
- •МАРФАЛОГІЯ ЯК РАЗДЗЕЛ ГРАМАТЫКІ
- •Прадмет і задачы марфалогіі
- •Сувязь марфалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства
- •Асноўныя граматычныя паняцці і адзінкі
- •ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •Прынцыпы і крытэрыі аб’яднання слоў у часціны мовы
- •Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай мове
- •НАЗОЎНІК
- •НАЗОЎНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ НАЗОЎНІКАЎ
- •Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі
- •Катэгорыя роду назоўнікаў
- •Значэнне і сродкі выражэння граматычных значэнняў роду
- •Назоўнікі агульнага роду
- •Род марфалагічна нязменных назоўнікаў. Граматычны род абрэвіятур
- •Разыходжанні ў граматычным родзе некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах
- •Катэгорыя ліку назоўнікаў
- •Значэнне і сродкі выражэння лікавага супрацьпастаўлення
- •Адзіночналікавыя і множналікавыя назоўнікі. Рэшткі парнага ліку ў беларускай мове
- •Катэгорыя склону назоўнікаў. Значэнні склонаў
- •СКЛАНЕННЕ НАЗОЎНІКАЎ
- •Змяненне назоўнікаў I субстантыўнага скланення
- •Змяненне назоўнікаў II субстантыўнага скланення
- •Змяненне назоўнікаў III субстантыўнага скланення
- •Асаблівасці змянення рознаскланяльных назоўнікаў
- •Змяненне назоўнікаў у множным ліку
- •Змяненне назоўнікаў ад’ектыўнага тыпу скланення
- •Змяненне назоўнікаў змешанага тыпу скланення
- •Змяненне назоўнікаў паводле нулявога тыпу скланення
- •ПРЫМЕТНІК
- •ПРЫМЕТНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •Пераход прыметнікаў з аднаго разраду ў іншы
- •ПОЎНЫЯ І КАРОТКІЯ ФОРМЫ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •ПРЫМЕТНІКІ СА ЗНАЧЭННЕМ СУБ’ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ І МЕРЫ ЯКАСЦІ
- •СКЛАНЕННЕ ПРЫМЕТНІКАЎ
- •Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў
- •ЛІЧЭБНІК
- •ЛІЧЭБНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •КОЛЬКАСНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
- •Уласнаколькасныя лічэбнікі
- •Зборныя лічэбнікі
- •Дробавыя лічэбнікі
- •Скланенне колькасных лічэбнікаў
- •ПАРАДКАВЫЯ ЛІЧЭБНІКІ
- •СІНТАКСІЧНАЯ СПАЛУЧАЛЬНАСЦЬ ЛІЧЭБНІКАЎ З НАЗОЎНІКАМІ
- •ЛІЧЭБНІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
- •ЗАЙМЕННІК У РОЛІ ІНШЫХ ЧАСЦІН МОВЫ
- •Неазначальныя (няпэўныя) займеннікі
- •Адмоўныя займеннікі
- •Азначальныя займеннікі
- •Указальныя займеннікі
- •Прыналежныя займеннікі
- •ДЗЕЯСЛОЎ
- •ДЗЕЯСЛОЎ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •АСНОВЫ ДЗЕЯСЛОВА
- •Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •Зваротныя дзеясловы
- •ГРАМАТЫЧНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •НЕПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •Катэгорыя трывання дзеяслова
- •Двухтрывальныя дзеясловы
- •Катэгорыя стану дзеяслова
- •Незалежны і залежны стан дзеяслова
- •Аднастанавыя дзеясловы
- •ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ ДЗЕЯСЛОВА
- •Катэгорыя ладу дзеяслова
- •Абвесны лад дзеяслова
- •Загадны лад дзеяслова
- •Умоўны лад дзеяслова
- •Катэгорыя часу дзеяслова
- •Катэгорыя асобы дзеяслова
- •Асабовыя дзеясловы
- •Безасабовыя дзеясловы
- •Катэгорыі роду і ліку дзеяслова
- •Класы дзеясловаў
- •Прадуктыўныя словазмяняльныя класы
- •Непрадуктыўныя словазмяняльныя класы
- •Дзеясловы з індывідуальнымі асаблівасцямі формаўтварэння
- •Спражэнне дзеясловаў
- •Пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі і назоўнікі
- •Скланенне дзеепрыметнікаў
- •Дзеепрыметнікі незалежнага стану
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •ПРЫСЛОЎЕ
- •ПРЫСЛОЎЕ ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ
- •Азначальныя прыслоўі
- •СТУПЕНІ ПАРАЎНАННЯ ЯКАСНЫХ ПРЫСЛОЎЯЎ
- •ПЕРАХОД ПРЫСЛОЎЯЎ У ІНШЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •СЛОВАЎТВАРЭННЕ ПРЫСЛОЎЯЎ
- •Акалічнасныя прыслоўі
- •БЕЗАСАБОВА-ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ СЛОВЫ
- •Агульная характарыстыка безасабова-прэдыкатыўных слоў
- •МАДАЛЬНЫЯ СЛОВЫ
- •Мадальныя словы як часціна мовы
- •СЛУЖБОВЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
- •Агульная характарыстыка службовых часцін мовы
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ЯК СЛУЖБОВЫЯ СЛОВЫ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ФУНКЦЫЯНАЛЬНАГА ЗНАЧЭННЯ
- •ПРЫНАЗОЎНІКІ ПАВОДЛЕ ПАХОДЖАННЯ І СТРУКТУРЫ
- •Вытворныя і невытворныя прыназоўнікі
- •Простыя, складаныя і састаўныя прыназоўнікі
- •УЖЫВАННЕ ПРЫНАЗОЎНІКАЎ
- •Ужыванне прыназоўнікаў з ускоснымі склонамі назоўнікаў

●●убеларускайжаночы,аўрускаймовемужчынскіродмаюцьназоўнікі:
жырафа – жираф, мазута – мазут, табака – табак, цыкорыя – цикорий
і інш.; ●●у беларускай мове да жаночага, а ў рускай да ніякага роду адносяцца
назоўнікі: рабрына – ребро, электрычнасць – электричество, назва – название, расліна – растение, творчасць – творчество і інш.;
●●у беларускай мове ніякі род, а ў рускай мужчынскі маюць назоўнікі:
савяня – совенок, зубраня – зубренок, святло – свет, жэрабя – жребий, выццё – вой, шво – шов і інш.;
●●у беларускай мове да ніякага, а ў рускай да жаночага роду адносяцца назоўнікі: шнураванне – шнуровка, бацвінне – ботва, жыццё – жизнь, асяроддзе – среда, пераноссе – переносица і інш.
Пры параўнанні назоўнікаў паводле родавай адпаведнасці ў рускай і беларускаймовахвыяўляюццалексічныяадзінкі,якіяўаднойзмоўмаюць дваадпаведнікі:бел.бясцэнак(м.р.)і бесцань(ж.р.)–руск.бесценок(м.р.),
бел. роднасць (ж. р.) – руск. родственность (ж. р.) і родство (н. р.).
КАТЭГОРЫЯ ЛІКУ НАЗОЎНІКАЎ
Значэнне і сродкі выражэння лікавага супрацьпастаўлення
Катэгорыя ліку назоўніка – некласіфікацыйная (словазмяняльная, непастаянная)марфалагічнаякатэгорыя,якаявыражаеадносіныпрадметаўда іхколькасцііпададзенаяксупрацьпастаўленнеформадзіночнагаімножнага ліку (хата – хаты, чалавек – людзі, племя – плямёны).
Дзвеформылікумаюцьназоўнікі,якіяназываюцьпрадметы,штоможна палічыць.Прадметна-сэнсавуюасновуфарміраваннякатэгорыілікусклада- юць канкрэтныя назоўнікі. Аднак, акрамя іх, у функцыянаванні катэгорыі лікупрымаюцьудзелісловы,якіянемагчымапалічыць:зборныя,рэчыўныя, абстрактныя назоўнікі.
Адрозненне паміж формамі ліку канкрэтных назоўнікаў заснавана на колькаснымсупрацьпастаўленніпрадметаўіз’яўрэчаіснасці(адзін–многа):
музей – музеі, мінчанін – мінчане, валошка – валошкі.
Формыадзіночнагалікуўтакіхвыпадкахвыражаюцьканкрэтнуюадзін кавасць, формы множнага ліку з’яўляюцца вытворнымі ад іх, пры гэтым формы ліку захоўваюць адзінства і цэласнасць лексічнага значэння слова.
Асобым значэннем форм адзіночнага ліку назоўнікаў, якія маюць супрацьпастаўленне паводле ліку, з’яўляецца абагульнена-зборнае значэнне: адзінкавыпрадметутакіхвыпадкахразглядаеццаякпрадстаўнікусягокласа аднародных прадметаў.
45

Шырокавыкарыстоўваюццатаксамаформыадзіночнагалікуўзначэнні непадзельнагамноства,сукупнасці.Найчасцейгэтазначэнневыяўляеццаў слоў наступных лексічных груп:
●●назвыасобпаводлесацыяльнагастатусу,родузаняткаў,нацыянальна-
сці, тэрытарыяльнай прыметы: Вежу мінае ваяк, толькі свабоды падданы: зможаны будзе прусак, будзе і швед зваяваны(І. Багдановіч);
●●назвысадавіны,гародніны,ягад,грыбоўіінш.:Звядуццажолуд іарэх
(Н. Гілевіч);Будзеім [дзецям]грыб іягада,якойнебачыліўроднайхаце
(В. Казько); ●●назвыпарныхпрадметаў:Ёнхочажыць...Прэч,ценімроку!Тамсэрцу
цяжка, цёмна воку (Я. Колас); Выходзіць, што еўрапейскае мастацтва абуваецца ў мужыцкі лапаць (З. Бядуля);
●●назвы прадметаў, якія існуюць у сукупнасці: І вочы сінія, а волас
белаваты… (А. Міцкевіч); Шмат у каго, праўда, гарэў на іх зуб, ды толькі ніхто не наважваўся падступіцца (В. Казько).
Уназоўнікаў–назваўпрадметаў,якіянемагчымапалічыць,формыліку незвязанызвыражэннемколькаснагасупрацьпастаўлення.Даіхадносяцца абстрактныя,зборныя,рэчыўныяіўласныяназоўнікі.Такіяназоўнікімаюць формыаботолькіадзіночнага,аботолькімножнагаліку,тамуіхкваліфіку юцьякадзіночналікавыя(singularia tantum)імножналікавыя(pluralia tantum) адпаведна.
Лікназоўнікаўможнавызначыцьмарфалагічна–прыдапамозеканчат-
каўісуфіксаў(дуб–дубы,зямля–землі,неба–нябёсы,парасё–парасяты) і
сінтаксічна–шляхамвызначэннялікудапасаванагаазначэнняабовыказніка
(маладыяягняты,выступілістудэнты).Граматычнымсродкамвыражэння колькасці служаць канчаткі назоўніка: лес-□ – ляс-ы. Гэта марфалагічны спосаб выражэння лікавых адрозненняў. У словазлучэнні і сказе могуць назірацца лікавыя паказчыкі іншага тыпу – формы ліку дапасаваных да назоўнікаў прыметнікаў, дзеепрыметнікаў, а таксама формы ліку дзеясловаў:
старажытны строй – старажытныя строі, рассмяянае дзіця – рассмяяныя дзеці; адбылася падзея – адбыліся падзеі. Гэта сінтаксічны спосаб выражэння колькасці.
Лік нескланяльных назоўнікаў вызначаецца толькі сінтаксічна (вясно-
выя паліто, прыгожыя зебу, фламінга стаялі ў вадзе). Для нескланяльных назоўнікаў, якія не маюць сваіх канчаткаў, гэта адзіны спосаб выражэння колькасці: Рэдка хто задумваецца, перш чым ужываць падобнае клішэ («Звязда»);Многакаштоўныхклішэзпомнікаўбеларускайстарасвеччыны ва Усходняй Беларусі(Л. Хмяльніцкая).
Толькісінтаксічна–прыдапамозеспалучэннязлічэбнікамадныізбор- нымі лічэбнікамі, а для назоўнікаў, што абазначаюць парныя прадметы,
46

шляхамспалучэннясасловампара(адныштаны,троештаноў,дзвепары штаноў) – выражаецца лік множналікавых назоўнікаў, што абазначаюць прадметы, якія можна палічыць: І толькі цяпер Ляшкевіч зразумеў, дзе знаходзіцца, што адбылося за адны суткі вольнага жыцця (В. Праў- дзін); Акружылі ўвесь рынак, выпускалі праз трое «варот», правяраючы дакументы, рэчы, абшуквалі нават кішэні (І. Шамякін); Сярод абутку былілапці,чуні,апоркі,розныхвідаўіфасонаўразбітыячаравікіі,мабы ць, натрыцічатырысотнілюдзейніводнайпарыпрыстойныхботаў(І. На-
вуменка).
Сярод дадатковых сродкаў выражэння граматычных адрозненняў назоўнікаў паводле ліку наступныя:
1)змена месца націску: сын – сыны;
2)чаргаванні ў канцы асновы: сусед – суседзі;
3)усячэнне,нарашчэннеічаргаваннесуфіксаўуканцыасновы:селянін –
сяляне, кацяня – кацяняты; 4) замена кораня: чалавек – людзі.
Адзіночналікавыя і множналікавыя назоўнікі. Рэшткі парнага ліку ў беларускай мове
Якужоадзначалася,неўсеназоўнікімаюцьформыабодвухлікаў.Ёсць адзіночналікавыяімножналікавыяназоўнікі.Дляіхформаадзіночнагаабо множнага ліку з’яўляецца пастаяннай марфалагічнай прыметай.
Адзіночналікавыя(singularia tantum)назоўнікі–назоўнікі,якіяўжы-
ваюцца толькі ў адзіночным ліку. Да іх адносяцца:
1)уласныя назоўнікі: Васіль, Панчанка, Нясвіж;
2)абстрактныя назоўнікі: сівізна, гарэнне, адчай;
3)рэчыўныя назоўнікі: нафта, нітрагліцэрын, мука;
4)зборныя назоўнікі: праменне, мэбля, моладзь;
5)назвы грамадска-палітычных вучэнняў, плыняў, працэсаў, навук: ка-
піталізм, пурызм, біёніка, антрапаніміка;
6)назвы гульняў, відаў спорту: гандбол, хакей, фітнес, бодзібілдынг;
7)запазычаныя нескланяльныя словы: піке, папуры, рагу;
8)субстантываваныя прыметнікі і дзеепрыметнікі: марожанае, абяз-
больваючае.
Некаторыяадзіночналікавыяназоўнікі(абстрактныяірэчыўныя)могу ць утвараць формы множнага ліку, але пры гэтым адбываюцца нязначныя семантычныя змены (хрып – хрыпы ў лёгкіх, глыбіня – марскія глыбіні, аксаміт – дарагія аксаміты, віно – крымскія віны): Зіма пайшла, свае забраўшыстрахіуледзянуюскрынюзаплячыма(І.Багдановіч); Там,дзе гуліпшаніцы іжыты,стаяцьснапы,якрыжыябраты(П.Панчанка).
47

У навукова-тэхнічнай літаратуры адзіночналікавыя назоўнікі вельмі часта ўжываюцца ў форме множнага ліку. Аднак множны лік рэчыўных назоўнікаў мае адносіны не да ўласна ліку, а да семантычных асаблівасцей слоў: эпаксідныя смолы, растваральныя солі, сінтэтычныя кіслоты і інш.
У большасці выпадкаў падобныя спалучэнні тэрміналагізуюцца. Зборныя назоўнікі не могуць мець формы множнага ліку.
Уласныяназоўнікіўжываюццаўформемножнагаліку,каліпераходзяць у агульныя ці абазначаюць прадстаўнікоў аднаго роду ці людзей з адноль-
кавымі прозвішчамі: Людовікі – не указ мне, ні кардынал Рышылье, – той песні спявае прыўкрасна, хто іх, нібы слёзы, лье (А. Лойка); Агінскія – старажытнымагнацкіродгерба«Агінец»(«Звязда»);Усемынеможам выбраць вольнай хвіліны, каб наведаць свае мясціны – Глыбачкі, Жывалкі, Замошшы(Р.Барадулін); Атройкасамыхраспаўсюджаныхбеларускіх прозвішчаў – Новікавы, Пятровы і Карповічы («Звязда»).
Множналікавыя (pluralia tantum) назоўнікі – назоўнікі, якія ўжыва-
юцца толькі ў множным ліку. Да іх адносяцца:
1)уласныя назвы (Пухавічы, Афіны, Курылы);
2)назвы абстрактных паняццяў (дрыжыкі, хітрыкі, паводзіны);
3)назвы рэчываў (дровы, апілкі, вяршкі);
4)назвы зборных паняццяў (кадры, нізы, грошы);
5)назвы састаўных і парных прадметаў (абцугі, акуляры, вусны);
6)назвы народных звычаяў, гульняў (вячоркі, запоіны, хованкі, шах-
маты);
7)назвы адрэзкаў часу і з’яў прыроды (суткі, канікулы, замаразкі);
8)назвырозныхграмадскіхпадзейіз’яў(выбары,перамовы,манеўры);
9)субстантываваныя прыметнікі (азімыя, цытрусавыя, сутачныя,
асятровыя).
Некаторыя з такіх назоўнікаў абазначаюць прадметы, якія можна палічы ць, але іх адзінкавасць і множнасць не выражаецца формай ліку:
Я памог Барысу адшукаць у цемры яго акуляры (В. Быкаў); Начальнік узняўнамяневочы,схаваныязадзвюмапараміакуляраў(Я.Васілёнак).
Назоўнікі pluralia tantum не могуць ужывацца ў адзіночным ліку.
У агульнаславянскай і стараславянскай мовах былі тры формы ліку: адзіночны, множны і парны. Форма парнага ліку выкарыстоўвалася пры абазначэнні парных прадметаў (бока, руцэ, назе, рога) і калі гаворка ішла пра два прадметы (оба брата, два стола).
ПачынаючызXIII ст.формапарнагалікувыцесніласяформамімножнага ліку. Аднак у беларускай мове захаваліся былыя формы творнага склону парнага ліку плячыма, вачыма, дзвярыма, якія ўжываюцца паралельна з формамі множнага ліку плячамі, вачамі, дзвярамі. Гэта форма захавалася і ўлічэбнікудзвесце:Задзвярыма,углыбінівестыбюля,–уваходныядзверы,
48