Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекц фанет.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
43 Кб
Скачать
☆

3 Асiмiляцыя па мяккасцi і

1. СВİСЦЯЧЫЯ [з ] , [с ] , [дз ] , [ц ] перад мяккімі зычнымі вымаўля­юцца мякка, але гэтая асімілятыўная (суседняя) мяккасць на пісьме не абазначаецца; тут вымаўленне не адпавядае напісанню:

змена, снег, дзвесце, цвік = вымаўляюцца: [з' ]мена, [с' ]нег, [дз' ]ве[с' ]це, [ц' ]вік. Але няма асіміляцыі перад [г' ], [к' ], [х' ] : [з] гінуць, [с] кінуць, [с] хітрыць.

2. ЗЫЧНЫ Н перад мяккімі свісцячымі [з' ] , [с' ] , [дз' ] , [ц' ] таксама асімілюецца па мяккасці: камандзір, вензель, венцер, у грунце, у прапагандзе, на фронце, İндзіра Гандзі, хіндзі, манпансье = вымаўляюцца: кама[н' ]дзір, ве[н' ]зель, ве[н']цер, у гру[н' ]це, прапа­га[н']дзе, на фро[н' ]це, İ[н' ]дзіра Га[н' ]дзі, хі[н' ]дзі, манпа[н' ]сье.

Гукавое абазначэнне літар İ, Е, Ё, Ю, Я

З’ехаў Юльян са сваім салаўём.

[ jэ] [ jу] [ jа] [ jі] [ jо]

1) пасля 2) у пачат- 3) пасля ь ; 4) пасля 5) пасля ў

апострафа; ку слова; галосных;

Ягады смачныя, Касьян, з’еш на здароўе.

ВЫКЛЮЧЭННЕ для İ ў пачатку слоў:

1) [ j і ]: перад націскным і ў асабовых займенніках: у ім; з ім; іх; іхні…;

  1. [ і ]: İндыя; İран; ідэал…;

3) [ ы ] пасля слоў на зычны: ён і яна; ён ішоў… ;

4) [ j ] пасля слоў на галосны: яна і я; яна ішла…

Гістарычныя чаргаванні зычных гукаў :

г // з' : берага – на беразе

к // ц : рука – руцэ

х // с' : страха – страсе

г // ж : дарога – дарожны

к // ч : рака – рачны

х // ш : страх – страшыць

в // ў : трава – траўка

л // ў : касіла – касіў

з // ж : казаць – кажу

с // ш : касá – кашу́

д // дж : хада – хаджу

д // с' : кладу – класці

б' // бл' : любіць – люблю

п' // пл' : купіць – куплю

м' // мл' : аформіць – аформлю

в' // ўл' : травіць – траўлю

ф' // фл' : графíць – графлю

Пазіцыйныя чаргаванні зычных гукаў:

д // дз' : сады – садзіць; т // ц' : плот – на плоце ;

Чаргаванне цвёрдых зычных з мяккімі: м // м' : сума – к суме; н // н' : рана – на ране; в // в' : галава – галаве і г. д.

Гістарычныя чаргаванні галосных гукаў :

е // і : цвет // цвісці, цвіценне, зацвітаць; кветка // квітнець;

смех // усміхацца; здзерці // здзіраць; светлы // світаць, світанак, світанне; ветлівы // вітаць, вітанне; памерці // паміраць;

сцеле // рассцілае;

ле // лі: блеск (бляск) // блішчаць, бліскавіца; слепнуць (асляпіць) // сліпучы + варыянт: // сляпучы (!!!)

о // і : збор // збіраць, збіранне; звон // звінець.