Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.pdf
Скачиваний:
92
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
3.09 Mб
Скачать

УДК 811.161.3’366(075.8) ББК 81.411.3-21я73

С91

А ў т а р ы :

З. І. Бадзевіч, В. П. Русак, С. М. Якуба, С. М. Балотнікава, Ю. В. Назаранка, А. А. Радзевіч, Г. К. Чахоўскі

Рэцэнзенты: кафедра беларускай філалогіі

Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (загадчык кафедры – кандыдат філалагічных навук дацэнт А. С. Садоўская);

доктар філалагічных навук дацэнт Н. У. Чайка

Сучасная беларуская мова. Марфалогія : дапаможнік / З. І. Ба­ С91 дзевіч [і інш.]. – Мінск : БДУ, 2018. – 323 с.

ISBN 978-985-566-590-9.

Разглядаюцца тэарэтычныя і практычныя пытанні сучаснай беларускай марфалогіі.Матэрыялыдапаможніканакіраванынафарміраваннеўстудэнтаў ключавых,агульнапрадметныхіпрадметныхкампетэнцыйсродкамівучэбнай дысцыпліны «Сучасная беларуская мова. Марфалогія».

Длястудэнтаўустаноўвышэйшайадукацыі,якіянавучаюццапаспецыяльнасцях 1-21 05 01 «Беларуская філалогія (па напрамках)», 1-21 05 02 «Руская філалогія (па напрамках)», 1-21 05 04 «Славянская філалогія», 1-21 05 05 «Класічная філалогія», 1-21 05 06 «Рамана-германская філалогія», 1-21 05 07 «Усходняя філалогія».

УДК 811.161.3’366(075.8) ББК 81.411.3-21я73

ISBN 978-985-566-590-9

© БДУ, 2018

ПРАДМОВА

Сучасныяадукацыйныятэхналогіігрунтуюццанакампетэнтнасным падыходзе, мэтай якога з’яўляецца фарміраванне не ўменняў і навыкаў саміх па сабе, а комплексу запатрабаваных грамадствам кампетэнцый, што дапамагаюць асобе сацыялізавацца і самарэалізавацца.

Дапаможнікпадрыхтаваныўадпаведнасцізтыпавойвучэбнайпраграмайпабеларускаймове1.Уімразглядаюццатэарэтычныяіпрактыч- ныяпытаннісучаснайбеларускаймарфалогіі.Мэтавыдання–развіццё ключавых, агульнапрадметных (метапрадметных) і прадметных кам- петэнцый.Даключавыхкампетэнцыйадносяццакаштоўнасна-сэнсавая (гатоўнасць успрымаць навакольны свет і арыентавацца ў ім, выбіраць мэтавыя ўстаноўкі, прымаць рашэнні), вучэбна-пазнавальная (гатоў­ насцьдасамастойнайпазнавальнайдзейнасці),інфармацыйная(уменне працаваць з інфармацыяй з розных крыніц), асобасная (імкненне да самаразвіцця і самапазнання) і інш. Значэнне агульнапрадметнай кампетэнцыі звязваецца з фарміраваннем у студэнтаў здольнасці рашаць тую ці іншую праблему пры дапамозе звестак з розных сфер вучэбнай дзейнасці. Яе прыкладам з’яўляецца ўменне тлумачыць паняцці, аналізаваць, параўноўваць, супастаўляць, абагульняць, праводзіць аналогіі; уменневыкарыстоўвацьмоўныясродкіўадпаведнасцізкамунікатыўнай задачайіінш.Уадносінахдамоўнайадукацыікампетэнтнасныпадыход прадугледжваефарміраваннетакіхпрадметныхкампетэнцый,якмоўная, маўленчая,камунікатыўная,лінгвакультуралагічнаяісацыякультурная.

Засваеннезмешчанагаўдапаможнікуматэрыялудазволіцьстудэнтам сістэматызаваць і паглыбіць свае веды пра асноўныя марфалагічныя паняцці,граматычныязаконы,розныяпадыходыдавытлумачэннятойці

1Сучаснаябеларускаямова:вучэб.праграмадлявыш.навуч.устаноўпаспецыяльнасцях 1-21 05 01 «Беларуская філалогія (па напрамках)», 1-21 05 04 «Славянская філалогія» : зацв. Вучэб.-метад. аб’яд-нем ВНУ Рэсп. Беларусь па гуманітар. адукацыі 03.03.2015 (рэг. № ТД-Д. 327/тып) / аўт.-склад.: З. І. Бадзевіч, С. А. Важнік, Г. К. Чахоўскі. Мінск, 2015.

3

іншай моўнай з’явы, тыпалогію адзінак марфалогіі, іх значэнні і функцыі; пашырыць звесткі пра сістэму часцін мовы, іх дыферэнцыяльныя

іінтэгральныяпрыметы,сэнсава-стылістычнуюфункцыю;разгледзець новаеўвывучэннімарфалагічныхадзінак.Увыданніпрыводзяццамоўныя факты і з’явы, якія замацаваліся ў лінгвістычнай навуцы, лічацца стрыжнёвымідляразуменняіншыхпытанняўіз’яўляюццаважнымідля пашырэння агульнага лінгвістычнага кругагляду студэнтаў.

Дапаможнікскладаеццазасноўнайчасткі,дадаткуіспісалітаратуры. Уасноўнайчастцыпрыведзенытэарэтычныязвесткі,якіяадпавядаюць сучаснаму стану развіцця лінгвістычнай навукі, прынцыпам арганізацыі вучэбнага матэрыялу (навуковасць і даступнасць, пераемнасць і перспектыўнасць, сістэмнасць і паслядоўнасць, сувязь тэорыі з практыкай і інш.) і структураваны ў адпаведнасці з прынятай у марфалогіі іерархічнайсістэмай.Кожнаячасцінамовыразглядаеццаяккомплексная моўная адзінка, якая характарызуецца семантычнымі, граматычнымі, словаўтваральнымііфункцыянальныміпрыметамі.Асабліваяўвагазвяртаеццаназ’явыпераходуслоўаднойчасцінымовыўіншую,граматычнуюаманімію.Тэарэтычныяпалажэнніпрынеабходнасціілюструюцца прыкладамі, якія пацвярджаюць функцыянальны характар марфалогіі і спрыяюцьусведамленнюбеларускаймовыякнацыянальна-культурнага феномена, што перадае маральны і духоўны вопыт народа.

Асаблівасціпарадыгматыкітойцііншайчасцінымовыразглядаюцца звыкарыстаннемграфічнагаматэрыялу(схемыітабліцы),штодазваляе ўсвядоміць асаблівасці словазмянення, сістэму словаформ з мэтай іх выкарыстання ў вусным і пісьмовым маўленні.

Дадатак «Парадак марфалагічнага разбору часцін мовы» змяшчае інфармацыйна-даведачныматэрыялпаправядзеннімарфалагічнагараз- бору, азнаямленне з якім будзе садзейнічаць усведамленню студэнтамі моўнайадзінкіўсістэмеіерархічныхсувязей;паглыбленнюціпадагульненнюіхведаўпавывучанайтэме,раздзеле;фарміраваннюўменняаналізаваць,сістэматызаваць,параўноўваць,дыферэнцавацьмарфалагічныя з’явы,класіфікавацьмоўныяадзінкінаасновевыяўленняспецыфічных, прыватныхіагульныхпрымет,рабіцьабгрунтаваныявывады;развіццю навуковагавуснагаіпісьмовагамаўленнястудэнтаў,іхінтэлектуальных здольнасцей;выпрацоўцыўменнякарыстаццалінгвістычнайтэрміналогіяй.Таксамаматэрыялможавыступацьсродкамдыягностыкі,кантролю

ісамакантролю ведаў, уменняў і навыкаў студэнтаў.

4

Такімчынам,зместдапаможніканакіраваныназасваеннестудэнтамі граматычнайтэорыііасаблівасцейфункцыянаванняслоўрозныхчасцін мовы ў маўленні, будзе садзейнічаць эфектыўнаму выкарыстанню ўсіх сродкаў навучання, дазволіць звязаць у адно цэлае веды, атрыманыя студэнтамі з розных крыніц, у працэсе розных відаў дзейнасці на лекцыях і практычных занятках, а таксама пры рэалізацыі індывідуальнай і групавой форм навучання.

Раздзелыпадрыхтавалі:З.І.Бадзевіч–«Лічэбнік»;С.М.Балотніка- ва – «Прыслоўе», «Безасабова-прэдыкатыўныя словы», «Мадальныя словы»; Ю. В. Назаранка – «Прыназоўнікі»; А. А. Радзевіч – «Злучнікі», «Звязкі», «Часціцы», «Выклічнікі», «Гукаперайманні»; В. П. Русак – «Дзеяслоў»; Г. К. Чахоўскі – «Дзеепрыметнік», «Дзеепрыслоўе»; С. М. Якуба – «Марфалогія як раздзел граматыкі», «Часціны мовы», «Назоўнік», «Прыметнік», «Займеннік», «Парадак марфалагічнага разбору часцін мовы».

МАРФАЛОГІЯ ЯК РАЗДЗЕЛ ГРАМАТЫКІ

ПРАДМЕТ І ЗАДАЧЫ МАРФАЛОГІІ

Беларуская мова, як і іншыя мовы свету, з’яўляецца ўпарадкаванай іерархічнай сістэмай. Слоўнікавы склад мовы прадстаўлены комплексам лексічных адзінак, утварэнне, змяненне, спалучэнне якіх, а таксама аб’яднанне ў словазлучэнні і сказы падпарадкаваны пэўным аб’ектыўным законам. Без уліку гэтых законаў мова не змагла б рэалізаваць сваю асноўную – камунікатыўную – функцыю. Упарадкаваная сукупнасць правіл словазмянення і формаўтварэння, пабудовы словазлучэнняў і сказаў называецца граматычным ладам мовы, апісаннем якога займаецца граматыка. Пад граматыкай таксама разумеюць раздзел мовазнаўства, што даследуе асаблівасціграматычнагаладубеларускаймовы,іабагульняльнуюнавуковую працу, у якой падаецца сістэмнае апісанне гэтых асаблівасцей.

ТрадыцыявывучэнняграматычнагаладумовыўзыходзіцьдаАнтычнасці. Значны ўклад у развіццё граматычнай тэорыі зрабілі М. В. Ламаносаў, Ф.І.Буслаеў,А.А.Патабня,А.А.Шахматаў,Л.У.Шчэрба,А.М.Пяшкоўскі, В.У.Вінаградаў,Ф.Ф.Фартунатаўіінш.ПачатакраспрацоўцыграматыкібеларускаймовыпаклаліЛ.Зізаній,М.Сматрыцкі,І.Ужэвіч,П.М.Шпілеўскі, К.Нядзведскі,І.А.Нядзёшаў,Я.Ф.Карскі,Б.Пачобка,Б.Тарашкевічіінш.

Граматыка ўключае такія раздзелы, як марфалогія і сінтаксіс. Тэрмін «марфалогія» мнагазначны і ўзыходзіць да грэч. morphe – ‘форма’і logos – ‘вучэнне’(вучэннепраформы).Убіялогіі,заалогіі,батаніцыёнужываецца ў значэнні ‘структура, форма’адпаведна ў адносінах да чалавека, жывёл і раслін. У лінгвістыцы тэрмін «марфалогія» выкарыстоўваецца для характарыстыкі структуры і форм слоў розных часцін мовы.

Паводле азначэння В. У. Вінаградава, марфалогія як частка граматычнай навукі ўяўляе сабой «граматычнае вучэнне пра слова»1. Сёння пад марфалогіяй разумеюць: 1) частку граматычнага ладу беларускай мовы, якая пададзена часцінамі мовы, іх граматычнымі катэгорыямі, значэннямі

1ВиноградовВ.В.Русскийязык(Грамматическоеучениеослове)/подред.Г.А.Золотовой. 4-е изд. М., 2001.

6

і формамі; 2) раздзел мовазнаўства, які вывучае граматычныя асаблівасці слоў розных часцін мовы.

Марфалогія, як любая навука, мае свае аб’ект, прадмет і задачы даследавання.Аб’ектамвывучэннямарфалогііз’яўляеццаслова,апрадметам – слова ў аспекце яго граматычных уласцівасцей.

Задача марфалогіі – апісаць часціны мовы, іх граматычныя катэгорыі, граматычныя формы і граматычныя значэнні.

Асноўнаяасаблівасцьграматычнагаладубеларускаймовы–зменлівасць слоў,штоналежацьдасамастойныхчасцінмовы.Прыпабудовесінтаксічных канструкцый (словазлучэнні і сказы) лексічныя адзінкі павінны набываць тыя формы, якія дазваляюць ім спалучацца з іншымі лексемамі з мэтай забеспячэнняпрацэсукамунікацыі.Такімчынам,марфалогіявывучаеправілы змянення слоў, неабходныя для рэалізацыі той ці іншай камунікатыўнай задачы.

Марфалогіявывучаенетолькісаммеханізмзмяненняслоў,алеізвяртае ўвагу на граматычную семантыку словаформ. Напрыклад, пры вывучэнні катэгорыі склону назоўніка, акрамя парадыгматычных сувязей, засвойваюцца і спосабы рэалізацыі склонавых значэнняў у кантэксце. Так, пры засваенні напісання канчаткаў назоўнікаў I скланення ў родным склоне адзіночнага ліку (ільн-у, універсітэт-а, сусед-а, княз-я, цен-ю) пад увагу бяруццапрыватныязначэнніроднагасклону:аб’ектадзеяння(уборкальн-у,

рэцэнзаваннеартыкул-а),прыналежнасці(домкняз-я,словывыкладчык-а), прасторы(стаяцькаляўніверсітэт-а,выйсцізцен-ю),прычыны(сціснуцца ад страх-у, не выканаць праз сусед-а) і інш.

У марфалогіі вывучаюцца часціны мовы, паколькі асаблівасці словазмянення звязаны з тым, да якой часціны мовы адносіцца слова. Назоўнікізмяняюццапасклонах(двор,двара,двару,дваром,надвары)іліках

(двор – двары), прыметнікі – па родах (малады – маладая, маладое), ліках (малады – маладыя) і склонах (малады, маладога, маладому, маладым).

Для лічэбнікаў і займеннікаў характэрна змяненне па склонах (пяць, пяці,

пяццю; я, мне, мяне, мной(-ою)), непаслядоўна па родах (два – дзве; увесь – уся,усё)іліках(адзін–адны;які–якія,увесь–усе).Дзеяслоўвызначаецца разгалінаванайсістэмайсловазмяняльныхкатэгорый.Дзеясловызмяняюцца па асобах (я жыву, ты жывеш, ён (яна, яно) жыве), ліках (я жыву – мы жывём, ты жывеш – вы жывяце), часах (жыў, жыву, буду жыць), ладах (жывём,жыві,жыўбы),непаслядоўнапародах(жыў,жыла,жыло;жыў бы, жыла б, жыло б).

У беларускай мове, акрамя зменных слоў, ёсць нязменныя лексічныя адзінкі (прыслоўі, безасабова-прэдыкатыўныя словы, мадальныя словы, службовыя часціны мовы, выклічнікі і гукаперайманні), пры гэтым змен-

7

ліва сць як крытэрый аднясення слова да той ці іншай часціны мовы не з’яўляеццаўніверсальным.Марфалогіявызначаеасноўныякрытэрыііпрынцыпы вылучэння часцін мовы. Такім чынам, калі гаворка ідзе пра граматычныя ўласцівасці слова, звяртаецца ўвага на тое, да якой часціны мовы яно адносіцца, змяняецца ці не змяняецца, якія мае граматычныя значэнні.

Граматычны лад беларускай мовы з’яўляецца прадметам даследавання парадыгматычнай і функцыянальнай марфалогіі. Парадыгматычная марфалогіязаймаеццаапісаннемсукупнасціпарадыгмслоўрозныхчасцін мовыіправіліхарганізацыі.Прадметдаследаванняфункцыянальнаймар- фалогіі–граматычныладмовыўаспекцеягофункцыянаванняўмаўленні. Пры парадыгматычным падыходзе да вывучэння граматычных адзінак парадыгмааналізуеццаякструктура,даследуюццаўнутрыпарадыгматычныяі міжпарадыгматычныясувязі.Прыфункцыянальнымпадыходземарфалогія разглядаецца як механізм, які забяспечвае камунікацыю.

СУВЯЗЬ МАРФАЛОГІІ З ІНШЫМІ РАЗДЗЕЛАМІ МОВАЗНАЎСТВА

Марфалогія, з’яўляючыся часткай граматыкі, цесна звязана з такімі раздзеламі, як лексікалогія, фанетыка, словаўтварэнне і сінтаксіс.

Сувязь марфалогіі з лексікай узаемная. З аднаго боку, граматычныя катэгорыі і граматычныя значэнні могуць быць рэалізаваны толькі ў канкрэтнай словаформе. Так, праяўленне катэгорыі ліку можна назіраць на прыкладах назоўнікаў (лес – лясы), прыметнікаў (сіні – сінія), дзеясловаў (зашумеў – зашумелі). З другога боку, граматычныя формы разам са словаўтваральнымі афіксамі з’яўляюцца сродкам выражэння лексічнага значэння ў аднакаранёвых словах, што адносяцца да розных часцін мовы:

белы, бялець, бель; хворы, хварэць, хвароба і інш.

У адрозненне ад лексікалогіі марфалогія вывучае не канкрэтныя, індывідуальныя значэнні слоў, а іх агульныя ўласцівасці, якія знаходзяць у мовеабагульненаевыражэнне.Наасноветакіхабагульненыхпрыметсловы групуюцца ў лексіка-граматычныя класы, лексіка-граматычныя разрады,

тыпы. Напрыклад, у сказе Родная мова – гэта кроў народа, пакуль жыве яна – жыве народ (Ядвігін Ш.) слова кроў, індывідуальнае лексічнае значэннеякога‘чырвонаявадкасць,якаярухаеццапакрывяносныхсасудах арганізма, жывіць яго клеткі і забяспечвае абмен рэчываў’, з граматычнага пунктугледжанняналежыцьдапэўнайчасцінымовы–назоўніка,аўгэтым

8

класе–даназоўнікаўагульных,рэчыўных,неадушаўлёных,якіяадносяцца да ніякага роду, да III тыпу скланення і інш.

Лексічнае значэнне можа ўплываць на формаўтварэнне слова і рэалізацыю граматычных значэнняў. Напрыклад, тое, што слова народ са сказа Ядвігіна Ш. адносіцца да лексіка-граматычнага разраду канкрэтных назоўнікаў, істотна ўплывае на яго словазмяненне, што праяўляецца ў здольнасцісловамецьформыадзіночнагаімножнагаліку.Мнагазначнасцьслова народтаксамаўплываенаягословазмяненне.Так,назоўнікнародузначэнні ‘ўсёнасельніцтвапэўнайдзяржавы,жыхарыкраіны’ўроднымсклонеадзі­ ночнага ліку мае канчатак , а назоўнік народ у значэнні ‘вялікая група людзей’у гэтай жа форме мае канчатак -у.

Спалучальнасць лексічнай адзінкі з іншымі словамі ў сказе таксама можа залежаць ад лексічнага значэння слова. Зборныя лічэбнікі, напрыклад, здольны спалучацца з назвамі маладых істот, асоб мужчынскага полу, з множналікавымі назоўнікамі, субстантываванымі прыметнікамі і дзеепрыметнікамі­ , з асабовымі займеннікамі і інш. (пяцёра ягнят, двое чарадзеяў,чацвёранажніц,троепараненых,абоеяны):Люблюбелыколер, колер надзеі, вясны і зімы – дваіх чарадзеяў (В. Вярба); Абое яны былі журналісты, абое канчалі курс. Абаіх сябры сустракалі добразычліва-ду- раслівым: Бе-ла-русы… (У. Караткевіч).

Важным звяном, што звязвае лексіку з граматыкай, з’яўляецца фанетыка. Фанетычныя змены, у прыватнасці чаргаванні ў асновах слоў, непа- срэднаўплываюцьнасловазмяненне:казка–указцы, луг – на лузе, Ліда–у Лідзе, любіць – люблю, мовіць – моўлю. У залежнасці ад характару гука адрозніваюцца, напрыклад, асновы назоўнікаў: аснова на цвёрды зычны

(вясна,бяроза),назацвярдзелы(раніца,сустрэча),намяккі(вішня,падзея,

госць), на г, к, х (парог, сарока, страх). У сваю чаргу, ад характару асновы залежыцьвыбарканчаткаслова:мова–мовай(-аю),умове;воля–воляй(-яю), на волі і інш.

Відавочнайз’яўляеццаісувязьмарфалогіісасловаўтварэннем.Па-пер- шае, словаўтваральныя сродкі служаць для ўтварэння новых слоў, якія выступаюць неад’емнай часткай слоўнікавага складу беларускай мовы, уваходзяць­ у розныя лексіка-семантычныя групы і, зразумела, з’яўляюцца аб’ектам вывучэння марфалогіі. Некаторыя лексіка-семантычныя групы ў асноўнымпададзенывытворнымісловамі:зборныяназоўнікі(калоссе, сту-

дэнцтва,прафесура),назвыасобжаночагаполу(кранаўшчыца,студэнтка,

наведвальніца). Па-другое, словаўтваральныя сродкі дапамагаюць аднесці словадатойцііншайчасцінымовы,датагоцііншагалексіка-граматычнага разраду, тыпу скланення ці спражэння і прадвызначаюць асаблівасці словазмянення. Так, усе назоўнікі з суфіксам -нік адносяцца да мужчынскага

9

роду і да І скланення (жартаўнік, грыбнік; маркоўнік, салатнік), а на-

зоўнікізсуфіксам-асць–дажаночагародуідаІІІскланення(непарыўнасць, добразычлівасць, хуткасць). Суфіксы абстрактных і зборных назоўнікаў адносяць моўную адзінку да разраду слоў, якія не выражаюць лікавага супрацьпастаўлення (бег, патрыятызм, старажытнасць; дваранства,

сялянства,кліентура).Суфіксыпрыметнікаўсазначэннеміндывідуальнай прыналежнасці паказваюць, што прыметнік адносіцца да змешанага тыпу скланення (дзедаў, Сымонішына, даччыно).

У марфалогіі, як і ў словаўтварэнні, мы маем справу з марфемамі, паколькіякразпрыіхдапамозерэалізуюццаграматычныязначэнніслоўрозных часцінмовы.Напрыклад,граматычныязначэнніпрадметнасці,мужчынскага роду, адзіночнага ліку, назоўнага склону назоўніка лес у сказе Лес шумеў і будзе шумець (Я. Брыль) перадаюцца пры дапамозе нулявога канчатка. Сродкамівыражэнняграматычныхзначэнняўпрацэсуальнайпрыметы,незакончанага трывання, незалежнага стану, абвеснага ладу, прошлага часу, мужчынскага роду, адзіночнага ліку, ІІ спражэння дзеяслова шумеў выступаюць нулявы канчатак і формаўтваральны суфікс .

Непарыўнай з’яўляецца сувязь марфалогіі з сінтаксісам, бо засваенне словазмянення мае практычную накіраванасць і служыць для вырашэння камунікатыўных задач. Закладзеныя ў словаформах моўныя ўласцівасці рэалізуюццатолькіўсказах:Тадыўспамінаеццаўсёдадрабніц,штозвязана з родным краем, – як жыта шуміць, як агонь зарніц на дне азёр дагарае (П. Панчанка); Я хаджу, закаханы ў твае краявіды, і шапчу, як прызнанне: о, мой край дарагі!(Н. Гілевіч).

Кантэкстдапамагаевызначыць,уякойформеўжытатоецііншаеслова. Так, граматычныя значэнні слова край у сказах Праўды не ведаў, вядомай здавён, хто прадаваў родны край: тут, на зямлі, бессмяроцце і сон, тут, на Радзіме, адхланне і рай...(Д. Бічэль-Загнетава)і Куды ні глянь – лясы шумяць, цвіце за полем гай, а поле – вокам не абняць. I гэта ўсё – мой

край (А. Русак) адрозніваюцца. У першым сказе назоўнік край ужыты ў формевінавальнагасклонуадзіночнагалікуівыконваеролюдапаўнення,а ўдругімужываеццаўформеназоўнагасклонуадзіночнагалікуіз’яўляецца выказнікам.

Часамсінтаксічныясувязідапамагаюцьахарактарызавацьмарфалагічны статус слова. Напрыклад, дзякуючы дапасаваным азначэнням можна вызначыцьроділікнязменныхназоўнікаў:Далёкаяспявачкадаволіпрыемным мецца-сапрана спявала на чужой мове сумную песню (І. Шамякін); Як толькі ўбачыў спавіты імглой Неапаль, як толькі таропка пайшоў па яго вуліцах, – то шырокіх, з пальмамі і зялёнымі жалюзі раскошных асабня-

коў… (Я. Брыль).

10