- •Драматургiя Андрэя Макаёнка змест
- •Глава 1 драматургія а. Макаенка 50-60 гады(п'есы “каб людзі не журыліся”,“ выбачайце калі ласка“, “зацюканы апостал“)
- •Глава 2 наватарства а. Макаенка
- •Глава 3 Вобразна-выяўленчыя сродкi ў п'есах а. Макаенка
- •Уводзіны
- •Глава 1 драматургія а. Макаенка 50-60 гады(п'есы “каб людзі не журыліся”,“ выбачайце калі ласка“, “зацюканы апостал“)
- •Аналіз жыцця і творчасці а. Макаёнка
- •1.2 Адметнасць драматургіі а.Макаёнка ў 1950-1960-я гады: жанравая разнастайнасць, тэматыка
Глава 1 драматургія а. Макаенка 50-60 гады(п'есы “каб людзі не журыліся”,“ выбачайце калі ласка“, “зацюканы апостал“)
Аналіз жыцця і творчасці а. Макаёнка
Андрэй Макаёнак... Адно ўпамінанне гэтага імені выклікае шматлікія асацыяцыі, звязаныя з самымі яркімі старонкамі гісторыі пасляваеннай беларускай драматургіі. Так ужо сталася, што менавіта яму часцей за сваіх калег удавалася вырывацца з прывычных, наезджаных творчых дарог на цалік наватарскіх пошукаў.
Пачатак 50-х гадоў... У савецкім драматычным мастацтве, знядужаным чарвяточынай бесканфліктнасці, пачалі адбывацца пэўныя зрухі. Бесканфліктныя п'есы з іх стандартызаванымі калізіямі, схематычнымі персанажамі не маглі спрыяць паўнакроўнаму развіццю драматургіі, не маглі садзейнічаць стварэнню жыццёва пераканаўчага, псіхалагічна дакладнага вобраза нашага сучасніка. I сярод самых першых савецкіх драматургаў, якія не захацелі мірыцца з такім становішчам, быў Андрэй Макаёнак [1, с. 25].
Андрэй Ягоравіч Макаёнак нарадзіўся 12 лістапада 1920 го-да ў вёсцы Борхаў Рагачоўскага раёна. Скончыў Журавіцкую сярэднюю школу. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, атрымаў цяжкае раненне.
Упершыню А. Макаёнак навёў зброю не супраць ворага, а супраць сваіх, якія недастаткова адказна рабілі справу, раўнадушна выконвалі свае абавязкі. Драматург і пазней будзе наводзіць зброю слова “на сваіх”, на раўнадушных, чыя абыякавасць і несумленнасць можа часам каштаваць жыцця чалавеку, няшчасцяў цэлай краіне.
Друкавацца пачаў з 1946 года, з аднаактовак, якія вылучаліся актуальнасцю праблематыкі. Пачынаючы недзе з сярэдзіны 50-х гадоў А. Макаёнак стаў яшчэ больш настойліва і планамерна вывучаць гісторыю роднай культуры. Асабліва яго цікавіла праблема традыцый і наватарства ў яе практычным, а не чыста тэарэтычным плане. Драматург усвядоміў, наколькі плённымі спрадвечна былі сатырычныя плыні ў беларускай літаратуры, таму і забіў так зацята трывогу з-за нядбайных адносін да іх. На V з'ездзе Саюза пісьменнікаў БССР ён з непрыхаванай горыччу гаварыў: “I паўслова аб сатыры. Пра сатыру грэх не гаварыць мовай сатыры Апошнім часам пра яе нідзе ні словам не памянуць. Асабліва добрым словам. Няўжо яна нікому не трэба? Ну няхай не даюць ёй генеральскага чыну, можа, нават занадта высокая для яе пасада санітарнага ўрача. Але ж можна хоць бы прызначыць па важнасці з пасадай пуцявога абходчыка, які пільна сочыць, каб не трапілася на пуцях трэшчына ў рэйках, каб наш поезд ішоў па графіку і без непрыемных здарэнняў. Назавіце сатыру дворнікам — хоць смецце будзе вымятаць. Толькі не ігнаруйце яе маўчаннем. Шутом абзавіце яе. Было ж некалі, што пры двары каралі шутоў трымалі, і ім дазвалялася высмеяць любога, хто прыходзіў у палац, нават міністра, а часам і самога караля. Нават пры Іване Грозным былі сатырыкі-юродзівыя” [1, с. 57].
Правы сатыры драматург адстойваў пастаянна, бескампрамісна. I лепшай агітацыяй за сатыру былі яго творы. Сатырычнасць крынічыла ва ўсіх яго камедыях: у адных больш канцэнтравана (“Каб людзі не журыліся”, “Кашмар”, “Пагарэльцы”), у другіх—менш (“Лявоніха на арбіце”, “Таблетку пад язык”, “Верачка”). Формы яе праяўлення ў кожным канкрэтным выпадку былі непаўторныя. Гэта выяўляла ў А. Макаёнку патрабавальнага да сябе мастака. У пафасе ж адмаўлення і сцвярджэння выразна праглядваецца нацыянальная традыцыя. Вопыт В. Дуніна-Марцінкевіча, К. Каганца, Я. Купалы, У. Галубка, Е. Міровіча, К. Крапівы ў камедыях А. Макаёнка знайшоў выдатнае развіццё. Варта падкрэсліць, што драматург да пытання развіцця традыцый адносіўся заўсёды творча. Апрача сваёй, ён нядрэнна ведаў сусветную драматургію, таму беспамылкова мог меркаваць аб тым, чаго бракуе беларускай драматургічнай практыцы, і ў адпаведнасці з гэтым планаваць сваю творчасць. Ці не ад таго зыходзіла пастаянная яго нацэленасць на эксперымент, на пошук новых форм мастацкай выразнасці?
Сатырычная камедыя “Выбачайце, калі ласка” (1954) — першая п'еса, якая прынесла яе аўтару заслужаную славу і прызнанне не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Гэта п'еса стала пачаткам літаратурнага лёсу, праграмным творам і творчай візітоўкай Макаёнка-драматурга.
А. Макаёнак здзейсніў сапраўдную рэвалюцыю ў жанры драматургіі: ён пісаў не толькі сатырычныя камедыі, але і трагікамедыі (“Трыбунал”, 1970; “Зацюканы апостал”, 1971; “Пагарэльцы”, 1981; “Дыхайце эканомна”, якая была апублікавана ў 1983, ужо пасля смерці драматурга). Камедыю “Верачка” (1979) сам аўтар вызначыў так: “сентыментальны фельетон”. Жанр камедыі “Кашмар” (другая назва — “Святая прастата”, 1976) удакладніў: “небяспечная камедыя ў трох дзеях”. Аўтарскае вызначэнне “Таблеткі пад язык” - “камедыя-рэпартаж", а трагікамедыі “Дыхайце эканомна” — “п'еса-прытча”.
Андрэй Макаёнак выдатна спалучаў пісьменніцкую працу з рэдактарскай: чатыры гады загадваў аддзелам прозы ў часопісе “Вожык” і дванаццаць гадоў (1966—1978) быў галоўным рэдактарам часопіса “Нёман” і лічыў гэтую справу вельмі важнай для развіцця нацыянальнай культуры.
Пра шматграннасць таленту А. Макаёнка сведчаць яго кінааповесць “Твой хлеб”, сцэнарыі фільмаў “Шчасце трэба берагчы”, “Кандрат Крапіва”, “Рагаты бастыён”, тэлефільм “Пасля кірмашу”, пераклады твораў савецкіх драматургаў на беларускую мову (Аляксандра Карнейчука, Леаніда Зорына і інш.), артыкулы па праблемах драматургіі, тэатра і кіно [18, с. 39].
Пашыраныя каментарыі “ад аўтара” ўпершыню з'явіліся ў “Зацюканым апостале”. Аўтарскія прадмовы і тлумачэнні да тэксту ёсць у “Таблетцы пад язык”, “Пагарэльцах”, “Верачцы”, “Кашмары”. Гэта па сутнасці мастацкая проза, якая сведчыла пра вялікі эпічны і лірычны патэнцыял драматурга: А. Макаёнак выношваў мару “напісаць раман. Лірычны”. На жаль, мары гэтай не суджана было ажыццявіцца: ён раптоўна памёр 16 лістапада 1982 года.
Імя народнага пісьменніка А. Макаёнка прысвоена Гродзенскай цэнтральнай бібліятэцы і Журавіцкай сярэдняй школе Рагачоўскага раёна. Яго імем названа адна з галоўных вуліц нашай сталіцы, на якой ён жыў і на якой знаходзіцца Беларускае тэлебачанне.
А. Макаёнак быў таленавітым вучнем Кандрата Крапівы і дастойным прадаўжальнікам яго традыцыі. Макаёнкаўскія традыцыі з поспехам працягваюць і развіваюць Алесь Петрашкевіч, Анатоль Дзялендзік, Аляксей Дудараў і іншыя таленавітыя драматургі.
