
- •МАРФАЛОГІЯ ЯК РАЗДЗЕЛ ГРАМАТЫКІ
- •Прадмет і задачы марфалогіі
- •Сувязь марфалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства
- •Асноўныя граматычныя паняцці і адзінкі
- •ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •Прынцыпы і крытэрыі аб’яднання слоў у часціны мовы
- •Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай мове
- •НАЗОЎНІК
- •НАЗОЎНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ НАЗОЎНІКАЎ
- •Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі
- •Катэгорыя роду назоўнікаў
- •Значэнне і сродкі выражэння граматычных значэнняў роду
- •Назоўнікі агульнага роду
- •Род марфалагічна нязменных назоўнікаў. Граматычны род абрэвіятур
- •Разыходжанні ў граматычным родзе некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах
- •Катэгорыя ліку назоўнікаў
- •Значэнне і сродкі выражэння лікавага супрацьпастаўлення
- •Адзіночналікавыя і множналікавыя назоўнікі. Рэшткі парнага ліку ў беларускай мове
- •Катэгорыя склону назоўнікаў. Значэнні склонаў
- •СКЛАНЕННЕ НАЗОЎНІКАЎ
- •Змяненне назоўнікаў I субстантыўнага скланення
- •Змяненне назоўнікаў II субстантыўнага скланення
- •Змяненне назоўнікаў III субстантыўнага скланення
- •Асаблівасці змянення рознаскланяльных назоўнікаў
- •Змяненне назоўнікаў у множным ліку
- •Змяненне назоўнікаў ад’ектыўнага тыпу скланення
- •Змяненне назоўнікаў змешанага тыпу скланення
- •Змяненне назоўнікаў паводле нулявога тыпу скланення
- •ПРЫМЕТНІК
- •ПРЫМЕТНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •Пераход прыметнікаў з аднаго разраду ў іншы
- •ПОЎНЫЯ І КАРОТКІЯ ФОРМЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •ПРЫМЕТНІКІ СА ЗНАЧЭННЕМ СУБ’ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ І МЕРЫ ЯКАСЦІ
- •СКЛАНЕННЕ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў
- •ЛІЧЭБНІК
- •ЛІЧЭБНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •КОЛЬКАСНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
- •Уласнаколькасныя лічэбнікі
- •Зборныя лічэбнікі
- •Дробавыя лічэбнікі
- •Скланенне колькасных лічэбнікаў
- •ПАРАДКАВЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
- •СІНТАКСІЧНАЯ СПАЛУЧАЛЬНАСЦЬ ЛІЧЭБНІКАЎ З НАЗОЎНІКАМІ
- •ЛІЧЭБНІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
- •ЗАЙМЕННІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
- •Неазначальныя (няпэўныя) займеннікі
- •Адмоўныя займеннікі
- •Азначальныя займеннікі
- •Указальныя займеннікі
- •Прыналежныя займеннікі
- •ДЗЕЯСЛОЎ
- •ДЗЕЯСЛОЎ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •АСНОВЫ ДЗЕЯСЛОВА
- •Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •Зваротныя дзеясловы
- •ГРАМАТЫЧНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •НЕПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •Катэгорыя трывання дзеяслова
- •Двухтрывальныя дзеясловы
- •Катэгорыя стану дзеяслова
- •Незалежны і залежны стан дзеяслова
- •Аднастанавыя дзеясловы
- •ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •Катэгорыя ладу дзеяслова
- •Абвесны лад дзеяслова
- •Загадны лад дзеяслова
- •Умоўны лад дзеяслова
- •Катэгорыя часу дзеяслова
- •Катэгорыя асобы дзеяслова
- •Асабовыя дзеясловы
- •Безасабовыя дзеясловы
- •Катэгорыі роду і ліку дзеяслова
- •Класы дзеясловаў
- •Прадуктыўныя словазмяняльныя класы
- •Непрадуктыўныя словазмяняльныя класы
- •Дзеясловы з індывідуальнымі асаблівасцямі формаўтварэння
- •Спражэнне дзеясловаў
- •Пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі і назоўнікі
- •Скланенне дзеепрыметнікаў
- •Дзеепрыметнікі незалежнага стану
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •ПРЫСЛОЎЕ
- •ПРЫСЛОЎЕ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •Азначальныя прыслоўі
- •СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫСЛОЎЯЎ
- •ПЕРАХОД ПРЫСЛОЎЯЎ У ІНШЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •СЛОВАЎТВАРЭННЕ ПРЫСЛОЎЯЎ
- •Акалічнасныя прыслоўі
- •БЕЗАСАБОВА-ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ СЛОВЫ
- •Агульная характарыстыка безасабова-прэдыкатыўных слоў
- •МАДАЛЬНЫЯ СЛОВЫ
- •Мадальныя словы як часціна мовы
- •СЛУЖБОВЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •Агульная характарыстыка службовых часцін мовы
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ЯК СЛУЖБОВЫЯ СЛОВЫ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ФУНКЦЫЯНАЛЬНАГА ЗНАЧЭННЯ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ПАХОДЖАННЯ І СТРУКТУРЫ
- •Вытворныя і невытворныя прыназоўнікі
- •Простыя, складаныя і састаўныя прыназоўнікі
- •УЖЫВАННЕ ПРЫНАЗОЎНІКАЎ
- •Ужыванне прыназоўнікаў з ускоснымі склонамі назоўнікаў

В. тысячу метраў, мільён рублёў; Т. тысячай метраў, мільёнам рублёў;
М. (аб) тысячы метраў, мільёне рублёў.
Парадак размяшчэння кампанентаў у спалучэннях лічэбнікаў з назоўнікамі пастаянны: як правіла, лічэбнікі стаяць перад назоўнікамі. Пры перастаноўцы кампанентаў змяняецца значэнне: такія спалучэнні выражаюцьзначэннепрыблізнайколькасціцінедакладнасці,параўн.:дзвегадзіны
ігадзіны дзве, дзесяць дзён і дзён дзесяць.
Усучаснайбеларускаймовеўласнаколькасныялічэбнікімогуцьувахо дзіць у склад спецыяльных тэрмінаў і назваў: Уран-235, ТУ-104, «Алімпія-
да-2018», «Песня-2016», выстаўка «Фота-2015», вуліца Францыска Ска-
рыны, 144 і інш. Лічэбнікі ў складзе такіх спалучэнняў заўсёды застаюцца нязменнымі, г. зн. не скланяюцца: прыняць удзел у выставе «Фота-2017»,
будзем ляцець самалётам ТУ-104.
ЗБОРНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
Зборныялічэбнікіабазначаюцьпэўнуюколькасцьпрадметаўяксукуп-
насць, як адно цэлае: двое мужчын, трое дзяцей, пяцёра ваенных.
Па сваёй словаўтваральнай структуры зборныя лічэбнікі з’яўляюцца суфіксальнымі вытворнымі ад колькасных: з суфіксам -оj(э) (двое, трое),
-ёр(а) (чацвёра, пяцёра), -ер(а) (дзявяцера, дзясяцера). Гэтыя суфіксы да-
памагаюць размежаваць зборныя і пэўнаколькасныя лічэбнікі ва ўскосных склонах: дв-ух і два(j)-іх, пяц-і і пяцяр-ых, чатыр-ох і чацвяр-ых, дзевяц-і і дзевяцяр-ых.
Зборныя лічэбнікі складаюць невялікую групу: яны ўтвараюцца толькі адлічэбнікадвадалічэбнікадзесяць,алепрактычнаўсучаснайбеларускай мовелічэбніківасьмёра,дзявяцера,дзясяцераўжываюццанадзвычайрэдка.
Большасць зборных лічэбнікаў не мае катэгорый роду і ліку, але скланяецца. Катэгорыю роду маюць толькі зборныя лічэбнікі абодва, абедзве: форма абодва спалучаецца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, абе дзве – з назоўнікамі жаночага роду: абодва сыны, абодва студэнты, абе дзведачкі,абедзвевучаніцы.Лічэбнікіабодва,абедзвезахоўваюцьродавыя адрозненні ва ўсіх склонах: Р. абодвух, абедзвюх; Д. абодвум, абедзвюм
іг. д. У тых выпадках, калі гутарка ідзе пра асоб мужчынскага і жаночага полуразам,можаўжываццалічэбнікабое:НічыпархітрападміргваеКаці,
іабое выходзяць (К. Крапіва); Алеся і Іван закончылі адну школу, абое
сталіжурналістамі(А. Жук).Лічэбнікабоетаксамазахоўваекатэгорыю скланення: Р. абаіх, Д. абаім і г. д.
102

Зборныя лічэбнікі абазначаюць тую самую колькасць, што і лічэбнікі, адякіхяныўтварыліся,алеадрозніваюццаадіхтым,штомаюцьабмежавануюспалучальнасцьзназоўнікамі.Яныспалучаюццатолькізназваміасоб мужчынскага полу (двое сыноў, чацвёра футбалістаў, пяцёра студэнтаў), з назвамі маладых істот (двое кацянят, трое цялят, шасцёра жарабят), з
множналікавымі назоўнікамі, якія абазначаюць назвы парных прадметаў
(двоеакуляраў,троесутак,чацвёрасаней),зназоўнікамілюдзі,дзеці,коні, гусі, свінні (пяцёра людзей, двое дзяцей, трое коней, чацвёра свіней), з суб-
стантываванымі прыметнікамі і дзеепрыметнікамі ў форме множнага ліку
(двоераненых,троеневядомых,чацвёрапаляўнічых,пяцёраапытваемых).
Спалучаюццазборныялічэбнікііззайменнікамімы, вы,яны, усе:насдвое,
іх трое, усе пяцёра.
У некаторых выпадках зборныя лічэбнікі могуць замяняцца колькас-
нымі: двое братоў – два браты, трое вучняў – тры вучні, пяцёра цялят – пяць цялят, двое коней – два кані. Такога тыпу спалучэнні з’яўляюцца нарматыўнымі, хаця перавага аддаецца спалучэнням са зборнымі лічэбнікамі.
Са зборнымі лічэбнікамі не могуць спалучацца назоўнікі, якія абазначаюць асоб жаночага полу ці назвы жывёл. У гэтых выпадках ужываюцца колькасныялічэбнікі:семсясцёр,чатырыдачкі,трываўкі,восембарсукоў, дзевяць кароў.
ДРОБАВЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
Дробавыя лічэбнікі абазначаюць не цэлыя лікі, а дробавыя велічыні – частку ад цэлага (дзве пятыя, пяць сёмых) або цэлае і частку ад яго (сям-
наццаць цэлых і тры чацвёртыя, восем цэлых і адна пятая).
Паводле структуры дробавыя лічэбнікі з’яўляюцца састаўнымі: у іх першая частка (лічнік) – пэўнаколькасны лічэбнік (тры, чатыры, пяць, дзевяць), а другая (назоўнік) – парадкавы лічэбнік у форме назоўнага ці роднагасклону;назоўнікіпрыіхужываюццатолькіўформероднагасклону:
тры пятыя кіламетра, чатыры сёмыя насельніцтва, шэсць дзясятых
секунды, восем сотых гектара.
Граматычныя формы найменняў парадкавых лічэбнікаў у складзе дробавых залежаць ад пэўнаколькасных лічэбнікаў:
1)калі першай часткай дробавага лічэбніка з’яўляецца слова адна, то парадкавылічэбнікдругойчасткідапасуеццадаяеўжаночымродзеадзіночнага ліку: адна трэцяя, адна пятая, адна сёмая (апушчана слова жаночага роду частка);
2)калі першая частка дробавага лічэбніка ўключае словы два, тры, чатыры,топарадкавылічэбнікдругойчасткіўжываеццаўформемножнага ліку назоўнага склону: дзве трэція, тры сёмыя, чатыры дваццатыя;
103

3) калі першая частка дробавага лічэбніка ўключае словы ад пяці і вышэй, то парадкавы лічэбнік другой часткі ўжываецца ў форме роднага склону множнага ліку: пяць шостых, сем дзявятых, восем сотых.
У рускай мове другая частка дробавага лічэбніка заўсёды мае форму роднага склону, за выключэннем слова адзін у лічніку: две третьих, три пятых,четыреседьмых,восемьсотых,алеоднапятая,однавосьмая,одна сотая (парадкавы лічэбнік мае толькі форму адзіночнага ліку).
Лічэбнікі, якія выражаюць цэлы лік і частку цэлага (змешаныя дробы), пасляназваўцэлагалікумогуцьужываццасазлучнікамі,прыметнікамцэлы, якідапасуеццаданазвыцэлагаліку,ціпрыметнікамізлучнікамразам:дзве
і тры дзясятыя, дзве цэлыя тры дзясятыя, дзве цэлыя і тры дзясятыя; пяць і шэсць сотых, пяць цэлых шэсць сотых, пяць цэлых і шэсць сотых.
Усістэмулікавыхабазначэнняўзмовыматэматыкіпрыйшлословануль, якое таксама можа спалучацца з дробавымі лічэбнікамі: нуль цэлых і тры чацвёртыя, нуль цэлых і пяць шостых, нуль цэлых і сем сотых.
Сярод дробавых лічэбнікаў асобна стаяць словы паўтара, паўтары, якіяабазначаюцьколькасць,штоскладаеццазцэлагаіягопаловы.Лічэбнік паўтара кіруе назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, паўтары – жано-
чага: паўтара кілаграма, паўтара года, паўтара вядра, паўтары тоны,
паўтары нормы. У сучаснай беларускай мове лічэбнікі паўтара, паўтары з’яўляюццапростымі,аднакгістарычнаяныўзыходзяцьдаспалучэнняўполъ вътора і полъ вътори: першая частка полъ (у значэнні ‘палавіна’), другая часткавътора(парадкавылічэбнікмужчынскагароду)івътори(парадкавы лічэбнік жаночага роду); полъ вътора і полъ вътори – пасля выпадзення рэдуцыраванага ъ выпаў і гук [в], а гук [л] перайшоў у ў нескладовы.
Састаўному пэўнаколькаснаму лічэбніку сто пяцьдзясят сінанімічны складаны па структуры дробавы лічэбнік паўтараста. Гэты лічэбнік не мае граматычных катэгорый роду і ліку і ўжываецца з назоўнікамі ў форме роднага склону множнага ліку: паўтараста рублёў, паўтараста тысяч, паўтараста дрэў. Лічэбнік паўтараста паходзіць з былога полъ вътора съта (полъвъторасъта).
Паняцці адна другая, адна трэцяя і адна чацвёртая частка адзінак у беларускай мове можа перадавацца і назоўнікамі палавіна (палова), трэць і чвэрць. Назоўнікі трэць і чвэрць могуць выступаць замест субстантываваных парадкавых лічэбнікаў трэцяя, чацвёртая і ў складзе найменняў дробавых лікаў: дзве трэці насельніцтва, тры чвэрці ўраджаю. Усе гэтыя паралельныя найменні дробавых лікаў лічацца сінанімічнымі.
Асаблівасцю дробавых лічэбнікаў з’яўляецца іх здольнасць спалучацца не толькі з канкрэтна-прадметнымі, але і з рэчыўнымі і зборнымі на-
зоўнікамі:адначацвёртаяскрыні,дзветрэціядома,аднадругаяцукру,дзве трэція тлушчу, сем шостых лесу, тры пятыя моладзі.
104

Назоўнікі пры дробавых лічэбніках ужываюцца ў форме адзіночнага ліку,каліўказваюцьначасткуадзінкі,уформемножнагаліку–каліабазна- чаюць частку мноства ці сукупнасці прадметаў: дзве трэція кнігі і дзве трэція кніг. Заўсёды ў форме адзіночнага ліку пры дробавых лічэбніках ужываюцца зборныя і рэчыўныя назоўнікі (дзве пятыя студэнцтва, тры сёмыя бензіну), толькі ў форме множнага ліку – множналікавыя назоўнікі
(адна трэцяя духоў, тры чацвёртыя дражджэй). Назвы адзінак вымярэн-
ня (метр, кіламетр, працэнт, секунда) у спалучэнні з дробавымі лічэбнікамі ставяцца ў адзіночным ліку: адна пятая метра, дзве цэлыя і пяць сёмых працэнта. Тып сінтаксічнай сувязі паміж дробавымі лічэбнікамі і назоўнікамі – кіраванне.
У звязным маўленні спалучэнні дробавых лічэбнікаў з назоўнікамі з’яўляюцца адным членам сказа: Тры пятыя пасеваў ужо апрацаваны.
Дзве трэція плошчы палёў былі ўзараны пад азімыя.
Дробавыялічэбнікізвычайнаўжываюццаўнавуковыміафіцыйна-дзе- лавым стылях мовы, асабліва часта – у матэматычных працах. На пісьме, як правіла, яны перадаюцца лічбамі: 1/3; 2/5; 3/8.
СКЛАНЕННЕ КОЛЬКАСНЫХ ЛІЧЭБНІКАЎ
Усе колькасныя лічэбнікі паводле асаблівасцей скланення аб’ядноўваюцца ў некалькі груп.
1. Лічэбнік адзін (адна, адно, адны) у адзіночным ліку скланяецца, як указальны займеннік той, а ў множным ліку – як прыметнік з асновай на цвёрды зычны. У словаформе назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду захоўваецца беглы галосны -і-, у астатніх формах ён адсутнічае.
Склон |
|
Адзіночны лік |
|
Множны лік |
|
мужчынскі род |
ніякі род |
жаночы род |
|||
|
|
||||
|
|
|
|
|
|
Н. |
адзін- |
адн-о |
адн-а |
адн-ы |
|
|
|
|
|
|
|
Р. |
адн-аго |
адн-аго |
адн-ой(-ае) |
адн-ых |
|
Д. |
адн-аму |
адн-аму |
адн-ой |
адн-ым |
|
|
|
|
|
|
|
В. |
як Н. або Р. |
адн-о |
адн-у |
як Н. або Р. |
|
|
|
|
|
|
|
Т. |
адн-ым |
адн-ым |
адн-ой(-ою) |
адн-ымі |
|
М. (аб) |
адн-ым |
адн-ым |
адн-ой |
адн-ых |
|
|
|
|
|
|
Лічэбнікіадзін,аднозахоўваюцьродавыяадрозненнітолькіўназоўным склоне і страчваюць іх у астатніх склонах.
105

Націск у словах адзін, адно, адна, адны ва ўскосных склонах падае на апошні склад.
Лічэбнік адна ў родным і творным склонах мае дзве варыянтныя фор-
мы – адной, аднае; адной, адною: Усе дзеткі адной маткі, але няроўныя (Я. Сташэвіч);МузыкантыбылізБаранавіч,усезаднаесям’і…(І. Дубянецкая); Адной рукой і вузла не завяжаш(Прыказка); З адною думкаю аб шчасці Беларусі… (Я. Купала).
2. Лічэбнікі два, дзве ва ўсіх склонавых формах захоўваюць родавыя адрозненніімаюцьасновунацвёрдызычны,каліўжываюццазназоўнікамі мужчынскага і ніякага роду (два берагі, два вяслы), і на мяккі, калі ўжываюцца з назоўнікамі жаночага роду (дзве ракі). Адрозненне паміж цвёрдым і мяккім тыпамі асноў захоўваецца і ва ўскосных склонах. Гэтыя лічэбнікі маюць канчаткі, падобныя на канчаткі прыметнікаў у множным ліку, але адрозніваюцца ад іх галосным гукам [у].
Н. |
дв-а |
абодв-а |
|
дзв-е |
абедзв-е |
Р. |
дв-ух |
абодв-ух |
|
дзв-юх |
абедзв-юх |
Д. |
дв-ум |
абодв-ум |
|
дзв-юм |
абедзв-юм |
В. |
|
|
як Н. або Р. |
|
|
Т. |
дв-ума |
абодв-ума |
|
дзв-юма |
абедзв-юма |
М. (аб) |
дв-ух |
абодв-ух |
|
дзв-юх |
абедзв-юх |
У творным склоне лічэбнікаў два, дзве захавалася форма парнага ліку на -ма: двума, дзвюма.
Формавінавальнагасклонулічэбнікаўдва,дзвезалежыцьадтаго,дапасуюццаяныдаадушаўлёныхцінеадушаўлёныхназоўнікаў:бачудвадубы,
бачу дзве бярозы, але бачу двух сяброў, бачу дзвюх сябровак.
3.Лічэбнікітры,чатырынемаюцьформроду.Утворнымсклонегэтых лічэбнікаў таксама захавалася форма парнага ліку. У родным, давальным і месным склонах яны нагадваюць канчаткі прыметнікаў у множным ліку, але адрозніваюцца ад апошніх галосным гукам [о].
Н. |
тр-ы |
|
чатыр-ы |
Р. |
тр-ох |
|
чатыр-ох |
Д. |
тр-ом |
|
чатыр-ом |
В. |
|
як Н. або Р. |
|
Т. |
тр-ыма |
|
чатыр-ма |
М. (аб) |
тр-ох |
|
чатыр-ох |
106

4. Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і лічэбнік трыццаць скланяюцца, як назоўнікі трэцяга скланення (тыпу радасць).
Н. |
пяць- |
шэсць- |
адзінаццаць- |
трыццаць- |
Р. |
пяц-і |
шасц-і |
адзінаццац-і |
трыццац-і |
Д. |
пяц-і |
шасц-і |
адзінаццац-і |
трыццац-і |
В. |
пяць- |
шэсць- |
адзінаццаць- |
трыццаць- |
Т. |
пяцц-ю |
шасц-ю |
адзінаццацц-ю |
трыццацц-ю |
М. (аб) |
пяц-і |
шасц-і |
адзінаццац-і |
трыццац-і |
У форме творнага склону гэтых лічэбнікаў гук [ц’] у пазіцыі паміж галоснымі падаўжаецца і на пісьме перадаецца падвоеным напісаннем ад-
паведнай літары: пяццю, дзевяццю, дзесяццю, адзінаццаццю, дванаццаццю, але шасцю.
У лічэбнікаў адзінаццаць – дзевятнаццаць ва ўсіх склонавых формах націск прыпадае на склад на: адзіна́ццаці, шасна́ццаці; сямна́ццаццю, васямна́ццаццю, дзевятна́ццаццю.
5. Лічэбнікі сорак, сто пры скланенні маюць толькі дзве формы: для назоўнага і вінавальнага – сорак, сто, для астатніх – сарака, ста. Лічэбнік дзевяноста ва ўсіх склонах мае аднолькавую форму, г. зн. з’яўляецца нескланяльным.
Н. |
сорак- |
ст-о |
дзевяност-а |
Р. |
сарак-а |
ст-а |
дзевяност-а |
Д. |
сарак-а |
ст-а |
дзевяност-а |
В. |
сорак- |
ст-о |
дзевяност-а |
Т. |
сарак-а |
ст-а |
дзевяност-а |
М. (аб) |
сарак-а |
ст-а |
дзевяност-а |
6. У лічэбніках пяцьдзясят – восемдзесят, утвораных ад двух слоў (напр.: пяць + дзясят (ад дзесяць)), скланяюцца абедзве часткі на ўзор назоўнікаў ІІІ скланення.
Н. |
пяць- -дзясят- |
шэсць- -дзесят- |
восем- -дзесят- |
Р. |
пяц-і-дзесяц-і |
шасц-і-дзесяц-і |
васьм-і-дзесяц-і |
Д. |
пяц-і-дзесяц-і |
шасц-і-дзесяц-і |
васьм-і-дзесяц-і |
В. |
пяць- -дзясят- |
шэсць- -дзесят- |
восем- -дзесят- |
Т. |
пяцц-ю-дзесяцц-ю |
шасц-ю-дзесяцц-ю |
васьм-ю-дзесяцц-ю |
М. (аб) |
пяц-і-дзесяц-і |
шасц-і-дзесяц-і |
васьм-і-дзесяц-і |
107

Яквідацьзпрыведзенайпарадыгмы,формыроднага,давальнагаімеснага склонаў гэтых лічэбнікаў супадаюць.
Ва ўскосных склонах (акрамя вінавальнага) націск у гэтых лічэбніках падаенаканчатакпершайчасткі:пяці́дзесяці,шасці́дзесяці;сямю́дзесяццю, васьмю́дзесяццю.
7. У лічэбніках дзвесце – дзевяцьсот скланяюцца абедзве часткі; другая частка(лічэбніксто)захоўваестаражытныяформы-сот,-стам,-стамі,-стах. Першая частка лічэбнікадзвесце ў назоўным і вінавальным склонах захоўвае формужаночагародудзв-е,уастатніхпрымаеформумужчынскагародудв-а.
Н. |
дзв-е-сц-е |
сем- -сот- |
дзевяць- -сот- |
Р. |
дв-ух-сот- |
сям-і-сот- |
дзевяц-і-сот- |
Д. |
дв-ум-ст-ам |
сям-і-ст-ам |
дзевяц-і-ст-ам |
В. |
дзв-е-сц-е |
сем- -сот- |
дзевяць- -сот- |
Т. |
дв-ума-ст-амі |
сям-ю-ст-амі |
дзевяцц-ю-ст-амі |
М. (аб) |
дв-ух-ст-ах |
сям-і-ст-ах |
дзевяц-і-ст-ах |
8. Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова, як адпаведны просты або складаны лічэбнік.
Н. дзв-е-сц-е сем--дзесят-
тр-ы
Р. дв-ух-сот- сям-і-дзесяц-і тр-ох
Д. дв-ум-ст-ам сям-і-дзесяц-і тр-ом
В. дзв-е-сц-е сем--дзесят-
тр-ы
Т. дв-ума-ст-амі сям-ю-дзесяцц-ю тр-ыма
М. (аб) дв-ух-ст-ах сям-і-дзесяц-і тр-ох
9. Лічэбнік тысяча скланяецца, як назоўнікі жаночага роду на -а (-я) з асновай на зацвярдзелы зычны (тыпузадача); мільён, мільярд – як назоўнікі мужчынскагародузнулявымканчаткамзасновайнацвёрдызычны(тыпудом).
Н. |
тысяч-а |
мільён- |
мільярд- |
Р. |
тысяч-ы |
мільён-а |
мільярд-а |
Д. |
тысяч-ы |
мільён-у |
мільярд-у |
В. |
тысяч-у |
мільён- |
мільярд- |
Т. |
тысяч-ай |
мільён-ам |
мільярд-ам |
М. (аб) |
тысяч-ы |
мільён-е |
мільярдз-е |
108

10. Зборныя лічэбнікі двое, трое скланяюцца, як займеннікі мае, твае, свае;чацвёра,пяцёраіг.д.–якколькаснылічэбнікадны.Уформахускосных склонаў націск падае на канчатак.
Н. |
дво-е |
тро-е |
|
чацвёр-а |
сямёр-а |
|
|
|
|
|
|
Р. |
два-іх |
тра-іх |
|
чацвяр-ых |
семяр-ых |
|
|
|
|
|
|
Д. |
два-ім |
тра-ім |
|
чацвяр-ым |
семяр-ым |
|
|
|
|
|
|
В. |
|
|
як Н. або Р. |
|
|
|
|
|
|
|
|
Т. |
два-імі |
тра-імі |
|
чацвяр-ымі |
семяр-ымі |
|
|
|
|
|
|
М. (аб) |
два-іх |
тра-іх |
|
чацвяр-ых |
семяр-ых |
|
|
|
|
|
|
Прыскланеннізборныхлічэбнікаўабодва іабедзвепершаячастка(або-, абе-) застаецца нязменнай, а другая скланяецца, як лічэбнікі два, дзве.
Н. |
абодв-а |
абедзв-е |
|
|
|
Р. |
абодв-ух |
абедзв-юх |
|
|
|
Д. |
абодв-ум |
абедзв-юм |
|
|
|
В. |
як Н. або Р. |
|
|
|
|
Т. |
абодв-ума |
абедзв-юма |
|
|
|
М. (аб) |
абодв-ух |
абедзв-юх |
|
|
|
Націск у лічэбніках абодва, абедзве заўсёды фіксаваны і захоўваецца на другім складзе: або́два, або́двум, або́двума і г. д.; абе́дзве, абе́дзвюм, абе́дзвюма і г. д.
Зборны лічэбнік абое ўжываецца для абазначэння асоб мужчынскага і жаночага полу, а таксама сукупнасці дзяцей і маладых істот. Скланяецца гэты лічэбнік наступным чынам:
Н. |
або-е |
|
|
Р. |
аба-іх |
|
|
Д. |
аба-ім |
|
|
В. |
аба-іх |
|
|
Т. |
аба-імі |
|
|
М. (аб) |
аба-іх |
|
|
11.Прыскланеннідробавыхлічэбнікаўзмяняюццадзвечасткі:лічнік– як колькасны лічэбнік, назоўнік – як парадкавы лічэбнік.
109

Н. |
дзв-е пят-ыя |
пяць- сём-ых |
Р. |
дзв-юх пят-ых |
пяц-і сём-ых |
Д. |
дзв-юм пят-ым |
пяц-і сём-ым |
В. |
дзв-е пят-ыя |
пяць- сём-ых |
Т. |
дзв-юма пят-ымі |
пяцц-ю сём-ымі |
М. (аб) |
дзв-юх пят-ых |
пяц-і сём-ых |
Пры скланенні дробавых лічэбнікаў, якія абазначаюць змешаны лік, змяняюцца ўсе часткі.
Н. |
тр-ы цэлыя і адн-а чацвёрт-ая |
шэсць- |
цэлых пяць- |
дзявят-ых |
Р. |
тр-ох цэлых і адн-ой чацвёрт-ай |
шасц-і цэлых пяц-і дзявят-ых |
||
Д. |
тр-ом цэлым і адн-ой чацвёрт-ай |
шасц-і цэлым пяц-і дзявят-ым |
||
В. |
тр-ы цэлыя і адн-у чацвёрт-ую |
шэсць- |
цэлых пяць- |
дзявят-ых |
Т. |
тр-ыма цэлымі і адн-ой чацвёрт-ай |
шасц-ю цэлымі пяцц-ю дзявят-ымі |
||
М. |
тр-ох цэлых і адн-ой чацвёрт-ай |
шасц-і цэлых пяц-і дзявят-ых |
||
(аб) |
|
|
|
|
12.Лічэбнікіпаўтара(успалучэннізназоўнікамімужчынскагаініякага роду),паўтары(успалучэннізназоўнікаміжаночагароду)ваўсіхсклонах маюць аднолькавую форму і захоўваюць родавыя адрозненні.
Назоўнік пры лічэбніках паўтара, паўтары ўжываецца ў адзіночным ліку (паўтара рубля, паўтары тысячы), а ва ўскосных склонах (за выключэннем вінавальнага і роднага) прымае форму множнага ліку.
Н. |
паўтар-а (рубля) |
паўтар-ы (тоны) |
Р. |
паўтар-а (рублёў) |
паўтар-ы (тоны) |
Д. |
паўтар-а (рублям) |
паўтар-ы (тонам) |
В. |
паўтар-а (рубля) |
паўтар-ы (тоны) |
Т. |
паўтар-а (рублямі) |
паўтар-ы (тонамі) |
М. (аб) |
паўтар-а (рублях) |
паўтар-ы (тонах) |
Аднолькавую форму ва ўсіх склонах захоўвае і лічэбнік паўтараста.
Н. |
паўтар-а-ст-а (рублёў) |
Р. |
паўтар-а-ст-а (рублёў) |
Д. |
паўтар-а-ст-а (рублям) |
В. |
паўтар-а-ст-а (рублёў) |
Т. |
паўтар-а-ст-а (рублямі) |
М. (аб) |
паўтар-а-ст-а (рублях) |
110