- •Драматургiя Андрэя Макаёнка змест
- •Глава 1 драматургія а. Макаенка 50-60 гады(п'есы “каб людзі не журыліся”,“ выбачайце калі ласка“, “зацюканы апостал“)
- •Глава 2 наватарства а. Макаенка
- •Глава 3 Вобразна-выяўленчыя сродкi ў п'есах а. Макаенка
- •Уводзіны
- •Глава 1 драматургія а. Макаенка 50-60 гады(п'есы “каб людзі не журыліся”,“ выбачайце калі ласка“, “зацюканы апостал“)
- •Аналіз жыцця і творчасці а. Макаёнка
- •1.2 Адметнасць драматургіі а.Макаёнка ў 1950-1960-я гады: жанравая разнастайнасць, тэматыка
Драматургiя Андрэя Макаёнка змест
УВОДЗІНЫ
Глава 1 драматургія а. Макаенка 50-60 гады(п'есы “каб людзі не журыліся”,“ выбачайце калі ласка“, “зацюканы апостал“)
1.1 Аналіз жыцця і творчасці А. Макаёнка
1.2 Адметнасць драматургіі А.Макаёнка ў 1950-1960-я гады: жанравая разнастайнасць, тэматыка
Глава 2 наватарства а. Макаенка
2.1 “Зацюканы апостал”: сінтэтычны жанр твора
2.2 Трагікамедыя “Трыбунал”: наватарства жанра
Глава 3 Вобразна-выяўленчыя сродкi ў п'есах а. Макаенка
3.1 Сінтэз розных мастацкіх прёмаў: “Таблетку пад язык”, “Лявоніха на арбіце”
3.2
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНIЦ
ДАДАТАК
Уводзіны
Сярод айчынных драматургаў,якія вывелі камедыю ў сферу значных грамадскіх праблем, раскрылі яе сацыяльнае прызначэннне,па праву можна назваць таленавітага беларускага камедыёграфа Андрэя Макаёнка.
Яго п’есы заўсёды выклікалі павышаную цікавасць тэатральных калектываў і гледачоў.Абапіраючыся на багацце беларускага фальклору, пісьменнік па-наватарску развіваў традыцыі драматургіі , праўдзіва і ярка адлюстроўваў жыццё народа. Макаёнак быў усебакова адораным чалавекам.
Пісаць вершы і замалёўкі пачаў яшчэ ў школьныя гады. У 1941-1942 годы вёў дзённік, пасля вайны пачаў пісаць апавяданні, драматургічныя творы. Упершыню выступіў друку ў 1946 годзе з аднаактавай п’есай “Добра, калі добра канчаецца” (“Чырвоная змена”). Да пачатку 50 гадоў напісаў яшчэ некалькі аднаактовак , якія вызначаюцца адметнай мастацкай выразнасцю, праблемнасцю, актуальнасцю: “Перад сустрэчай” (1950), “Жыццё патрабуе” (1950), “Крымінальная справа” (1951), “Першае пытанне”(1952),“Аксеніна цялушка”,а таксама шматактавыя п’есы “Ворагі”, “Узыходы шчасця”, “Выйгрыш”.
3 імям Андрэя Макаёнка звязваюць пачатак новага этапу ў развіцці беларускай сатырычнай камедыі. Аўтар камедыі вядзе бескампрамісную барацьбу з рознымі махінатарамі, хапугамі, бюракратамі, з заганнымі метадамі кіраўніцтва народнай гаспадаркай, з паказухай і фармалізмам.
Актуальнасць тэмы. А. Макаёнак выступіў і ў новым для беларускай драматургіі жанры - жанры трагікамедыі. А. Макаёнак з'яўляецца аўтарам вядомых п'ес “Выбачайце, калі ласка!”, “Лявоніха на арбіце”, “Каб людзі не журыліся”, “Зацюканы апостал”, “Трыбунал”, “Таблетку пад язык”, “Пагарэльцы”, “Дыхайце ашчадна”.
Драматургія – гэта літаратура. Яна самакаштоўная. Існуюць гурманы драматургіі, якія перакананыя, што чытанне дыхтоўнай п’есы і “пастаноўка” яе ўнутро сябе, ва ўласным уяўленні замяняюць культпаход у тэатр. Хаця ідэальны працяг літаратурнага жыцця п’есы – на сцэне. Магчымасць другога (сцэнічнага) нараджэння твора таксама складае феномен драматургіі.
Адметнасць драматургіі абумоўлена натуральнымі, набліжанымі да чалавечага дыцця законамі яе існавання. Працэс стварэння п’есы можна назваць ачалавечваннем жыццёвага матэрыялу. Дае нараджэнне п’есе: аўтар, драматург. Пераўтварэнне п’есы ў спектакль дасягаецца творчымі высілкамі рэжысёра, акцёраў ды іншых майстроў сцэны. Элементы тэатральнага дзеяння – дыялог, жэст, міміка, мізансцэны - таксама імітуюць чалавечае жыццё.
Драматург стварае мрою, ілюзію, але гэтая ілюзія такая жывая, выразная і пераканаўчая, што можа падацца больш рэальнай, чым самое жыццё.
У Беларусі жыў драматург, які ствараў п’есы, падобныя на валізку кантрабандыста, - Андрэй Макаёнак. Яго камедыі і трагікамедыі “Выбачайце, калі ласка!” (1953), “Лявоніха на арбіце” (1961), “Трыбунал” (1970), “Таблетку пад язык” (1973), “Святая прастата” (1974), “Пагарэльцы” (1980) як быццам працавалі на сцвярджэнне пануючай дактрыны, рухаліся ўпоравень з этапамі і “перамогамі” развітага сацыялізму. На жаль, не кожная выдатная п’еса пражывае такое ідэальнае жыццё. Неўміручая ў літаратуры, п’еса часта заўчасна памірае на сцэне, як гэта адбылося з творамі Андрэя Макаёнка.
Росквіт творчасці драматурга А. Макаёнка прыпаў на 70-я гады мінулага стагоддзя. У 200 тэатрах СССР і за яго межамі ішлі спектаклі нашага земляка: “Зацюканы апостал”, “Трыбунал”, “Таблетку пад язык”, “Святая прастата”, “Верачка”, “Пагарэльцы”, “Дыхайце эканомна”. Апошні закончаны твор А. Макаёнка - трагікамедыя “Дыхайце ашчадна”, у якой аб'ектам аўтарскай зацікаўленасці стала агульначалавечая праблема захавання Зямлі ад тэрмаядзернай катастрофы.
Мэта дыпломнай працы: выявіць асаблівасці драматургіі А. Макаёнка.
Для рэалізацыі пастаўленай мэты пастаўлены наступныя задачы:
- зрабіць агляд драматургіі А.Макаёнка ў 1950-1960-я гады ;
- разгледзець агульныя прынцыпы наватарства ў творчасці А. Макаёнка;
- вызначыць роль вобразна-выяўленчых сродкаў ў п'есах А. Макаенка
Аб’ект даследвання: творчасць А Макаёнка.
Прадмет даследвання: драматургі А Макаёнка.
Творчасць Андрэя Макаёнка - самабытная з’ява ў беларускай савецкай літаратуры. Пісьменнік валодаў рэдкім талентам сатырыка-камедыёграфа і баявітым, наступальным характарам, што і абумовіла яго поспех, фенаменальнасць яго асобы.
Важнае месца ў творчасці драматурга заўсёды займаў пошук. Таму, невыпадкова, што ў сваіх п’есах ён сінтэзаваў элементы розных літаратурных форм – фельетона, гумарэскі, фарсу, вадэвіля, гераічнай драмы, сатырычнай камедыі, трагікамедыі, акумуліраваў дасягенні народнага тэатра і класічных традыцый.
Асноўнымі метадамі даследавання ў дадзенай працы з'явіліся метады назірання і параўнальнага аналізу.
