Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

ахарактарызуйце прыведзены тэкст; складзіце аб’яву пра сустрэчу; напішыце заяву любога зместу на імя дэкана факультэта

.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
19.06.2020
Размер:
20.89 Кб
Скачать

1. Ахарактарызуйце прыведзены тэкст паводле сферы і формы рэалізацыі, функцыі, стылёвых рыс, адзначце асаблівасці яго моўнага афармлення.

Указ № 5 ад 5 студзеня 2012 г.

Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" 2011 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, пастанаўляю:

1. За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, што садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, умацаванню духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці, прысудзіць прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”За духоўнае адраджэнне“ 2011 года:

архіепіскапу Навагрудскаму і Лідскаму Гурыю (Апальку Мікалаю Пятровічу), кіраўніку мясцовага рэлігійнага аб’яднання ”Навагрудская епархія Беларускай праваслаўнай царквы“, – за значны асабісты ўклад

у духоўнае адраджэнне Беларусі, выдавецкую, духоўна-асветніцкую дзейнасць і дабрачынную працу;

аўтарскаму калектыву грамадскага аб’яднання ”Беларускі саюз мастакоў“ у складзе мастакоў Бышнёва Сяргея Іванавіча, Сушы Аляксандра Сямёнавіча, Чайкі Валерыя Паўлавіча – за цыкл мазаік капліцы ў гонар іконы ”Знаменне Прасвятой Багародзіцы“ мемарыяльнага комплексу па ўвекавечанню памяці ахвяр Першай сусветнай вайны на месцы Мінскіх брацкіх могілак 1914 – 1918 гадоў;

аўтарскаму калектыву закрытага акцыянернага таварыства ”Другі нацыянальны тэлеканал“ у складзе Бандарэнкі Вячаслава Васільевіча, вядучага праграмы дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання, Баранава Ільі Мікалаевіча, рэжысёра тэлебачання дырэкцыі спецыяльных праектаў, Рабкова Канстанціна Іванавіча, тэлеаператара аддзела тэлеаператараў дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання, – за стварэнне тэлевізійнага праекта ”Гарады-героі“;

бацькам-выхавальнікам Нясвіжскага дзіцячага дома сямейнага тыпу аддзела адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Мінскай вобласці Бушмакінай Галіне Леанідаўне і Бушмакіну Ігару Вітальевічу – за шматгадовую плённую працу па выхаванню дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;

калектыву аддзялення ранняга ўмяшання дзяржаўнай установы аховы здароўя ”Гомельская цэнтральная гарадская дзіцячая паліклініка“ – за значны ўклад у развіццё сістэмы ранняй дыягностыкі і карэкцыі псіхамаўленчых, нейрасенсорных і маторных парушэнняў у дзяцей, укараненне сучасных тэхналогій, якія дазваляюць знізіць інваліднасць у дзяцей і палепшыць іх сацыяльную адаптацыю.

2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”За духоўнае адраджэнне“ 2011 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

 

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь       А.Лукашэнка

 

2. Складзіце аб’яву пра сустрэчу. У аб’яве дайце кароткую інфармацыю пра чалавека, сустрэча з якім адбудзецца (настаўнік, журналіст, пісьменнік, акцёр, ветэран).

3. Напішыце заяву любога зместу на імя дэкана факультэта.

1. Афіцыйны стыль, распарадчая група. Форма рэалізацыі пісьмовая. Стандартызаванасць мовы, яе акрэсленасць і дакладнасць, лагічнасць. Разгорнутасць зместу і багацце сродкаў перадачы інфармацыі. Пашыранасць залежных канструкцый, экспрэсіўная нейтральнасць. Выклад вядзецца ў стылі з шырокім выкарыстаннем наменклатурных назваў, ужываннем назваў асобы паводле сацыяльнага становішча і сферы дзейнасці ў форме мужчынскага роду, пашыранасцю інфінітыва, а таксама абмежаваным выкарыстаннем займеннікаў.

2.

Аб'ява да ўвагі вучняў

20.04.2020 а 12:00 адбудзецца сустрэча з пісьменнікам Н.І. Чаргінцом. Сустрэча будзе праводзіцца ў актавай зале. Пераканаўчая просьба не спазняцца.

Намеснік дырэктара гімназіі Карняплёў З.І.

3.

Дэкану філалагічнага факультэта

прафесару Нікалаенку С.У.

студэнта філалагічнага факультэта

рамана-германскай філалогіі

1 курса, адной групы

Closureyesа

г. Віцебск, вул. Выдатнецкага, д. 7

+375295724348

заява

Прашу дазволіць прапусціць заняткі "19" красавіка 2020 г. у сувязі з удзелам у шахматным турніры за каманду ўніверсітэта з наступнай іх адпрацоўкай на бясплатнай аснове.

10.04.2020 Closureyes