- •Мауленне і мауленчыя зносіны дашкольнікау
- •Віды маўленчай дзейнасці:
- •5. Разнообразные игры (сюжетно-ролевые, дидактические, подвижные, игры-инсценировки и игры- драматизации).
- •№ 21.Відавыя паняцці
- •Структурные компоненты беседы, как:
- •Виды занятий по игрушкам.
- •2. Сюжетные рассказы (повествования).
- •Методические требования к заучиванию стихов.
- •Заучивание стихов на разных возрастных этапах имеет свои особенности.
5. Разнообразные игры (сюжетно-ролевые, дидактические, подвижные, игры-инсценировки и игры- драматизации).
С ю ж е т н о- р о л е в ы е игры способствуют формированию и закреплению диалогических умений. По мнению Н.Я. Михайленко и Н.А. Коротковой, чем богаче и разнообразнее диалог в игре, тем выше уровень игрового творчества детей. Вместе с тем развитие у детей умений пользоваться разными видами диалогических реплик, соблюдать правила поведения в диалоге содействует развитию самой игры. Для активизации детских диалогов в игре необходима соответствующая атрибутика: игрушечные телефоны, радио, телевизор, касса и др.
Словесные дидактические игры закрепляют усвоенные детьми речевые навыки, развивают быстроту реакции на услышанное. В методике развития речи разработано много дидактических игр (А. К. Бондаренко, О. С. Ушакова и др.): «факты», «Согласен—не согласен», «На ком прекратится беседа», «Не говорить “да” и “нет
№ 14. ПСІХОЛАГА-ПЕДАГАГІЧНЫЯ АСНОВЫ НАВУЧАННЯ ДАШКОЛЬНІКАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
Маўленчае развіццё дашкольнікаў у Беларусі ажыццяўляецца ў сітуацыі руска-беларускага дзвюхмоўя. Блізкасць беларускай і рускай моў стварае спецыфічныя ўмовы для маўленчага выхавання дашкольнікаў. Для большасці дзяцей першай (роднай) мовай, на якой яны вучацца размаўляць і думаць, мець зносіны з людзьмі, якія іх акружаюць, пазнаваць рэчаіснасць, з'яўляецца руская. Беларуская ж мова храналагічна выступае для іх другой. У той жа час менавіта яна асэнсоўваецца грамадствам як родная мова, якая захоўвае нацыянальна-культурную ідэнтыфікацыю. Таму паўстае складаная праблема навучання дзяцей беларускай мове як роднай. Рускамоўныя дзеці на Беларусі ў асноўным разумеюць беларускае маўленне, могуць узнаўляць асобныя словы, выразы, невялікія вершаваныя творы і да т.п. Гэта значыць, што маўленчае развіццё дашкольнікаў характарызуецца рэцэптыўным і рэпрадуктыўным дзвюхмоўем - успрыманнем (і разумением) і ўзнаўленнем беларускага маўлення. У дашкольнікаў ствараюцца «жыццёвыя» ўяўленні пра рускую і беларускую мовы і іх элементы. Аднак неабходнасці карыстацца беларускай мовай у штодзённым жыцці ў рускамоўных дзяцей мала. Планаваць, арганізоўваць сваю дзейнасць, ажыццяўляць зносіны ім прасцей па-руску. Неарганізаванае засваенне беларускай мовы лрыводзіць да інтэрферэнцыі - «засмечанасці» мовы: пранікнення ў рускае маўленне дзяцей беларусізмаў, а ў беларускае - русізмаў. Напрыклад, гаворачы па-руску, некаторыя дзеці ўжываюць беларускія словы {сварила бурак), граматычныя формы, уласцівыя беларускай мове {гулять с папам), дапускаюць арфаэпічныя і фанетычныя памылкі {ремень, дзевачка). Часта дзеці паралельна ўжываюць агульныя па значэнні словы абедзвюх моў {кукла і лялька, сапожки \ боты, картинка і малюнак, играть і гуляць і інш.). Пры гэтым дашкольнікі не заўважаюць сваіх памылак, у іх не фарміруецца чуццё адной і другой мовы. Далучаць дашкольнікаў да роднага слова неабходна як мага раней - з моманту наведвання дзіцем дашкольнай установы. У гэтым выпадку маўленчыя механізмы, што фарміруюцца ў дзіцяці, «працуюць» не толькі на рускую, але і на беларускую мову і забяспечваюць нацыянальнае бачанне навакольнай рэчаіснасці. Ранняе ўвядзенне беларускай мовы, засваенне якой ідзе не апасродкавана - праз рускую мову, а непасрэдна, садзейнічае фарміраванню моўна-мысліцельнай дзейнасці на беларускай мове. Методыка беларускамоўнага развіцця дзяцей павінна грунтавацца на агульных прынцыпах развіцця маўлення дзяцей з улікам асаблівасцей засваення дашкольнікамі першай і другой мовы. Даследчыкі дзіцячага маўлення (А.А. Лявонцьеў, Ф.А. Сахін, Д.Б. Эльконін і інш.) пераканаўча даказалі, што развіццё маўлення дзяцей грунтуецца не на перайманні, узнаўленні ўзораў маўлення дарослага і іх запамінанні (імітацыя як механізм засваення мовы характэрная для дзяцей канца першага - першай паловы другога года жыцця). У аснове фарміравання моўнага механізма дзіцяці ляжыць актыўны, творчы працэс авалодання мовай - «моўныя адкрыцці», якія робіць дзіця ў працэсе зносін з дарослымі і ўласнай практычнай дзейнасці. Толькі такое развіццё, адзначаў Ф.А. Сахін, стварае ў дзяцей цікавасць да роднай мовы, вядзе да сапраўднага авалодання яе багаццямі, забяспечвае творчы характар маўлення, тэндэнцыю да яго самаразвіцця. Алгарытм асэнсавання роднай мовы ляжыць у аснове пазнавальнай дзейнасці і пры засваенні другой мовы (А.А. Лявонцьеў, А.М. Шахнаровіч і інш.). Галоўным у навучанні беларускай мове з'яўляецца не прад'яўленне маўленчых узораў, а фарміраванне здольнасці да моўных абагульненняў (напрыклад, вучыць не вымаўленню асобных слоў з тым або іншым гукам, а сфарміраваць дастаткова асэнсаванае ўменне вымаўляць гэты гук ізалявана і ў любых словах). Гэта тым больш важна, што выхаванцы дзіцячых садоў не маюць паўнавартаснага беларускамоўнага асяроддзя, не чуюць нацыянальную мову ў тым аб'ёме, які неабходны для своечасовага самастойнага «ўрастання» ў яе (Л.С. Выгоцкі). Пры навучанні дашкольнікаў беларускай мове, развіцця ў іх беларускага маўлення неабходна спалучаць два шляхі. 3 аднаго боку, гэта неўсвядомленае засваенне дзецьмі беларускай мовы ў штодзённых зносінах (падчас народных гульняў, праслухоўвання мастацкіх твораў і да т.п.). 3 другога - гэта спецыяльна арганізаванае навучанне, арыентаванае на фарміраванне ў выхаванцаў элементарных моўных абагульненняў. Развіццё беларускага маўлення неабходна ажыццяўляць паступова, пачынаючы з ўвядзення беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці дзяцей ранняга і малодшага дашкольнага ўзросту з мэтай развіцця рэцэптыўнага і рэпрадуктыўнага дзвюхмоўя і яго пачуцця, пераходзячы затым да навучання дашкольнікаў сярэдняга і старэйшага ўзросту прадуктыўнаму\ беларускаму маўленню. Навучанне на кожным наступным этапе ажыццяўляецца на фоне далейшага развіцця і ўдасканалення маўленчых навыкаў дзяцей, набытых на папярэдніх этапах. Як ужо адзначалася, дзеці ў асноўным разумеюць беларускую мову. Гэту акалічнасць трэба шырока выкарыстоўваць для азнаямлення дашкольнікаў з беларускай мастацкай літаратурай, народнымі гульнямі, святамі. Без гэтага немагчыма паўнавартаснае маўленчае развіццё дзіцяці. Паколькі дзеці часта чуюць змешаную руска-беларускую гаворку, недасканалае маўленне выхавальніка, далучыць іх да жывога беларускага слова, садзейнічаць засваенню выразных сродкаў роднай мовы на ўзроўні чуцця і тым самым забяспечыць ўзбагачэнне духоўнага свету кожнага дзіцяці магчыма толькі праз мастацкую літаратуру. Фактарам, які станоўча ўплывае на засваенне беларускай мовы як роднай, з'яўляецца выхаванне ў дзяцей цікавасці і сімпатыі да яе як да «мовы прыемнасці» (А.А. Лявонцьеў), здольнай задавальняць эстэтычныя, гульнявыя, пазнавальныя і іншыя запыты дзяцей.
№15. Методыка беларускамоўнага развіцця дашкольнікаў ўключае агульную стратэгію развіцця беларускага маўлення дашкольнікаў і ўласна методыку развіцця маўленчых навыкаў (фанетычных, лексічных, граматычных), прадуктыўнага маўлення і фарміравання моўных ведаў і ўменняў. Агульная стратэгія пабудовы працэсу навучання дашкольнікаў беларускай мове заключаецца ў наступным. Развіццѐ беларускага маўленнядзяцей неабходна ажыццяўляць паэтапна, пачынаючы з паступовага ўвядзення беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці дзяцей ужо ранняга ўзросту. Гэта робіцца з мэтай развіцця ў малых першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і па меры магчымасці самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія пацешкі, песенькі, лічылкі і да т.п.), што служыць фарміраванню ў іх пачуццѐвай асновы руска-беларускага двухмоўя. На наступным этапе працягваецца навучанне дашкольнікаў малодшага і сярэдняга ўзросту рэпрадуктыўнаму беларускаму маўленню (пераказ, завучванне і ўзнаўленне кароткіх паэтычных твораў), ажыццяўляецца навучанне прадуктыўнаму маўленню, г.зн. уменню будаваць самастойныя па змесце і форме выказванні на беларускай мове (расказванне па карціне, пра цацку або прадмет, з асабістага вопыту). Нарэшце, у старэйшых дашкольнікаў, акрамя рэпрадуктыўнага і прадуктыўнага маўлення (з элементамі творчасці), фарміруецца пачатковае асэнсаванне не каторых асаблівасцей беларускай мовы (фрыкатыўнае вымаўленне гукаў [г], [г’], заўсѐды цвѐрдае вымаўленне гука [р], наяўнасць спецыфічных сінтаксічных формаў тыпу хвіліны са тры, хварэць на... і г.д.). Навучанне на кожным наступным этапе ажыццяўляецца на фоне далейшага развіцця і ўдасканалення маўленчых навыкаў дзяцей, набытых на папярэдніх этапах. Блізкасць і частковая тоеснасць лексікі, граматыкі і фанетыкі беларускай і рускай моў, безумоўная тоеснасць структуры звязнага тэксту і сродкаў міжфразавай сувязі ў тэксце на гэтых мовах абумоўліваюць агульнасць задач развіцця маўлення дзяцей на рускай і беларускай мовах. Аднак ў сітуацыі блізкароднаснага двухмоўя агульнапрынятыя задачы развіцця маўлення набываюць некаторыя спецыфічныя рысы. Гэта, перш за ўсѐ, фарміраванне ў дашкольнікаў уласна нацыянальнага бачання свету. Спецыфіка методыкі навучання рускамоўных дашкольнікаў беларускай мове заключаецца ў абавязковым супастаўленні з’яў рускай і беларускай моў (па-беларуску кажам у лісы лісяня, а як па-руску?), каб размежаваць іх асаблівасці ў свядомасці дзіцяці. Такое супастаўленне тым больш важна, што толькі шляхам фарміравання элементарнага ўсведамлення з’яў беларускай і рускай моў і параўнання іх паміж сабой можна пазбегнуць або пераадолець інтэрферэнцыю. Ключавой праблемай навучання дашкольнікаў блізкароднаснай мове выступае забеспячэнне іх станоўчай матывацыяй зносін на гэтай мове. Перадумовай узнікнення ўнутранай актыўнасці дзяцей 3-4 год можа быць патрэба ў зносінах з беларускамоўным дарослым для выражэння станоўчых эмоцый, для дасягнення сумеснага з ім або беларускамоўным равеснікам выніку ў практычнай або гульнявой дзейнасці. Для дзяцей 4-5 гадоў, акрамя таго, матывуючым фактарам маўленчай дзейнасці на беларускай мове з’яўляецца патрэба ў атрыманні новай інфармацыі пазнавальнага або асабовага характару. Для старэйшых дашкольнікаў сацыяльна матываванай з’яўляецца маўленчая дзейнасць на беларускай мове ў якасці ўзору для малодшых дзяцей. У гэтым узросце актывізуючую ролю адыгрываюць і ―спаборніцкія‖ матывы. Методыка навучання дашкольнікаў беларускай мове спалучае рысы методыкі роднай мовы і другой мовы. З дапамогай першай уводзяцца моўныя з’явы, што супадаюць ў беларускай і рускай мовах. Гэта асабліва датычыцца развіцця лексічнага запасу на другой мове і вымаўленчых навыкаў. Чым больш адрозніваюцца беларускай і руская тэматычная лексіка, фанетыка, граматыка, тым с большай падставай выкарыстоўваецца методыка навучання дзяцей другой мове. Але і ў гэтым выпадку шырокае выкарыстанне такога займальнага матэрыялу, як вершы, загадкі, прыказкі і прымаўкі і да т.п., элементаў народных гульняў, гутаркі па змесце заняткаў выключна на беларускай мове набліжаюць прыѐмы навучання другой мове да прыѐмаў навучання рускай мове. Спецыфіка методыкі навучання бізкороднаснай мове выцякае і з факту няпоўнага двухмоўя дашкольнікаў, г.зн. няздольнасці іх «отключыцца» ад роднай (першай) мовы. Гэта робіць абавязковым супастаўленне з’яў рускай і беларускай моў, каб размежаваць іх асаблівасці ў свядомасці дзіцяці. Так, у многіх выпадках паралельна са слоўнікавай работой ѐсць неабходнасць весці мэтанакіраваную арфаэпічную работу, каб папярэдзіць змешванне слоў, падобных па гучанні ў рускай і беларускай мовах. У гэтвм авыпадку асноўным метадычным прыѐмам выступае параўнанне вымаўлення беларускіх і рускіх слоў (Па-беларуску вымаўляем гусь, гара, голуб, а як паруску?).
№16. РАЗВІЦЦЁ МАУЛЕННЯ ДЗЯЦЕИ У РОЗНЫХ ФОРМАХ ЗНОСІН Маўленчая дзейнасць чалавека цесна звязана з іншымі відамі дзейнасці (гульнявой, працоўнай, вучэбнай, інтэлектуальнай). Характар дзейнасці, штодзённых узаемаадносін паміж дарослымі і дзецьмі значна ўплывае на інтэнсіўнасць развіцця маўлення дзіцяці. Паводле даных псіхолагаў, на працягу дашкольнага дзяцінства ўзнікаюць чатыры формы зносін: • сітуацыйна-асобасная (эмацыянальная); • сітуацыйна-дзелавая; • пазасітуацыйна-пазнавальная; • пазасітуацыйна-асобасная (М.І. Лісіна). Асноўнымі сродкамі зносін выступаюць экспрэсіўнамімічныя (выраз вачэй, палажэнне броў, вуснаў, надзьмуванне шчок і да т.п.), прадметна-дзейнасныя (выразныя позы, прадметныя дзеянні, жэсты) і маўленчыя. Кожнай форме зносін адпавядаюць пэўныя асаблівасці маўлення дзіцяці - лексіка, граматычны лад, выразнасць. Вядома, што дзеці аднаго ўзросту часта маюць розны ўзровень маўленчага развіцця. Гэтыя адрозненні залежаць ад узроўню зносін дарослых і дзіцяці. Сітуацыйна-асобасная форма зносін узнікае ў першы месяц жыцця. Гэта, па сутнасці, абмен станоўчымі эмоцыямі паміж дарослым і дзіцем. Таму такія зносіны называюць эмацыянальнымі. Сітуацыйна-дзелавая форма зносін узнікае ў другой палове першага года жыцця ў выніку авалодання дзіцем прадметнымі маніпуляцыямі, іх паступовага ўскладнення ў сумеснай прадметнай дзейнасці малога і дарослага. Унутры гэтай формы зносін і складаюцца неабходныя ўмовы для ўзнікнення першых слоў дзіцяці. Выказванні дзіцяці ранняга ўзросту датычаць у асноўным прадметаў і падзей, якія знаходзяцца ў полі зроку малога або абазначаюць яго неадкладныя жаданні, дзеянні. Дзейнасць дзяцей, якія знаходзяцца на ўзроўні сітуацыйнасправавой формы зносін, цесна пераплятаецца з дзейнасцю дарослага. Вынікам іх сумеснай дзейнасці з'яўляецца дыялагічны характар маўлення. Дыялог заўсёды абумоўліваецца якой-небудзь канкрэтнай сітуацыяй, што вядзе да развіцця асаблівай формы дыялагічнага маўлення - сітуацыйнага, мест якога можа быць зразумелы суразмоўцам толькі ў той канкрэтнай сітуацыі, у якой яны знаходзяцца, таму што дзеці ўказваюць на прадмет замест таго, каб назваць яго, жэстыкулююць і да т.п. Маўленне на гэтым этапе развіцця дзіцяці вызначаецца выкарыстаннем простых, кароткіх сказаў. Калі такому дзіцяці прапанаваць пераказаць знаёмы тэкст, яно толькі пералічвае адрывачныя дзеянні ці падзеі. Не ведаючы тэксту, суразмоўца не зразумее, пра што ідзе гаворка. Паступова дзіця авалодвае пазасітуацыйна-пазнавальнай формай зносін, у аснове якой ляжаць пазнавальныя матывы: дзіця імкнецца даведацца пра жывёл, расліны, машыны і інш. Час узнікнення гэтай формы зносін не зусім пэўны. Яўная прыкмета пазасітуацыйна-пазнавальных зносін - першыя «тэарэтычныя» пытанні малога, звязаныя з прадметамі і з'явамі навакольнай рэчаіснасці: «Чаму дрэвы гайдаюцца?», «Хто дужэйшы, конь ці карова?» і г.д. На гэтым этапе развіцця дзіця, авалодаўшы пэўным узроўнем маўлення, можа ўжо не толькі ўявіць сабе канкрэтную сітуацыю, але і перадаць яе словамі, расказаць пра яе даросламу. Акрамя таго, дзіця пачынае ўспрымаць інфармацыю, якая выходзіць за рамкі той сітуацыі, у якой яно знаходзіцца: дзіця разумее і асэнсоўвае паведамленні старэйшага пра тыя рэчы і з'явы, якія яно не можа пабачыць, памацаць. Маўленне дзяцей вызваляецца ад прывязанасці да канкрэтнай сітуацыі, становіцца кантэкстным, зразумелым з самога маўлення. Кантэкстная форма маўлення патрабуе больш разгорнутага, лагічнага выказвання, а значыць, і пашырэнняслоўніка, засваення новых граматычных формаў. Пераказваючы знаёмую гісторыю, дзіця даволі поўна, выразна і ў пэўнай меры лагічна перадае асноўныя яе падзеі. Кантэкстнае маўленне ў дашкольнікаў не выцясняе поўнасцю сітуацыйнага. Дзіця карыстаецца то адной, то другой формам у залежнасці ад характару зносін, зместу паведамлення, сваіх індывідуальных асаблівасцей. Так, калі дзіця ўзбуджана нейкімі падзеямі, яно пераходзіць на сітуацыйнае маўленне пры іх перадачы. Больш сітуацыйным становіцца маўленне, калі ў дзіцяці ёсць магчымасць абапірацца на нагляднасць (карціны, ілюстрацыі). Пазасітуацыйна-асобасная форма зносін з'яўляецца, калі дзіця пачынае цікавіцца падзеямі, што адбываюцца ва ўзаемаадносінах паміж людзьмі. Самі людзі, іх учынкі, нормы паводзін становяцца прадметам зносін паміж дзецьмі і дарослымі. Такая форма зносін пабуджаецца асобаснымі матывамі паводзін чалавека. Яна характэрна для старэйшых дашкольнікаў. Пераказ дзяцей, якія дасягнулі ўзроўню пазасітуацыйнаасобаснай формы зносін, вызначаецца лагічнасцю, цэласнасцю, структура яго і маўленчыя асаблівасці амаль цалкам супадаюць з тэкстам-арыгіналам. Узровень авалодання адпаведнымі формамі зносін праяўляецца ў характары маўлення дашкольнікаў. Паводле даследчыкаў, пераход ад сітуацыйнага да кантэкстнага маўлення адбываецца ў дзяцей чатырох-пяці гадоў. Аднак асобныя элементы маналагічнага маўлення праяўляюцца ўжо значна раней - у дзяцей ва ўзросце двух-трох гадоў. У той жа час не ўсе чатырохгадовыя і нават пяцігадовыя дзеці дасягаюць узроўню пазасітуацыйнай формы зносін і маналагічнага маўлення адпаведна. Таму сярэдні дашкольны ўзрост - гэта перыяд, калідыяпазон індывідуальных адрозненняў у маўленчым развіцці.
№ 18. Лексічная сістэма мовы. Паняцце значэння слова Слова - асноўная адзінка маўлення. Усе думкі і пачуцці чалавек выражае з дапамогай слова. У размове гаворачы складае са слоў словазлучэнні і фразы, а слухач расчляняе маўленне, якое ўспрымае, на самастойныя лексічныя адзінкі. Слова як моўная адзінка мае фанетычную (гукавую) выражанасць і значэнне (змест). Сувязь формы і зместу слова праяўляецца ў тым, што гукавая абалонка слова не можа быць зменена без змянення значэння слова. У якасці асноўных кампанентаў значэння слова вылучаюцца прадметны (абазначэнне аднаго канкрэтнага прадмета: стол, кветка, неба) і паняційны (абазначэнне групы або цэлага класу прадметаў: стол як агульная назва розных па памеры, па прызначэнні і г.д. сталоў; кветка як абазначэнне любой расліны, што мае пялѐсткі). На значэнне слова аказваюць ўплыў сувязь з іншымі словамі (―сырое надвор’е‖, ―сырое яйка‖); кантэкст (―Яна перайшла вуліцу‖, ―Яна перайшла на трэці курс‖, ―Яна перайшла на другую мову‖); інтанацыя (сказ ―Ён табе зробіць‖ можна вымавіць з інтанацыяй упэўненасці, са значэннем ―абавязкова зробіць‖; можна вымавіць з адмоўнай з іроніяй ці сарказмам, што будзе азначаць сумненне, значэнне ―чакай жа, а як жа, ѐн не зробіць‖). Словы і іх значэнні злучаюцца ў розныя групы:
Словы блізкія па значэнні ўтвараюць групы сінонімаў (мужны, смелы, храбры).
Словы, якія маюць процілеглыя значэнні, аб’ядноўваюцца ў групы антонімаў (глыбокі – мелкі, дзень – ноч, бегчы – паўзці).
Словы адной і той жа часціны мовы, якія аб’ядноўваюцца аднароднасцю або блізкасцю значэння, утвараюць тэматычныя групы (дзеясловы руху: ісці, ехаць, плыць, ляцець…; колеры: сіні, чорны, чырвоны…; адзенне: сукенка, кашуля, спадніца...). Вакол кожнага слова фарміруецца сэнсавае (семантычнае) поле, якое змяшчае ўсе словы, звязаныя з зыходным словам якімі-небудзь семантычнымі адносінамі. Гэтая сукупнасць слоў называецца тэматычным радам (гузік – кашуля, зашпільваць, пласмасавы, прышыты, круглы …).
.Словы могуць мець некалькі лексічных значэнняў. Адно значэнне мнагазначнага слова выступае як асноўнае, а другое – як другаснае (званок, які звоніць, і званочак-кветка; хвост птушкі і хвост самалѐта). У гэтым выпадку вакол кожнага са слоў утвараецца свае сэнсавае поле. У кожнай мове ўстаноўлены пэўныя тыпы дапусцімых словазлучэнняў (можна сказацькарычневы шалік, карычневае лісце, але замест карычневыя вочы трэба казаць карыя вочы, замест карычневы валасы – каштанавыя валасы). Слова і яго спалучальнасць непарыўна звязаны, і значэнне слоў, у прыватнасці мнагазначных, не можа быць засвоена без уліку іх акружэння. Абмежаванне значэнняў слова ляжыць у аснове ўтварэння фразеалагізмаў – устойлівых, цэласных злучэнняў слоў з пераносным значэннем (―біць баклушы‖, ―папасць пальцам у неба‖, ―востры язык‖). Да фразеалагізмаў адносяцца прыказкі і крылатыя словы (―Трэба нахіліцца, каб вады напіцца‖; ―а ларчык проста адчыняўся‖ і да т.п.). ◄ Як адбываецца выбар слоў для пабудовы выказвання? Рэальнае ўжыванне слова ў маўленні – гэта заўсѐды працэс выбару слова з многіх магчымых. На думку навукоўкаў, слоўнік кожнага чалавека арганізаваны па тэматычным прынцыпе, і выбар патрэбнага слова пры пабудове выказвання ажыццяўляецца менавіта з семантычнага поля.
№ 19.Засваене дзіцем лексічных адзінак. Слоўнік чалавека падзяляецца на актыўны і пасіўны. Актыўны слоўнік — гэта словы, якія чалавек разумее і выкарыстоўвае ў сваім маўленні. У актыўны слоўнік звычайна ўваходзіць агульнаўжывальная лексіка, а таксама спецыфічныя словы, выкарыстанне якіх тлумачыцца ўмовамі жыцця чалавека (мясцовасці, сям’і, прафесіі і да т.п.). Багацце і культура маўлення чалавека ў многім вызначаюцца характарыстыкай яго актыўнага слоўніка. Пасіўны слоўнік - словы, якія чалавек разумее, але не ўжывае ў сваім маўленні (таму што не ўзнікае адпаведнай сітуацыі, ці з-за неразвітага механізму пошуку слова, ці з-за малой ўжывальнасці слова). ◄ Як развіваецца актыўны слоўнік дзіцяці? У працэсе развіцця слоўніка дзіцяці вылучаюцца два ўзаемазвязаныя бакі — колькасны і якасны. Колькасны рост слоўніка залежыць ад умоў жыцця і выхавання дзяцей, індывідуальныя адрозненні тут больш вялікія, чым у якой-небудзь іншай сферы псіхічнага развіцця
◄ Якія словы засвойвае дзіця раней за ўсѐ? Па даных даследчыкаў дзіцячага маўлення першыя 10 слоў дзіцяцінезалежна ад месца, дзе яно расце, звычайна з’яўляюцца імѐнамі (уласнымі, бацькоў, хатніх жывѐл, цацак) і назвамі ежы і піцця (або прадметаў, у якіх яны трымаюцца; соска, бутэлька, шклянка, кубак). Такім чынам, гэта словы мама, тата (папа), баба, цѐця, ляля, ам-ам (у значэнні “есці”) і інш. Шмат гумапераймальных слоў – анаматапей (цік-так, му-му, аў-аў, бух і да т.п.). Тэмпы засваення новых слоў на другім годзе жыцця даволі нераўнамерныя. Значна павольней пашыраецца слоўнік дзяцей у першай палове года. Перш за ўсѐ малы пачынае называць тыя прадметы і іх дэталі, якія часцей кранае рукамі: лыжка, кубак, талерка (чайнік – значна пазней); ручка кубка (а не дно). Усе назвы адносяцца да асобных прадметаў, яшчэ не атрымліваюць абагульняльнага значэння. Дзіця разумее назвы прадметаў, характарыстыку іх уласцівасцей (колер, форму, велічыню, размяшчэнне частак, дзеянні з імі і многае іншае). Аднак гэтае багацце інфармацыі перавесці ў актыўны слоўнік пакуль не ўдаецца: к 1,5 гадам актыўны слоўнік дзіцяці складае каля 20-40- слоў. Слоўнік маленькага дзіцяці складаецца ў асноўным з назоўнікаў i дзеясловаў. Асноўныя групы слоў адносяцца да асоб, што акружаюць дзіця (мама, тата, дзеда і інш., ўласныя імѐны), птушкі і жывѐлы (мяў, коця, ку-ку, га-га, му), прыродныя з’явы (кап-кап), цацкі (ляля, мячык), ежа (ам-ам, нямням, піць, малако), сон (бай-бай), рухі, прагулка (топ-топ) адзенне і абутак (сукенка, тапкі, бацінкі, штаны, шапка), падзенне чаго-небудзь (бу-бух, упа), знікненне чаго-небудзь (цю-цю), месца (там), транпарт, прадметы ў доме (бібі, цік-так, сося) і некаторыя іншыя. Сярод засвоеных дзецьмі слоў пераважаюць аблегчаныя словы-анаматапеі. Яны маюць просты гукавы воблік, даступны для артыкуляцыі ў малодшым узросце, маюць матываваную гукавую форму, зразумелы для дзіцяці ―гукавыяўленчы‖ характар. ◄ Ці адразу дзеці авалодваюць нарматыўнымі словамі? Пры пераходзе ад анаматапей да нарматыўных слоў некаторы час назіраецца паралельнае ўжыванне абодзьвух слоў, а затым нарматыўнае слова выцясняе гукапераймальнае. У першай полове другога года жыцця дзеці працягваюць карыстацца і словамі з аўтаномнага маўлення (протасловамі). Такім чынам, адрозненні паміж дзіцячымі словамі і словамі дарослых на другім годзе жыцця могуць быць наступнымі:
а) дзіцячыя словы зусім не падобныя на словы дарослых (кусь — рабіць балюча);
б) дзіцячыя словы ўяўляюць сабой урыўкі слоў дарослых (упа — упала, мако — малако);
в)дзіцячыя словы захоўваюць агульную фанетычную падобнасць са словамі дарослых (ноня - ножка), словы-гукаперайманні (кіс-кic, ту-ту). ◄ Якія колькасныя паказчыкі далейшага росту слоўнікавага запасу дзіцяці? Пасля 1г. 6-8 мес. назіраецца хуткае павялічэнне актыўнага слоўніка дзіцяці. Гэта звычайна супадае з пачаткам перыяду пераходу да двухслоўных, а затых і да шматслоўных сказаў. Калі ў дзяцей у 1 год 6 месяцаў налічваецца да 40 слоў, то у і год 8 месяцаў— 100, у 1 год 9 месяцаў — 175, у 2 гады — 300 - 400 слоў .Дзіця пачынае выкарыстоўваць розныя часціны мовы. С.Н. Цэйтлін заўважае, што скачкападобна павялічваецца менавіта актыўны слоўнік. Развіццѐ пасіўнага слоўніка адбываецца дастаткова плаўна. Да гэтага моманту словы ў пасіўным слоўніку назапашаны, і зараз адбываецца іх актуалізацыя, перавод з пасіву ў актыў. Актуалізацыя слова залежыць ад некалькіх фактараў: даступнаці артыкуляцыйных работ, неабходных для вымаўлення слова; частотнасці сітуацый, у якіх слова задзейнічана; неабходасці намінацыі з’явы ў адпаведнасці з працэсам зносін. Па меры развіцця пазнавальных здольнасцей дзіцяці яго слоўнік няўклонна пашыраецца. Паводле даных В. I. Логінавай, атрыманых ў 80-я гады ХХ ст., к 3 гадам у слоўніку дзіцяці налічваецца да 1200 слоў, а актыўны слоўнік шасцігадовага дашкольніка дасягае 3000—3500 слоў. Паводле сучасных даных, слоўнік дзіцяці чатырох гадоў складае ад 250 да 3000 слоў, а шасцігадовага дашкольніка – да 8000 слоў . Якасны рост слоўніка. Асваенне дзіцем слова вымагае асваення паняцця. Паняцце вызначаецца як форма думкі – ―адзінка моўнага мыслення‖, паводле Л.С.Выготскага, у якой адлюстроўваецца сутнасць прадметаў і з'яў, і гэтым падкрэсліваецца яго важная роля ў пазнанні. Якасны рост слоўніка абумоўлены працэсам засваення дзецьмі значэння слова – яго ўнутранага, сэнсавага зместу. Дзіцячыя словы толькі паступова набываюць статус паўнавесных слоўных знакаў. ◄ Якія этапы авалодання сапраўдным значэннем слова ? Этапы авалодання дзецьмі значэннем слова вылучаны М.М. Кальцовай. Першым этапам авалодання значэннем слова з’яўляецца апісанае вышэй фарміраванне ў малога ўстойлівай прадметнай суаднесенасці. Слова ў дзіцяці эквівалентнае пачуццѐваму вобразу прадмета. Калі побач з вядомым малому мішкам пакласці яшчэ некалькіх, а затым папрасіць яго паказаць (узяць) мішку, ëн пакажа менавіта на яго. Калі ж знаëмага мішкі сярод іншых небудзе, дзіця можа і не выканаць просьбу дарослага. Ужо у першай палове другога года жыцця ў дзіцяці развіваецца здольнасць да абагульнення — вельмі важная якасць, якая садзейнічае актывізацыімысліцельнай дзейнасці i фарміраванню актыўнага маўлення. Малы пачынае, напрыклад, называць сабачкам не толькі цацку, a i намаляванага сабачку, i жывога. У канцы другога года жыцця дзіця пазнае прадметы незалежна ад ix колеру, формы, велічыні. Цяпер слова для дзяцей абазначае групу адпаведных прадметаў («лялька» — гэта розныя лялькі). Значэнне слова тут больш шырокае, разам з тым яно менш канкрэтнае. На шляху асмыслення значэнняў слоў у дзяцяці шмат цяжкасцей. Абагульненне патрабуе ўмення класіфікаваць прадметы і з’явы, што малому вельмі нялëгка. Калі дзіця робіць абагульненне, яно часта пераходзіць устаноўленыя для яго межы, у выніку чаго ўзнікае звышгенералізацыя. Напрыклад, малы можа назваць кісай любую маленькую пушыстую істоту – кошку, балонку, іншых жывëл. У той жа час дзіця можа не палічыць кісай сіамскага ката. Словам яма называць не толькі ўласна яму, але і кішэнь, і ўнутраную частку бацінка. Імем Каця - не толькі сястрычку, але і ўсіх дзяўчынак такога ўзросту. Чым меншае дзіця, тым больш у яго лексіконе звышнегералізаваных слоў. З 3-3,5 гадоў ў дзяцей назіраецца больш высокая ступень абагульнення: слова абазначае некалькі груп адпаведньіх прадметаў («цацкі», «посуд»). Сігнальнае значэнне такога слова вельмі шырокае, разам з тым яно значна аддалена ад канкрэтных вобразаў прадметаў.Апошняя ступень абагульнення - у слове як бы дадзены шэраг папярэдніх узроўняў абагульнення (слова «рэч», напрыклад, змяшчае ў сабе абагульненні, якія ахопліваюць словы «цацкі», «посуд», «мэбля» і інш.). Сігнальнае значэнне такога слова надзвычай шырокае, а сувязь яго з канкрэтнымі прадметамі прасачыць даволі цяжка. Такі ўзровеньабагульнення даступны дзецям толькі на пятым годзе жыцця. У той жа час разуменне значэння слова ў дашкольніка носіць ―жыццѐвы‖ характар. Напрыклад, на прапанову растлумачыць, што значыць ―бедны‖ (пасля чытання казкі пра багача і бедняка), 5-гадовы хлопчык адказвае: ―Гэта той, у каго нешта здарылася‖. Ужываемыя дашкольнікамі словы трэцяй і чацвѐртай ступеней абагульнення («добры», «злы», «людзі», «ежа») часта бедныя па змесце і не могуць быць аднесены да слоў, якія нясуць высокія ступені абагульнення. Напрыклад, розніцу паміж садавінай і агароднінай дзеці тлумачаць так: Садавіну ядуць сырой, а калі вараная — гэта агародніна». Пры сістэматычнай рабоце, адзначае М. М. Кальцова, даволі лѐгка ідзе фарміраванне ў дзяцей высокіх ступеней абагульнення. Але не трэба думаць, што ў якасці базавых слоў для дзіцяці заўсѐды выступаюць словы больш нізкай ступені абагульненасці, а затым (часцей за ўсѐ з дапамогай дарослых) з’яўляюцца словы больш высокай ступені абагульненасці. Калі назвы садавіны ці агародніны малыя сапраўды засвойваюць раней за адпаведныя абагульняльныя словы, то, напрыклад, словы птушка, дрэва дзіця пазнае і пачынае актыўна выкарыстоўваць раней за канкрэтныя назвы (верабей, варона; елка, бяроза). Вядома, адрозніваць яблыкі, грушы, бананы для малога з’яўляецца больш істотным, чым розныя віды дрэў. Значыць, ступень абагульненасці і неабходнасць дэталізацыі вызначаюцца фактарамі прагматычнымі: якая іменна ступень дакладнасці необходна для прадметна-практычный дзейнасці дзіцяці.
№ 20. Метады і прыёмы слоўнікавай работы Усе метады азнаямлення дзяцей з навакольнай рэчаіснасцю падзяляюцца надзве вялікія групы: 1)метады непасрэднага азнаямлення дзяцей з наваколлем; 2)апасродкаваныя метады. Адпаведна сярод метадаў слоўнікавай работы вылучаюцца, па-першае, тыя, што заснавапы на выкарыстанні нагляднасці і, па-другое, тыя, што абапіраюцца на тлумачэнне словамі. Да першай групы метадаў належаць: назіранні, экскурсіі-агляды, разглядванне прадмстау, карцін, экскурсіі за межы дзіцячага сада, дыдактычныя гульні з , цацкамі, малюнкамі, паказ дыяфільмаў, кінафільмаў, рознага віду тэатраў. У аснове гэтых метадаў ляжыць пачуццёвы вопыт дзіцяці. Дзіця мае магчымасць само пабачыць прадмет ці з'яву, дакрануцца да яго, панюхаць і г. д. Кожнае слова пры гэтым напаўняецца канкрэтным зместам. Наяўнасць нагляднага вобраза стымулюе моўную актыўнасць дзяцей. Да другой групы метадаў належаць: чытанне твораў мастацкай літаратуры - апавяданняў і вершаў пазнавальнага зместу, твораў вуснай народнай творчасці, гутаркі, моўныя дыдактычныя гульні. На практыцы гэтыя метады ўжываюцца ў шматлікіх спалучэннях у залежнасці ад канкрэтнай задачы фарміравання слоўніка, ад узроўню развіцця маўлення дзяцей. У малодшых групах пераважае першая група метадаў, у старшых - другая. У адных і тых жа метадах выкарыстоўваецца адначасова некалькі прыёмаў, якія дапамагаюць дзецям вылучыць патрэбнае слова ў маўленні выхавальніка, зразумець яго значэнне, запомніць, а затым ужываць у маўленні. Развіццё беларускага маўлення і навучанне рускамоўных дашкольнікаў блізкароднаснай мове абапіраецца на агульнапрынятыя метадычныя прыёмы і спецыфічныя, абумоўленыя, з аднаго боку, тым, што дзеці разумеюць беларускае маўленне, а з другога - тым, што ўвядзенне новага слова не заўсёды азначае азнаямленне з новым паняццем (яно можа быць вядомым малым на рускай мове). Асаблівасць методыкі складаецца таксама з таго, што слоўнікавая тработа звязана з фарміраваннем у дзяцей асноў нацыянальнага ўсведамлення наваколля. Важна па магчымасці ствараць праблемныя сітуацыі, каб выклікаць у асэнсаванае жаданне даведацца, «як гэта называецца па-беларуску». Напрыклад, у цацачным магазіне працуе лялька Паўлінка, якая прадае цацкі толькі таму, хто правільна называе іх па беларуску. Да прыёмаў узбагачэння і ўдакладнення слоўніка дзяцей адносяцца. 1. Паказ з называннем. Выхавальнік разглядвае з дзецьмі прадмет, называе яго ці яго прыкметы, уласцівасці. Выхавальнік вымаўляе слова павольна (але не па складах!), арфаэпічна правільна. Паказ па магчымасці спалучаецца з актыўнымі дзеяннямі дзіцяці (з абследваннем прадмета). Да нагляднасці прад'яўляюцца пэўныя патрабаванні: прадмет, малюнак павінны адлюстроўваць перш за ўсё тое, для тлумачэння чаго яны выкарыстоўваюцца. Так, па тэме «Колеры» немэтазгодна адразу паказваць нейкі рознакаляровы прадмет або малюнак (вясёлку), лепш падабраць аднолькавыя цацкі розных колераў (напрыклад, кубікі). Тады ўвага дзяцей не будзе рассейвацца, і можна будзе арганізаваць іх дзеянні са словам на нагляднай аснове. Важным патрабаваннем да нагляднасці з'яўляецца і яе займальнасць, што дасягаецца спалучэннем незвычайных прадметаў, іх якасцей, дзеянняў. Так, калі адбываецца знаёмства з тымі або іншымі дзеясловамі, дзеянні, якія абазначаюцца гэтымі словамі, можна «прыпісаць» нечаканым істотам (успомніце «Блытаніну» К. Чукоўскага: «рыбы па полі гуляюць, жабы ў небе лятаюць...»). Тады дзеянні персанажаў будуць у цэнтры ўвагі дзяцей. 2. Даручэнні, якія патрабуюць адказу дзеяннем, («Знайдзі», «дай», «прынясі», «зрабі».) Выкарыстоўваюцца ў малодшых групах. 3. Тлумачэнне слова - падрабязнае апісанне аб'екта, замена знаёмым словам (сінонімам), супастаўленне з антонімам. Выкарыстоўваецца, як првіла, калі паказ прадмета ці назіранне з’явы немагчымыя. Акрамя таго, з дапамогай тлумачэння ўводзіцца беларускія назвы знаёмых рускамоўным дзецям радметаў і з'яў, іх прыкмет і якасцей. Напрыклад, перад чытаннем твора, у якім сустракаецца новае слова “прагны”, выхавальнік тлумачыць: так называюць чалавека, які ні з кім не дзеліцца, усяго шкадуе, усяго яму мала, хочацца ўсё болей і болей (казка «Прагны багацей»). Для тлумачэннеязначэння слова могуць быць выкарыстаны вершы, загадкі. 4. Тлумачэнне паходжання слова. Каб лексіка, якую засвойвае дзіця, не заставалася для яго чужой, вельмі важна паказаць матываванасць некаторых слоў, дапамагчы яму ўстанавіць словаўтваральныя сувязі. Дзеці з дапамогай выхавальніка шукаюць адказы на пытанні тыпу: «Чаму гэта птушка называецца певень?», «Як называецца чалавек, які працуе на кухні?», «Якая з гэтых кветак называецца дзьмухавец? Чаму?» Такая работа садзейнічае і лепшаму засваенню новых слоў, і фарміраванню граматычнага пачуцця роднай мовы. 5. Шматразовае паўтарэнне новага слова або фразы. («Посуд парцэляваны. Скажы: «парцэляваны». Скажыце ўсе: «парцэляваны». Які посуд? — Парцэляваны» і да т. п.) 6. Выкарыстанне новага слова ў спалучэнні са знаёмымі словамі. («Пеця, у цябе новыя сандалікі? Хто купіў сандалі? Якія прыгожыя сандалі!») Акрамя таго, каб знаёміць дашкольнікаў з нацыянальнымі моўнымі традыцыямі, неабходна кожнае слова ўводзіць у спалучэнні з эпітэтамі, параўнаннямі, уласцівымі беларускай мове і ў розных граматычных формах. 7. Неаднаразовае паўтарэнне слова выхавальнікам на працягу заняткаў. Прыёмы актывізацыі слоўніка. 1. Пытанні. Выхавальнік задае дзецям пытанні як у простай форме («Хто гэта?», «Што гэта?», «Што ты робіш (рабіў, будзеш рабіць)?), так і ў больш складанай («Каму і што шые?», «Чым чысціць?», «Як апрануты?»). Складаныя пытанні прычынна-выніковага характару (Чаму? Навошта? Як? Калі?) выкарыстоўваюцца ўжо ў размовах з малодшымі дашкольнікамі, таму што рэальныя адносіны паміж прадметамі дзіця разумее раней, чым можа выявіць сваё разуменне ў маўленні. У размовах і гутарках з дзецьмі сярэдняга і старэйшага ўзросту такія пытанні выкарыстоўваюцца вельмі шырока. 2. Дыдактычныя практыкаванні і гульні. Яны выкарыстоўваюцца для актывізацыі ўжывання ў маўленні розных часцін мовы. Праводзяцца як з нагляднасцю, так і без яе. Напрыклад, практыкаванні «Што змянілася?» («Вырасла шмат грыбоў», «Пажаўцела лісце» і да т. п.); «Хто як крычыць?» 3. Загадванне і адгадванне загадак, тлумачэнне і ўжыванне прыказак і прымавак, разгадванне крыжаванак. Апошняе можна практыкаваць ужо з дзецьмі сярэдняга дашкольнага ўўзросту (словы ў клетачкі ўпісвае выхавацель).
