраванасць дзеянняў, уласцівасцей (атакаваць – контратакаваць, запаліць – пату шыць, узброіць – раззброіць, набыць – страціць, паўнець – худзець, хваля ваць–супакойваць,мабілізаваць–дэмабілізаваць).Найбольшвыразнапро-
ціпастаўленасць значэнняў выяўляецца ў кантэкстах: Лёс – латарэйнае кола ўдачы: тут нехта смяецца, а там нехта плача(Л. Філімонава); Я вясёлым сцяжынкам рад – тройчы высах і вымак. Быццам з Засяй прымаем парад каласоў і травінак (А. Куляшоў).
Лексіка-семантычныя варыянты аднаго і таго ж дзеяслова таксама могуць выражаць антанімічныя значэнні. Напрыклад, дзеяслоў пазычыць у залежнасці ад кантэксту можа абазначаць ‘даць у доўг’і ‘ўзяць у доўг’(па-
зычыць грошы сябру і пазычыць грошы ў сябра). Такая здольнасць слова выражаць супрацьлеглыя значэнні без змянення сваёй формы называецца энантыясеміяй(адгрэч.enantios –‘процілеглы’іsema –‘знак’).Уагульнай сістэме лексічных апазіцый фармальным выражэннем ужывання слова ў процілеглых значэннях заўсёды з’яўляецца кантэкст: залячыць – ‘загаіць,
вылечыць’: Рану залячыў, але вуха так і засталося двайное (А. Кула-
коўскі) і ‘няўмелым лячэннем давесці да цяжкага стану, да смерці’: Па-
цыент Рахубу нейкі трывожыць, ці то не далячыў ён яго, ці то залячыў
(Я. Васілёнак).
Удзеясловах-звязкахтыпубыць,мець,хацецьлексічныязначэннінаогул адсутнічаюць.
Усё разгледжанае паказвае, наколькі складанай з’яўляецца тыпалогія міжслоўных апазіцый у межах лексіка-семантычных катэгорый дзеяслова.
Граматычнае значэнне працэсуальнай прыметы дзеяслова выражаецца марфалагічнымі катэгорыямі асобы, ліку, часу, а таксама роду, трывання і стану. Катэгорыі асобы, ліку, часу, роду характарызуюцца як уласна граматычныя, катэгорыі трывання і стану – як лексіка-граматычныя. Амаль усе катэгорыідзеясловасловазменныя,акрамякатэгорыітрывання–янанеслова зменная,акатэгорыястанучастковасловазмення,ачасткованесловазменная,
кваліфікуючая (будаваць – будавацца, будуецца; пісаць – пісацца, пішацца).
Дзеяслоўхарактарызуеццаскладанайсістэмайкатэгарыяльныхзначэнняў.Марфалагічныякатэгорыідзеясловаадрозніваюццасаставам(складам) форм, якія яны ахопліваюць:
143

●●усімформамдзеяслова,утымлікудзеепрыслоўямідзеепрыметнікам, уласцівы катэгорыя трывання і катэгорыя стану. Астатнія марфалагічныя катэгорыі ёсць толькі ў пэўных класаў форм;
●●катэгорыяйладувалодаюцьусеспрагальныяформы,алеянанеўласціва формам інфінітыва, дзеепрыметнікам і дзеепрыслоўям;
●●катэгорыячасуёсцьтолькіўформабвеснагаладу,алеянаадсутнічае ў формах умоўнага і загаднага ладу;
●●катэгорыя асобы ўласціва формам абвеснага ладу (акрамя форм прошлагачасу)іформамзагаднагаладу.Невалодаюцькатэгорыяйасобыформы ўмоўнага ладу, інфінітыва, дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі;
●●катэгорыя ліку характэрна для ўсіх форм дзеяслова, акрамя форм інфінітыва і дзеепрыслоўяў;
●●катэгорыяродуўласціва–уадзіночнымліку–толькіформампрошла- гачасуіўмоўнагаладу;удзеепрыметнікаўкатэгорыяродуадносіццадатых марфалагічных катэгорый, якія звязваюць дзеепрыметнік з прыметнікам.
Марфалагічныя катэгорыі дзеяслова знаходзяцца ў розных адносінах з лексічнымізначэнняміслоў,зіхлексіка-граматычныміразрадамі.Найбольш цесна звязаны з лексікай катэгорыі трывання і стану. Для іх характэрна распаўсюджанне няпарных утварэнняў: наяўнасць несуадносных дзеясловаў закончанага і незакончанага трывання, якія не ўтвараюць трывальных пар, а таксама наяўнасць несуадносных дзеясловаў незалежнага стану ў залежным стане. Гэта значыць, што існуюць дзеясловы толькі закончанага або толькі незакончанага трывання. Такія дзеясловы называюцца адна-
трывальнымі (абнародаваць, грымнуць, страпянуцца, пабегаць – толькі закончанага трывання, а супрацоўнічаць, недамагаць, ганарыцца – толькі незакончанагатрывання).Катэгорыятрыванняз’яўляеццанесловазменнай. Дзеясловырозныхграматычныхтрыванняўразглядаюццаякрозныясловы, а гэта значыць, што яны адрозніваюцца не толькі фармальна-граматычна, але і лексічна. Формы трывання з’яўляюцца словаўтваральнымі, розныя значэнні якіх фарміруюць розныя словы. Рознатрывальныя аднакаранёвыя дзеясловы маюць розныя парадыгмы, напр.: рашаць незак. – рашаю, ра-
шаеш, рашае, рашаем, рашаеце, рашаюць; рашаў, рашала, рашалі; рашай, рашайце;рашаючы ірашыцьзак.–рашу,рэшыш,рэшыць,рэшым,рэшыце, рэшаць; рашыў, рашыла, рашылі; рашы, рашыце; рашыўшы.
Аднымзважныхпраяўленняўсувязімарфалагічныхкатэгорыйдзеясловазлексікайз’яўляеццамагчымасцьслоў,узалежнасціадіхпрыналежнасці дапэўнагалексіка-граматычнагаразраду,выражацьтыяцііншыямарфала- гічныя значэнні ці ўступаць у супрацьпастаўленні ў межах марфалагічных катэгорый.
144

З катэгорыяй трывання цесна звязаны лексіка-граматычныя разрады дзеясловаў, якія называюцца спосабамі дзеяслоўнага дзеяння. Спосабы дзеяслоўнага дзеяння – гэта такія семантыка-словаўтваральныя групоўкі (аб’яднанні) дзеясловаў, у аснове якіх ляжаць фармальна выражаныя мадыфікацыі(змены)значэнняўбеспрыставачныхдзеясловаўзпунктупогляду часавых, колькасных і спецыяльна выніковых характарыстык. Напрыклад, значэнне ‘пачатак дзеяння’можа быць выражана прыстаўкамі за-, уз- (ус-) (заапладзіраваць,зазвінець,узнервавацца,усхвалявацца);‘давядзеннедзеян- нядавыніку’–прыстаўкаміпад-,вы-,да- (падлічыць,падмесці,вылушчыць,
выстрыгчы, дабегчы, дагаварыць); ‘шматразовае паўтарэнне дзеяння’ –
прыстаўкамі за-, па-, на- (заходзіць, памалківаць, названіваць).
У фарміраванні спосабаў дзеяслоўнага дзеяння прымаюць удзел таксама і суфіксы. Так, значэнне ‘аднакратна ўтворанае дзеянне’ можа быць выражанасуфіксам-ну- (прыгнуць,мігнуць,крыкнуць, глянуць),‘працяглае, неабмежаванае дзеянне’ – суфіксамі -ва-, -іва-, -оўва- (спісваць, абуваць,
падтрымліваць, аб’ядноўваць, параўноўваць).
Спосабы дзеяслоўнага дзеяння цесна звязаны з катэгорыяй трывання: аднаіхгрупааб’ядноўваедзеясловынезакончанагатрывання,якіяабазначаюцьпастаяннасць,бесперапыннасцьдзеянняабомаюцьдадатковаезначэнне мнагакратнасці, перапынку ў дзеянні (супрацоўнічаць, адсутнічаць, заляцацца, пашчыпваць, перастуквацца); другая група аб’ядноўвае дзеясловы закончанага трывання, якія маюць значэнне імгненнага дзеяння, а таксама цэласнасціпрацэсу(рвануцца,расплакацца,грымнуць,хлынуць;наглядзецца,
павойкаць). У многіх выпадках суаднясенне трыванняў базіруецца на проціпастаўленні лексічных значэнняў дзеяслоўных асноў, што дае падставы лічыць катэгорыю дзеяслоўнага трывання лексіка-граматычнай.
Словазмяняльныя катэгорыі асобы і ладу ў меньшай ступені залежаць ад лексікі, аднак гэта залежнасць праяўляецца ў самой магчымасці ці немагчымасціўтварацьтыяцііншыяформы.Так,асабовыядзеясловымаюць формы 1, 2, 3-й асобы, безасабовыя дзеясловы маюць толькі форму 3-й
асобы адзіночнага ліку (думаю, думаеш, думае, думаем, думаеце, думаюць;
вечарэе, світае, халадае). Сярод асабовых дзеясловаў ёсць такія, якія не ўжываюцца ў формах 1-й, 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку, а таксама ў формах загаднага ладу. Адсутнасць гэтых форм звязана з лексічным значэннем дзеясловаў. Некаторыя дзеясловы абазначаюць дзеянне, якое ўласціва жывёлам, раслінам, прадметам, з’явам прыроды (несціся (пра птушак), цяліцца, апарасіцца, кукарэкаць, бляяць; прарасці, пажаўцець, зелянець, распускацца; ржавець, цячы, кіпець; днець, святлець, яснець,
марозіць,таяць).Неўжываюццаформы1-й,2-йасобыадзіночнагалікуад дзеясловаў, лексічнае значэнне якіх несумяшчальнае з адзінкавым дзеячам
(павыходзіць, збегчыся, згуртавацца, пападаць, набегчы).
145

Агульная сінтаксічная прымета ўсіх дзеяслоўных форм – здольнасць кіраваць скланяльнымі часцінамі мовы: пісаць пісьмо, пішу пісьмо, пішу ць пісьмо, пісаў пісьмо, буду пісаць пісьмо, пісаў бы пісьмо, пішы пісьмо, пішучы пісьмо, напісаўшы пісьмо і г. д.; ісці з сябрам, іду з сябрам, ідуць з сябрам, ішоў з сябрам, буду ісці з сябрам, ішоў бы з сябрам, ідзі з сябрам, ідучы з сябрам, ішоўшы з сябрам і г. д.
Да ўсіх дзеяслоўных форм можа прымыкаць прыслоўе: хутка прачы-
таць, хутка прачытаю, хутка прачытаў, хутка прачытай, хутка прачытаў бы, хутка прачытаны, хутка прачытаўшы; добра намаляваць, добра намалюю, добра намаляваў, добра намалюй, добра намаляваў бы, добра намаляваны, добра намаляваўшы.
Значэнні катэгорый ладу, часу, асобы дзеяслоўныя формы выражаюць, выступаючы ў ролі выказніка (прэдыката). За такімі катэгорымі замацавалася назва «прэдыкатыўныя катэгорыі». Астатнія катэгорыі называюцца непрэдыкатыўнымі.
Дзеяслоў як часціна мовы мае шырокую семантыку, што абумоўлена яго роляй у сказе. Асноўная сінтаксічная функцыя прэдыкатыўных форм дзеяслова ў сказе – функцыя выказніка: Ранішні туман развеяўся, і
ў блякла-сінім зімовым небе ззяла белае сонца (Я. Радкевіч); Заваліла, засыпалаганакбелайпамяццюбелыхначэй(Я. Янішчыц);Ціха,самотна журыліся берагі рэчкі Свіслач. І белаю трывогаю, і жальбаю гайдалася на яеплыняхрачноежыхарства(К. Кірыенка);Хлопцыадразужзасыпалі дзядзькуТамашапытаннямі: «Агэташто?Адлячаго?»(А.Якімовіч); Налятаўшыся,кожнаептушанёзноўвярталася ічакала,калімаціпрынясе пачастунак (В. Вітка).
Атрыбутыўныяформыдзеясловамогуцьвыкарыстоўваццаўролііменнайчасткісастаўногавыказніка,уроліазначэнняціакалічнасці.Інфінітыў можа выступаць у ролі любога члена сказа.
СЛОВАЎТВАРЭННЕ ДЗЕЯСЛОВАЎ
Словаўтварэнне дзеясловаў адбываецца некалькімі спосабамі. Найбольшактыўнымізіхз’яўляюццасуфіксальны,прэфіксальны,постфіксальны, прэфіксальна-суфіксальны.
Прадуктыўнымспосабамутварэннядзеясловаўз’яўляеццасуфіксальны.Гэтымспосабамутвараюццадзеясловыадасноўдзеясловаў,назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў, займеннікаў, выклічнікаў (вісець → веш-а-ць, ба-
даць → бад-ну-ць, спісаць →спіс-ва-ць; крэдыт →крэдыт-ава-ць, дзея →
146

дзей-ніча-ць,пах →пах-ну-ць;важны →важн-іча-ць,хітры →хітр-аваць, багаты → багац-е-ць; двое → дваj-і-ць, чацвёра → чацвяр-ы-ць; вы → вы- ка-ць, я → я-ка-ць, ты → ты-ка-ць; ох → ох-а-ць, ах → ах-ка-ць).
Прэфіксальныя дзеясловы ўтвараюцца толькі ад саміх дзеясловаў.
Прадуктыўныя прыстаўкі аб- (аба-, а-): аб-віць, аба-гнаць, а-тынкаваць ; ад- (ада-): ад-несці, ада-грэць; вы-: вы-везці, вы-слаць; да-: да-ляцець, да-йсці;з- (с-,са-):з-біць,с-пісаць,са-браць;за-:за-сеяць,за-браць;на-:на- вучыць,на-грэць;па-:па-зваць,па-хваліць;пра-:пра-везці,пра-жыць;пры-: пры-вучыць,пры-крыць;раз- (раза-,рас-):раз-ліць,раза-грэць,рас-пытаць.
Утварэнне дзеясловаў з дапамогай двайных прыставак паад-, пана-, папа-, параз- малапрадуктыўнае ў беларускай мове: паад-сылаць, пана-чапляць, папа-хадзіць. Дзеясловам іншамоўнага паходжання ўласцівы запазычаныя прыстаўкі дэ-, дэз-, дыс-, рэ-, экс-, ім-: дэ-мабілізаваць, дэз-арганізаваць, дыс-кваліфікаваць, рэ-канструяваць, экс-партаваць, ім-партаваць.
У большасці выпадкаў дзеяслоўныя прыстаўкі маюць два значэнні – лексічнаеі граматычнае.Пры далучэнні прыстаўкідадзеяслова змяняецца яго лексічнае значэнне, а ўтвораныя прэфіксальныя дзеясловы набываю ць значэннезакончанагатрывання:гаварыць –аб-гаварыць,ад-гаварыць,на-га- варыць, па-гаварыць, пад-гаварыць, папа-гаварыць.
Постфіксальныя дзеясловы заўсёды матывуюцца толькі дзеясловамі:
апранаць – апранац-ца, мыць – мыц-ца, стрыгчы – стрыгчы-ся. Постфікс
-ся (-ца) далучаецца да пераходных дзеясловаў і робіць новыя ўтвораныя дзеясловы непераходнымі.
Прэфіксальна-суфіксальным спосабам утвараюцца дзеясловы ад асноў назоўнікаў, прыметнікаў і дзеясловаў: снег – за-снеж-ы-ць, вецер – вы-ветр-ы-ць, поўны – на-поўн-і-ць, прамы – вы-прам-і-ць, іграць – на-ігр-
ыва-ць, бліскаць – па-бліск-ва-ць. Утварэнне прэфіксальна-суфіксальных дзеясловаўадлічэбнікаў,займеннікаў,прыслоўяўпрадстаўленаадзінкавымі прыкладамі:двое –у-двоj-і-ць,свой –пры-своj-і-ць,інакш –пера-йнач-ы-ць.
ГРАМАТЫЧНЫЯ ФОРМЫ ДЗЕЯСЛОВА
Дзеяслоў мае багатую і складаную сістэму форм. Сучасная сістэма форм дзеяслова ўключае чатыры разрады:
1)інфінітыў(неазначальнаяформадзеяслова)(пісаць,чытаць,будаваць,
несці, лезці, пячы, стрыгчы);
2)спрагальныяформы(чытаю,чытаеш,чытае,будучытаць,чытаў, чытай, чытаў бы і г. д.);
147

3)дзеепрыметнікі(пішучы,чытаючы,заросшая,маўчаўшая,загарэлы, пачырванелы, намаляваны, забыты, зжаты);
4)дзеепрыслоўі(думаючы,мыючы,намаляваўшы,схіліўшы,падвёўшы).
Дзеяслоўныя формы ў залежнасці ад марфалагічных прымет і сінтак-
січныхфункцыйдзеляццанаспрагальныяінеспрагальныя.Другізвышэйпрыведзеныхразрадаў(спрагальныяформы)супрацьпастаўляеццаастатнім тром (неспрагальныя формы).
Спрагальныміз’яўляюццаасабовыяформыдзеяслова,якіязмяняюцца па асобах, ладах, часах, родах (у прошлым часе і ўмоўным ладзе) і ліках
(думаю,думаеш,думае,думаюць;думаў,думала,думалі;будудумаць;думай, думайце; думаў бы, думала б, думалі б).
Да неспрагальных форм дзеяслова адносяцца: неазначальная форма дзеяслова(інфінітыў),дзеепрыметнікідзеепрыслоўе(змайстраваць,змай-
страваны, змайстраваўшы; абамлець, абамлелы, абамлеўшы).
Нязменныя формы дзеяслова – інфінітыў і дзеепрыслоўе, яны маюць катэгорыітрыванняістану(гаварыць–гаворачы,думаць–думаючы,чыта ць– чытаючы– незакончанае трыванне;пагаварыць– пагаварыўшы, абдумаць– абдумаўшы, прачытаць– прачытаўшы– закончанае трыванне;чытаць кнігу –чытаючыкнігу,сустрэцьнастаўніцу –сустрэўшынастаўніцу,абдумаць сачыненне – абдумаўшы сачыненне– катэгорыя незалежнага стану).
Зменнаяформадзеяслова–дзеепрыметнік,дляягохарактэрныасноўныя марфалагічныякатэгорыідзеяслова(трывання,стану,часу)іпрыметніка(роду,
ліку,склону):напісанаесачыненне,прачытанаякніга–закончанаетрыванне,
прошлы час; пажаўцелыя лісты дрэў – незалежны стан, прошлы час).
Інфінітыў, ці неазначальная форма дзеяслова, – гэта нязменная, не-
спрагальнаяформадзеяслова,якаяабазначаедзеяннеабостан,аленеўказвае наасобу,лікічас:Ісціпапрыціхлымначнымгарадкубылопрыемна(І. На-
вуменка);ПачытацьЯнкуСіпакова–узбагаціццасловам(М. Лобан).
Інфінітыў умоўна разглядаецца як зыходная, пачатковая форма дзея слова,якаяўжываеццадляназываннятагоцііншагадзеяння,тамуменавіта ў гэтай форме дзеясловы падаюцца ў слоўніках. Гэта дзеяслоўная форма характарызуецца толькі катэгорыямі трывання і стану: рабіць – зрабіць – зрабіцца;мыць –памыць–памыцца.Толькіўасобныхкантэкстахінфінітыў можа набываць катэгорыі часу і ладу: а ён – страляць (у сэнсе ‘пачаў страляць’ – значэнне прошлага часу); злавіць яго! (значэнне загаднага ладу); напісаць бы (у безасабовых сказах – значэнне ўмоўнага ладу).
Фармальныміпрыметаміінфінітываз’яўляюццаінфінітыўныясуфіксы
-ць, -ці, -чы: рабіць, пісаць, чытаць, есці, несці, везці, бегчы, валачы.
Пераважная большасць дзеясловаў мае суфікс -ць, які далучаецца да асновынагалосны:думаць,спаць,малоць,палоць,дудзець,ляцець, дурэць,
148

хадзіць, лічыць, сохнуць. Суфікс -ці далучаецца да асновы, якая заканчва-
еццазычнымгукам:грэбці,несці,плесці,расці,церці,раўці.Зсуфіксам-чы
ўжываеццаневялікаяколькасцьдзеясловаў,асноваякіх,якправіла,заканч ваецца на заднеязычны: бегчы, легчы, магчы, прэгчы, стрыгчы, сцерагчы, берагчы, секчы і сячы, завалакчы і завалачы, а таксама дзеясловы пячы, цячы, таўчы, валачы.
Уфальклорных,атаксамаўпаэтычныхтворахчасамзамест цьужыва-
ецца -ці: (Маці. – В. Р.) будзе біці, добра знаю; не так біці, як караці, яшчэ шэльмайназываці(З нар. песні);Гэтамацідзяцейратаваціздубровы ідзе! (А. Куляшоў).
Удзеясловах брысці, весці, гусці, класці, красці, месці, плесці, прасці,
сесці,цвісціўвынікугістарычныхчаргаванняўзубныхзычных-д і-тперад суфіксам -ці (-ти) з’явіўся зычны с: мет-ти – месці, параўн. мят-у; плет-
ти –плесці,параўн.плят-у;прад-ти–прасці,параўн.прад-у;вед-ти–весці
параўн. вяд-у.
Літаратурнай нормай дапускаецца ўжыванне варыянтных форм інфінітыва на -сці/-ць толькі для дзеясловаў плысці і плыць, гнісці і гніць, а таксама для ўсіх вытворных ад гэтых дзеясловаў: адплысці/адплыць, пе-
раплысці/пераплыць, выплысці/выплыць, паплысці/паплыць і г. д.; дагнісці/ дагніць, перагнісці/перагніць, прагнісці/прагніць, абгнісці/абгніць і г. д.
Усказеінфінітыўможавыконвацьразнастайныясінтаксічныяфункцыі. Ён можа ўжывацца ў ролі галоўных і даданых членаў сказа.
Напрыклад, у ролі галоўных членаў сказа інфінітыў выступае ў на-
ступных прыказках: Жыццё пражыць – не поле перайсці; На полі працаваць – ураджай здабываць; У дружбе жыць – шчаслівым быць; Старанна працаваць–краінумацаваць;Змагаццазапраўду–гэтазначыцьпраходзіць самую высокую навуку ў свеце (К. Чорны); Праменні дабрыні няцяжка распазнаць, калі умееш сам іх людзям аддаваць(Г. Дашкевіч).
Уформеінфінітывадзейнікможаабазначацьдзеяннеякягоназву:Тва-
рыць, мысліць – гэта быў сродак перамагчы хваробу, самога сябе (М. Васілеўскі); Ігнараваць мову – гэта значыць ігнараваць народ, нацыю
(П. Пестрак).
Інфінітыў можа выконваць ролю даданых членаў сказа – дапаўнен-
ня: Бацька глянуў на сына незвычайным суровым позіркам, які загадваў змоўкнуць (Р. Няхай); Птушаняты неадступна лёталі за бацькамі і прасілі есці (Р. Ігнаценка); азначэння: Надышла пара вяртацца ў горад (М. Стральцоў); І ўсё ж да Чубара даволі хутка вярнулася здольнасць разважаць(І. Чыгрынаў); Даўно ўжо бацька жыў думою разжыцца ўласнаю зямлёю (Я. Колас); акалічнасці мэты, прычыны: У дзень, як лек-
цыі канчалі, на рэчку хлопцы выбягалі крыху пакоўзацца на лёдзе ці так
149