Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел.мова шпоры.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
102.98 Кб
Скачать

№ 1.Мова и соціум. Функцыі мовы у грамадстве.

Мова - гэта неад*емны сродак нашага існавання. Без яе мы не ўсведамляем свайго жыцця. Нават знаходзічыся самнасам, мы думаем, мяркуем, разважаем сродкамі мовы. Разам з натуральнай гутарковай мовац людзі карыстаюцца некаторымі дапаможнымі сродкамі зносін, якія таксама называюцца мовамі. Напрыклад, мова жэстаў, мова кветак, мова дарогі, мова жывыпісу, музыкі, кино. Иснуюць и иншыя мовы: алгарытмичнай систэмы, личбаў, геаграфичнай карты, мімикі, жывёл і птушак. Дарэчы, мова жывёл і птушак перадаецца толькі генетычна, а у людзей у спадчыну перадаецца тольки здольнасць авалодаць мовай. Такім чынам, мова-адно з важных адрозненняу чалавека ад іншых жывых істот. Гэты факт дае падставу меркаваць, само паходжанне і станауленне чалавека адбылося дзякаючы мове. Як жа яна ўзникла и калі? існуюць некалькі гіпотэз (тэорый) паходжання мовы: 1) логасная тэорыя, паводле якой мова разглядаецца як дар Божы. 2)тэорыя “грамадскай дамоўленасці”, калі чалавек сам з*яўляецца стваральнікам усяго існага на зямлі, у прыватнасці мовы. 3)гукапераймальная гіпотэза звязвае паходжанне мовы з перайманнем гукаў навакольнага свету. 4)выклічнікавая гіпотэза пры ўзнікненні моввы аддае перавагу натуральным, інстыктыўным гукам чалавека. Так , мова- гэта сродак зносін паміж людзмі, сродак афармлення нашы думак, у эстытычным плане выступае як сродак пабуджэння, волевыяўлення, пачуцця. З азначэння вынікаюць асноўныя ўласцівасці мовы: 1. Мова-сродак зносін у грамадстве. 2. Мова ўдзельнічае ў фарміраванні і выражэнні думак. 3. Мова мае пэўную будову, г. зн. Складаецца з гукаў, складоў, часцін мовы, членаў сказа. 4. Мова можа функцыяніраваць у вуснай і пісьмовай формах. 5. Мова пры адпаведных гістарычных умовах становіцца літаратурнай.

Акрамя ўласцівасцей, мова выконвае рад функцый. Функцыя мовы – гэта прызначэнне і роля мовы , якую яна выконвае ў жыцці чалавека і грамадства. Разгледзем асноўныя з іх.

  1. Камунікатыўная функцыя – функцыя зносін паміж людзмі. Яна раскрыввае: а) грамадскі характар мовы. Б)сацыяльны характар мовы. В) псіхалагічную прыроду мовы.

  2. Намінатыўная (назыўнная) функцыя садзейнічае сувязі чалавека з навакольным светам і праяўляецца ў найменнях. Так, калісці пэўныя прадметы, прыметы, з*явы і г.д. атрымалі назвы сродкамі мовы, у першую чаргу словамі.(аблокі – аблокамі).

  3. Функцыя адлюстравання цесна звязана з намінатыўнай функцыяй. Яе нават не ўсе навукоўцы выдзяляюць як асобную, а разглядаюць у межах папярэдняй функцыі.(падручнік, чаму? таму што ён быў пад рукой).

  4. Пазнавальная (кагнітыўная) функцыя грунтуецца на засвойванні назапашаных чалавецтвам ведаў. Пазнанне свету працягвалася тысячыгоддзі, і замацаванне ў мове вынікаў гэтай працы адзначала ўкараненне адпаведных ведаў у свядомасць і быт.

  5. Экспэсіўная (мастацкая-экспрэсіўная) функцыя – функцыя выражэння думак і пачуццяў чалавека ў момант маўленн . Гэта функцыя выяўляе галоўныя рысы чалавека, яго светапогляд, яго ўнутраны партрэт.

  6. Эстэтычная (мастацкая) функцыя ўвасабляецца ў мастацкай прозе, паэзіі, сцэнічным маўленні. Пры зносінах часта важна не толькі тое, што сказаць але і як сказаць.

  7. Акумулятыўная функцыя дапамагае захаваць і перадаць у спадчыну наступным пакаленням багатыя культурныя традыцыі, абрады, святы – г.зн., нацыянальную свядомасць.

  8. Этнічная функцыя служыць для ўсведамлення свайго этнічнага “я” ў агульнай супольнасці людзей. Пры гэтым мова з*яўляецца сродкам зносін пэшнай, звычайна этнічнай, групы людзей: беларуская мова беларусаў, руская мова рускіх, французская – французаў, цыганская – цыган.

№ 2. Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця да 19 ст.

На думку гісторыкаў,славяне выдзеліліся з індаеўрапейскага адзінства прыблізна у пачатку 3 тысячагоддзя да н.э. Затым доўгі час яны жылі сумесна на адносна невялікай тэрыторыі. Гэты перыяд у гісторыі славян называецца агульнаславянскі,а мова –праславянскай, або агульнаславянскай мовай-асновай. Існавала яна толькі у вуснай форме і не была аднастайнай на ўсей тэрыторыі пражывання славян, а мела дыялектныя адрозненні.Аднак у 6 ст. н. э. У выніку дальнейшага рассялення славян на вялікіх тэрыторыях Усходняй Еўропы і Балканскага паўвострава праславянскае моўнае адзінства распалася. Пачалося паступовае выдзяленне з агульнаславянскай мовы асобных дыялектаў (славянскіх груп: усходняй , заходняй і паўднёвай), з якіх пазней і сфарміраваліся ў плямёны радзімічаў , крывічоў , дрыгавічоў , палачан. З часоў узнікнення пісьменства і першых літаратурна-пісьмовых твораў ва ўсходніх славян пачынаецца разгляд гісторыі беларускай літаратурнай мовы (таксама рускай і ўкраінскай) , у развіцці якой вылучаюць некалькі этапаў:

1.Агульнаўсходнеславянская мовва(6-13стст.),або старажытнаруская. Мова існавала ў дзвюх разнавіднасцях:кніжна-славянскай,якая склалася на аснове стараславянскай мовы,і народна-літаратурнай-на аснове народных гаворак. На гэты час яшчэ небыло кнігадрукавання,таму ўсе піссьмовыя помнікі з*яўляліся рукапіснымі. Гэта пераважна творы рэлігійнай літаратуры (евангеллі,псалтыры і інш.), летапісы(“Аповесць мінулых гадоў” і інш),законы(“Русская праўда”-слова “праўда”мела значэнне *закон*.Гэта першы збор законаў Старажытнай Русі).У Ввіцебску,Смаленску,Мсціславе знойдзены шматлікія гандлёвыя дагаворы,надпісы на прадметах матэрыяльнай культуры,разнастайныя граматы,Так,”Смаленская грамата”-гэта двухбакавое гандлёва-палітычнае пагадненне, у якім перапісаны пошліны,месца гандлю і пераезду. Гэтыя помнікі шырока адлюставалі асаблівасці жывой народнай гаворкі.Вучоныя лічаць,што гаворкі насельнікаў будучых беларускіх,рускіх і ўкранскіх земляў у гэты час спрыялі вызначэнню фнетычных,граматычных і лексічных рыс трох усходнеславянскіх моў.

2.Старабеларуская мова (14-16стст.). Цэнтр палітычнага і эканамічнага жыцця паступова пачынае переходзіць з Падзвіння ў Панямонне, а пазней у Вільню. У новых гістарычных умовах,калі беларускія землі (13ст.-пачатак 14 ст.) уввайшлі у склад Вялікага Княства Літоўскага,пачалі фарміравацца тры ўсходнеславянскія народнасці і адпавведна ім тры мовы-беларуская,руская і ўкраінская.Вучоныя называюць беларускую мову таго часу “старабеларускай” ці “ старажытнай беларускай”. Аднак тады яна мела назву “простая мова “, або “русскій язык”. Азначэнне “русскій”” у гэтым тэрміне паходзіць ад назвы “Русь”, якой у ВКЛ абазначалася частка ўуходнеславянскіх земляў, што ўваходзіла ў склад гэтага княствва.Назва “белорусскій языкъ” пачала ўжывацца толькі ў сярэдзіне 17 ст. Станаўленню і развіццю беларускай літаратурнай мовы ў 14-16 стст. Садзейнічала тое,што старабеларуская мовва была дзяржаўнай у ВКЛ. Гэта была мова суда,дыпламатыі,на ей выдаваліся законы,ажыццяўлялася справаводства,перепіска,ствараліся латапісы,помнікі дзелавога пісьменства,арыгінальная і перакладная мастацкая літаратура і г.д. Гэты перыяд называюць “залатым векам” у гісторыі мовы,літаратуры і культуры. Спецыфічныя рысы народнай гаворкі елі месца ў творах свецка-мастацкай літаратуры:летапісах,мемуарах,перакладных воінскіх і рыцарскіх раманах і аповесцях.Перакладныя творы сведчылі пра вялікія магчымамасці тагачаснай беларускай мовы і высокі ўзровень перакладчыкаў.Сярод узораў мастацкай і палемічнай літаратуры гэтага перыяду варта згадаць “Метры” Сімяона Полацкаа,эпіграмы Андрэя Рымшы,ПРАМОВА Мялешкі супраць польскага засілля.Спрыялі развіццю беларускай пісьменнасці і лінгвістічныя працы.Надзвычай вялікая роля ўразвіцці беларускай літаратурнай мовы належыць асветніку,гуманісту,медыку,батаніку,вучонаму,перакладчыку,першаму ўсходнеславянскамвму друкару Францыску Скарыну.

№ 3.Развіццё беларускай літаратурнай мовы (канец 19 пачатак 20 стст.)

З канца 19 ст. вельмі паступова пачынае адраджацца новае беларускае пісьменства і складвацца новая беларуская літаратурна-пісьмовая мова, што было звязана з нацыянальным адраджэннем беларускага народа і ўздымам нацыянальна-вызваленчага руху. Асновай для выпрацоўкі літаратурных нормаў сталі сярэднебеларускія гаворкі, паколькі пісьменнікі, якія аказалі найбольшы ўплыў на фарміраванне беларускай літаратурнай мовы, паходзілі пераважна з центральнай часті Беларусі. Ля вытокаў новай беларускай літаратуры саялі шматлікія ананімныя аўтары. Мовы іх твораў вызначалася шырокім адлюстраваннем асаблівасцей мясцовых гаворак.Значнай падзеяй у гісторыі беларускай літаратурнай мовы было з*яўленне арыгінальных мастацкіх твораў.Актывізацыя літаратурнага жыцця садзейнічала далейшаму ўдасканаленню беларускай мовы. Найбольшы ўклад у распрацоўку беларускай мовы ў дарэвалюцыйны час зрабіў акадэмік Я.Карскі – заснавальнік беларускага мовазнаўства і беларускай філалогіі. У сваёй 3-томнай працы “Беларусы” ён апісаў гісторыю беларускага народа і беларускай мовы, паказаў што беларуская мова мае сваю сістэму, якая развівалася і ўдасканальвалася гістарычна. 4. Савецкі перыяд у гісторыі беларускай мовы (1917-1990 гг.). Найбольш спрыяльнымі для беларускай мовы сталі 1920-я пачатак 1930-х гг. Гэтыя гады вызначаюцца як гады адраджэння беларускай мовы, якая ў 1920 г. становіцца дзяржаўнай. 15 ліпеня 1924 г. прымаецца пастанова “Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі”, на аснове якой была рапрацавана праграма беларусізацыі. Яна ўключала пераход на беларускую мову справаводства,навучання на ўсіх узроўнях, развіццё нацыянальнай і стварэнне навуковай літаратуры,выданне беларускіх кніг,часопісаў і газет. Гэта патрабавала неадкладнай ліквідацыі разнабою ў вымаўленні і напісанні слоў і формаў. Актыўна пачынаецца работа па выпрацоўцы і замацаванні правіларфаграфіі і граматыкі. 5.Сучасны стан развіцця беларускай мовы (з 1990г. на нашы дні). Распад Савецкага Саюза і атрыманне сувернітэту республікай змянілі адносіны людзей да сваёй гісторыі, культуры і мовы. У 1989 г. было створана Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. 26 студзеня 1990г. Вярхоўны Савет БССР прымае закон “Аб мовах у Беларускай ССР”, які працвердзіў статус беларускай мовы і пачатак яе новага адраджэння. Была прынята праграма беларусізацыі,разлічаная на 10 гадоў. У гэты час быў спынены перавод школ на рускую мову навучання, пачалі адкрывацца беларускамоўныя школы, класы і групы ў дзіцячых садках. Беларускай мова прыйшла ва ўсе навучальныя ўстановы розных узроўняў. Пераводзілася на беларускую мову справаводства,распрацоўвалася беларуская беларуская навуковая тэрміналогія, выдаваліся слоўнікі і падручнікі на беларускай мове. На ёй пачынаюць працаваць міністэрствы і ведамствы, урадавыя пасяджэнні праходзяць таксма на беларускай ове. У многіх дзяржаўных установах адкрываюцца курсы па вывучэнні беларускай мовы.Паводле дадзеных ЮНЕСКА, сучасны стан беларускай мовы ацэнены як небяспечны, хаця яна і трапіла ў сотню пашыраных у выкарыстанні оў, а паводле Міжнароднай моўнай статыстыкі,беларуская мова заняла пачэснае 2-е месца, пасля італьянскай, па прыгажосці і мілагучнасці. Руская мова займае толькі 10-е месца.

№ 4.Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнція. Нормы беларускай літаратурнай мовы.

3.Кожная мова абслугоўвае пэўны калектыў,адак людзям заўсёды даводзілася ўступаць у кантакты з суседзямі, а часам і з больш далёкімі калектывамі, У такіхвыпадках гавораць пра моўныя кантакты, у выніку якіх магчыма: 1. Замена адной мовы на другую 2. Узнікненне новай,змешанай мовы. 3. Існаванне і выкарыстанне некалькіх моў на тэрыторыі адной краіны, а калі гаворка ідзе пра дзве мовы, то маем справву з білінгвізмам(двухмоўем). Білінгвізм- гэта валоданне і папераменнае карыстанне адноё і той жа асобай або калектывам дзюма рознымі мовамі. На тэрыторыі Беларусі двухмоўе існавала здаўна, хоць яго характар і састаўныя кампаненты мяняліся.

У раёнах сумеснага пражывання беларусаў з іншымі народамі фарміравалася беларуска-літоўскае, беларуска-яўрэйскае, беларуска-ўкраінскае двухмоўе.Ва ўмовах білінгвізу адбываецца ўзаемадзеянне не толькі генетычна блізкіх, але і любых моў, розных па структуры і паходжанні. Гэта дало падставу В.Ю.Розенцвейгу сцвярджаць, што “няма двухмоўя без інтэрферэнцыі”. Так, тэрмі “Інтерферацыя “ абазначае з*яву накладання аднаго працэсу на другі. Акрамя мовазнаўства, гэты тэрмін выкарыстоўваецца таксама у фізіцы, оптыцы, акустыцы, біялогіі, медыцыне, псіхалогіі. Моўная інтэрфірацыя – гэта ўемапранікненне моўных элементаў у выніку кантактавання роднасных моў,ужыванне пры маўленні на адной мове элементаў другой мовы, што прыводзіць да нарушэння літаратурных нормаў гэтых моў. У якасці назвы адхіленняў ад нормы ў мове і маўленні ўжываеццы тэрмін “інтэрферэма”. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені блізкасці моў, узроўню валодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і інш. Літаратурная мова – гэта ўнармаваная, агульнапрынятая і абавязковая для ўсіх членаў грамадства форма нацыянальнай мовы. Яна распаўсюджана на ўсёй тэрыторыі Беларусі і з*яўляецца срдкам зносін урозных сферах жыцця беларускага народа . У адрозненне ад дыялектнай мовы , літаратурная можа функцыянаваць у вуснай і пісьмовай формах. Асаблівасцямі

Беларускай літаратурная мова з*яўляюцца: 1) літаратурная мова беларусаў – адна з самых маладых сярод іншых літаратурных моў славянскіх народаў. 2) беларуская літаратурная мова мае ў сваёй аснове народныя гаворкі, а не кніжныя традыцыі з паступовым збліжэнем з народнымі гаворкамі, як у многіх іншых літаратурных мовах. Літаратурная норма – гэта сукупнасць моўных сродкаў (гукаў,слоў,марфем,словазлучэнняў і інш.) разам з правіламі іх выкарыстання, прынятыя ў пэўны час пэўным калектывам людзей. Гэтыя правілы зафіксаваны ў слоўніках, граматыках, спецыяльных даведніках. У сістэму моўных нормаў уваходзяць:

  1. Арфаэпічныя нормы, якія вызначаюць правільнае вымаўленне гукаў і іх спалучэння.

  2. Акцэнталагічныя нормы - правільная пастаноўка націску ў словах.

  3. Арфаграфічныя нормы – перадача вуснай мовы на пісьме ў адпаведнасці з пэўнымі правіламі.

  4. Лексічныя нормы – правілы ўжывання слоў ва ўласцівых ім значэннях і правільнае спалучэнне слоў па сэнсе.

  5. Фразеалагічныя нормы – правільнае карыстанне ўстойлівымі выразамі роднай мовы, дарэчнасць іх прымянення ў адпаведнасці са значэннем.

  6. Словаўтваральныя нормы – правельны адбр марфем для ўтварэння новых слоў ад іншых.

  7. Граматычныя нормы падзяляюцца на:

А)Марфалагічныя нормы – правільнае ўжыванне формаў слоў.

Б)сінтаксічныя нормы – правільная пабудова словазлучэнняў, сказаў.

8) пунктуацыйныя нормы - правільная пастаноўка знакаў прыпынку.

9) стылістычныя нормы – правільнае выкарыстанне моўных сродкаў уадпаведнасці з выбраным стылем, моўнай сітуацыяй.

№5 Віды моўнай интерферацыі (фанетычная,акцэнталагічная,лексмчная)

Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць інтэрферэм пры маўленні на кожнай з гэтых моў. Таму ў нашай краіне невыпадкова ўзнікла праблема “экалогіі” мовы як беларускай,так і рускай,паколькі не так часта можна пачуць ад звычайных грамадзян чыста беларускае ці чыста рускае маўленне. Па гэтай прычыне актуальным з*яўляецца павышэнне ўзроўню моўнай культуры ва ўсіх сферах выкарастання дзяржаўных моў. Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя закранае ўсе ўзроўні моўнай сістэмы.Адрозніваць наступныя віды інтэрферэнцы і:фанетычную ,акцэнталагічную ,графічную ,арфаграфічную,лексічную,фразеалагічную,словаўтваральную,марфалагічную,сінтаксічную,стылістычную.Разгледзім асноўныя адрозненні рускай і беларускай моўных сістэм,спыніўшыся на больш значных у маўленчай практыцы відах моўнай інтэрферэнцыі.Фанетычная інтэрферэнцыя выяшляецца ў памылках,звязаных з ужываннем у маўленні на адной мове гукаў іншай мовы.

Фанетычныя асаблівасці беларускай мовы. 1) Аканне, пры якім галосныя гукі (о),(э) пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных вымаўляюцца як (а).

2) Яканне, пры якім галосныя гукі (о),(э) пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам вымаўляюцца як (а), што на пісьме адлюстроўваецца напісаннем літары я замест літар ё, е.

3)Дзеканне, пры якім цвёрды гук (д) чаргуецца з мяккім (дз) і (м*)

4)Цеканне,пры якім цвёрды гук (т) чаргуецца з мяккім (ц*) пры той жа ўмове,што і дзеканне.

5)Наяўнасць зацвярдзелых зычных (дж), (ч), (ж), (ш), (р),(ц),(ў), якія на пісьме абазначаюцца адпаведнымі літарамі,пасля якіх (за выключэннем ў) у беларускай мове ніклоі не пішуцца літары е,ё,ю,я,і,ь,

6) Наяўнасць гука (ў) які можа вымаўляцца замест гукаў (в) (л) (у) ў пазіцыі пасля галоснага.

Наўнасць фрыкатыўнага гука (г) які вымаўляецца больш працягла і прыглушана чым выбухны гук (г) рускай мовы. Аднак трэба памятаць што і адзін і другі гукі з*яўляюцца звонкімі толькі вымаўляюцца па-рознаму.

Наяўнасць прыстаўных зычных (в),(г). Прыстаўны зычны (в) узнкае перад пачатковым націскным каранёвым ці прыставачным (о), а таксама перад пачатковым каранёвым (у) незалежна ад націску.

Наяўнасць прыстаўных галосных (а),(і) перад збегам зычных, першы з якіх (м), (л), ці (р).

Наяўнасць устаўных галосных, таму што ў пераважнай большасці слоў славянскага паходжання беларускай мовы няма на канцы слоў збегу зычных.

Наяўнасць поўнагалосных спалучэнняў, якія адсутнічаюць у адпаведных словах рускай мовы.

Губныя зычныя (б), (п), (м), (в), (ф) на канцы слоў беларускай мовы заўсёды цвёрдыя.

Наяўнасць падоўжаных зычных (з*), (с*),(дз*), (ц*),(л*),(н*),(ж),(ш),(ч) у адной марфеме (пераважна ў каранёвай) паміж галоснамі.

Акцэнталагічная інтэрферэнцыя выяўляецца ў памылках, звязаных з няправільнай пастаноўкай націску ў словах беларускай мовы пад уплывам рускай мовы.Акцэнталагічныя памылкі ўзнікаюць як у беларускім, так і ў рускім маўленні. Гэта звязана з тым, што аднакаранёвыя словы ў беларускай і рускай мовах часта адрозніваюцца месцамі націску: Мозырь(рус.)-Мазыр.

Лексічная інтэрфірацыя выяўляецца ў выкарыстанні ў беларускім маўленні русізмаў,гэта значыць рускамоўнай лексікі. Прычына ўжывання русізмаў-недастатковае веданне лексікі беларускай мовы, мысленне на рускай мове і механічны пераклад з рускай на беларускую.

Выдзяляюць некалькі груп лексічных інтэрферэм.Разгледзім некаторыя з іх:

  1. Уласна лексемныя інтэрфермы – гэта такія русізмы,якія перанесены ў беларускую мову па прычыне няведання беларускіх адпаведнікаў,

  2. Лексіка-семантычныя інтэрферэмы выкарыстоўваюцца ў адной мове ў значэннях, характэрных для слоў другой мовы. Гэта міжмоўныя анонімы – словы якія ў некалькіх мовах гучаць аднолькава ці вельмі падобна, але маюць рознае значэнне.

  3. Лексіка-сінтаксічныя інтэрферэмы – гэта такія русізмы,якія выкарыстоўваюцца ў беларускай мове ў выглядзе словазлучэнняў,хаця маюць беларускія аднаслоўныя адпаведнікі.

№6 Марфалагічная інтэрферэнцыя і марфалагічная нормы беларускай літаратурнай мовы.

Марфалагічная інтэрферэнцыя выяўляецца ў памылках, звязаных з няправаільным формаўтварэннем слоў беларускай мовы пад уплывам рускай мовы. Адрозніваюць марфалагічныя інтэрферэмы ва ўжыванні назоўнікаў у формах:

  1. Роду, якіх у беларускай мове налічваецца каля 400, што тоесныя па значэнні з аднакаранёвымі назоўнікамі ў рускай мове, але розныя паводле родавай прыналежнасці, напр.: важная запіс(жаночы род)-трэба важны запіс (муж.род.).Частей назіраюцца родавыя нусупадзенні,,калі адпаведныя словы ў дзвюх мовах маюць розны марфемны склад,мнапр.: галіновая гандля (ж.р) – трэба галіновы гандаль(м.р.)

  2. Ліку, напр:аўсяная крупа (адзіночны лік)-трэба аўсяныя крупы(множ.лік.).Праўда калі гаворка ідзе пра адзінкавую ягаду, то дазваляецца ўжываць назвы ягад і ў адзіночным ліку(буйная суніца).

  3. Склону. У гэтай групе можна вылучыць некалькі пад-груп,спыніўшыся на найбольш пашыраных марфалагічных ітэрферэмах:

А) назоўнікі мужчынскага роду адзіночнага лікудругога скланення ў беларускай мове ў родным склоне маюць канчаткі –а, (-я) ці -(у) (-ю), у рускай жа мове пераважаюць канчаткі –а (-я) параўн: бізнеса(рус) – бізнесу (бел).

Б) назоўнікі мужчынскага роду адзіночнага ліку першага скланення ў беларускай мове ў давальным,творным і месным склонах маюць канчаткі ад другога скланення, параўн:мужчыне,мужчіной, о мужчіне (рус ) – мужчыну, мужчынам, аб мужчыну(бел) і пад.Тая ж сітуацыя адбываецца і з мёнамі, якія алежаць як да асоб жаночага полу, так і мужчынскага, параўн: с Сашей(рус. І ў м, і ў ж родах) – зСашей (бел. У ж. р.) з Сашам (бел. У м.р.) і пад.

В) назоўнікі можнага ліку ў назоўным склоне ў беларускай мове маюць канчаткі ы і, толькі словы тыпу армянін маюць канчатак е (армяне). У рускай жа мове ў гэтай форме выкарастоўваюцца канчаткі а (я) , ы (і), параўн: леса(рус.) – лясы(бел), і інш.

Г) назоўнікі жаночага і ніякага родаў у родным склоне множнага ліку ў беларускай мове маюць канчаткі аў (яў, а ў рускай мове пераважае нулявы канчатак, параўн: бітв(рус.)-бітваў(бел) і інш. Арозніваюць марфалагічныя інтэрферэмы ва ўжыванні прыметнікаў у формах вышэйшэй ступені параўнання.У беларускай мове гэтыя формы ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў –эйш,-ейш,-ш, і з*яўляецца поўным ізмннымі формамі.У рускай мове прыметнікі вышэйшай ступені маюць нязменную форму, якая граматычна не адрозніваецца ад прыслоўяў параў: второй раздел короче первого (рус )- другі раздел карацейшы за першы (бел)і пад.

№7 Лічэбнік. Асаблівасці скланення лічэбнікаў і ўжыванняў іх з назоўнікамі.

Адрозніваюць марфалагічныя інтэрферэмы ва ўжыванні лічэбнікаў. Найбольш цяжка ва ўтварэнні лічэбнікаў беларускай мовы з*яўляецца форма творнага склону.Так,лічэбнікі два тры чатыры ў гэтай форме заканчваюцца на –ма, а лічэбнікі сем,восем – на –мю, параўн: двума, тырма,чатырма, сямю, васьмю (бел) –двумя, тремя, четырьмя, семью восьмю (рус). Лічэбнікі, якія ў пачатковай форме заканчваюцца на ць, у тврным склоне маюць падоўжаны гук (ц*) параўн: пяццю, дваццаццю ( акрамя формы шасцю) (бел)-пятью,двадцатью (рус).

Маюць адрозне.

нні ў беларускайті рускай мовах змяненне лічэбнікаў два, дзве. Так, у беларускай мове гэтыя лічэбнікі маюць свае адметнасці па мужчынскім і жаночым родах,напр:

Н. два браты,дзве сястры

Р. двух братаў,дзвюх сясцёр

Д. двум братам,дзвюм сёстрам

В.двух братоў,дзвюх сясцёр

Т.двума братамі,дзвюма сёстрамі

М.аб двух братах, аб дзвюх сёстрах

У рускай мове родавыя арозненні назіраюцца толькі назоўным і вінавалным склонах, напр: Н.,В. два стола,две кнігі, Р. двух столов,двух кніг і г.д.

Адрозніваюць марфалагічныя інтэрферэмы ва ўжыванні займеннікаў. У беларускай мове няпэўна займеннікі могуць утварацца з дапамогай афксаў –сьці (-сь), абы, а так сама мець складаныя формы напр: хтосьці(хтось),якісьці(якісь), і інш. У рускай мове ім адпавядаюць кто-то, какой-то,, кое-кто,кое-что,кое-какой і пад.Адмоўным займеннікам рускай мовы некого,,нечего ў беларускай мове адпавядаюць спалучэнні няма каго, няма чаго, параўн: некого спросіть (рус)-няма каго спытаць(бел) і інш.

Адрозніваюць марфалагічныя інтэрферэмы ва ўжыванні дзеясловаў:

А) назіраецца несупадзення ў форме 3-й асобы адзіночнага ліку ў беларускай мове не заканчваюцца на –ць параўн: піша,нясе (бел )-пішет,несёт(рус) і пад.

Б)ужыванне формы 1-й асобы множнага ліку загаднага ладу з канчаткам –ма ў беларускай мове, які адсутнічае ў рускай мове , параўн:вітайма, кіньма,сядзьма(бел)-пріветствуем, кінем, сядем(рус) і пад.

Г) аднаскладовыя дзеясловы біць віць ліць піць у 2-й асобе адзіночнага ліку загаднага ладу ў беларускай мове маюць формы бі ві лі пі тады як у рускай мове- бей вей лей пей.

№8 Асаблівасці ўтварэння і ужывання дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў у беларускай мове ў параўнанні з рускімі адпаведнікамі.

Адрозніваюць марвалагічныя інтэрферэмы ва ўжыванні взеепрыметнкаў і дзеепрыслоўяў

А) у беларускай мове амаль не ўжываюцца дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі –уч, юч,ач, яч і рдка ўжываюцца дзеепрыметнікі прошлага часу з суфіксамі ўш, ш. У рускай мове яны вельмі пашыраныя. Неўласцівыя формы дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы на белорускую можна замяніць рознымі спосабамі, напр:

1) прыметнікі і спалучэннем іх з назоўнікамі: определяюсчіе факторы (рус)-вызначальныя факторы(бел)

2)адпаведным назоўнікам: выступающий (рус) –выступоўца,дакладчык,аратор(бел).

3)азначэннем-прыдаткам: действия,стимулирующие рост(рус),-дзеянні-стымулятары росту(бел) і іншыя спосабы

Б) у беларускай мове дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў –учы, ючы, ачы, ячы. У рускай мове ім адпавядаюць дзее прыслоўі з суфіксамі а, я ,параўн: ідучы (бел)-ідя(рус)і інш

В) у беларускай мове ўтвараюцца і ўжываюцца дзеепрыслоўі незакончанага трывання ад аднаскладовых дзеяслоў тыпу біць-б*ючы, піць-п*ючы і пад, а таксама ад дзеясловаў тыпу мазаць-мажучы і пад. У рускай мове такіх дзеепрыслоўяў няма.

№9 СІНТАКСІЧНАЯ ІНТЭРФІРЭНЦЫЯ І СТІНТАКСІНЫЯ НОРМЫ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЫ.

Сінтаксічная інтэрферэнцыя выяўляецца ў памылках, звязаных няправільнай будовайс словазлучэнняў і сказаў беларускай мовы пад уплывам рускай мовы. Сінтаксічныя асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове ў параўнанні з рускай выяўляюцца ў наступных відах сінтаксічных інтэрферэм:

1). Пры спалучэнні з лічэбнікамі два,тры,чатыры назоўнікі ўжываюцца ў беларускай мове ў форме назоўнага склону множнага ліку, а ў рускай у форме роднага склону адзіночнага ліку параўн: два лепшыя студэнты(бел) –два лучших студента(рус) і пад.

2). У колькасна-менных словазлучэннях са значэннем адлегласці нзоўнікі ўжываюцца ў беларускай мове ў форме назоўнага ці роднага склону з прыназоўнікам -за, а ў рускай –у форме меснага склону з прыназоўнікам –в, параўн: спыніліся за тры кіламетры(бел) – отсановились в терх киламетрах(рус) і пад.

3) У дзеяслоўных словазлучэннях са значэннем мэты дзеяння назоўнікі ўжываюцца ў беларускай мове ў форме творнага склону з прыназоўнікамі -па, а ў рускай у форме вінавальнага склону з прыназоўнікам -за, параўн: пайсці па кнігі(бел) – пойті за кнігамі(рус) і пад.

4) У дзеяслоўных словазлучэннях назоўнікі ці займеннікі ўжываюцца ў беларускай мове ў форме роднага склону з пырназоўнікамі -да, а ў рускай – у форме давальнага склону з прыназоўнікамі –к параўн: зрухі да лепшага (бел) – сдвиги к лучшему (рус) і пад.

5)У дзеяслоўных словазлучэннях са значэннем руху ў прасторы назоўнікі ўжываюцца ў беларускай мове ў форме менага склону з прыназоўнікам –па а рускай – у форме давальнага склону з прынназоўнікам –по параўн: ісці па апошнім снезе (бел) – идти по последнему снегу(рус) і пад.

Сказам з дзеепрыметнікамі рускай мовы што маюць суфіксы –ущ –ющ-вш у беларускай мове адпавядаюць складаназалежныя сказы з даданай азначальнай часткай параўн: поступающий на эконамический факультет (рус)- які паступае на эканамічны факультэт(бел) і пад.

Сінтаксічныя інтэрферэмы з*яўляюцца найбольш жывучымі бо сінтаксіс цесна звязаны з мысленнем з пабудовай словазлучэнняў і сказаў. Іншыя адметныя словазлучэнні-прыклады

На сінтаксічную інтэрферэнцыю гл. У тэме 8”Культура прафесійнага маўлення” Параграф 1 “Культура маўлення”.Такімі чынам інтэрферэнцыйныя памылкі на ўсіх моўных узроўнях адмоўна ўплываюць па культуру маўлення і пазбегнуць іх можна толькі пры ўмове добрага ведання літаратурных нормаў беларускай і рускай моў.

10 Сучасная арфаграфія.Новае ў правапісе галосных.

Літары э, е1. Літара э пішацца: у пачатку выклічнікаў э, эге; пасля прыстаўной літары г у слове гэты і вытворных ад яго (дагэтуль), а таксама ў выклічніках гэ, гэй і назвах літар (бэ, вэ і інш.); пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц]: жэрдка. 2. У пачатку запазычаных слоў літары э, е як пад націскам, так і не пад націскам пішуцца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем: э'ра, эсэ'. На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: купэ', рэзюмэ'. 3. Літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэ'ла, сурвэ'тка, экзэмпля'р, маянэ'з, тунэ'ль, сэ'рвіс, інтэрнэ'т пішуцца з літарай э, а словы меда'ль, ме'неджмент, не'рвы, парла'мент, перспекты'ва, газе'та, серві'з –– з літарай е. 4. У запазычаных словах, адзначаных у пунктах 2 і 3 гэтага параграфа, напісанне э, е вызначаецца па слоўніку. Перадача акання на пісьме1. Галосныя гукі [о], [э] ў ненаціскным становішчы чаргуюцца з [а]: дом –– дамы', мо'ва –– маўле'нне, цэ'гла –– цагля'ны, шэпт –– шапта'ць. 2. Незалежна ад паходжання слова гук [о] ў ненаціскных складах вымаўляецца як [а], што перадаецца на пісьме: гара', вада', баранава'нне. Не падпарадкоўваюцца аканню словы са спалучэннямі ро, ло, якія чаргуюцца з ры, лы: кроў –– крыві' –– крыва'вы, дро'вы –– дрыво'тня, кро'шка –– крышы'ць. 3. У словах славянскага паходжання і запазычаных словах, цалкам адаптаваных у беларускай мове, галосны [э] ва ўсіх ненаціскных складах чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: стрэ'хі –– страха', шэ'ры –– шарэ'ць, чэ'ргі –– чарга', крэмль –– крамлёўскі, жэ'мчуг ––жамчу'жына, арэ'нда –– арандава'ць, майстэ'рня –– ма'йстар. Ва ўласных імёнах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў у ненаціскных складах гук [э] падпарадкоўваецца агульным правілам акання –– пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: Беразіно', Чарапаве'ц, транслітара'цыя. 4. Перадача на пісьме [э] ў іншых запазычаных словах у ненаціскных складах асновы вызначаецца наступнымі правіламі: у пачатку слова [э] перадаецца на пісьме літарай э ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем: экано'мія, экза'мен, эква'тар, этажэ'рка, элеме'нт. Літара э пішацца пасля прыставак і ў другой частцы складанага слова: праэкзаменава'ць, трохэлеме'нтны, квінтэсэ'нцыя; пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц] пішацца э: жэто'н, Жэне'ва, Жэра'р, жэлаці'н. 5. У запазычаных словах напісанне э і а пасля зычных, акрамя шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц], вызначаецца па слоўніку: панэ'ль; але: шыне'ль. 6. Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: шні'цаль, шпа'таль, мі'таль, фо'рталь, ка'рцар, грэ'йдар, лі'дар. Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр.Перадача якання на пісьме1. Галосныя е, ё ў першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я: зе'млі –– зямля', зе'лень –– зялёны, се'м’і –– сям’я', сёлы –– сяло', сёстры –– сястра'. У іншых ненаціскных складах е захоўваецца: селяні'н, зеляні'на,. 2. Літара я пішацца ў першым складзе перад націскам у імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў: Бялы'нічы, Лемяшэ'вічы, Алякса'ндр, Сярге'й, Бялі'нскі, Няхо'да, дзяжу'рства, калянда'р, яфрэ'йтар, сяржа'нт, Яршо'ў, Яфі'м. 3. Заўсёды захоўваецца е ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х: геро'й, Гера'сім, кера'міка, кефі'р, Херсо'н. 4. Часціца не і прыназоўнік без заўсёды пішуцца з літарай е: не быў, не браў, не ідзе, не спыніць, без меры, без жартаў, без прычыны, не без вынікаў, не без работы. Пры напісанні разам не і без становяцца прыстаўкамі і падпарадкоўваюцца агульным правілам напісання галосных літар е, я: няха'й, нясто'мна, няшта'тны. 5. Літара я пішацца ў некаторых каранях слоў нязменна: ві'цязь, су'вязь, за'яц. 6. Літара я пішацца ў паслянаціскных складах у некаторых суфіксах назоўнікаў (ро'ўнядзь, бо'язь, дро'бязь) і дзеясловаў (ла'яць, ве'яць, се'яць, ка'шляць, ба'яць, му'ляць), а таксама ў аддзеяслоўных назоўніках (ла'янка, ве'ялка, се'ялка).Спалучэнні галосных у запазычаных словах 1. Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як два склады, тады яны на пісьме абазначаюцца: паміж зычнымі –– літарамі іё (ыё) пад націскам і ія (ыя) не пад націскам: біёлаг, біёграф,; у пачатку слова –– літарамі іо пад націскам і іа не пад націскам: іо'н, іо'нны. 2. Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца: пасля галосных –– праз ё пад націскам і я не пад націскам: раён, раённы; у пачатку слова –– праз ё: ёг, ёгурт, ёд, ёдзісты, ёт (гук), ёта (літара), .3.Спалучэнне іе абазначаецца на пісьме літарамі іе (ые): гігіе'на, кліе'нт.4. Спалучэнне йе заўсёды вымаўляецца як адзін склад і на пісьме ў пачатку слова і пасля галосных перадаецца праз е: езуіт, праект, канвеер.5. Спалучэнне іа абазначаецца на пісьме літарамі ія (ыя) незалежна ад месца націску: авія'цыя, лія'на,.6. Спалучэннея на пісьме перадаецца : пасля галосных і ў пачатку слова — праз я: раяль, пляяда ; пасля зычных л, с, ц (мяккага), дз і непрыставачных н і з –– праз ья, пасля астатніх зычных –– праз ’я: мільярд, мільярдны.

11.Новае ў правапісе літар а, о, э і е, ё, я ў складаных словах .

1. У складаных словах можа быць адзін асноўны і адзін або некалькі пабочных націскаў. Калі ў другой частцы складанага слова націск на першым складзе, то ў першай частцы замест о пішацца а: дабрадзе'й, скарахо'д. Літара о захоўваецца ў складаных словах, першай часткай якіх з’яўляюцца слова-, што-, фота-, мота-: словафо'рма, словатво'рчасць.; але: фатагра'фія і вытворныя ад яго; мотаго'нкі, мотакро'с, мотаспо'рт і г.д.; але: матаво'з, матацы'кл і вытворныя ад іх. 2. Калі ў другой частцы складанага слова націск не на першым складзе, то ў першай частцы захоўваецца о: аснòвапалажэ'нне, бавòўнапрадзі'льны,. У першай частцы некаторых складаных слоў, асабліва навуковых тэрмінаў, можа выразна праяўляцца пабочны націск і тады, калі асноўны націск падае на першы склад другой часткі. У такім выпадку пад пабочным націскам у першай частцы захоўваецца напісанне о: агòрафо'бія, азòнасто'йкі. Ва ўсіх іншых выпадках напісанне падобных слоў вызначаецца па слоўніку. 3. Літара о пішацца ў першай частцы складаных слоў, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): марозаўсто'йлівы, торфаўбо'рачны, вогнеўсто'йлівы, збожжаўбо'рка. 4. Лічэбнікі ад 600 да 800 утвараюць асобны тып складаных слоў, у якіх першая частка скланяецца і пішацца як самастойнае слова. 5. Гук [э] ў першай частцы складаных слоў захоўваецца і абазначаецца літарай э: мэтанакіраваны, мэтазгодна, рэдказубы,. 6. У складаных словах, утвораных ад лічэбніка ў форме роднага склону і іншага слова, першая частка пішацца так, як яна пішацца ў родным склоне лічэбніка: трохдзённы, чатырохпавярховы. 7. Калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: авіяматорабудаванне, аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыбор.

Правапіс е, ё, я ў складаных словах

1. У першай частцы складанага слова літара е захоўваецца незалежна ад таго, на якім складзе націск у другой частцы: сенакасі'лка. Калі першай часткай складаных слоў з’яўляецца аснова велік-/вялік-, напісанне літар е або я залежыць ад таго, які склад у другой частцы націскны: калі першы — пішацца е, калі другі — пішацца я: велікаду'шны, велікару'скі. 2. У першай частцы складанага слова літара ё захоўваецца пры націску не на першым складзе другой часткі і замяняецца на е, калі націск на першым складзе другой часткі: лёгкаатлеты'чны, лёдадрабі'лка. 3. У складаных словах злучальныя галосныя о, ё пішуцца толькі пад націскам, галосная а –– у любым ненаціскным складзе: ільновалакно'. 4. Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзіць у я, калі націск на першым складзе у другой частцы складанага слова: баяздо'льны, зернясхо'вішча. Злучальная галосная е ў складаных словах захоўваецца, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): зернеўбо'рачны, вогнеўсто'йлівы. Складанаскарочаныя словы пры напісанні звычайна разглядаюцца як простыя словы з адным націскам: зямфо'нд, лясга'с.