Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

напішыце невялікі тэкст пра англійскую мову

.rtf
Скачиваний:
0
Добавлен:
19.06.2020
Размер:
72.55 Кб
Скачать

1. Напішыце невялікі тэкст (да 10 сказаў) пра англійскую мову (напрыклад, пра яе паходжанне, гісторыю, структуру, асаблівасці, фанетыку, граматыку, лексіку, пісьмо, ужыванне, пашыранасць у свеце і да т. п.) у навуковым стылі.

1.

Англійская мова – наіважнейшая міжнацыянальная мова. Гэта з’яўляецца вынікам каланіяльнай палітыкі Брытанскай імперыі ў XIX ст. Таксама разглядаецца і як паказчык сусветнага паўплывання ЗША ў XX—XXI ст.

Арфаграфія англійскай мовы лічыцца адной з самых цяжкіх для вывучэння сярод індаеўрапейскіх. Адлюстроўваючы параўнальна дакладную ангельскую гаворку перыяду Адраджэння, яна зусім не адпавядае сучаснай вуснай прамове брытанцаў, амерыканцаў, аўстралійцаў і іншых носьбітаў мовы.

Калі ўзяць за адзінку параўнання так званае стандартнае вымаўленне англійскай мовы ў Англіі, дзяржавах Садружнасці і ЗША, не ўлічваючы асаблівасцяў сучасных дыялектаў і гаворак ЗША і Англіі, можна адзначыць:

  • амаль поўную адсутнасць «мяккіх», гэта значыць палаталізаваных зычных (палаталізацыя ўсіх гукаў, акрамя /l/, замацавана);

  • адсутнасць аглушэння канчатковых звонкіх зычных - з'явы, якая назіраецца ў беларускай мове;

  • асіміляцыя і дысіміляцыя ў англійскай мове ажыццяўляецца значна радчэй, чым у беларускай;

  • моцная рэдукцыя галосных.

2. Якія моўныя асаблівасці навуковага стылю знайшлі адлюстраванне ў наступных прыкладах? Да якіх навук адносяцца прадстаўленыя тэксты?

 І. Вока называецца нармальным, калі яно ў напружаным стане збірае паралельныя прамяні ў пункце, які ляжыць на сятчатцы. Найбольш распаўсюджаны два недахопы вока – блізарукасць і дальназоркасць. Блізарукім называецца такое вока, у якога фокус пры спакойным стане вочнай мышцы ляжыць унутры вока. Блізарукасць можа быць абумоўлена большым аддаленнем сятчаткі ад крышталіка ў параўнанні з нармальным вокам. Дальназоркім называюць вока, у якога фокус пры спакойным стане вочнай мышцы ляжыць за сятчаткай. Дальназоркасць можа быць абумоўлена тым, што сятчатка размешчана бліжэй да крышталіка ў параўнанні з нармальным вокам.

ІІ. Першай чвэрцю ХІV ст. (1318) датуецца найменне Белай Руссю Віцебшчыны74. Прыкладна ў той жа час (1325) Белай Руссю названа заходняя частка падзвінска-дняпроўскага рэгіёна, размешчаная каля этнічнай Літвы. Гэта сведчанне ёсць у Іпацьеўскім летапісе75. У ім жа папрыпяцкі рэгіён названы Палессем. Самай вядомай звесткай пра Белую Русь у Падзвінні з’яўляецца тая, у якой Белай Руссю называецца Полаччына. Яна змешчана ў “Хроніцы Польшчы”. У гэтай пісьмовай крыніцы Полацк названы крэпасцю Белай Русі. Гэта звестка датуецца 1382 г.76

ІІІ. Большую частку паверхні Зямлі (да 71%) займае Сусветны акіян. Сярэдняя глыбіня Сусветнага акіяна – 3900 м. Існаванне асадкавых парод, узрост якіх пераўзыходзіць 3,5 млрд. гадоў, служыць доказам існавання на Зямлі вялізных вадаёмаў ужо ў той далёкі час. На сучасных кантынентах больш распаўсюджаны раўніны, галоўным чынам нізінныя, а горы, асабліва высокія, займаюць нязначную частку паверхні планеты, таксама як і глыбакаводныя ўпадзіны на дне акіянаў. Форма Зямлі, як вядома, блізкая да шарападобнай, аднак пры больш дэталёвых вымярэннях аказваецца вельмі складанай, нават калі абмаляваць яе роўнай паверхняй акіяна (не скажонай прылівамі, вятрамі, цячэннямі) і ўмоўным працягам гэтай паверхні пад кантыненты.

ІV. Апошні ледніковы перыяд пачаўся прыкладна 40 млн. гадоў таму, яго пік прыходзіцца на плейстацэн каля 3 млн. гадоў таму. На фоне працяглых і значных змен сярэдняй тэмпературы зямной паверхні, што можа быць звязана з перыядам абарачэння Сонечнай сістэмы вакол цэнтра Галактыкі (каля 200 млн. гадоў), маюць месца і меншыя па амплітудзе і працягласці цыклы пахаладання і пацяплення, якія адбываюцца кожныя 40 – 100 тысяч гадоў, што маюць відавочна аўтавагальны характар, магчыма, выкліканы дзеяннем зваротных сувязей ад рэакцыі ўсёй біясферы.

2.

Дакладнае і поўнае тлумачэнне фактаў, прычынна-выніковыя сувязі пры паведамленні інфармацыі, строга лагічнае выказванне думкі.

1. Аптаметрыя.

2. Гісторыя Беларусі.

3. Планетарная геаграфія.

4. Сусветная гісторыя.