- •11.Новае ў правапісе літар а, о, э і е, ё, я ў складаных словах .
- •12. Новае ў правапісе зычных .
- •13.Новае ў правапісе абрэвіятур і правілах скарачэння, а таксама пераносу слоў.
- •14.Новае ў правапісе некаторых прыставак і суфіксаў.
- •15.Новае ў правапісе вялікай і малой літар.
- •16.Лексіка паводле паходжання. Асноўныя прыкметы іншамоўных слоў.
- •17.Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання (дыялектызмы, прафесіяналізмы, тэрміны, жарганізмы).
- •18.Спецыяльная лексіка. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі. Тэрміналогія.
- •19.Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння тэрмінаў.
- •20.Характарыстыка тэрмінаў паводле паходжання.
- •21.З гісторыі развіцця і фарміравання беларускай навуковай тэрміналогіі.
- •22.Класіфікацыя функцыянальных стыляў. Публіцыстычны стыль і яго асаблівасці.
- •23.Навуковы стыль і яго лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.
- •24.Жанры навуковай літаратуры (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюмэ); агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.
- •25.Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту. Цытаты і спасылкі, іх афармленне.
- •26.Афіцыйна-справавы стыль і яго асаблівасці.
- •27.Моўныя сродкі афіцыйна-срававога стылю
- •28.Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, дакладная запіска, кантракт, справавыя лісты і інш.); агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.
- •29.Культура маўлення и асноўныя камуникатыўныя якасці маўлення.
- •30.Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Маўленчы этыкет і культура зносін.
26.Афіцыйна-справавы стыль і яго асаблівасці.
Афіцыйна-справавы стыль — гэта стыль дзяржаўных дакументаў, указаў, законаў, пастаноў, пратаколаў, даведак, справаздач, заяў і іншых справавых папер афіцыйнай і дзелавой перапіскі.
Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае канцылярскую, юрыдычную, адміністрацыйную сферы дзейнасці людзей, і рэалізуецца пераважна ў маналагічнай пісьмовай форме (пастановы, загады, інструкцыі, рэзалюцыі, указы, інструкцыі, кодэксы, дзелавыя пісьмы, аб‘явы, характарыстыкі, даверанасці, распіскі, аўтабіяграфіі, статуты, распараджэнні, пагадненні, пратаколы, акты і іншыя дакументы).
Асноўная форма бытавання гэтага стылю — пісьмовая.
Дакументы афіцыйна-дзелавога стылю патрабуюць дакладнасці, лагічнасці, паслядоўнасці, адназначнасці вербальных фармулёвак, сцісласці, эканомнасці, таму часта афармляюцца на адпаведных бланках ці па ўстаноўленай форме.
Для афіцыйна-дзелавога стылю характэрны строгасць у адборы слоý і выразаý (прысутнічалі, слухалі, згодна з пастановай, прыцсвоіць званне, вывесці са складу, у мэтах, закон, адзначыць, пастанавілі, справаздачны перыяд), аднастайнасць, сцісласць, эканомнасць выкладу, бо інфармацыя перадаецца, як правіла, ад упаўнаважанай калектывам (установай, міністэрствам, дзяржавай, урадам і інш.) асобы або групы асоб.
Выкарыстанне афіцыйна-дзелавога стылю мае на мэце два асноўных прызначэнні – інфармацыйную і пабуджальную, г. зн. у адпаведных дакументах падаюцца не толькі звесткі, але і патрэбы, заклікі, пабуджэнні да іх выканання тымі, каму яны скіраваны (загады, распараджэнні, пастановы, указы і інш.).
Для афіцыйна-дзелавога стылю таксама характэрны своеасаблівыя ўстойлівыя адзінкі, так званыя «канцылярскія звароты»: вызначаецца заканадаўствам, мець права, давесці да ведама, і інш.
Афіцыйна-дзелавым стылем мовы павінны добра валодаць кіраўнікі, вербальная дзейнасць якіх часта рэалізуецца сродкамі гэтага стылю, але ўжывацца павінен ён толькі ў афіцыйных варунках, у штатных службовых сітуацыях, пры падрыхтоўцы дакументаў.
27.Моўныя сродкі афіцыйна-срававога стылю
Лексічная сістэма афіцыйна-справавога стылю,акрамя агульнаўжывальных нейтральный слоў,уключае:
Тэрміны і прафесіяналізмы ў адпаведнасці з тэматыкай і зместам службовых дакументаў (юрыдычныя,дыпламатычныя,бухгалтарскія), напр: аднаразовая дапамога,адтэрміноўка,алібі,кампесацыя за адпачынак,кантракт,надбаўка,пагаданне,попыт,ценявы бізенес і інш.,
нетэрміналагічныя словы,якія ўжываюцца пераважна ў адміністрацыйна-канцылярскай мове,напр,: вышэйадзначаны,належны,прыцягненне,суправаджальны,узгадненне і інш.:
моўныя штампы напр.: прыцягнуць да адказнасці, за справаздачны перыяд і пад.
Наменклатурную лексіку (наменкатура найменняў пасад,твараў),напр камерцыйны дырэктар,рэкламны менеджар бензін АІ-92 і інш.
Абрэвіятуры і складанаскарочаныя словы, якія часцей за ўсё абазначаюць назвы ўстаноў,арганізацый,таварыстваў,напр:Белкаапсаюз,студсавет і інш.
Скарачэнні слоў і найменняў,якія павінны быць у дакументах агульнапрынятымі і зразумелымі. На гэтым варта спыніцца падрабязней,паколькі неабходна памятаць:
Насычанасць тэксту скарачэннямі зніжае афіцыйны тон дакумента.
Скарочанае слова павінна мець запас трываласці,каб пры расшыфроўцы яго разумелі адназначна.
Каб скарачэнне было зразумела ўсім, хто чытае дакумент,то трэба пры першым ужыванні яго расшыфраваць у дужках, а затым прадставіць у скарочаным выглядзе.
Не скарачаюцца ключавыя словы.Напрыклад,калі рзмова ідзе пра камандзіроўку,то гэта слова не скарачаецца.
Напісанне скарачэнняў павінна быць уніфікавана ў межах аднаго тэксту.Так,нельга абазначаць адно слова праспект то спалучэннем пр., то камбінацыяй пр-т.
Марфалагічныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю вызначаюцца наступныя:
Выкарыстанне назоўнікаў са зборным значэннем і назоўнікаў-назваў асоб па спецыяльнасці, напр.: адміністрацыя,калегія,дырэкцыя.
Выкарыстанне назоўнікаў,якія абазначаюць назвы людзей па прымеце, абмоўленай дзеяннеі,напр.: адказчык,вээксалядавец,сведка і пад.
Напісанне займенніка Вы з вялікай літары, паводле “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (2008 г), у афіцыйных пасланнях,лістках як формы ветлівага звароту да адной асобы:
Ужыванне аддзеяслоўных назоўнікаў,многія з якіх заканчваюцца на –нне ці маюць прэфікс не-, напр.: атрыманне,выкананне,незахаванне і пад.
Ужыванне ўтварэнняў з суфіксамі –уч,-юч,-ач,-яч,-ем,-ім, якія ў іншых стылях беларускай літаратурнай мовы лепш пазбягаць напр.: бягучае плаванне, выконваючы абавязкі,кіруем і інш.
Выкарыстанне лічэбнікаў,у прыватнасці колькасна-іменных спалучэнняў.Славесна-лічбавы запіс вялікіх лічбаў з*яўляецца найбольш зручным у працы з дакументамі, напр.: 1 млн500тыс.рублёў. Але малыя лічбы без указання меры пішуцца толькі словамі(больш за тры дні,да пяці чалавек).
Сінтаксічныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю вылучаюцца нуступныя:
Пашырана выкарыстанне аднародных членаў сказа, деепрыметных і дзеепрыслоўных зваротаў, канструкцый са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі(у выніку таго што,нягледзячы на тое што), напр.:
Артыкул 2. Дзяржаўныя органы,іншыя арганізацыі, грамадзянін Рэспублікі Беларусь,А так сама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна ці часова пражываюць або часова знаходзяцца на эрыторыі РБ,павінны кіравацца Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, зацверджанымі гэтым Законам,ва ўсіх сферах выпадках выкарыстання пісьмовай беларускай мовы (Закон РБ “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”).
Выкарыстанне складаназалежных сказаў з даданымі ўмовы,напр.:У вэшэйыя навучальныя ўстановы Беларусі прымаюцца грамадзяне РБ,якія пражываюць у Беларусі і маюць сярэднюю адукацыю: на дзённае навучанне ва ўзросце да 35 гадоў, на навучанне без адрыву ад вытворчасці-без абмежавання ва ўзросце:
Назіраецца “нанізванне” формаў роднага склону, напр.: вынікі дзйнасці органаў падатковай службы…,забяспецыць усе ўмовы для выканання працоўных заданяняў павышэння прадукцыйнасці працы…
Ужыванне расшчэпленых выказнікаў,напр.:узяць удзел (удзельнічаць, адказаць дапамогу (дапамагчы) і пад.
Рэквзіт-гэта абавязковы інфармацыйны элемент дакумента,строга замацаваны за вызначаным месцам на бланку.Кожнаму віду дакумента адпавядае пэўная колькасць рэквізітаў.Сукупнасць рэквізітаў,пэўным чынам размешчаных у дакуменце,складае яго фармулятар,Фальулятар мае тры зоны:службовае поле дакумента,поля для размяшчэння вуглавога штампа і рабочае поле дакумента.Службовае поле – гэта частка плошчы фармата,прызначаная для палёў дакумента і замацавання яго для захоўвання. Левы верхні вугал – поле для размяшчэння штампа. Астатняя частка фармуляра – рабочае поле. Плошча фармата запаўняецца рэквізітамі.Да іх адносяцца:
Дзяржаўны герб.
Эмблема арганізацыі ці прадпрыемства.
Код арганізацыі, прадпрыемства ці ўстановы.
Код формы дакумента.
Назва паштовага аддзялення, электронны,паштовы і тэлеграфны адрас,нумар тэлетайпа,тэлефона,факса,нумар рахунку ў банку.
Назва віду дакумента.
Дата.
Рэзалюцыя.
Загаловак да тэксту,
Адзнака аб кантролі.
Тэкст.
Подпіс.
Візы.
Пячатка.
Прозвішча выканаўца і нумар яго тэлефона.
Адзнака аб выкананні дакумента і накіраванні яго ў сраву і інш.
