- •Зычныя няпарныя па звонкасці і глухасці:
- •11 Санорных: [ л ] , [ л' ] , [ м ] , [ м' ] , [ н ] , [ н' ] , [ в ] , [ в' ] , [ ў ] , [ р ] ,[ j ]
- •Зычныя парныя па звонкасці і глухасці:
- •1 Асiмiляцыя па звонкасцi / глухасцi :
- •2 Асiмiляцыя па свiсцячасцi / шыпячасцi.:
- •1. Свiсцячыя [з ] , [с ] , [дз ] , [ц ] , [з' ] , [с' ] , [дз' ] , [ц' ] перад шыпячымі [ ж ], [ш], [дж], [ч] прыпадабняюцца да шыпячых , а іменна:
- •2. Шыпячыя [ ж ] , [ ш ] , [ дж ] , [ ч ] перад свісцячымі прыпадабняюцца да свiсцячых , а іменна:
- •3 Асiмiляцыя па мяккасцi і
- •Гістарычныя чаргаванні зычных гукаў :
- •Пазіцыйныя чаргаванні зычных гукаў:
- •Гістарычныя чаргаванні галосных гукаў :
- •Правілы складападзелу і характарыстыкі складоў
- •Хітрыя гукі
Тэма: Ф А Н Е Т Ы К А і
Санорныя гукі (няпарныя звонкія); яны званчэйшыя за звонкія:
[в], [в'], [л], [л'], [м], [м'], [н], [н'], [р], [ў], [й].
Шыпячыя гукі: [ж], [ш], [дж], [ч]. Свісцячыя гукі: [з], [з'], [с], [с'], [дз], [дз'], [ц], [ц']
|
Зычныя няпарныя па звонкасці і глухасці:
11 Санорных: [ л ] , [ л' ] , [ м ] , [ м' ] , [ н ] , [ н' ] , [ в ] , [ в' ] , [ ў ] , [ р ] ,[ j ]
і 2 глухія: [ ф ] , [ ф' ] .
Зычныя парныя па звонкасці і глухасці:
звонкія: б б' г г' g g' д дз дз' з з' ж дж ( Выбухныя г :
глухія: п п' х х' к к' т ц ц' с с' ш ч [ g] = [g]; [g' ] = [g' ])
1. Парныя па звонкасці / глухасці зычныя ў канцы слова і перад зычнымі знаходзяцца ў слабай пазіцыі, дзе іх вымаўленне можа не адпавядаць напісанню, а іменна: парныя звонкія на канцы слоў аглушаюцца, а ў сярэдзіне слоў перад глухімі прыпадабняюцца (асімілююцца) да сваіх парных глухіх, парныя ж глухія прыпадабняюцца (асімілююцца) да сваіх парных звонкіх.
2. Свісцячыя перад шыпячымі і шыпячыя перад свісцячымі таксама знаходзяцца ў слабай пазіцыі, дзе прыпадабняюцца да свайго парнага па свісцячасці / шыпячасці зычнага.
3. Свісцячыя перад мяккімі (акрамя [г' ] , [к' ] , [х' ] !!! ) таксама прыпадабняюцца да сваіх парных мяккіх гукаў (асімілююцца). Т. ч., у зычных бывае наступная
АСİМİЛЯЦЫЯ ( прыпадабненне ):
1 Асiмiляцыя па звонкасцi / глухасцi :
1. ЗВ. + ГЛ. = ГЛ. + ГЛ. : грэбці [п] , кладка [т] , лёгкі [х] , ксёндз [ц] , катэдж [ч].
2. ГЛ. + ЗВ. = ЗВ. + ЗВ. : касьба [з' ] , барацьба [дз' ] , футбол [д ] , носьбіт [з' ] , спецгрупа [дз ] , начбазы [дж ] , плацдарм [дз ] , хрэсьбіны [з' ] .
Для праверкі правапісу невыразных зычных (у слабай пазіцыі) амаль заўсёды можна падабраць праверачнае слова з гэтым жа зычным у моцнай пазіцыі, г. зн. з галосным або санорным пасля яго: грабу, кладу, лёгенькі, ксяндзы, катэджы; касіць, барцы, насіць, спецыяльная (група), начальнік (базы), хросны (бацька).
2 Асiмiляцыя па свiсцячасцi / шыпячасцi.:
1. Свiсцячыя [з ] , [с ] , [дз ] , [ц ] , [з' ] , [с' ] , [дз' ] , [ц' ] перад шыпячымі [ ж ], [ш], [дж], [ч] прыпадабняюцца да шыпячых , а іменна:
СВ. + ШЫП. = ШЫП. + ШЫП. :
ЗШ , СШ = [ ШШ ]: бясшумна ўлезшы з Шурам = бя[ш]шумна ўле[ш]шы [ш] Шурам;
ЗЖ = [ ЖЖ ]: зжаць, разжыцца = [ж]жаць, ра[ж]жыцца;
ЗЧ , СЧ = [ ШЧ ]: паказчык, счарнець, пясчынка, з чым = пака[ш]чык, [ш]чарнець, пя[ш]чынка, [ш]чым;
ЗДЖ = [ ЖДЖ ]: езджу, прыезджы = е[ж]джу, прые[ж]джы.
2. Шыпячыя [ ж ] , [ ш ] , [ дж ] , [ ч ] перад свісцячымі прыпадабняюцца да свiсцячых , а іменна:
ШЫП. + СВ. = СВ. + СВ. :
ЧЦ = [ ЦЦ ]: дачцэ Ганначцы = да[ц]цэ Ганна[ц]цы;
ШС ' = [С ' С ' ]: апранаешся, узнімешся = апранае[с' ]ся, узніме[с' ]с я.
Тут у моцную пазіцыю ш нельга паставіць, таму для праверкі напісання трэба кіравацца граматычным правілам ― правапісам канчаткаў дзеясловаў: у 2-й ас. адз. л. яны маюць канчаткі -еш, -эш, -аш, -ыш, -іш, а канчатка -ес у іх не бывае.
Ш
СК
=
[СК ] і // [ШСК
]: чэшскі,
балхашскі =
чэ[]скі,
балха[]скі
і // чэ[ш]скі,
балха[ш]скі .
ШЦ = [ СЦ ]: у лавушцы, кармушцы, на дошцы = у лаву[с]цы, карму[с]цы, на до[с]цы. (Але ў жц СБМ не паказвае асіміляцыю па свісцячасці. Таму ў словах тыпу адрэжце вымаўляць трэба [ шц' ] ).
3 . Д , Т + шыпячы Ч = прыпадабняюцца ДА ШЫПЯЧАГА :
ДЧ , ТЧ = [ ЧЧ ]: даследчык, падчысціць, кулямётчык, над чым = дасле[ч]чык, па[ч]чысціць, кулямё[ч]чык, на[ч] чым.
4. Д , Т + свісцячыя Ц , С = прыпадабняюцца ДА СВİСЦЯЧАГА :
ДЦ , ТЦ = [ ЦЦ ], [ Ц ' Ц ' ]: адцадзіць, адцерці, у хатцы, ад цябе = а[ц]цадзіць, а[ц' ]церці, у ха[ц]цы, а[ц' ] цябе.
ДС = [ ЦС ], [ Ц' С' ] або // [ ТС ], [ ТС ' ]: падсадзіць, падсесці,
пад сасной, ад сіняга = па[ц]садзіць або па[т]садзіць; па[ц' ]сесці або па[т]сесці; па[ц] сасной або па[т] сасной; а[ц' ] сіняга або а[т] сіняга.
